|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы ХIХ – пач. ХХ стУ сiлу розных (сацыяльна-эканамiчных, палiтычных, культурных пры-чын) беларускi нацыянальны рух у параўнаннi з польскiм стаў афармляц-ца значна пазней. У ХIХ cт. ён i выспяваў у нетрах польскага вызваленча-га руху за аднаўленне РП. Натуральна, што без нацыянальнай самасвядо-масцi нiякi нацыяльны рух, у дадзеным выпадку, быў немагчымы. Асоб-ныя прадстаўнiкi паланiзаванай i акаталiчанай шляхты, якiя не страцiлi су-вязей са сваёй зямлёй, яе мiнулым i г. д., або вялi свой радавод ад мясцо-вых княскiх дынастый стваралi спрыяльнае асяроддзе для ўтварэння куль-турна-асветнiцкiх суполак з мэтай вывучэння духоўнай спадчыны. Знач-ную ролю ў гэтым адыгрывалi таксама выхадцы з сем’яў святароў унiяцка-га веравызнання. Першыя праявы нацыянальнай актыўнасцi адбiлiся ў дзей-насцi вiленскiх тайных таварыстваў, у творчасцi i намаганнях Я. Чачота i Я. Бар-шчэўскага па збiраннi мясцовага фальклору. Частка iнтэлiгентаў уставалi на глебу прызнання беларусаў як асоб-нага этнасу i ў сваiх лiтаратурных творах (Дунiн-Марцiнкевiч, А. Кiркор, Ф. Багушэвiч) шмат зрабiлi для прыцягнення грамадскай цiкавасцi да Беларусi i яго самабытнага народа. Да сярэдзiны ХIХ cт., праўда, сам народ, у падаўляючай большасцi cяляне, яшчэ не выяўляў цiкавасцi да нацыянальнага жыцця ў палiтычным сэнсе гэтага слова. Працэс яго на-цыянальнай самаiдэнтыфiкацыi толькi пачынаўся. Чарговы крок да абуджэння нацыянальнай свядомасцi можна звязваць з дзейнасцю, у тым лiку выдавецкай, К. Калiноўскага. У гэты час сацыяль-ная база барацьбiтоў супраць самаўладдзя значна пашырылася за кошт так званых “разначынцаў” i нават сялян. Варта адзначыць таксама, што царскi ўрад пасля падаўлення паўстання 1863 г. не шкадаваў сродкаў, каб русiфiкаваць край. Але публiкацыя архiў-ных дакументаў, этнаграфiчныя экспедыцыi, гiстарычныя даследаваннi та- кiх аўтараў як Насовiч, Семянтоўскi, Нiкiфароўскi, Карскi сведчылi спрыя-лi зваротнаму працэсу – умацаванню грамадскага пераканання ў тым, што беларусы - гэта асобны этнас. Што датычыць праяў палiтычнай дзейнасцi беларусаў, што iх (праяў) пачатак можна з вялiкай доляй умоўнасцi звязваць з дзейнасцю К. Калi-ноўскага i яго блiжэйшых аднадумцаў, якiя ў час паўстання i пасля яго (“Пiсьмо з-пад шыбенiцы”) iмкнулiся абаранiць права беларускага народа на самастойнасць, на сваю школу, сваю веру (унiяцтва). Пасля паўстання 1863 г., калi царскi ўрад у барацьбе супраць польскага ўплыву на Беларусi ўзмацнiў барацьбу супраць усяго неправаслаўнага, ня-рускага, наогул, надрукаванага не кiрылiцай, натуральна, што працэс эт-нiчнай кансалiдацыi беларусаў iзноў запаволiўся. Перадавая беларуская моладзь захапiлася агульнарасiйскiм народнiцкiм рухам, скiраваным су-праць самаўладдзя, за лiквiдацыю пам землеўладання, за сацыялiст iдэалы. Студэнты-беларусы (дакладней, выхадцы з Беларусi) уваходзiлi ў су-полкi “Зямлi i Волi”, затым “Чорнага перадзелу” i “Народнай волi”. На мяжы 70-80 х гг. у Пецярбургу i iншых гарадах утварылiся гурткi