|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Беларусь у вайне Расii з Рэччу Паспалiтай (1654-1667 гг.)Асноўная прычына – cутыкненне iнтарэсаў Расii i РП вакол Украiны: РП iмкнулася вярнуць страчаную (левабярэжную) частку Украiны, а Расiя – замацаваць поспех i захапiць новыя землi на захадзе. З гэтай мэтай была створана 80-тысячная армiя i кiнута на памежныя тэрыторыi ВКЛ, якiя аба-раняла 10- тысячнае войска РП. Рускi цар Аляксей Мiхайлавiч (1645-1676) “Тiшайшiй” спадзяваўся на дапамогу беларускага насельнiцтва, якое, быццам цярпела пакуты ад па-лякаў. У красавiку 1654 г. ён паведамляў Багдану Хмяльнiцкаму, што бела-рускiя мяшчане “бiтi челом прiсылают... iх от неволi ляхскiе освобо-дiть, а онi все под нашею государскою рукою бытi желают радостнымi сердцамi” // Iсторiя БССР. с. 126. З гэтай жа нагоды на Беларусi распаўсюджваюцца адпаведныя царскiя граматы з заклiкам да праваслаўных аб дапамозе ў барацьбе супраць “ля-хаў”. Варта адзначыць, што такая палiтыка на першым этапе вайны пры-носiла Маскве iстотную карысць. Вясной-летам 1654 г. рускiя стральцы паспяхова наступалi ў двух на-прамках: на поўднi з дапамогай пасланага Хмяльнiцкiм 20 тысячнага вой-ска ўкраiнскiх казакоў (гетман Залатарэнка) яны захапiлi Гомель, Чачэрск, Быхаў, у жнiўнi – Магiлёў. Многiя гарады здалiся з-за агiтацыi беларус-кага шляхцiца Паклонскага, якi, перайшоў на бок цара, стварыў полк i па-чаў схiляць гарады. На поўначы ваявода Шарамецеў да зiмы захапiў Полацк, Дзiсну, Вi-цебск. Войскi П i ВКЛ здолелi аказаць супрацiўленне толькi ў канцы 1654 г. Але летам 1655 пачалося новае наступленне рускiх стральцоў, у вынiку якога былi захоплены цэнтральная (3 лiпеня Менск) i заходняя частка Бе-ларусi разам са сталiцай ВКЛ Вiльняй (8 жнiўня). Дзеяннi ваяводы Трубяц-кога, а таксама украiнскiх казакоў у Заходняй Беларусi насiлi характар знi-шчальных рэйдаў, скiраваных супраць насельнiцтва Клецка, Слонiма, На-ваградка. Пры гэтым, iм так i не ўдалося захапiць Слуцк, Ляхавiчы i Ста-ры Быхаў. Шведскае каралеўства скарыстала цяжкае становiшча РП i летам таго ж 1655 г. напала на Польшчу i амаль поўнасцю яе акупiравала. Кароль Карл Х Густаў звярнуўся да Аляксея Мiхайлавiча з прапановай аб сумес-ным падзеле РП. Частка беларускай шляхты на чале з вялiкiм гетманам Янушам Радзiвi-лам i стрыечным братам Багуславам пачала ў жнiўнi 1655 перагаворы са шведскiм каралём на прадмет пратэкцыi, якiя скончылiся падпiсаннем да-гавора аб унii ВКЛ са Швецыяй пры ўмове прызнання вялiкiм князем Карла Х Густава. У кастрычнiку 1655 г. акт Кейданскай унii, якi фактычна скасоўваў Люблiнскую, падпiсала больш за 1000 чал., але большасць шля-хты захавала вернасць каралю РП – Яну Казiмiру Вазе. Аляксей Мiхайлавiч, вiдавочна, не хацеў вырашаць лёс РП з кiм бы то нi было, нават са шведамi, якiя зрабiлiся яго нечаканымi саюзнiкамi. Да та-го ж лёс ВКЛ ужо не выклiкаў непакою. Таму ў лicтападзе 1656 цар пай-шоў на заключэнне з Каронай так званага Вiленскага перамiр’я, каб пад-рыхтавацца да магчымай вайны супраць Швецыi. Па ўмовах перамiр’я на акупiраванай тэрыторыi Беларусi 1. улада пе-раходзiла да рускай адмiнiстрацыi: у прыватнасцi, у Маскве ствараўся Пры-каз ВКЛ, у буйных гарадах улада ваявод. Праўда, дзейнасць магдэбург-скага права захоўвалася пад кантролем ваявод; 2. Той шляхце, хто пры-сягаў рускаму цару i “цалаваў крыж”, надавалiся правы дваран, а хто вы-ступаў супраць – адбiралася маёмасць. 