|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Канцэпцыя перабудовыДоўгачасовае i непадзельнае панаванне партыйнай наменклатуры ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi савецкага грамадства ў рэшце рэшт стала выклiкаць незадвальненне розных пластоў насельнiцтва, у тым лiку шэраговых камунi-стаў. Гэтае незадавальненне выяўляла сябе па-рознаму, у дзейнасцi так зва-ных дысiдэнтаў, нiгiлiстычным стаўленнi працоўных i iнтэлiгенцыi да каму-нiстычных каштоўнасцяў, з’яўленні анекдотаў аб савецкiх палiтычных дзея-чах i героях грамадзянскай вайны. Асноўнай прычынаю такiх працэсаў з’яў-лялася незадавальненне людзей сваім жыццёвым ўзроўнем. Вядома, што яго нельга параўноўваць з часам пасляваеннай разрухi, бо тыя цяжкасцi былi ўжо даўно пераадолены. Гаворка можа iсцi пра адноснае, у параўнаннi з заходнiмi кра-iнамi, становiшча жыццёвага ўзроўню савецкага народа. А выклiкала моцнае раздражненне савецкiх людзей не столькi вiдавочнае эканамiчнае адста-ванне СССР, колькi намаганнi партыйнай элiты ўсiмi сродкамi паказаць зва-ротнае: маўляў, “нягледзячы на часовыя цяжкасцi i асобныя недахопы”, на-ша краiна знаходзiцца на стадыi стабiльнага ўздыму па ўсiх паказчыках: эка-намiчных, навуковых, культурных, сацыяльных, дэмаграфiчных i г. д. Вiдавочна, што Брэжнеў, яго саратнiкi i паслядоўнiкi (Андропаў, Чарнен-ка), усведамлялi наяўнасць крызiсных сiмптомаў, але iншых, акрамя сiла-вых, або традыцыйных агiтацыйна-прапагандысцкiх сродкаў, выпраўлення сiтуацыi не бачылi. З прыходам новага партыйнага лiдэра палiтычная сiстэма заставалася некранутай. Лiчылася, што ў нас самы дэмакратычны ў свеце лад i самая згуртаваная ў свеце супольнасць - “савецкi народ”. Не-выпадкова, што i пасля хаўтур Чарненкi савецкiя людзi радыкальных змен не чакалi, хоць пэўным чынам i спадзявалiся на iх. Пачатак новай эпохi ПЕРАБУДОВЫ звязаны менавiта з прыходам на пасаду новага Генеральнага сакратара КПСС М. С. Гарбачова. Сутнасць яе мыслiлася ў “творчай стваральнай працы па далейшым планамерным i ўсе-баковым удасканаленнi сацыялiзму, а мэтай - у паскарэннi прагрэсу нашага грамадства” (Петрыкаў с. 5). Так, у красавiку 1985 г. Пленум ЦК КПСС на чале з новым партыйным лi-дэрам М. С. Гарбачовым узялi курс на паскарэнне сацыяльна-эканамiчнага развiцця шляхам: 1. поўнага выкарыстання навукова-тэхнiчнага прагрэсу; 2. структурнай перабудовы эканомiкi; 3. павышэння стваральнай актыўнасцi людзей (чалавечы фактар). Асобнае месца займаў менавiта “чалавечы фак-тар”. Мэтай перабудовы грамадскага жыцця Пленум вызначыў усталяван-не поўнага народаўладдзя, адкрыцця прастору самай магутнай стваральнай сiле сацыялiзма – cвабоднай працы i свабоднай думкi ў свабоднай краiне. Але неўзабаве высветлiлася, што адных заклiкаў мала. У свой час Брэжнеў казаў: “Савецкiя людзi ведаюць, там дзе партыя – там поспех, там перамога!”