студэн-таў-беларусаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага (нарадавольнiцкага) i лiбе-ральна-асветнiцкага накiрункаў. У лiку iх друкаваных твораў мелiся i спе-цыяльна звернутыя “Да беларускай моладзi” i “Да беларускай iнтэлiген-цыi”. Крыху пазней з’явiлiся “Пiсьмы пра Беларусь”, “Пасланне да земля-коў-беларусаў”, два нумары часопiса “Гомон”. Характэрна, што ўсе гэтыя матэрыялы выйшлi ў свет на рускай мове. У названых творах упершыню гаварылася аб iснаваннi самабытнага беларускага народа “як асобнай галiны славянскага племенi”. Заўважалася таксама, што ён мае iнтарэсы свае, а не “польскiя i вялiкарасiйскiя”. Аўтары адозвы “Да беларускай моладзi” слушна адзначалi, што бела-рускi народ “безгалосы, не мае прадстаўнiкоў для абароны сваiх правоў i iнтарэсаў”. З гэтай нагоды, каб паправiць яго маральнае, разумовае i эка-намiчнае становiшча, адозва заклiкала моладзь да стварэння арганiзацыi – “Беларуская грамада”. У “Пiсьме” за подпiсам Данiлы Баравiка, акрамя iншага, утрымлiваўся заклiк да беларускай iнтэлiгенцыi наблiзiцца да народа, “i ўciмi сiламi cа-дзейнiчаць узняццю яго эканамiчнага i маральнага быту, абуджэнню яго самасвядомасцi”. Рэвалюцыйных мэт аўтар перад iнтэлiгенцыяй не ставiў. У студзеньскiм 1884 г.“Пасланнi да землякоў-беларусаў” за подпiсам “Шчыры беларус” з наоды з’яўлення “Пiсьма” гаварылася пра недастат-ковасць для iнтэлiгенцыi толькi асветнiцкай працы i адзначалася, што для паляпшэння становiшча народа неабходна сумесная агульнарасiйская ба-рацьба за звяржэнне самаўладдзя. Нягледзячы на тое, што “Шчыры бе-ларус” адзначаў ажыўленне ў краi нацыянальнага руху, яго (руху) кан-крэтная палiтычная праграма яшчэ не асвятлялася. Прыкладна такой жа iдэяй быў напоўнены змест адозвы “Да беларус-кай iнтэлiгенцыi” (канец 1883), перад якой (iнтэлiгенцыяй) ставiлася задача “...разварушыць магутныя сiлы свайго народа” i як сродак для паспяховай працы – распачаць барацьбу супраць самаўладдзя. Пра першую беларускую арганiзацыю - “Гомон” стала вядома з матэ-рыялаў следства “ахранкi”. Група была створана ў Пецярбургу не пазней 1884 г. студэнтамi-ураджэнцамi Беларусi (А. Марчанка, Х. Ратнер i iнш.). Мела сувязi ў Вiльнi, Вiцебску, Мiнску, Кiеве, Слуцкiм i Дзicенскiм паветах. У № 1 часопiса “Гомон” яго рэдакцыя заявiла, што ён (часопiс) ставiць на мэце служыць выразнiкам iдэй сацыяльна-рэвалюцыйнай групы бела-русаў. Па нац пытаннi група падтрымала “прынцып абласной самастой-насцi як аснову для будучага федэральна-палiтычнага ладу”. У мэтах да-сягнення самастойнасцi прызнавалася неабходным наладзiць выданне дру-каванага органа i стварыць сваю Абласную рэвалюцыйную арганiзацыю. Другi нумар “Гомона” заяўляў аб падтрымцы беларусамi-сацыялiстамi праграмы “Народнай воли” i заклiкаў да супрацоўнiцтва з ёй. Разам з тым, рэдакцыя асудзiла выступленне аднаго з яе лiдэраў Л. Цiхамiрава, якi заяў-ляў аб “недарэчнасцi” i “штучнасцi” стварэння “новых нацыянальнасцей”, маючы на ўвазе беларусаў. У адказ рэдакцыя спаслалася на выказваннi Бакунiна i iнш. народнiкаў аб праве Беларусi, нароўнi з Польшчай i