АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Выбарчы закон ад 3 чэрвеня 1907 г

Читайте также:
  1. B) Наличное бытие закона
  2. I. Случайные величины с дискретным законом распределения (т.е. у случайных величин конечное или счетное число значений)
  3. II закон Кирхгофа
  4. II. Законодательные акты Украины
  5. II. Законодательство об охране труда
  6. II.3. Закон как категория публичного права
  7. III. Государственный надзор и контроль за соблюдением законодательства об охране труда
  8. IX. У припущенні про розподіл ознаки по закону Пуассона обчислити теоретичні частоти, перевірити погодженість теоретичних і фактичних частот на основі критерію Ястремського.
  9. IX.3.Закономерности развития науки.
  10. А 55. ЗАКОНОМІРНОСТІ ДІЇ КОЛОГИЧЕСКИХ ФАКТОРІВ НА ЖИВІ ОРГАНІЗМИ
  11. А) Закон диалектического синтеза
  12. А) совокупность предусмотренных законодательством видов и ставок налога, принципов, форм и методов их установления.

Новы выбарчы закон ад таго ж 3 чэрвеня 1907 г. замацаваў так званы “Трэцячэрвенскi дзяржаўны пераварот”. Гэты ж закон быў складзены з мэтай мiнiмiзацыi апазiцыйных элементаў у думе, надаючы значную перавагу маёмным, у першую чаргу, вялiкарускiм пластам праваслаўнага веравызнання. Супраць левых партый былi разгорнуты рэпрэсii, а с-д фракцыя – арыштавана. Новы склад дэпутатаў – 442 чал. – у асноўным чарнасоценна-акцябрысцка-кадэцкi – за-бяспечваў ураду магчымасць скарыстаць яе для бараць-бы з рэвалюцыяй i для мiрнага рэфармавання краiны.

Такім чынам, новы выбарчы закон ад таго ж 3 чэрвеня 1907 г. па сутнасці ўяўляў сабой “Трэцячэрвенскi дзяржаўны пераварот”. Паколькі ўсе абяцанні Мікалая ІІ дэмакратычным шляхам стварыць заканадаўчую Думу былі нахаб-на адкінуты. З разгонам II i пачаткам дзейнасцi трэцяй думы перадавой гра-мадскасцi рабiлася вiдавочна, што рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Царызм захаваў свае асноўныя пазiцыi i з апорай на кансерватыўныя пласты гра-мадства, на армiю i рэпрэсiўны апарат абрынуўся супраць свядомых рэвалю-цыянераў, а таксама рабочага i сялянскага рухаў.

Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi

Адным з напрамкаў дзейнасцi царскага ўрада ў перыяд рэвалюцыi з’яў-лялася барацьба з апазiцыяй у розных формах – ад выкарыстання зброi да звычайнага падману i пустых абяцанняў. Тым не менш, царскi ўрад усведамляў неабходнасць значных рэформ, якiя б дазволiлi падтрымаць дзяржаўны лад i пазбавiлi рэвалюцый-ныя сiлы шырокай сацыяльнай апоры. Асаблiвае месца ў гэтым сэнсе займала аграрная праблема. Як выявiлi падзеi 1905-1907 гг., сялянства актыўна высту-пiла супраць памешчыкаў, замахваючыся на iх маёмасць. У краiне быў створаны ўплывовы Усерасiйскi сялянскi саюз, якi выступiў у абарону вясковых працоўных. Тру-давiкi ў Дзяржаўнай думе таксама патрабавалi вырашэння аграрнага пытання. Харак-тэрна, што само сялянства ў сваёй масе заставалася законапаслухмяным, знаходзiлася пад уздзеяннем манархiзма i спадзявалася на добрую волю цара. Скасаванне яго ўказам выкупных плацяжоў толькi падмацоўвала гэтую веру.

Iнiцыятарам i iдэолагам чарговай аграрнай рэформы з’яўляўся старшыня Савета Мiнiстраў П. А. Сталыпiн. На яго думку, здзяйсненне рэформы па-вiнна было адбыцца не за кошт памешчыцкага землеўладання, а, па-першае, шляхам разбурэння сялянскага абшчыннага землекарыстання з замацаван-нем надельнай зямлi ў прыватную ўласнасць; па-другое, праз высяленне (з фiнансавай дапамогай банкаў) сялян на хутары i адрубы; па-трэцяе, праз перасяленне сялян на землi Сiбiры i Далёкага ўсходу.