. Цяпер ужо падобным лозунгам мала хто верыў. Тым не менш, яны настойлiва паўтаралiся. У цэлым, працоўныя не выказвалi таго энтузiязму, на якi разлiчвалi партыйныя кiраўнiкi. Наступным этапам на шляху перабудовы сталi пастановы чарговага, ХХVII з’езда КПСС (25 лютага - 6 сакавiка 1986 г.). Важная роля адводзіла-ся дэмакратызацыi грамадскага жыцця, і перш за ўсё – галоснасці. З’езд нада-ваў ёй палiтычную значнасць, без якой не магло быць дэмакратызму, творчасцi мас, iх удзелу ў кiраваннi. Але абвяшчэнне галоснасцi не пацвердзілася справай у выпадку з Чарнобыльскай аварыяй, калi i Масква, i беларускiя ўлады хавалi iнфарма-цыю аб рэальных маштабах катастрофы i яе пагрозе здароўю людзей. Гэта аварыя чарговы раз моцна дыскрэдытавала савецкую сiстэму кiрава-ння i гаспадарання на мiжнароднай арэне. Характэрна, што многiя савецкiя людзi даведалiся аб рэальнай пагрозе катастрофы для свайго здароўя не з афiцыйных, а з замежных крынiц. Такiм чынам, заклiкi перабудоўшчыкаў аб галоснасцi, паскарэннi, ча-лавечым фактары не сустракалi адпаведнага водгуку з боку працоўных. У тагачасных умовах яны яшчэ не “саспелi” для таго, каб пратэставаць. Iх рэакцыя на падзеi пэўным чынам адбiлася ў жарце “Ускоренье - важный фактор, но не выдер-жал реактор”. Разам з тым, людзi не выказалi масавага жадання ўдзельнiчаць у лiквiдацыi наступстваў катастрофы. У падаўляючай большасцi “лiквiдатараў” рэкрутавалi праз ваенкаматы. Рабiлася больш вiдавочным, што без рэфармавання палiтычнай сiстэмы, без сапраўднай зацiкаўленасцi савецкiх людзей, любыя традыцыйна прапагандысцкiя намаганнi па паляпшэннi эканамiчнага становiшча прыкметнага поспеху не прынясуць. Таму Палiтбюро, ЦК КПСС, скiравалi эканамічныя i iдэалагiчныя цэнтры краiны на тое, каб, не мяняючы стратэгiчнага напрамку развiцця савецкага грамадства на пабудову каму-нiзму, актывiзаваць удзел людзей ва ўсiх сферах жыцця краiны. У сувязi з гэтым у цэнтр увагi ставiлася праблема дэмакратыi. ЦК КПСС узяў курс на тое, каб пера-адолець застойныя тэндэнцыi, пачаць барацьбу супраць чужых сацыялiзму з’яў, найперш супраць п’янства. Палiтбюро i ЦК КПСС вырашылi на справе пацвярджаць сваю авангард-ную ролю ў грамадстве. Перабудову ў гэтым сэнсе партыя пачала з сябе. Партыя пачала адкiдваць ад сябе ўсё тое, што асуджала партарганiзацыi на пасiўнасць i нерухомасць. На студзеньскiм (1987) Пленуме ЦК КПСС было адкрыта сказана, што за многiя цяжкасцi i недагляды, якiя сталi тормазам на-шага развiцця, нясуць адказнасць кiруючыя органы партыi i дзяржавы. /Петрыкаў с. 5/ Пэўныя вынiкi працы iдэалагiчных цэнтраў КПСС, у тым лiку М. С. Гар-бачова, А. М. Якаўлева i iнш., адбiлiся ў юбiлейных дакументах, што з’явiлi-ся з нагоды 70-годдзя Вялiкага Кастрычнiка, асноўнымi лозунгамi якiх з’яў-лялiся: “Зямля – cялянам. Фабрыкi – рабочым. Улада - Саветам. Рэвалюцыя працягваецца!”. Тым самым, у прыватнасцi, прызнавалася, што гэтыя лозунгi з часу Кас-трычнiцкай рэвалюцыi так i не былi здзейснены. Меркавалася, такiм чынам, што савецкiя людзi актыўна ўключацца ў iх ажыццяўленне. Сапраўды, iмкненне КПСС пачаць перабудову з сябе выклiкала падтрым-ку грамадства. Пасля з‘яўлення ў друку артыкулаў, якiя пралiвалi святло на дэфармацыях сацыялiзму ў часы сталiншчыны, стварылiся спрыяльныя ўмо-вы для больш адкрытых i канструктыўных працэсаў у напрамку дэмакраты-зацыi грамадска-палiтычнага жыцця. Праўда, часам узнiкалi думкi (накшталт артыкула Н. Андрэевай “Не могу поступиться принципами”), што