Укра-iнаю – на федэратыўную незалежнасць. Пры гэтым “гоманаўцы” аргумен-тавалi сваю пазiцыю аб’ектыўнымi ўмовамi развiцця беларускага народа. У тым жа, другiм нумары “Гомона” быў змешчаны артыкул пецярбург-скай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыi “Народная воля” (адзiн з заснавальнiкаў - I. Грынявiцкi), якая заявiла аб сваёй рашучасцi “энергiчна абараняць Беларусь як ад польскага, так i вялi-карасiйскага насiлля”. Яшчэ фракцыя заяўляла аб праве беларусаў на “аў-таномную федэратыўную самастойнасць у сям’i iншых народнасцей Расii”. Таксама аб барацьбе супраць самаўладдзя на платформе “Народнай воли” У Мiнску сярод навучэнцаў у канцы 90-х утварыўся гурток па вывучэн-ню беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. яго заснавальнiкi – бра-ты А. i I. Луцкевiчы працягнулi гэтую дзейнасць у Пецярбурзе, у студэнц-кiм “Гуртку беларускай народнай асветы”. Зiмою 1902/1903 гг. члены гурт-ка (у тым лiку, браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, Вац. Iва-ноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi “Бела-рускую рэвалюцыйную грамаду” Нагадаем, што ў гэты час на Беларусi дзейнiчалi суполкi “ППС на Лiт-ве, якiя абвясцiлi сваёй мэтай барацьбу за палiтычную незалежнасць краю i дасягненне сацыялicтычнага ладу. Iх дзейнасць пэўным чынам уплывала на стваральнiкаў першай беларускай партыi. I з’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г. канстытуяваў сябе як сацыяльна-палi-тычная арганiзацыя беларускага працоўнага народа. У яе праграме канчатко-вай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталiстычнага ладу i пераход у гра-мадскую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i камунiкацый. Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Нацыяналь-ная часта праграмы выглядала даволi радыкальнай, бо выказавалася за права для ўсiх народаў мець найбольшую свабоду, а самай жаданай формай забеспя-чэння нацыянальнай свабоды ў эпоху капiталiзму прызнавала “Беларускую незалежную дэмакратычную рэспублiку” [з усiмi яе правамi, свабодамi i iнш. атрыбутамi]. Меркавалася, у прыватнасцi, дабiвацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю. Аграрная частка праграмы прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасцi, прапагандавала апрацоўку зямлi ўласнымi ciламi, без выкарыстання наёмнай працы. У рабочым пытаннi – тыя ж, што i РСДРП патрабаваннi. У цэлым, у праграма не ўтрымлiвала палажэнняў “максiмум-мiнiмум”. Тут рэвалюцыйны дэмакратызм спалучаўся з народнiцкiм (сялянскiм) са-цыялiзмам (ураўнальнае землекарыстанне, кааперацыя i г. д.). Такiм чынам, новая партыя спалучала cацыяльна-эканамiчныя iдэi сацыялiзму з на-цыянальнымi. Недзе памiж 1904 i 1905 годам БРГ прыняла назву БСГ. У цэлым, да рэвалюцыi 1905 г. уплыў партыi на рабочых быў нязнач-ным. Магчыма, таму, што большасць рабочага класу Беларусi складалi не беларусы, а яўрэi. Наогул, як вядома, беларуская нацыя ў перыяд капiта-лiзму фармiравалася як сялянская ў сваёй аснове. Невыпадкова, асноўным аб’ектам уздзеяння БРГ з’яўлялася сялянства. Такiм