|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
І Беларусі восенню 1917 гДа восені 1917 г. ні адно сур’ёзнае пытанне, выстаўленая ў парадак дня Лютаўскай рэвалюцыяй так і не было вырашана. 1. Па пытанні аб вайне і міры: У выніку несціхаючай вайны колькасць людскіх і матэрыяльных страт штодзённа павялічвалася і пагражала новымі катаклізмамі, але не столькі на знешнім, колькі на ўнутраным фронце. Бальшавікі сталі адкрыта звязваць праблему спынення вайны з неабходнасцю перадачы ўлады Саветам. Большасць "рэва-люцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на дапамогу сацыялістаў краін-удзельніц вайны. Меншавікі, паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваен-ным шляхам, па сутнаеці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Устаноўчы сход. ІІа пачатку кас-трычніка франтавікі больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках. Такім чынам, лозунг "рэвалюцый-нага абаронніцтва" напаткаў поўны крах. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. 2. Пытанне аб зямлі: У жніўні-верасні сялянскія Саветы на чале з партыяй эсэраў сталі адкрыта патрабаваць перадачы памешчыцкіх зямель у веданне зямельных камітэтаў яшчэ да склікання Ўстаноўчага сходу. Сяляне адмаўляліся пра-даваць дзяржаве хлеб па так званых цвёрдых, нярыначных і нявыгад-ных ім цэнах. Тым самым зрывалася дзяржаўная хлебная манаполія. У выніку харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта рэзка пагоршылася. Нягледзячы на ўзмацненне гэтай тэндэнцыі, сітуацыя знаходзілася пад кантролем органаў Часовага ўрада, яго зямельных камііэтаў, а таксама Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Іншая справа, што з узмацненнем інфляцыі і дарагоўлі на прамысловыя тавары сяляне неахвотна прадавалі прадукты сваёй працы па "цвёрдых цэнах", чым спрыялі паглыбленню эканамічнага крызісу. 3 пачаткам перадвыбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход аграрнае пы-танне зрабілася важнейшым полем міжпартыйнай барацьбы за галасы падаўляючай большасці насельніцтва. 3. Рабочае пытанне: асаблівае незадавальненне рабочых выклікала няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць ін-фляцыю, дарагоўлю прадуктаў і г. д. Выйсце са становішча яны бачылі ў выданні законаў супраць свавольства фабрыкантаў і аб усталяванні дзяр-жаўнага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Па-ранейшаму найбольшым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бун-даўцы, але ў верасні-кастрычніку ўсё актыўней сталі выяўляць сябе бальшавікі, якія звязвалі наступленне перамен да лепшага толькі з пера-ходам улады ў рукі Саветаў. 4. Нацыянальнае пытанне. Па сутнасці, найбольшых поспехаў да-сягнулі палякі і ўкраінцы, якія лічылі справу ўтварэння сваіх дзяржаў вырашанай і пачалі ўтвараць свае нацыянальныя часці для іх абароны. Нарэшце, па пытанні аб уладзе: Пасля ліквідацыі мяцяжа Карнілава абвас-трыліся спрэчкі адносна партыйнага складу Часовага ўрада. На гэты раз толькі правыя эсэры, правыя меншавікі, энэсы і кадэты стаялі за кааліцый-ны (сацыялістаў з буржуазіяй) кабінет. Бальшавікі, меншавікі-інтэрнацыя-налісты і левыя эсэры выступалі супраць так званага “згодніцтва”. Створаны ў верасні Савет Рэспублікі, або Перадпарламент, зацвердзіў склад новага, 4 кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся ўсё той жа Керанскі. У выніку грамадскасць зразумела, што ўсё застанецца па-ранейшаму. У выніку ў складзе партый толькі паглыбіўся раскол на “правых” і “левых”, прычым, апошніх рабіла-ся ўсё больш. Усе цяжкасці ў краіне па-ранейшаму звязваліся з дзейнасцю Часовага ўрада: яго аўтарытэт занепадаў ўсё больш і больш. І наадварот ідэя перадачы ўлады Саветам рабілася больш папулярнай, асабліва на фронце. Апошнія спадзяванні памяркоўных сацыялістаў і кадэтаў ўсклада-ліся на Устаноўчы сход, выбары ў які абвяшчаліся на лістапад.