крытыка Сталiна можа нанесцi шкоду сацыялiстычным каштоўнасцям. Але яны былi адкiнуты. У краiне пачалося ўтварэнне так званых нефармальных аб’яднанняў, дзе з розых пунктаў гледжання выказвалiся меркаваннi аб змесце i напрамках перабудовы. Напачатку гэты разнастайны спектр думак, так званы плюралiзм “власть предержащие” iмкнулiся абмежаваць рамкамi так званага “сацыялiстычнага плюралiзму”, але няўдала, бо ўжо нават у асяроддзi камунiстаў прызнаваўся прыярытэт шырокай галоснасцi над вузкапартыйнымi каштоўнасцямi. У БССР першыя парасткi плюралiзму i галоснасцi выявiлi сябе ва ўзнiк-неннi так званых “нефармальных” (гэта значыць не iснаваўшых раней, не звя-заных з КПБ або ЛКСМБ) арганiзацый i клубаў па iнтарэсах. Цiкавасць да iх у многiм была выклiкана публiкацыямi не вядомых раней звестак аб гiста-рычных асобах i падзеях, а таксама пагрозай нацыi ад наступстваў Чарно-быльскай катастрофы. Колькасць гэтых аб’яднанняў у 1986-87 гг. дасягала 7 тысяч, а колькасць удзельнiкаў - каля 1 млн чалавек. Большасць аб’яднанняў, такiх як “Ратуша”, “Талака”, “Тутэйшыя”, “Па-ходня”, “Беларуская хатка”, “Край” займалася праблемай нацыянальнай гiс-торыi i культуры. Вялiкую актыўнасць выявiла пiсьменнiцкая i навуковая iнтэлiгенцыя. 15 снежня 1986 г. 28 яе прадстаўнiкоў накiравалi на iмя Гарба-чова лiст, у якiм выказалi незадаволенасць дзейнасцю мясцовых партыйных кiраўнiкоў у галiне развiцця мовы i лiтаратуры. У чэрвенi 1987 г. другi адпраўлены лiст падпiсалi ўжо 134 беларускiя iн-тэлiгенты. Як вiдаць, усе яны спадзявалiся на вырашэнне нацыянальных пра-блем “звыш”, з Масквы, а не з боку ЦК КПБ, якi вельмi дыскрэдытаваў сябе спробай схаваць праўду аб Чарнобылi. Абранне новага сакратара ЦК Сакало-ва (замест выехаўшага ў Маскву Слюнькова) аўтарытэту КПБ не ўзмацнiла. Актывiзацыя беларускiх пiсьменнiкаў абудзiла цiкаўнасць грамадства да нацыянальнай гiсторыi. Партыйна-савецкая манаполiя на гiстарычную думку, увасобленая ў працах Абэцэдарскага i iнш., была разбурана. Надзвычай высока ўзнялася папу-лярнасць твораў Ермаловiча, Тарасава i iнш. Несумненнае лiдэрства ў вяртаннi да родных каранёў i гiстарычнай iсцiны належала Мiнску. Тут, 1 лiстапада 1987 г. у скверы Я. Купалы адбылося святкаванне “Дзядоў” i ўпершыню прагучала асуджэнне сталінскага “генацыду”. Сталi з’яўляцца першыя нефармальныя выданнi-улёткi, актывiзавалася дзейнасць клубаў, дзе абмяркоўвалiся палiтычныя пытаннi. У лiку першых, неафiцыйных мера-прыемстваў было святкаванне 70-годдзя БНР 25 сакавiка з выкарыстаннем бел-чырвона-белага сцяга i Пагонi. Палiтызацыi грамадскага жыцця, зблiжэнню маладзёжных суполак з iнтэ-лiгенцыяй садзейнiчала публiкацыя 3 чэрвеня 1988 г. у газеце “Лiтаратура i мастацтва” артыкула З. Пазняка i Е. Шмыгалёва “ Курапаты - дарога смерцi”. Дзейнасць урадавай камiсii ў справе знойдзеных ахвяр выклiкала незадавальненне грамадскасцi. Гэтая тэма разам з крытыкай КПБ i ўсёй савецкай сiстэмы паслужыла грун-там для кансалiдацыi ўсiх працiўнiкаў сталiнiзму. Першапачатковым цэнтрам iх згуртавання зрабiўся так званы “Камiтэт 58” (па назве артыкула № 58 сталiнскага крымiнальнага кодэксу. Крыху пазней ён набыў назву “Мартыралог Беларусi”. Вынiкi працы ХIХ Усесаюзнай канферэнцыi (рэзалюцыя аб “Галоснасцi”) фактычна здымала ўсе перашкоды на шляху крытыкi сталiншчыны, а разам з ёй усяго, што перашкаджала перабудове. Лiчыцца, што мiнскай “Талацэ” належыць iдэя масавага грамадскага згур-тавання па тыпу прыбалтыйскiх народных франтоў. У мэтах яго стварэння “Талака” падвергла крытыцы тэзiсы КПСС да ХIХ канферэнцыi, выказалася за адмену артыкула № 6 Канстытуцыi СССР аб кiруючай ролi партыi, за перадачу ўласнасцi ў карыстанне працоўных калектываў i асобных людзей, за ажыццяўленне дэмакратычных свабод у адпаведнасць з сусветнымi нормамi, за суверэнiтэт рэс-публiкi i iнш. Гэта быў, па сутнасцi, першы афiцыйны праграмны дакумент палiтычнай апазiцыi, якая нараджалася на Беларусi / с. 374/. 4 кастрычнiка на пасяджэннi “Талакi” быў распаўсюджаны праект ства-рэння БНФ, але фактычнае яго афармленне пачалося крыху пазней, 19 каст-рычнiка 1988 г. у будынку Дома Кiно на ўстаноўчым сходзе (“Камiтэта 58”), таварыства памяцi ахвяр сталiнiзму “Мартыралог Беларусi”, дзе па прапанове Пазняка быў створаны арганiзацыйны камiтэт БНФ у складзе 35 чал., у асноўным пiсьменнiкаў, мастакоў, выкладчыкаў. 11 лiстапада 1988 г. Аргкамiтэт прыняў адозву “Да грамадзян Беларусi, дзе гаварылася аб там, што БНФ “падтрымлiвае распачатую лепшымi сiламi КПСС перабудову грамадства па прынцыпах дэмакратыi i гуманiзму”, “вы-ступае за дэмакратыю... супраць манаполii ўлады бюракратычных сiл”, “за рэальны суверэнiтэт Беларусi, абвешчаны канстытуцыямi БССР i СССР”, “за падпарадкаванне эканомiкi iнтарэсам чалавека, за сацыяльную справядлi-васць, за непарушнасць правоў чалавека, за прававую дзяржаву, за экалагiчна чыстую Беларусь, за адраджэнне i дзяржаўнасць беларускай мовы”. ЦК КПБ на чале з Сакаловым не здолеў процiпаставiць апазiцыi нiчога, акрамя сiлавых захадаў. Так, 30 кастрычнiка 1988 г. па загаду гарадскiх ўлад пад выглядам юбiлейных урачыстасцяў (70-годдзе ўтварэння УЛКСМ) забаранiў святкаванне “Дзядоў“, якое мусiла адбыцца на Маскоўскiх могiлках. Пры гэтым, супраць тых, хто прысутнiчаў на могiлках, а затым i ў Курапатах, была скарыстана сi-ла (“черёмуха”). На фоне тых працэсаў, якiя адбывалiся ў СССР, гэтыя падзеi выглядалi даволi сiмптаматычна. А. Адамовiч i В. Быкаў у сваiх выступленнях з гэтай нагоды назвалi кiраўнiцтва БССР “пера-будовачнай Вандэяй”. Вынiкi гэтай акцыi ўрэшце адбiлiся ў тым, што БНФ, якi ўзначалiў З. Пазняк, зрабiлася сiлай, яшчэ больш варожай КПБ. А апошняя, нягледячы амаль на 700 тысячны склад, губляла аўтарытэт i абапiралася ў далейшым толькi на сiлу дзяржаўнай машыны. Так, гарадскiя ўлады па-раней-шаму не дазвалялi працу структур БНФ. Таму, у студзенi 1989 г. II Вальны сойм мусiў сабрацца ў Вiльнi з удзелам 246 дэлегатаў ад 66 суполак Беларусi. У лютым 1989 г. у Мiнску на стадыёне “Дынама” адбыўся дазволены ўладамi шматтысячны мiтынг пад лозунгамi надання беларускай мове статусу дзяржаўнай, а таксама самастойнасцi Бела-русi. Але ўвесну Прэзiдыум Вярхоўнага Савету выдаў указ аб забароне выкарыстання “неўста-ноўленай сiмволiкi”. 