чынам, парэформенны перыяд – быў важным этапам у працэсе ўтварэння беларускай нацыi. Нягледзячы на русiфiкацыю, часткова – пала-нiзацыю, адсутнасць беларускiх навучальных устаноў i iнш., пад уздзеяннем агульнарасiйскага рэвалюцыйнага руху ў асяроддзi мясцовай, па вера-вызнаннi – хрысцiянскай, iнтэлiгенцыi ўзнiк пласт людзей, якi ўсвядомiў сваю прыналежнасць да беларускай этнiчнай супольнасцi. У пачатку 80-х частка беларускай студэнцкай моладзi i iнтэлiгенцыi тэарэтычна абгрунтоўва-лi роўныя з iншымi народамi правы на палiтычнае самавызначэнне, а так-сама заклiкалi да сумеснай барацьбы супраць самаўладдзя. Адным з вынiкаў гэтай працы стала стварэнне першай нацыянальнай партыi – БРГ (БСГ).
Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыя-нальны рух. Узнікненне расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі. Пачатак І расійскай рэвалюцыі Прычынамi рэвалюцыi з’яўлялiся абвастрэнне супярэчнасцей памiж са-маўладдзем i грамадствам, памешчыкамi i сялянамi, буржуазiяй i пралета-рыятам, царызмам i народамi нацыянальных ускраiн; няўдалы ход i вынiкi для Расii вайны з Японiяй. Галоўнымі ўдзельнiкамi падзей 1905-1907 гг. былi – рабочыя, iнтэлігенцыя, буржуазiя; у менш ступенi – сяляне, памешчыкi, чы-ноўнiцтва. Пачаткам рэвалюцыi паслужыў растрэл у Пецярбургу 9 студз. 1905 г. мiрнай манiфестацыi працоўных, якiя на чале са свяшчэннікам Гапонам прый-шлi да цара прасiць лепшай долi. У адказ абураныя рабочыя i прагрэсiўная iнтэлiгенцыя ў той жа дзень выйшлi на вулiцы сталiцы пад лозунгамi “Далоў самаўладдзе!”, “Няхай жыве рэвалюцыя”. У далейшым распачалiся дэман-страцыi пратэсту i палiтычныя стачкi па ўсёй краіне.
Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў перыяд уздыму рэвалюцыі (студзень-кастрычнік 1905 г.) Акцыi ў падтрымку рабочых Пецярбурга пракацiлiся па ўсёй краiне, у тым лiку па Беларусi, у якiх вызначылiся жыхары губернскiх цэнтраў (у Мiн-ску - з 11 па 16 студзеня з удзелам 2 тыс стачачнiкаў), а таксама Гомеля (12-19 студзеня больш 8 тыс дэманстрантаў), Брэста, Смаргонi (13 студзеня заба-ставала каля 3 тыс), Мазыра, Полацка, Слонiма, нават мястэчак – Парычы, Дуброўна), усяго 31 населены пункт. Арганiзатарамi выступленняў былi пар-тыйныя камiтэты Бунда, РСДРП, ПС-Р. Для правядзення агульнагарадскiх мерапрыемстваў iх арганiзатары аб’ядноўвалiся ў каалiцыйныя стачачныя ка-мiсii i камiтэты. У шэрагу гарадоў i мястэчак рэвалюцыйны ўздым быў выкарыстаны для барацьбы працоўных за свае скарачэнне працоўнага дня да 10-9 і нават 8 га-дзін і павелічэнне зарплаты. У лютым-сакавiку колькасць палiтычных акцый зменшылася. Чарговы ўздым рэвалюцыйных падзей адбыўся ў красавiку 1905 г., у су-вязi cа святкаваннем 1 мая. Многiя акцыi (дэманстрацыi, маёўкi, сходкi) пра-ходзiлi пад лозунгамi “Далоў самадзяржаўе!”, “Няхай жыве дэмакратычная рэспублiка!”