Ва ўмовах набліжэння халадоў і нястачы прадуктаў НАСПЯВАННЕ агульнапалітычнага КРЫЗІСУ зрабілася відавочным. У гэты ж час панаваўшыя ў асяроддзі "рэвалюцыйнай дэмакратыі" партыі сталі губляць сваіх прыхільнікаў. Асабліва моцны заняпад прэ-стыжу РСДРП і ПС-Р вызначыўся неўзабаве пасля падаўлення карнілаў-шчыны, калі на іх лідэраў была ўскладзена адказнасць за “згодніцтва" з буржазіяй, якая быццам рыхтавала ваенную дыктатуру. У верасні-кастрычніку рэзка актывізаваліся бальшавікі Заходняга фрон-та, якім удалося ўтварыць (разам са спачуваўшымі) больш чым 50-ты-сячную арганізацыю (старшыня Абласнога камітэта – Мяснікоў). Мінскі Савет стаў моцным цэнтрам па падрыхтоўцы чарговай рэвалюцыі. Вялікі ўклад у гэтым накірунку ўнеслі Фрунзе, Кнорын, Любімаў, Ландэр, Алібегаў. Бальшавікі выдавалі газеты “Звезда” (Молот, Буревестнік), а таксама Ізвестія Мінского Совета” Яскравым прыкладам ўзрастання аўтарытэту бальшавiкоў стала перамо-га iх падчас вераснёўскiх перавыбараў Петраградскага Савета, старшынём якога стаў Л. Д. Троцкi. Лозунг бальшавікоў “Уся ўлада Саветам” рабіўся ўсё больш папулярным. 23 верасня створаны Савет Рэспублiкi (Перадпарламент) ўхвалiў склад чарговага каалiцыйнага ўрада. У новы кабiнет мiнiстраў (старшыня Керанскi) iзноў увайшлi кадэты. Так, па волi абароннiцкiх лiдэраў былi праiгнараваны настроi “рэвалюцыйнай дэмакратыi”, якая асуджала iдэю каалiцыi з буржу-азiяй. У вынiку Часовы ўрад не набыў той падтрымкi, на якую разлiчваў, не-выпадкова таму ў краiне пачала ўзрастаць хваля палiтычнага крызiсу, узмац-няемага пагаршэннем эканамiчнага становiшча насельнiцтва, асаблiва бяд-нейшых яго пластоў. Аўтарытэт кабiнета мiнiстраў няўхiльна знiжаўся яшчэ i таму, што грамадства спадзявалася на яго хуткую замену пастаянным ура-дам, сфармiраваным Устаноўчым сходам, У кастрычнiку у Расiйскай рэспу-блiцы ўжо поўным ходам iшла перадвыбарчая кампанiя ва Устаноўчы сход. Па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груповак, у тым лiку бальшавiцкiх. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм щляхам прыходу да ўлады. Як стала вядома з прэсы, бальшавiкi рыхтавалі паўстанне ў Петраградзе пад час адкрыцця II Усерасiйскага з’езда Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў – 20 кастрычніка, перанесены затам на 25 кастрычніка. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту. Часоваму ураду было добра аб тым вядома, але ён нічога не паспеў прад-прыняць. Наспела так званая “рэвалюцыйная сітуацыя”, калі вярхі не маглі кіраваць па-старому, а нізы не жадалі жыць па-старому. 24-25 кастрычніка па камандзе Петраградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з ВРК пачалі займаць стратэгічныя пункты горада. Такім чынам, наспела новая, Кастрычніцкая рэвалюцыя. Яе арганізата-рам і кіраўніком стала РСДРП(б) на чале з У. І. Леніным. 42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі Відавочна, што ў верасні 1917 г. у Расіі наспеў, а ў кастрычніку абвас-трыўся чарговы палітычны крызіс. Прычынай таму – недальнабачная палітыка Часовага ўрада · вайна працягвалася · аграрнае пытанне заставалася невырашаным · рабочае пытанне таксама · нацыянальнае пытанне таксама · рэзка-пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча · спрэчкі адносна партыйна-класавага складу ўрада раскалолі і аслабілі дэмакратычныя сілы · апошнія спадзяванні на пераадоленне крызісу ўскладаліся на Устаноўчы сход · узрасла актыўнасць РСДРП(б) у якой была выразная праграма дзейнасці без кааліцыі з буржуазіяй і з апорай на Саветы.
Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў на адрас ЦК РСДРП(б) ліст у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. “прамаруджванне у паўстанні падобна на смерць... цяпер усё вісіць на валаску, што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з’ездамі (хаця б нават з’ездамі Саветаў, а выключна народа-мі, масай, барацьбой узброеных мас”. У ноч на 25 кастрычніка і раніцой былі заняты масты, вакзалы, Цэнт-ральную тэлефонную станцыю, Тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ленін напісаў адозву “Да грамадзян Расіі!”, якая ста-ла распаўсюджвацца ў выглядзе тэлефонаграм. “Часовы ўрад нізложаны. Дзяржаўная ўлада перайшла ў рукі орана Петраградскага Савета РіСД – ВРК, якія стаіць на чале петраградскага пралетарыята і гарнізона. Справа, за якую змагаўся народ: неадкладная прапанова дэмакратычнага міру, скасаванне па-мешчыцкай уласнасці на зямлю, рабочы кантроль над вытворчасцю, ства-рэнне Савецкага ўрада, гэта справа забяспечана”. Праца Перадпарламента (Часовага Савета Расійскай рэспублікі) была пе-расечана. Прэм’ер Керанскі (услед за дыпламатычнай машынай) рушыў на Паўночны фронт за дапамогай. Але Часовы ўрад яшчэ працаваў пад стар-шынствам намесніка Канавалава пад абаронай юнкераў і іншых часцей. У Смольным у 2 г. 35 мін адкрыўся агульны сход Петраградскага Савета, на якім упершыню пасля амаль 4 мес падполля прысутнічаў Ленін. “Тавары-шы! Рабочая і сялянская рэвалюцыя, аб неабходнасці якой увесь час гаварылі бальшавікі, здзейснілася...З гэтага часу наступае новая паласа ў гісторыі Расіі і дадзеная трэцяя руская рэвалюцыя павінна ў сваім канчатковым выніку прывесці да перамогі сацыялізму”. У 22 гадзiны 40 хвiлiн у Смольным інстытуце пачаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з’яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi ўсiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. Леніна на з’ездзе не было: ён кіраваў апошняй, завярдшаўшай узброенае паўстанне аперацыяй – (Чудноўскі, Антонаў-Аўсе-енка) узяццем Зімняга палаца. Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных ў знак пратэсту супраць распачатага бальшавiкамi кравапра-лiцця пакiнулi з’езд. Луначарскі абвясціў ленінскую адозву “Рабочым, салдатам і сялянам!”, дзе гаварылася аб тым, што з’езд бярэ ўладу ў свае рукі, аб змесце праграмы будучага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зямель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакра-тызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Устаноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на сама-вызначэнне. Пераход улады на месцах мусiў перайсці да Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў. У 5 гадзін 15 мін первае пасяджэнне з’езда закрылася. 26 кастрычнiка, у 21 гадзіну на другiм пасяджэннi з’езда, яго ўдзель-нiкам паведамлялася аб першых распараджэннях – скасаванні пакарання смерцю на фронце і вызваленні арыштаваных Часовым урадам салдат. Слова для дакладу аб пытанні аб міры было прадастаўлена Леніну. Пас-ля уступу быў зачытаны тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад звяртаўся да прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неадкладныя перагаворы аб справядлівым дэмакратычным міры (без анексій і кантры-буцый)...”