26 красавiка 1989 г. у Мiнску адбылася масавая акцыя “Гадзiна смутку i маўчання”, прысве-чаная трохгоддзю Чарнобыльскай катастрофы з удзелам БНФ “Адраджэнне за перабудову”. У чэрвенi дэпутаты СССР С. Габрусеў, А. Жураўлёў i С. Шушкевiч звярнулiся да мiнскiх улад з просьбай дапамагчы ў арганiзацыi з’езду БНФ, але атрымалi адмову. 23-24 чэрвеня 1989 г. у Вiльнюсе адбыўся Устаноўчы з’езд БНФ “Адраджэнне”, з удзелам 399 дэлегатаў, у тым лiку двух вiцэ-прэзiдэнтаў Беларускага экалагiчнага саюза ак. Р. Гарэцкага i к. б. н. Л. Тарасенкi. У склад кiруючага органа (сойму) з 55 чал. увайшлi таксама В. Быкаў, С. Габрусеў, А. Жураўлёў. Праўленне з 21 чал. узначалiлi З. Пазняк (старшыня), М. Ткачоў (Гродна), Ю. Хадыка. / У прынятай з’ездам праграме выказвалася падтрымка перабудова на прынцыпах дэмакратыi i сацыяльнай справядлiвасцi. У ёй гаварылася пра неабарачальнасць перабудовы, стварэнне прававой дзяржавы, правядзенне радыкальнай эканамiчнай рэформы i ўвядзенне поўнага рэспублiканскага гас-падарчага разлiку, iнтэграцыю эканомiкi Беларусi ў еўрапейскую эканамiч-ную структуру, забеспячэнне рэальнага суверэнiтэту Беларусi. У чэрвенi таго ж 1989 г. адбыўся з’езд 300 дэлегатаў Таварыства Беларускай мовы. Стар-шынёй абраны Н. Гiлевiч. Нават сакратар мiнскага гаркама партыi стаў выступаць за дзяржаўнасць беларускай мовы. 26 студзеня 1990 г. стары яшчэ Вярхоўны Савет прыняў аб гэ-тым адпаведны закон, якi мусiў уступiць у сiлу з 1 верасня таго ж года. Буйнейшай падзеяй канца 1989 г. стала манiфестацыя “Чарнобыльскi шлях” (30 верасня). Такiм чынам, у 1989 годзе дэмакратызацыя ў СССР набыла незваротны характар. Асноўным яе дасягненнм стала абранне сапраўды дэмакратычнага органа ўлады - Вярхоўнага Савета СССР на чале з М. С. Гарбачовым. Ствары-лiся ўмовы для складвання шматпартыйнай сiстэмы. Манаполiя КПСС была падарвана. Гра-мадска-палiтычнае жыццё ахапiла i нацыянальныя рэспублiкi, дзе старыя ўладныя структуры яшчэ заставалiся непарушнымi.
66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад СССР. Утварэнне СНД. У 1989 г. у жыццi СССР адбылiся буйныя змены. Галоўная з iх, абранне шляхам альтэрнатыўных выбараў новага Вярхоўнага Савета СССР. 25 мая 1989 г. новы склад дэпутатаў абраў яго старшынёй генеральнага сакратара КПСС М. С. Гарбачова. Натуральна, што ўсе гэтыя падзеi не маглi не закрануць БССР i яе грама-дзян. Восенню 1989- зiмой 1990 г. разгарнулася выбарчая кампанiя ў парла-мент. БНФ, якi не быў зарэгiстраваны, не меў права выстаўляць уласных кандыдатаў, таму пра-водзiў iх у складзе Беларускага Дэмакратычнага блоку. Вясной 1990 г. адбылiся аль-тэр-натыўныя выбары (да 15 чал. на месца) ў Вярхоўны Савет, якiя прынеслi перамогу кандыдатам КПБ (296 з 345). Старшынёй прэзiдыума быў абраны сакратар ЦК КПБ М. Дземянцей. Новы склад Савета Мiнiстаў - член ЦК В. Кебiч. Шматлiкая камунiстычная большасць выявiла сваю прыхiльнасць сваiм партыйным iдэалам i вельмi неахвотна iшла на кампрамiс з апазiцыяй на чале з дэпутатамi БНФ. Усе яго праекты (аб рыначнай эканомiцы, аб зямлi i iнш.) былi адхiлены. 