. У Мiнску 18 красавiка баставала каля 4 тыс рабочых. У Пiнску ў красавiцкiя днi дэманстрацыi cуправаджалiся перастрэлкай баявiкоў з палiцыяй. У Вiцебску на працягу красавiка былi арганiзаваны 4 дэманстрацыi i мiтынгі, адбывалiся сутычкi з войскамi i палiцый. Летнi ўздым рэвалюцыйнага руху на Беларусi быў звязаны з крывавымi рэпрэсiямi царскiх улад, якiя адбылiся ў Лодзi, Варшаве, Адэсе, Iванава-Ваз-нясенску. У адказ у 56 беларускiх гарадах i мястэчках адбылiся акцыi салi-дарнасцi з ахвярамi растрэлаў i арыштаў. У шэрагу месцаў (Талочын, Аш-мяны) рабочыя стваралi дружыны i ладзiлi ўзброеныя дэманстрацыi. Вядома, што колькасць удзельнiкаў паліт стачак у той час дасягала 100 т. Пад уздзеяннем рэвалюцыйных падзей сяляне таксама спрабуюць да-магчыся паляпшэння свайго становiшча. У студзенi-сакавiку 1905 г. на Бела-русi адбылiся 56, то красавiку-чэрвенi 237 cялянскiх выступленняў. У асноў-ным, яны ўяўлялi сабой патравы, парубкi лесу, зрэдку – падпалы i разгромы маёнткаў. Найбольш масавай i арганiзаванай была забастоўка сялян-падзён-шчыкаў i парабкаў, якая ў чэрвенi 1905 г. ахапiла амаль усе памешчыцкiя ма-ёнткi Навагрудскага пав. Такiя ж забастоўкi летам 1905 г. ахапiлi Мiнскi, Гродзенскi, Брэсцкi, Бабруйскi, Ваўкавыскi, Слуцкi i Рэчыцкi пав. Гэта новая для вёскi форма барацьбы пашыралася пад уплывам агiтацыi мясцовых арга-нiзацый РСДРП, Бунда, ПС-Р, БСГ. Памешчыкi былi вымушаны iсцi на ўс-тупкi – павышаць плату сялянам-падзёншчыкам i парабкам. Але ў галоўным cяляне так i не прасунулiся: наперад, бо памешчыцкае землеўладанне заста-валася непарушным. У час рэвалюцыi 1905-07 гг. армiя засталася надзейнай апорай самаўлад-дзя. Выступленне браненосца “Потёмкин” было яркiм, але не тыповым эпi-зодам, роўна як i хваляваннi салдат, якiя адбылiся летам у гарнiзонах Мiнска (не жадалi ехаць з Баранавiч на Далёкi Усход) i Вiцебска (14 чырвоных сця-гоў у вагонах i спявалi рэвалюцыйныя песнi). Цар быў вымушаны рэагаваць на паводзiны насельнiцтва. У адказ на па-трабаванне аб рэфармаваннi кiравання краiнай 6 жнiўня 1905 г. iм быў падпi-саны манiфест i распрацаванае МУС Булыгiным “Палажэнне аб выбарах у [законадарадчую] Дзяржаўную думу”. Але гэтыя дакументы былi ўспрыняты большасцю грамадскасцi як падман i манёўр з мэтай прыпынiць развiццё рэ-валюцыi. “Левыя” партыi яшчэ ў лiпенi павялi антыдумскую агiтацыю. Новы ўздым рэвалюцыi пачаўся ў вераснi ў Маскве. У кастрычнiку 1905 г., у час Усерасiйскай палiтычнай стачкi пад лозунгамi звяржэння сама-ўладдзя i ўсталявання дэмакратычнай рэспублiкi дасягнуў сваёй найвышэй-шай адзнакi. Стачка чыгуначнiкаў паралiзавала дзейнасць урада. На Беларусi ў ходзе стачкi стварылiся рознага кшталту сумесныя пар-тыйна–прафесiйныя i г. д. органы кiравання акцыямi пратэсту – каалiцыйныя органы (камiсii, камiтэты). Пазней яны (каалiцыйныя камiтэты) папоўнiлiся дзеячамi Усерасiйскага чыгуначнага саюза. Кастрычнiцкая палiтычная стачка ахапiла 32 населеныя пункты i ў iх – практычна ўсiх рабочых, толькi ў прамысловасцi – 66 тыс. Тут, напрыклад, не было створана нiводнага Савета. Мiкалай II, каб збiць узрастанне рэвалюцыйнага руху, не рашыўся на выка-рыстанне зброі. Так, 17 кастрычнiка iм быў падпiсаны Манiфест з “дараваннем” народу – дэмакратычных свабод, а таксама законадаўчай Думы. 21 кастрыч-нiка