вайну нельга скончыць адмовай, вайну нельга скончыць аднаму боку”. Дэкрэт прыняты аднагалосна. У дакладзе па пытанні аб зямлі ахарактарызаваў антынародны характар палітыкі Часовага ўрада і зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі. (1 супраць, 8 устрымалася) эсэраўскі праект сацыялізацыі. Пытанне аб органах улады выклікала больш незадволеных. Левыя эсэры адмовіліся ад удзелу ў ім, выказаўшыся за аднародны сацыялістычны ўрад. Было пастаноўлена “стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Устаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi ўрад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў”. У яго ўвайшлі ўсе бальшавікі на чале з Леніным. Ва УЦВК, свайго кшталту заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал (з іх 62 з правам раш голаса) на шматпартыйнай аснове. Яго стар-шынёй стаў Я. М. Свярдлоў. Большасць грамадскасці сталiцы, а за ёй – i ўсёй Расiйскай рэспублiкi, успрыняла падзеi не як “рабоча-сялянскую рэвалюцыю”, а як спробу чарго-вага бальшавiцкага перавароту. У сталіцы ўзнік кааліцыйны Камітэт вырата-вання Радзімы і Рэвалюцыі.
43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.
Большасць грамадскасці ўсёй Расiйскай рэспублiкi, у тым ліку і Белару-сі, успрыняла падзеi не як “рабоча-сялянскую рэвалюцыю”, а як спробу чар-говага бальшавiцкага перавароту. У сталіцы ўзнік кааліцыйны Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі. У Мiнску 25 кастрычнiка было вырашана, па прыкладу петраградскай грамадскасцi, стварыць мясцовы Камiтэт выратавання рэвалюцыi. 25–27 кастрычніка такія ж камi-тэты ўзніклі ў Вiцебску, Гомелі, Оршы, Полацку, Бабруйску, Вiлейцы, Слуц-ку, Магiлёве, Мсцiславе з мэтай падтрымання парадку на час вырашэння ўра-давага крызiсу ў сталiцы. У Мiнску 26 кастрычнiка бальшавiцкi прэзiдыум ад iмя Выканкама вы-даў загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе i яго наваколлях да Савета рабо-чых i салдацкiх дэпутатаў. Намаганнямi бальшавiкоў быў створаны “I Рэва-люцыйны iмя Мiнскага Савета полк”, з дапамогай якога атрымалi магчымасць усталяваць кантроль над горадам i нават штабам фронту. 27 кастрычніка мін-скія бальшавікі былі вымушаны перадаць уладу ў рукі Камітэта выратавання Заходняга фронта. Канспіратыўна, па-за сценамі Савета, быў створаны яшчэ адзiн, бальша-віцкі цэнтр – Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт на чале з А. Мяснiковым, які звя-рнуўся за дапамогай франтавікоў. У выніку тыя знялі з пазіцый бронецягнік і ўзброеныя часці і накіравалі ў Мінск. 2 лістапада ўлада ў горадзе ізноў належала Мінскаму Савету. На фронце, у Мінскай і Віленскай губернях улада перайшла да ВРК Заходняга фронта. У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў не пры-зналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшыся з гэтымі фактамі, прымалi захады для iх роспуску або пера-абрання. Апорай у стварэнні новых, бальшавіцкіх па складу Саветаў сталі ВРК. Першыя ВРК у гарадах Беларусi ўзнiклi ў канцы кастрычнiка 1917 г. у Вiцебску, Лепелi, Оршы, Рэчыцы, Лунiнцы, Слуцку, Нясвiжы, Мiры, Полацку, Гарадку, Вiлейцы. Тым часам Керанскаму ўдалося сабраць асобныя вайсковыя сілы на чале з генералам Красновым і рушыць з імі на Петраград. Але 30 кастрычніка яны былі разгромлены атрадамі