3. Паводле канфесiйнага жыцця за-гадвалася, “жiдам в Белой Русi не быть i жiтiя нiкакого не iметi”, “унi-атам не быть”, “костёлам не быть, а петь в домех”. Такiм чынам, на Бела-русi зачынялiся ўсе каталiцкiя i унiяцкiя храмы, усе правы i маёмасць пакiда-лiся толькi праваслаўнай царкве, насельнiцтва i палонныя перахрышчва-лiся ў праваслаўную веру. Але i праваслаўны стан не ахоўваў ад гвалту. Паводзiны рускiх страль-цоў на Беларусi выклiкалi моцнае незадаваль-ненне мясцовага жыхарства. Нават тыя, хто “цалаваў крыж”, цярпелi рабаўнiцтва i здзекi. Становiшча працоўных мас рэзка пагоршылася. Акрамя таго, цэлыя сялянскiя i рамес-нiцкiя сем’i вывозiлiся ў палон, у Маскву i Сiбiр. Да цара няспынна паступа-лi скаргi ад “белорусцев” на стральцоў. Пры гэтым, як сведчыў Нiкан, сам цар планаваў пасялiць у сваiх землях не менш за 300 тыс. беларусаў. Таму паляванне на людзей набыў характар дзяржаўнай праграмы. Гвалт аку-пантаў выклiкаў адпаведны рух супрацiўлення. У 1657 памёр Багдан Хмяльнiцкi i новае казацкае кiраўнiцтва пайшло на зблiжэнне з Польшчай i нават з Турцыяй, i ўсё гэта не спрыяла ваенным поспехам Расii ў барацьбе з РП. Казацкае кiраўнiцтва на чале з I. Нечаем ад iмя Украiны падпiсала з Каронай Гадзяцкi (Палтаўшчына) дагавор, па-водле якога Кiеўскае, Брацлаўскае i Чарнiгаўскае ваяводствы павiнны бы-лi аб’яднацца з Польшчай на прынцыпах федэрацыi, у якой былi Польшча i ВКЛ. Пасля гэтага Нячай перайшоў на бок РП i заняў значную частку ўс-ходняй Беларусi. 4 лютага 1659 г. рускiя штурмам узялi яго апорны пункт у Быхаве i рас-правiлiся з мяцежнiкамi. Па просьбе новага гетмана - Ю. Хмяльнiцкага тоё быў памiлаваны i сасланы ў Табольск. У 1658 г. сейм адхiлiў праект рускага боку, паводле якого пасада кара-ля РП пасля смерцi Яна Казiмiра пераходзiла да Аляксея Мiхайлавiча i вайна ўзнавiлася. Для канчатковага падпарадкавання Беларусi ўвосень 1659 войска вая-воды Хаванскага захапiла Бярэсце i iншыя паўднёвыя гарады, якiя бязлi- тасна разбуралiся, а насельнiцтва забiралася ў палон. Абаранiць людзей не было каму, бо войска ВКЛ дапамагала палякам ваяваць са шведамi. Толькi пасля падпiсання мiру памiж абедзвюма дзяржавамi ў 1660 г. ства-рылicя ўмовы для больш дзейснай барацьбы з рускiм войскам. Летам 1660 г. аб’яднанае войска польскай i лiтоўска-беларускай шлях-ты на чале з П. Сапегам разбiла Хаванскага каля в. Палонка, Слонiмскага павета. Такiм чынам, у лiпенi ўся Беларусь на захад ад Бярэзiны была вы-звалена. У кастрычнiку 1660 г. войска ваяводы Далгарукага было адкiнута да Смаленска. Мала таго, атрады сялян i мяшчан хадзiлi ваяваць на рускiя землi, знiшчалi рэшткi рускiх атрадаў. На пачатку 1661 г. узмацняецца антырускае супрацiўленне на акупiра-ванай тэрыторыi. Так, у лютым 1661 г. адбылося паўстанне мяшчан Магi-лёва, якiя за ноч знiшчылi 2000 стральцоў. Такiя ж паўстаннi адбылiся ў Го- мелi i iншых гарадах. Усё гэта i iншае забяспечыла поспех войска РП, якое ў снежнi таго ж 1661 г. вызвалiла Вiльню. Далей войска не хацела ваяваць, бо не плацiлi жалавання. Але на буйнамаштабныя акцыi нi ў аднаго з бакоў ужо не было сiл. Та-му баявыя дзеяннi перапынiлiся на 2 гады. I толькi 30 студзеня 1667 памiж ваяваўшымi бакамi на Смаленшчыне было падпiсана Андрусаўскае пера-мiр’е (на 13 гадоў i 6 месяцаў), паводле якога: 1. да Расii канчаткова адыходзiлi Смаленскае i Чарнiгаўскае ваяводствы; 2. да Расii канчаткова адыходзiла левабярэжная Украiна, а таксама часова (на 2 гады) пераходзiў Кiеў з прыгарадамi ў радыусе 1 мiлi. 3. Запарожская Сеч пераходзiла пад агульнае кiраўнiцтва 2 краiн. Прадугледжвалася вяртанне палонных беларусаў i вывезеных культур-ных каштоўнасцяў. Але многае так i засталося нявыкананым. Для насельнiцтва i эканомiкi Беларусi вайна мела разбуральныя наступст-вы, аб чым мы пагаворым асобна.