30 чэрвеня -1 лiпеня 1990 г. у Мiнску адбылася прадстаўнiчая канферэнцыя БНФ з удзелам 492 чал., з iх 283 дэлегаты. Яна паставiла задачы: а) лiквiдаваць кантроль КПБ над армiяй, КДБ, МУС, школай, судом i пракуратурай, знiшчыць парткомы на прадпрыемствах i ва ўстановах, а таксама размеркавальныя функцыi КПБ, нацыя-налiзаваць яе маёмасць, растлумачваць антынародную, антыгуманную сутнасць камунiзму” i iнш. б) Быццам, “весцi барацьбу за ўладу праз стварэнне паралельных структур, такiх як “грамадзянскiя камiтэты”, якiя праводзяць выбары ва Усебеларускi ўстаноўчы сойм. Апошнi бярэ ўладу ў свае рукi i распускае Вярхоўны Савет БССР” (с. 376). На справе, гэта хлусня, паколькi У сакавіку-красавіку прыбалтыйскія рэспублікі асудзілі пакт Молатава-Рыбентропа ад 1939 г. і заявілі аб выхадзе з Саюза ССР. Рэзка узмацніліся нацыянальныя рухі. Кіраўніцтва СССР вырашыла прадэманстраваць дабра-хвотны прынцып уваходу ў яго саюзных рэспублік. 12 чэрвеня 1990 г. Дэ-кларацыю аб Дзяржаўным суверэнiтэце прыняў чарговы з’езд народных дэ-путатаў РФ, 16 лiпеня - Вярхоўны Савет Украiны. Нарэшце адбылося тое, чаго патрабавалi ў чэрвенi 1989 г. дэлегаты Устаноўчага з’езду БНФ “Адраджэнне”. Ва ўмовах “параду суверэнiтэтаў i новы Вярхоўны Савет прыняў 27 лiпеня 1990 г. дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце БССР, у якой абвяшчалася панаванне ўласных кан-стытуцыi i законаў. Пасля 27 лiпеня 1990 г. ў БССР палiтычнае жыццё ўзнялося на яшчэ больш высокi ўзровень. У вераснi 1990 г. на чарговым сойме БНФ у чарговы раз заявiў аб iмкненнi да незалежнай i дэмакратычнай Беларусi, аб дэкамунiзацыi эканамiчнага i грамадска-палiтычнага жыцця, за адчужэнне маёмасцi КПСС -КПБ на карысць мясцовай улады. Яшчэ супраць дзейнасцi на Беларусi палiтычных сiл, якiмi кiруюць з замежных асяродкаў (КПБ); за роспуск КДБ i вывад савец войск з Беларусi. Характэрнай рысай заняпаду камунiстычных сiл зрабiлася процiстаянне нацыяналь-нага руху i КБП. 7 лiстапада 1990 г. у Мiнску каля помнiка Ленiну адбылася антыка-мунiстычная манiфестацыя. У лiку лозунгаў прысутнiчаў та-кi – “Няхай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС!”
У сакавіку 1991 г. адбыўся агульнасаюзны рэферэндум на прадмет заха-вання СССР (не ўдзельнічалі Прыбалтыка, Арменія, Малдова, Грузія). Заўважым, што значная большасць жыхароў Беларусi i некаторых iншых рэспублiк у час сакавiцкага 1991 г. рэферэндуму выказалiся за захаванне СССР У новых умовах лiдэры БНФ мусiлi прыступiцца да рэарганiзацыi сваiх сiл, каб больш эфектыўна ўздзейнiчаць на ўладу. Так, 23-24 сакавiка 1991 г. у Мiнску адбыўся II з’езд БНФ з удзелам 443 дэлегатаў. Пазняк заявiў, што “савецкая iмперыя вычарпала свае рэсурсы i альтэрнатывы незалежнасцi няма”. З’езд прыняў новы статут, праграмную заяву “Свабода”. Незалежнасць. Адраджэнне. i iнш. Як вынiкала з дакументаў, камунiстычны рэжым не пад-даецца рэфармаванню, таму рух за два гады прайшоў шлях ад спадзяванняў на супрацоўнiцтва з “лепшымi сiламi КПСС” да прынцыповага антыка-мунiзму. Таму з назвы руху БНФ “Адраджэнне за перабудову” апоншнiя словы” былi cкасаваны. З’езд выказаўся таксама за рэарганiзацыю вярхоўнай i мясцовай улады|, за прыватную ўласнасць, рынак, самастойнае эканамiчнае жыццё (нацыя-нальны банк, валюта), беларускае войска, аддзяленне ад СССР. Прызнавалася мэтазгодным