матросаў і чырвонагвардзейцаў петраградскага гарнізона. З разгромам войск Керанскага і заявай галоўнакамандуючага Балуева аб сваім падпарадкаванні ВРК заходняга фронта ўсе Камітэты выратавання Рэвалюцыі распаліся. Умацаванню Заходнефрантавога ВРК спрыяла пераабранне армейскiх (2, 3 і 10 армій) камiтэтаў і іх заява аб прызнанні ленінскага СНК і яго дэкрэтаў. Апошнім цэнтрам антыбальшавіцкіх сіл заставалася Магілёўская Стаўка. Генерал Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, не прызнаў уладу СНК і адмовіўся ўступаць у перагаворы з немцамі аб заклю-чэнні міра і таму быў звольнены з пасады. 19-20 лістапада атрады матросаў і салдат на чале з говым галоўнака-мандуючым Крыленкам, якога назначыў Ленін, прыбылі ў Магілёў і занялі Стаўку. Такім чынам, апошняя цытадэль Часовага ўраду была знішчана. Ду-хонін быў забіты. З мэтай забеспячэння пераходу ўлады на месцах да Саветаў, а на фронце – да ВРК, кіраўнікі Абласнога камiтэта РСДРП(б) правялі тры з’езды. У вынiку 17 лiстапада дэлегаты ІІІ з’езда Саветаў сялянскіх дэпутатаў прынялi рэзалюцыю ў падтрымку СНК i яго дэкрэтаў і замест эсэраўскага Выканкама, абрані новы ў лiку 35 чалавек (старшыня – бальшавiк Крывашэiн). 19 лiстапада адбыўся II з’езд Саветаў Паўночна-Заходняй вобласці, які выказаўся ў падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абраў Выканком з 35 чал. на чале з бальшавiком Крас-новым. 20-25 лiстапада ў Мiнску адбыўся II Франтавы з’езд з удзелам 700 дэлегатаў Заход-няга фронту, у сваёй масе бальшавiкоў i левых эсэраў, пад старшынствам А. Мяснiкова. Адно з важнейшых яго рашэнняў увасобiлася ў пастанове “Аб арганiзацыi Савецкай ула-ды на Заходнiм фронце i ў вобласцi”. З’езд вылучыў са свайго складу Выканкам у складзе 100 чал. Новым галоўнакамандуючым быў абраны Мяскікоў. 26 лiстапада пад старшынствам Рагазiнскага адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох адбыўшыхся з’ездаў, на якiм быў створаны вышэй-шы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал., у тым лiку па 35 абраных на папярэднiх сялянскiм i Паўночна-Заходнiм з’ездах Саветаў членаў выканкомаў, 100 – на II Франтавым з’ездзе і інш. Та-кiм чынам, у створаным органе ўлады забяспечвалася перавага вайсковых элементаў, членаў бальшавiцкай партыi i часткова левых эсэраў. Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi, па ўзору агульнарасiйска-га, рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiсараў Заходняй воб-ласцi i фронту (старшыня - К. I. Ландэр), улада якога распаўсюджвалася на Мiнскую i частку Вiленскай губерняў, а таксама на Заходнi фронт. Такім чынам, ІІ з’езд Саветаў, залажыўшы канстытуцыйныя асновы дзяржавы дыктатуры пралетарыяту, стаў важнейшым фактарам на шляху да пабудовы сацыялістычнага грамадства. Адначасова перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўлялася перадумовай грамадзянскай вайны. Па меры паглы-блення супрацьстаяння класавых і палітычных сіл бальшавіцкі рэжым здзяй-сняў дыктатуру пралетарыята гвалтоўнымі метадамі, уключаючы адкрыты тэрор (Сташкевіч // Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918-1920. ЭГБ т. 3. с. 98-110) як супраць буржуазіі і памешчыкаў, так і супраць сацы-ялістычных партый. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.) |