Яшчэ больш нечаканымi i трагiчнымi для беларускага народа зрабiлiся падзеi, звязаныя з барацьбой памiж Расiяй i Швецыяй за гегемонiю ў Бал-тыйскiм рэгiёне. Маецца на ўвазе так званая Паўночная вайна 1700-1721 г., яе ход i наступствы на беларускiх землях. Як вядома, у гэты час расiйскi трон займаў малады цар, сын вядомага вам Аляксея Мiхайлавiча – Пётр I. Гэты манарх, акрамя iншага, праводзiў актыўную заваёўнiцкую палiтыку, iмкнучыся забяспечыць выхад Расii да марскiх узбярэжжаў. Асаблiвую яго ўвагу прыцягвала Балтыйскае мора як гандлёвы шлях у пера-давыя еўрапейскiя краiны. РП таксама імкнулася замацавацца на Балтыцы. Нагадаем таксама, што ў той самы час сумежнае з Расiяй балтыйскае ўз-бярэжжа поўнасцю кантралявала Швецыя на чале з не менш, чым Пётр, тале-навiтым i амбiтным манархам Карлам ХII. Зрабiўшы стаўку на ваенны шлях дасягнення пастаўленай мэты, Пётр I заключыў саюз з Данiяй і РП, але ўжо з першых дзён вайны Карл ХII прыму-сiў яе (Данiю) капiтуляваць, а ў лiстападзе 1700 г. ушчэнт разбiў рускую ар-мiю пад Нарвай. Такiм чынам, ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Так, на пачатку 1702 г. шведы захапiлi Гародню, а потым рушылi ў Польшчу. Характэрна, што Сапегi прынялi бок шведскiх акупантаў. А шляхта адрэзанага ад Польшчы ВКЛ стварыла канфедэрацыю i вясной 1703 г. падпiсала дагавор з Пятром I аб сумеснай барацьбе супраць шведаў. У 1704 г. польская шляхта з мэтай арганiзацыi ўзброенай барацьбы са Швецыяй стварыла так званую Сандамiрскую канфедэрацыю. У той самы час пад эгiдай Карла ХII другая частка польскай шляхты ўт-варыла сваю канфедэрацыю i абрала ўласнага караля – C. Ляшчынскага. Няўдалы для Аўгуста II Моцнага ход вайны прымусiў яго пайсцi на пера-мовы са шведамi, а ў 1706 г. ён дабрахвотна адмовiўся ад трона на карысць С. Ляшчынскага. Новага караля прызналi Радзiвiлы, Пацы, Вiшнявецкiя, але не прызналi члены Сандамiрскай i Вялiкакняжацкай канфедэрацый. Мiж тым, актыўныя ваенныя i iншыя рэформы ў Расii далi прыкметны плён у павышэннi бая-здоль-насцi яе ўзброеных сiл. Восенню 1704-1705 гг. руская армiя аднавiла баявыя дзеяннi на Беларусi. На баку шведаў актыўна змагалiся ўзброеныя атрады Сапегi. Маёнткi i вёскi, якiя належалi саюзнiкам Пятра I, бязлiтасна знiшчалiся. У сваю чаргу рускiя вой-скi жорстка каралi насельнiцтва беларускiх гарадоў, якiя былi вымушаны забяспечваць шведаў правiянтам i фуражом. Так, па загаду Пятра быў ушчэнт спалены горад Магiлёў. Такім чынам, і тыя, і другія, разглядалі Беларусь як варожую тэрыторыю. У студзенi 1708 г. Карл ХII паставiў на мэце перанесцi баявыя дзеяннi на тэрыторыю Расii. Сваю дапамогу ў гэтым абяцаў украiнскi гетман Мазепа. На Беларусi шведы iзноў занялi Га-родню i iншыя гарады. У лiпенi таго ж 1708 г каля м. Галоўчын Аршанскага пав. яны ўшчэнт разбiлi корпус Рэпнiна. Але 28 верасня каля в. Лясная, што каля Прапойска, рускую армiю напаткаў поспех. Ёй удалося разграмiць шве-дскi корпус генерала Левенгаупта, якi з абозам рухаўся на злучэнне з Карлам ХII. Гэта перамога ў многiм абумовiла шчаслiвы для рускiх войск вынiк генеральнага сражэння пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. Невыпадкова, перамогу пад Лясной Пётр назваў “мацер’ю Палтаўскай бiтвы”. Аўгуст II iзноў пацвердзiў свае каралеўскiя паўнамоцтвы i заключыў но-вы саюз з Пятром I, і надалей ваенныя дзеяннi адбывалiся толькi памiж вой-скамi канфедэратаў i шведскай марыянеткi – C. Ляшчынскага. У ВКЛ барацьбу су-праць прыхiльнiкаў Ляшчынскага ўзначальваў Людвiк Пацей. У 1717 г. барацьба скончылася агульным прымiрэннем. У 1733 г пасля смерцi Аўгуста II Моцнага новым каралём быў абраны С. Ляшчынcкi. Супраць гэтага катэгарычна выказалася Ра-сiя i нават увяла ў РП свае войскi. 