склiканне Усебеларускага ўстаноўчага сойму для далейшага вызначэнне дзяржаўнага ўладкавання Беларусi. Камунiстычная партыя ацэньвалася як злачынная арганiзацыя, а яе члены павiнны несцi палiтычную i маральную адказнасць. Кiруючымi органамi БНФ былi вызначаны cойм, якi фармiруецца з’ездам i ўсiмi ўдзельнiкамi руху i тэрытарыяльных суполак. Выканаўчым органам заставалася ўправа. Старшынёй сойма абраны Пазняк, намеснiкамi Голубеў, Заблоцкi, Хадыка. Новы штуршок да развалу СССР i ўмацавання нацыянальных суверэнiтэ-таў адбыўся пасля жнiвеньскага путчу (19-21 жніўня 1991 г.) у Маскве часткi былой наменклатуры i артадаксальных чыноўнiкаў iмперскага мыслення, якiя стварылi Дзяржаўны камiтэт па надзвычайных выпадках (ГКЧП) i адхiлiлi ад улады прэзiдэнта СССР Гарбачова. Пад кiраўнiцтвам Старшынi Вярхоўнага Савета РФ Б. М. Ельцына путчысты былi разгромлены. А лiдэры ЦК КПБ, асобныя дзеячы Вярхоўнага Савета БССР, якiя выказалiся ў iх падтрымку, у чарговы раз былi дыскрэдытаваны. 22 жнiўня 1991 г. апазiцыя БНФ у Вярхоўным Савеце запатрабавала аб адхiлен-нi з пасад Дземянцея, мiнiстра юстыцыi, старшынi дзяржкамiтэта па тэлебачаннi i рады-ёвяшчаннi за падтрымку путча. Старшыня прэзiдыуму Вярхоўнага Савета Дзе-мянцей быў вымушаны падаць у адстаўку. Яго месца заняў С. Шушкевiч. 25-26 жнiўня 1991 года нечарговая сесiя Вярхоўнага Савета БССР пры-няла рашэнне “Аб наданнi Дэкларацыi Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаў- ным суверэнiтэце БССР статусу канстытуцыйнага закону”, пастанову аб за-беспячэннi палiтычнай i эканамiчнай самастойнасцi БССР. 19 верасня Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасцi з якiм яна пачала звацца РБ, а таксама законы аб Дзяржаўным Гербе (Пагоня) i сцягу (бел-чырвона-белы). 8 снежня 1991 г. у Вiскулях адбылася сустрэча кiраўнiкоў Расii, Украiны i Беларусi, якiя дэнансавалi дагавор ад 1922 г. аб утварэннi СССР i заклалi ас-нову новай супольнасцi – СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў). Удзельнікі пагаднення абавязаліся развіваць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва сваіх народаў і дзяржаў у галіне палітыкі, эканомікі, культу-ры, адукацыі, аховы здароўя, навакольнага асяроддзя, навукі, гандлю, у гума-нітарнай і іншых галінах. Пагадненне абвяшчалася адкрытым для ўсіх рэспублік былога СССР, а таксама іншых дзяржаў. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных оргаыаў СНД быў вызначаны Мінск. 10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў падпісаныя дакументы. Адпаведныя пастановы былі прыняты Вярхоўнымі Саветамі Расіі і Украіны. 21 снежня 1991 г. у сталіцы Казахстана г. Алма-Аце адбылася сустрэча кіраўнікоў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казах-стана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекі-стана і Украіны. Па выніках сустрэчы былі падпісаны Пратакол да Пагад-нення аб стварэнні СНД, Алма-Ацінская дэкларацыя і шэраг іншых даку-ментаў. У пратаколе было заяўлена, што 11 былых саюзных рэспублік на раўнапраўных пачатках утвараюць СНД. У снежні 1993 г. да СНД далу-чылася Грузія. Такім чынам, на постсавецкай прасторы ўзнікла і юрыдычна аформілася новае