абвяшчалася амнiстыя палiтычным зняволеным i iнш. Звесткi аб манiфесце выклiкалi стыхiйныя дэманстрацыi жыхароў. Су-праць дэманстрантаў была выкарыстана зброя у Вiцебску (7 забiтых), Гомелi i Мiнску (“Курлоўскі растрэл”) (каля 100 забiтых i ўтрая больш параненых). Прадстаўнiкi рэвалюцыйных партый заклiкалi не верыць Манiфесту i пра-цягваць барацьбу за звяржэнне самадзяржаўя i склiканне Устаноўчага сходу. У Полацку i Смаргонi адбылiся сутычкi з палiцыяй, у Гомелi, Оршы, Рэчыцы – яўрэйскiя пагромы. Антыўрадавы рух у кастрычніку пашырыўся на 53 гарады i мястэчкi. Тым не менш, царскi Манiфест i iншыя мерапрыемствы дасягнулi сваёй мэты. Большасць грамадства паверыла ў магчымасць мiрным рэфармацый-ным шляхам рэалiзаваць свае iнтарэсы, а рэвалюцыйны рух увайшоў у рэчы-шча, падкантрольнае ўладам. (Фарміраванне агульнарасійскіх партый і груповак) Усе існаваўшыя дагэтуль партыі (РСДРП –меншавікі і бальшавікі, Бунд, ПС-Р, БСГ, трудавікі і інш.) выйшлі з падполля і сталі дзейнічаць легальна. Гэта былі ў асноўным марксісцкія, неанародніцкія і нацыянальныя партыі, большасць якіх складалася з рабочых і народнай інтэлігенцыі. Значна актывiзавалi сваю дзейнасць арганiзацыi РСДРП, Бунда (асаблiва сярод прафсаюзаў), эсэраў (асаблiва сярод чыгуначнiкаў), БСГ, ППС у Лiтве. Фактычным органам мiнскiх с–д стала газета “Северо-Западный край” У новых умовах распачала сваю дзейнасць буржуазiя, чыноўнiцтва, iнтэлiгенцыя, якія не iмкнулiся да звяржэння манархii, а спадзявалася, абме-жаваць яе канстытуцыяй, каб ўдзельнічаць ва ўладзе. Для дасягнення сваiх мэтаў гэтыя пласты грамадства стварылi дзве партыi – акцябрыстаў (“Союз 17 октября”) i кадэтаў (канстытуцыйных дэмакратаў). Пры гэтым у пер-шую ўваходзiла правая, кансерватыўная частка буржуазii i памешчыкаў, якая ў пытаннi аб ўладзе спадзявалася на добрую волю манарха, i таму не выказ-вала самаўладдзю нiякай апазiцыйнасцi. Праграма дзейнасцi кадэтаў таксама не была рэвалюцыйнай, але ў па-раўнаннi з акцябрыстамi яна была значна больш радыкальнай. Кадэты выступалi за абмежаванне царскай улады канстытуцыяй, першынство закону, за правы асобы, прыватную ўласнасць, а таксама супраць радыкальных заклікаў сацыялiстычных партый. У лiку лiдэраў партыi быў Павел Мiкалаевiч Мiлюкоў. Суполкi кадэтаў утварылiся ў Магiлёве i Пiнску. Блiзкiя да кадэтаў пазiцыi займала Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы i Беларусi (Вiльня). Частка шавiнiстычна настроенага грамадства рускай нацыянальнасцi ўбачыла ў дзейнасцi сацыялiстаў, сярод якiх было шмат яўрэяў i палякаў, па-грозу iснуючаму ладу i ўсталi на яго абарону. Так, шчырыя прыхiльнiкi ма-нархii i праваслаўя, якiя атрымалi прозвiшча чарнасоценцаў, згуртавалiся ва-кол “Саюза рускага народа” i “Саюза Мiхаiла Архангела”. Iх суполкi афор-мiлiся ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Пiнску, Оршы, Глыбокiм. (Развіццё рэвалюцыі) Сялянскi рух таксама выяўляў тэндэнцыi да ўзрастання i выкарыстання розных форм барацьбы за свае эканамiчныя iнтарэсы. Палiтычных патраба-ванняў сяляне не выстаўлялi