5 кастрычнiка 1733 г. адбылiся выбары новага караля, якiм стаў сын Аўгуста II – Аўгуст III (1733-1763 гг.). Такiм чынам, Беларусь, ператвораная ў арэну вайны памiж рускiм i шведскiм войскамi, панесла велiзарныя людскiя i матэрыяльныя страты. Пры гэтым у мiжусобнай барацьбе гiнула i шляхта, i рэкрутаваныя ёй сяляне, нi-шчылiся велiзарныя матэрыяльныя каштоўнасцi. Усяго на Беларусi загiнула, памерла ад ран, хваробы i голаду каля 700 тыс чал. з яе 2, 2 мiльённага на-сельнiцтва. Як шведы, так i рускiя, разглядалi беларускую зямлю як чужую тэрыторыю, а яе багаццi як звычайную ваенную здабычу. Невыпадкова таму перасоўваннi ўзброеных атрадаў суправаджалiся рабаўнiцтвам i забойствамi мiрнага насельнiцтва. Нават сам цар не абмiнуў выпадку расправiцца са святарамi-унiятамi Святой Сафii ў Полацку. Зусiм натуральным у гэтай сувязi выглядае i разбурэнне самога храма, ператворанага рускiмi ў парахавы склад.
Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў XVII-XVIII стст. У выніку заключэння Люблінскай уніі 1569 г. была ўтворана шматна-цыянальная дзяржава Рэч Паспалітая. Яна з'яўлялася адной з буйнейшых краін Еўропы, тэрыторыя якой межавала на ўсходзе з Расіяй, на поўдні — з Асманскай імперыяй, на захадзе — з Аўстрыяй і нямецкімі княствамі. З'яўляючыся першапачаткова магутнай краінай, Рэч Паспалітая вяла актыўную знешнюю палітыку як ва Усходняй, так і ў Заходняй Еўропе. Яе васаламі былі Брандэнбург (былыя землі Тэўтонскага ордэна) і Прусія. Рэч Паспалітая аказвала ўплыў практычна на ўсе важнейшыя падзеі ў Еўропе ў другой палове XVI — XVII ст. Яе ўзброеныя сілы неаднаразова распачыналі ваенныя дзеянні супраць Маскоўскай дзяржавы, доўгі час утрымлівалі Смаленск, атрымалі бліскучую перамогу пад Венай над турэцкім войскам. Аднак пачынаючы з 1648 і да 1717 г. Рэч Паспалітая вымушана была знаходзіцца ў стане амаль бесперапынных войнаў. Ёй давялося весці шмат-лікія войны з Расіяй, Швецыяй, Асманскай імперыяй, крымскімі татарамі. Далёка не ўсе яны заканчваліся перамогай Рзчы Паспалітай. У 1701 г. фактычна адбылося аб'яднанне Брандэнбурга і Прусіі пад уладай Фрыдрыха Гогенцолерна. Ён разлічваў пашырыць тэрыторыю Прусіі за кошт польскіх зямель і начаў весці ў адносінах да Польшчы агрэсіўную палітыку. Яшчэ ў гады Паўночнай вайны (1700—1721) прускі кароль распрацаваў некалькі планаў падзелу Рэчы Паспалітай. Працяглыя войны і ваенныя паражэнні ў гэты перыяд прывялі да таго, што міжнароднае значэнне краіны было страчана, Узмацнілася ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы замежных краін. Становішча Рэчы Паспалітай ускладнялася і эканамічным закяпадам. У стане крызісу апынуліся сельская гаспадарка, рамяство і гандаль. Цяжкае становішча ў краіне было выкарыстана магнатамі і шляхтай. Набыццё імі ўсё мовых правоў і прывілегій ("паўторная феадальная раздробленасць"), а таксама прынцып свабоднага абрання каралёў прывялі да ўсталявання палітычнаай анархіі. Дзейнасць вышэйшых органаў улады была. паралізавана, работу даяржаўных чыноўнікаў ніхто не кантраляваў. Узмацніліся супярэчнасці ў рэлігійным жыцці. Усё гэта прывяло да таго, што палітычны і эканамічны крызіс у краіне з цягам часу перайшоў у хранічны. Выйсця з яго Рэч Паспалітая так і не змагла знайсці. Такім чынам, у XIV — XV стст. краіны Заходняй Еўропы ўступілі ў перыяд Новага часу, што было звязана з зараджэннем сучаснай навукі і развіццём капіталістычных адносін. Адбываліся буржуазныя рэвалюцыі, была створана каланіяльная сістэма. У выніку падпісання Люблінскай уніі на геаграфічнай карце з'явілася адна з буйнейшых краін Еўропы — Рэч Паспалітая. Аднак працяглыя войны, унутрыпалітычны і эканамічны крызісы затрымалі яе развіццё і ў рэшце рэшт прывялі дзяржаву да катастрофы. 22. Асвета і адукацыя, мастацтва і архітэктура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва і іх увасабленне на Беларусі.
Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру. Эпоха Асветніцтва. Нягледзячы на відавочныя поспехі Контррэфар-мацыі, пратэстанцкі рух, а таксама буржуазныя рэвалюцыі ў Нідэрландах і Англіі аслабілі кансерватыўны ўплыў Ватыкана ў свеце. Шмат у чым мена-віта дзякуючы гэтаму ўзніклі вельмі спрыяльныя ўмовы для хуткага развіцця свецкай навукі і культуры. Адной з найбольш яскравых праяў якасных змен у тагачасным навуковым жыцці стала заейаванне нацьшнальных акадэмій навук, якія арганізоўвалі творчы пошук навукоўцаў і сістэматызавалі атры-маныя веды. Адным з ІІершых сярод іх стала Каралеўскае таварыства ў Лондане, створанае яшчэ ў 1662 г. Пазней падобныя ўстановы сталі дзейнічаць у ІІарыжы (1666), Берліне (1700), Пецярбургу (1724), Стакгольме (1739) і Мюнхене (1759). Менавіта ў гэты час значных поспехаў у галіне вышэйшай матэматыкі дабіліся Г. Лейбніц (Германія), Я. Бернулі і Л. Эйлер (абодва — Швейца-рыя); у сферы фізікі і механікі — I. Ньютан (Англія), Б. Паскаль (Францыя) і М. Ламаносаў (Расія); у астраноміі — П. Лаплас (Францыя), I. Кеплер (Гер-манія); у хіміі — А. Лавуазье (Францыя). 3 мэтай папулярызацыі навуковых ведаў у ІІарыжы была выдадзена "Энцыклапедыя, альбо Тлумачальны слоў-нік навук, мастацтваў і рамёстваў" (175І 1780) Ініцыятарамі яе выдання былі Дэні Дзідро іЖ. Д'Аламбер, а сярод аўтараў — Ф. Вальтэр, Ж.-Ж. Русо, Э. Кандыльяк, П. Гольбах. Значнасць навуковых адкрыццяў, якія прывялі да істотнай трансфарма-цыі грамадскага светаўспрымання і фарміравання новай буржуазнай ідэало-гіі, была настолькі відавочнай, што ўжо ў XVIII ст. гэты перыяд пачалі называць эпохай Асветніцтва. Яе сутнасць заключалася ў веры аб неаб-межаваных магчымасцях удасканалення чалавечай прыроды, а таксама ў рэальнасць перабудовы сусветнага парадку на разумных пачатках з на-яўнасцю палітычнай свабоды і грамадзянскай роўнасці . Неабходна адзначыць, што развіццё асветніцкіх тэорый у розных краі-нах мела сваю спецыфіку, якая тлумачылася розніцай у сацыяльна-экана-мічным укладзе. Так, у краінах, дзе буржуазія ўжо атрымала рэальную ўладу, большую актуаль-насць набыло вывучэнне маральных аспектаў ўдасканалення чалавечага грамадства (Англія, ЗША, Нідэрланды). У сваю чаргу, у дзяржавах з паўфеадальным манархічным абсалютысцкім ла-дам назіралася паступовая радыкалізацыя поглядаў, якая ча-сам прыводзіла да адкрытых канфліктаў (Францыя). Мысліцелі эпохі Асветніцтва перагледзелі праблему адносін дзяржавы і асобы. Такія вядомыя тагачасныя навукоўцы, як Ш. Мантэск'ё, Ф. Вальтэр і М. Ламаносаў зыходзілі з неабходнасці існавання "асветнага (просвещённо-го) абсалютызму" як гаранта правоў і свабод грамадзян. Аднак у далейшым усё болыную папулярнасць атрымалі ідэі карэнных пераўтварэнняў. Напры-клад, Ж. Русо выступаў за стварэнне бяскласавага "ідэальнага грамадства" і лічыў цалкам законным звяржэнне ўрада, які не выконвае свае непасрэдныя абавязкі. Яшчэ больш радыкальныя па духу ідэі аб народнай рэвалюцыі былі агучаны А. Радзішчавым у Расіі. Па-другое, не менш актуальнай тэмай для дыскусій стала і пытанне аб месцы дзяржавы ў эканоміцы. Англійскі філосаф Д. Лок яшчэ ў пачатку XVIII ст. гаварыў аб неабходнасці абмежавання ўплыву органаў улады на паўсядзённае жыццё грамадзян: яны павінны толькі выдаваць законы, караць злачынцаў і абаранаць насельніцтва ад знешяяй пагрозы. Пры гэтым пасту-пова ўсё больш крытыкавалася палітыка меркантылізму. Французскія фізіякраты (Ф. Кенэ. А. Цюрго), напрыклад, заклікалі сканцэнтраваць увагу не на развіцці гандлю і накапленні