геапалітычнае ўтварэнне — Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Мінск — сталіца СНД. У снежні 1991 г. па рашэнні кіраўнікоў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў Мінск стаў афіцыйным месцам знахо-джання каардынацыйных органаў Садружнасці і, такім чынам, набыў статус сталіцы СНД. У Мінску праходзілі пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ка-захстана, Кыргызстана, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Украіны, Грузіі. 30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін — членаў СНД абмеркавалі ў Мінску фінансава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні дзейнасці Садружнасці. 14 лютага 1992 г. кіраўнікі дзяржаў СНД падпісалі ў Мінску дэкла-рацыю аб прытрымліванні прынцыпаў супрацоўніцтва ў рамках Садруж-насці Незалежных Дзяржаў, пагадненне аб узгодненасці дзеянняў у пра-вядзенні эканамічных рэформаў, пагадненне аб вяртанні культурных і гістарычных каштоўнасцей дзяржавам іх паходжання. 22 студзеня 1993 г. на пасяджэнні Савета глаў дзяржаў СНД у Мінску быў абмеркаваны і прыняты Статут СНД. Сустрэчы прэзідэнтаў краін СНД у Мінску адбыліся таксама 16 красавіка 1994 г., 26 мая 1995 г., 30 лістапада — 1 снежня 2000 г., 31 мая — 1 чэрвеня 2001 г. Усяго ў 1991—2003 гг. у Мінску прайшло сем пася-джэнняў Савета глаў дзяржаў СНД. Рэгулярнаў сталіцы СНД адбываюцца пасяджэнні кіраўнікоў урадаў, міністэрстваў і ведамстваў краін Садруж-насці. Так, 29 студзеня 2002 г. у Мінску прайішло пасяджэнне кіраўнікоў сіла-вых ведамстваў краін СНД. 3 1993 г., у адпаведнасці са Статутам, у Мінску размяшчаўся Выканаў-чы сакратарыят СНД. У красавіку 1999 г. замест яго, паводле рашэння Саве-та глаў дзяржаў аб удасканаленні і рэфармаванні органаў Садружнасці, быў створаны Выканаўчы камітэт СНД — пастаянна дзеючы выканаўчы, адміністрацыйны і каардынуючы орган СНД, які забяспечвае арганізацыю работы Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета мініст- раў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў Садружнасці. Выканаўчы камітэт стаў правапераемнікам Выканаўчага сакратарыята і міждзяржаўнага эканамічнага камітэта Эканамічнага саюза, які знаходзіўся ў Маскве. Выканаўчы камітэт СНД размясціўся ў Мінску, а таксама мае аддзяленне ў Маскве. Гэты міжнародны орган распрацоўвае праекты да-кументаў, садзейнічае рэалізацыі сумесных праграм, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Выканаўчым камітэце СНД пастаянна праходзяць пасяджэнні экспертных камісій, занятых пад-рыхтоўкай актаў Садружнасці. Акрамя Выканаўчага камітэта ў Мінску так-сама знаходзіцца Эканамічны суд СНД, які быў створаны ў 1994 г. Эканамічны суд разглядае справы аб тлумачэнні актаў Садружнасці, прызнанні і забеспячэнні сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, што пражываюць на тэрыторыі дзяржаў СНД, спрэчкі аб невыкананні ці не-належным выкананні ўзятых эканамічных абавязацельстваў. Такім чынам, пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі Мінск стаў цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва краіны, цэнтрам СНД на пост-савецкай прасторы.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.009 сек.) |