У параўнаннi з вераснем колькасць выступлен-няў супраць памешчыкаў павялiчылася з 17 да 154 (у 9 р.), а ў снежнi – нават 286, прычым, вырасла колькасць падпалаў i разгромаў панскiх маёнткаў. Рух вайскоўцаў. Заклiкi рэвалюцыйных партый працягваць барацьбу за-краналi i войскi. У лiстападзе адбылiся хваляваннi ў Бабруйскай крэпасцi, дзе паўстаў дысцыплінарны батальён (900 чал., з iх 300 кранштацкiх матросаў); у Баранавiчах, Брэсцкай крэпасцi (салiдарнасць з Кранштадскiм i Севасто-пальскiм паўстаннямi), Гродзенскiм гарнiзоне (забаставала арт-брыгада). У снежнi рэвалюцыйны рух iзноў пайшоў на ўздым. 7 снежня 1905 г. ў Маскве ў адказ на закрыццё дэмакратычных выданняў пачалася новая агульнарасiйская палiтычная стачка, а 10 снежня яна вылiлася ва ўзбро-енае паўстанне супраць царызму. Заўважым, што сярод лiдэраў рэвалюцый-ных партый не было адзiнства адносна мэтазгоднасцi ўзброенай барацьбы. Так, Пляханаў палiчыў паўстанне авантурай / ППР, с. 461/. Ленiн, наадварот, лiчыў, што трэба было дзейнiчаць больш рашуча. З-за здраднiцтва Азэфа, не адбылося падрыву Мiкалаеўскай чыгункi, па якой на Маскву накiравана дапамога з Пецярбурга. Ён жа выдаў палiцыi дынамiтную майстэрню. Снежаньская стачка была падтрымана i на Беларусi. У Мiнску ў ноч на 9 снежня пачалiся рэпрэсii, закрыты “Северо-Западный край”, таму стачка ад-бывалася спантанна. У гэты ж час палiтычныя забастоўкi адбывалiся ў Бара-навiчах, Гомелi (падаўлена сiлай 19-22 снежня), Мазыры, Пiнску, усяго ў 28 гарадах i мястэчках Беларусi. Але па колькасцi ўдзельнiкаў (44 тыс) яна была ўдвая меншай за кастрычнiцкую. У некаторых гарадах (Мiнск, Баранавiчы, Гомель) сiтуацыя для ўзброе-нага паўстання была даволi спрыяльнай, але прамых заклiкаў да яго так i не прагучала. Мясцовыя партыйныя лiдэры прытрымлiвалiся тактыкi чакання, cпадзеючыся на поспех маскоўскага пралетарыяту. Пазiцыi палiтычных сiл у сувязi з Дзяржаўнай Думай. Узброенае паўстанне ў Маскве не перарасло ў агульнарасiйскае i было падаўлена войскамi. Армiя заставалася пад кантролем самаўладдзя i зрабi-лася апорай у барацьбе супраць рэвалюцыйнага руху. Праўда, на пачатку студзеня 1906 г. рабочыя паўсюдна адзначылi гадавiну падзей Крывавай нядзелi. У 13 гарадах Беларусi адбылiся палiтычныя стачкi з удзелам 23 тыс чал. 14 студзеня 1906 г. па заданнi камiтэта ПС-Р I. Пулiхаў здзейснiў няўда-лы замах на Курлова i па прыгавору Вiленскага ваеннага суда быў павешаны. Не апошнюю ролю затуханнi рэвалюцыi адыграла абяцанне цара склi-каць Дзяржаўную думу, аб чым сведчыў выбарчы закон ад 11 снежня 1905 г. Паводле закона, 1 голас памешчыка быў роўны 3, 5 галасам буржуазii, 15 cялян i 45 рабочых. Левыя партыi: ПС-Р, бальшавiкi, Бунд, БСГ заклiкалi бай-катаваць выбары. Але яны ўсё ж адбылiся i прынеслi перамогу кадэтам (179 з 478). У лiку 36 дэпутатаў ад 5 беларускiх губерняў былi 10 памешчыкаў, 2 ксяндзы, 11 лiберальных iнтэлiгентаў (кадэтаў), 13 сялян. У думе былi створаны партыйныя фракцыi, пераважна, правага кшталту. Частка сялянскiх прадстаўнiкоў аб’ядналася ў фракцыю “трудавiкоў” i