капіталу, а на ўдасканаленні земляроб-ства, што дазволіла б, на іх думку, у хуткім часе дасягнуць росквіту ўсёй нацыі. Найбольш жа цэласную канцэпцыю гаспадарчага развіцця ў новых умовах распрацаваў шатландзец А. Сміт, які выступаў за неўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абмежаванне ўсялякай манаполіі, панаванне прыват-най уласнасці і свабоднай канкурэнцыі. Па-трэцяе, пачатак прамысловага перавароту і актывізацыя каланіяль-най экспансіі ўсё больш востра ставілі пытанне аб месцы і прызначэнні чалавечай цывілізацыі. Менавіта гэта тэма стала дамінаваць у свецкай літа-ратуры XVIII ст., дзе чалавек разглядаўся ў якасці заваёўніка і пераўтвараль-ніка прыроды (Д. Дэфо). Разам з тым шэраг вядомых тагачас-ных пісьмен-нікаў, зыходзячы са станоўчай прыроды чалавека, усё ж адначасова адзна-чалі ўласцівы яму ў рэальным свеце эгаізм і беспрынцыповасць (Дж. Свіфт, I. Гётэ, Ф. Шылер). Эвалюцыя сістэмы асветы і адукацыі ў XVIII – XIX ст. Асветніцтва прыйшло на Беларусь з Еўропы. Яно ўзнікла ў выніку раз-віцця буржуазных адносін і ў ідэйным сэнсе было накіравана супраць сха-ластыкі і цемрашальства. У грамадскіх і дзяржаўных справах, у жыцці асобы, чалавека пад час Асветніцтва стаў лічыцца галоўным розум, навука. Асвет-нікі былі перакананы, што шлях да лепшага жыцця і справядлівасці ляжыць праз навуку і веды, якія дадуць магчымасць дасканала арганізаваць грамад-ства. З сярэдзіны XVIII стагоддзя Асветніцтва на Беларусі стала шырока рас-паўсюджвацца сярод шляхты і мяшчан. Гэта асяроддзе фарміруе новы ідэал: чалавек разумны, скептык і рацыяналіст, крытык рэлігіі і прыхільнік навукі. Магнаты і шляхта нават змянілі векавыя жупаны, кунтушы і шырокія паясы на еўрапейскае адзенне, сталі перабудоўваць свае сядзібы на еўрапейскі лад: замест старамоднага барока, па іх разуменню, перавагу пачалі аддаваць кла-сіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і вялі-кай прастаце. Амаль да канца XVIII ст. класіцызм існаваў у архітэктуры па-ралельна з барока, а ў XIX ст. стаў пануючым у большасці мастацкіх, літара-турных і архітэктурных напрамках культуры. Класіцызм, як увасабленне эпо-хі Асветніцтва ў культуры, найбольш адпавядаў тагачасным грамадскім тэн-дэнцыям. Па-ранейшаму ў Рэч Паспалітую рэгулярна запрашаліся вядомыя еўра-пейскія архітэктары, мастакі і скульптары. Шырока ўжывалася ў XVIII ст. практыка найму магнатамі ў якасці хатніх выкладчыкаў выпускнікоў вяд-учых універсітэтаў Германіі, Англіі і Італіі. Вельмі частымі былі ў азначаны перыяд і замежныя вандраванні айчыннай знаці, у час якіх маладое пака-ленне наведвала разнастайныя еўрапейскія навучальныя ўстановы, а больш сталыя прадстаўнікі магнацкіх і шляхецкіх родаў папаўнялі свае прыватныя калекцыі мастацтва. Акрамя таго, далучэнне да еўрапейскай культуры ў Бе-ларусі праявілася таксама ў выпісванні папулярных замежных літаратур-ных выданняў, газет і часопісаў. Cапраўднае грамадскае жыццё Рэчы Паспалітай, як ужо адзначалася, было вельмі кансерватыўным і любыя праявы "вольнадумства рашуча выка-раняліся пры актыўным удзеле езуітаў. Так, філосаф-атэіст з Брэстчыны К. Лышчынскі ў 1689 г. быў па рашэнню суда спалены ў Варшаве за напісан-не трактата "Аб неіснаванні Бога". Літаратар і перакладчык з-пад Мінска I. Капіевіч быў абвінавачаны ў здрадзе каралю і эмігрыраваў у Заходнюю Еў-ропу, дзе у 1698—1706 гг у друкарнях у Амстэрдаме і Капенгагене выдаў больш за 20 кніг па гісторыі, арыфметыцы, граматыцы, марской справе і інш. Таксама ў Нідэрланды быў вымушаны пераехаць з Беларусі і К. Семяновіч, якія атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сваім вынаходніцтвам у галіне артылерыі і ракета-будаўніцтва. Адукацыя на Беларусі ў складзе РП (ХУІІІ ст.) Станаўленне ў XVIII ст. рыначнай эканомікі ў перадавых еўрапейскіх краінах стала адбівацца на гаспадарствах і беларускіх землеўладальнікаў, уцягваючы іх у таварна-грашовыя адносіны. Для абслугоўвання гэтых ад-но-сін патрабаваўся новы ўзровень ведаў... Патрабавалася свецкая, а не рэлігійная, адукацыя. У сярэдзіне XVIII ст. спатрэбіліся перамены ў сістэме адукацыі. 