Вырашэнне гэтых задач праследавала не толькi задавальненне эканамiчных iнтарэсаў малазямельнага сялянства, але i палiтычныя мэты: най-перш, пошук уладамi маральнай i фiзiчнай апоры cярод селянiна-уласнiка, заможнага гаспадара; iмкненне прымiрыць яго з памешчыкамi i тым па-збавiць рэв элементы перспектыў да распальвання антыўрад руху на вёсцы

Пачатак рэформы быў пакладзены царскiм указам ад 9 лiстапада 1906 г., у адпаведнасцi з якiм кожны гаспадар надзельнай зямлi мог запатраваць яе ў асабiстую ўласнасць, калi не меў перад членамi абшчыны запазычанасцi. Пры гэтым за iм заставалася права карыстання абшчыннымi ўгоддзямi для выпасу жывёлы: выганам, вадапоем i г. д.

Ва ўмовах цераспалосiцы гаспадар мог запатрабаваць ад грамады вылу-чэння яму аднаго цэлага ўчастка па месцу яго жыхарства – водрубу або хута-ра, калi ён збiраўся выязджаць з сяла. Указ ад 14 чэрвеня 1910 г. рабiў выхад сялян з абшчыны абавязковым. Гэтая рэформа закранала, у асноўным, тыя гу-бернi (Вiцебскую i Магiлёўскую), дзе абшчыннае складала адпаведна 44, 6 i 79, 2 %. Напярэдаднi рэвалюцыi тут у абшчынным карыстаннi заставалася толькi 28, 5 зямель.

Сялянскi Пазямельны банк выдаваў крэдыты сялянам на набыццё хутар-скiх гаспадарак. За 10 год рэформы тут узнiкла каля 128 тысяч хутароў (12 % гаспадарак). Але шанцавала не ўсiм: да 1915 года каля 36% гаспадароў, што выйшлi на хутары i адрубы, прадалi зямлю больш удалым гаспадарам.

Перасяленцкая кампанiя на землi Сiбiры ахапiла значную частку беззямельнага або малазямельнага сялянства: усяго з 1907 па 1914 год туды з Беларусi выехала 335 366 чал. [368 тыс.], але па розных прычынах 36 544 чал. былi вымушаны вярнуцца. Cамыя працавiтыя засталiся ў Сiбiры. Усяго да I сусветнай вайны з Беларусi выехала за Урал больш мiлiёна чал.

У цэлым жа, сталыпiнская аграрная рэформа станоўча паўплывала на раз-вiццё сялянскай гаспадаркi. Да вайны пашырылася плошча пасяўных зямель (амаль на 11%), павялiчылася ўраджайнасць бульбы, збожжа, iльну, на 10% вырасла пагалоўе буйнарагатай жывёлы i свiней. Штогод з Беларусi вывозi-лася 2 млн пудоў iльновалакна, 550 тыс пудоў мяса, амаль 400 тыс малочных прадуктаў i iнш. Разам з тым, рэформа ўзмацнiла сацыяльнае расслаенне сялянства, у прыватнасцi, узрасла колькасць беднякоў, асаблiва, з лiку тых, хто не здолеў асесцi ў Сiбiры.

Аграрная рэформа спрыяла ўздыму прамысловасцi. На Беларусi тэмпы яе развiцця былi нават некалькi вышэйшымi за расiйскiя. Разам з пераважаўшай дробнай рамесна-саматужнай прамысловасцю значна прагрэсiравала фабрыч-на-заводская, валавая прадукцыя якой у 1913 г. узрасла ў параўнаннi з 1907 г. на 67, 5%. Развiццё с/г давала магчымасць пашыраць вытворчасць мясцовай харчовай, тэкстыльнай, прамысловасцi.

Тым не менш, рэформа так i не набыла свайго лагiчнага завяршэння. У многiм гэта было звязана з забойствам 1.09. 1911 г. яе рапрацоўшчыка П. Сталыпiна, а таксама з тым, што захаванне буйнога памешчыцкага землеў-ладанне не давала магчымасцi радыкальна вырашыць сялянскi зямельны го-лад, а разам з iм - i знiзiць сацыяльную напружанасць у краiне.

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)