запа-трабавала стварэння агульнароднага зямельнага фонду для надзялення сялян зямлёй па працоўнай або спажывецкай норме. Патрабавання канфiскацыi памешчыцкага землеўладання не выстаўлялася. Частка дэпутатаў ад беларус-кiх губерняў выказалася таксама за наданне Паўночна-Заходняму краю аўтано-мii, але толькi ў мэтах “арганiзацыi самакiравання”. Дзейнасць думы не заспакоiла грамадства. Як i паўсюдна, на Беларусi ад-бывалася пашырэнне ўсiх форм барацьбы працоўных за паляпшэнне свайго становiшча. Асноўную ўвагу грамадскасцi па-ранейшаму прыцягвала аграр-нае пытанне. А 20 чэрвеня 1906 г. з’явiўся ўрадавы праект яго вырашэння. 6 лiпеня новым старшынёй Савета Мiнiстраў быў назначаны 44-гадовы П. А. Сталыпiн (з захаваннем за iм пасады мiнiстра ўнутраных спраў). Каб не дапусцiць негатыўнага ўздзеяння думскiх дэбатаў па аграрным пытаннi на грамадскае жыццё, указам цара ад 8 лiпеня 1906 г. дума была распушчана, за тое, быц-цам, што яна аказалася непрацаздольнаю і распальвала напружанасць у грамадстве. Адначасова абвяшалася аб падрыхтоўцы да новых выбараў. Сталыпiн узмацнiў рэпрэсii супраць сацыялiстаў, на вёску былi накiрава-ны карнiцкiя экспедыцыi, павялiчылася колькасць смяротных прысудаў. Слова “сталыпiнскi гальштук” трывала ўвайшло ў тагачасны лексiкон. Ас-ноўны ўдар наносiўся па так званых “тэрарыстах” або “баявiках”, членах эсэраўскай “Баявой арганiзацыi” на чале з Азэфам (м. Лiскi, Гродзенскай губ., 1869 г. нар.), якi быў платным агентам ахранкi. 15 год ён працаваў “на два франты” i толькi 7 студ. 1908 г. быў прызнаны ЦКПС-Р правакатарам ІІ Дума. Аб стабiлiзацыi самаўладдзя сведчыла i становiшча на месцах. На Беларусi, у прыватнасцi, нават знiзiлася ў два разы колькасць эканамiчных стачак. Прадпрымальнiкi, каб сумесна процiстаяць рабочым, пачалi ствараць свае саюзы. Супраць актыўных членаў прафсаюзаў узмацнiлiся лакауты. Нават сацыялiсты прыйшлi да меркавання, што, каб спынiць рэакцыю, патрэбна выкарыстоўваць любыя, у тым лiку законныя метады. Таму, на гэты раз яны не сталi байкатаваць Думу, а актыўна ўключылiся ў выбарчую кампанiю. На Беларусi сацыялiсты поспеху не мелi, затое значную актыўнасць выявiлi чарнасоценцы i акця-брысты, якiя аб’ядналiся ў шавiнicцкi “Русский окраинный союз”. Iм процi-cтаялi польска-беларускiя ксяндзы – аўтанамiсты. Менавiта гэтыя групоўкi, а не беларусы, абралi сваiх прадстаўнiкоў у Думу II склiкання З 518 дэпутатаў думы беларускiя губернi прадстаўлялi 13 памешчыкаў, 3 святароў, 4 iнтэлiгентаў i 16 сялян. Дзякуючы выбарчаму закону, у думу тра-пiлi пераважна сацыялiсты (222), а таксама лiберальная буржуазiя, па пар-тыйнаму складу – кадэты (98), якiя, прыйшлi ў думу “заканадацельстваваць, а не ра-бiць рэвалюцыю”. Але нават такая памяркоўная пазiцыя кадэтаў не задаваль-няла цара. Яшчэ больш небяспечнай для яго здавалася дзейнасць у думе сацыялiстаў. У маi 1907 г. было сфабрыкавана абвiнавачанне с-д фракцыi ў падрыхтоўца змовы супраць цара. У вынiку, 3 чэрвеня 1907 г. i II Дума была распушчана. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.008 сек.) |