3 1740-х гг. па ініцыятыве С. Канарскага праводзілася карэнная рэформа ў ай-чынных піярскіх навучальных установах, якія ў той час лічыліся галоўнымі канкурэнтамі езуітаў у школьнай справе Рэчы Паспалітай. У калегіумах пія-раў у Віцебску, Дуброўне, Лідзе, Шчучыне і Лужках (Шаркаўшчынскі раён) былі значна пашыраны курсы прыродазнаўчых навук, а сам працэс выхаван-ня атрымаў падкрэслены патрыятычны кірунак. У іх сталі прымацца дзеці розных пластоў грамадства, у тым ліку сялян. Навучанне было бясплатным і разлічана на 6 гадоў. Дзеці павінны былі за гэта выконваць пэўныя мана-стырскія работы. У школьную праграму ўводзіліся новыя прадметы: матэма-тыка, фізіка, гісторыя Польшчы і ўсеагульная гісторыя. Вядома, што гэта быў значны крок да свецкай школы. Але і тут усё выкладанне вялося толькі на польскай мове. Аднак такая паступовая рэарганізацыя манаскай сістэмы асветы была спынена забаронай у 1773 г. Рымскім Папам Кліментам XIV дзейнасці езуі- цкага ордэна. Па рашэнні сейма кантроль над навучальнымі ўстановамі ў Рэчы Паспалітай перайшоў да Адукацыйнай камісіі. Яна фактычна з'яўля-лася першым у Еўропе Міністэрствам народнай адукацыі Згодна з распра-цаваным ёй Школьным статутам (1783) на базе езуіцкіх школ былі адкрыты свецкія акруговыя 6-класныя і пад’акруговыя 3-класныя вучылішчы (у Бе-ларусі каля 30). На базе ж Віленскай езуіцкай акадэміі пачала сваю дзей-насць свецкая Галоўная школа ВКЛ з аддзяленнямі фізічных і маральных навук. Важнай з'явай стала і арганізацыя пры Адукацыйнай камісіі ў 1775 г. Таварыства навучальных кніг, якое за наступ-шыя 20 гадоў выдала 29 вучэбных і метадычных дапаможнікаў, што залажылі асновы свецкай сістэмы асветы, Дзейнасць Адукацыйнай камісіі мела прагрэсіўны характар. Ад кіраў-ніцтва школай адлучаліся клерыкалы, і сама асвета стала набываць свецкі характар. Вывучэнне тэалогіі ў сценах школы не дапускалася, многа рабіла-ся, каб у выкладанні прадметаў пазбегнуць схаластыкі і тупога завучвання. У навучальных планах многа часу выдзялялася для фізікі, матэматыкі, прыро-дазнаўчых навук. З гуманітарных навук вывучалі гісторыю, геаграфію, зака-надаўства, логіку, эканоміку, рыторыку і інш. За 21 год свайго існавання Адукацыйная камісія на тэрыторыі Беларусі стварыла 20 школ: у Гародні, Ваўкавыску, Барунах, Нясвіжы, Слуцку і іншых месцах. Гэтыя школы з'яў-ляліся сярэдняй ступенню навучання, якая давала магчымасць паступаць у галоўную школу ВКЛ. Пачатковае навучанне наладжвалася як агульнадаступнае, у тым ліку і да прыгонных сялянскіх дзяцей. У 80-я гады XVIII ст. на Беларусі функцыя-навала 200 пачатковых школ, у якіх вучылася каля 2500 вучняў, у тым ліку 30% дзяцей сялян. Але выкладанне было на польскай мове. Сярод навучальных устаноў гэтага часу асаблівай увагі заслугоўваюць Гродзенскія школы ўсіх рангаў, заснаваныя і курыруемыя Антоніем Тызен-гаўзам (1738-1785 гг.) Ён упершыню ў Рэчы Паспалітай стварыў прафесій- ную школу, у якой рыхтаваліся медыкі, ветэрынары, акушэры, фінансавыя кантралёры, каморнікі, мастакі, чарцёжнікі і інш.... У створаныя школы ме-цэнат Тызенгаўз са сваіх маёнткаў – Пастаў, Быценя з Палесся і інш.) пры-возіў таленавітых дзяцей прыгонных і забяспечваў іх вучобу. Ён запрашаў з Францыі, Італіі, Германіі выдатных спецыялістаў для работы ў сваіх школах. Заснавальнікам і кіраўніком гродзенскай Вышэйшай медыцынскай школы (акадэміі) стаў выдатны еўрапейскі вучоны, урач натураліст француз Ж. Жылібер. Ён стварыў пры школе аптэку, прыродазнаўчы кабінет, аната-мічны «тэатр» і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы «Лі-тоўская флора», заснаваў багатую бібліятэку з працамі французскіх энцы-клапедыстаў. Пры Гродзенскай медыцынскай акадэміі працавала добрая для таго часу бальніца. За перыяд свайго існавання (1775-1781 гг.) акадэмія пад-рыхтавала тры выпускі ўрачоў. У 1781 годзе яна была злучана з віленскай акадэміяй і быў створаны медычны калегіум (факультэт) у Віленскім універ-сітэце. Пашырэнне асветніцкіх ідэй садзейнічала распаўсюджванню на Бела-русі выдавецкай справы. Калі ў першай палове XVIII ст. у Беларусі існавала тры друкарні (Магілёў, Супрасль, Гродна), то ў другой палове — 11. Харак-тэрна, што выпушчаная імі літаратура ў большасці сваёй была ўжо свецкага характару. На жаль, кнігі таго часу каштавалі вельмі дорага і друкаваліся не на беларускай мове, таму для асноўнай масы насельніцтва нашай краіны былі недаступнымі. У 1776 годзе ў Гародні стала выходзіць газета «Гродзенска» (на поль-скай мове). Яе заснавальнік А. Тызенгаўз ставіў мэтай выхоўваць шляхту ў асветніцкім, радыкальным напрамку, паднімаць і развіваць яе разумовы і па-трыятычны ўзровень. На старонках газеты ставіліся і абмяркоўваліся пытанні лёсу і жыцця людзей на захопленых суседнімі краінамі тэрыторыях. На жаль, у 1794 годзе Адукацыйная камісія была распушчана. Гістарыч-ныя ўмовы не спрыялі рэалізацыі імкненняў асветнікаў. Супраць новай сістэ-мы адукацыі выступілі кансерватыўныя памешчыкі і каталіцкае духавенства. Яны баяліся пашырэння адукацыі і дэмакратычных поглядаў сярод народа. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, эпоха асветніцтва не прынесла беларускаму народу ў поўным аб'ёме належнай карысці па цэламу шэрагу прычын. Тут была вельмі слабай і адсталай буржуазія, панавала прыгон-ніцкая сістэма гаспадаркі, асветніцтва амаль не закранула сялянскія ма-сы, якія складалі аснову насельніцтва. Тым не менш, асветніцтва выклі-кала пэўнае ажыўленне ў культурным жыцці пасля доўгіх гадоў контр-рэфармацыі. Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай У ХУІІ-ХУШ ст.ст. беларуская літаратура апынулася ў вельмі склада-ных умовах. Асноўным тормазам яе развіцця было звужэнне сферы ўжыван-ня беларускай мовы. Прычым у гэты перыяд адбываўся пераход ад стара-жытнабеларускай кніжнай мовы да літаратурнай, якая абапіралася на жывую гутарковую мову народа. Такі працэс быў заканамерны і ішоў ва ўсіх краінах, толькі не так пакутліва і вяла, як на Беларусі. Польшчы і Расіі для гэтага пе-раходу спатрэбілася каля 50 гадоў, а ў нас ён зацягнуўся больш чым на 150. У беларускай літаратуры гэты пераходны перыяд азначаецца панаван-нем стылю барока, у якім яскрава выдзяляюцца стылёвыя тэндэнцыі: 1. Высокі стыль, звычайна элітарны, феадальна-арыстакратычны. Яму 2. Сярэдні стыль задавальняў эстэтычны густ гараджан і сярэдняй 3. Нізкае барока, якое прадстаўляла эстэтычныя запатрабаванні най-больш шырокіх пластоў насельніцтва нашага грамадства. Сюды ўваходзіла інтымна-песенная лірыка, батлеечныя п'есы, сатырычная паэзія і проза. Ля вытокаў гэтай «несур'ёзнай літаратуры» стаіць напісаны ананімам у 1655 годзе «Ліст да Абуховіча.» Абуховіч — смаленскі ваявода, які, здрадзіўшы ВКЛ, без боя здаў горад расійскай арміі ў 1654 г. Аўтар рашуча асуджае ама-ральнасць і прадажнасць прадстаўнікоў пануючых колаў Рэчы Паспалітай. Да гэтага літаратурнага напрамку па форме, мове, стылю і жанру прымыкае другі твор — «Прамова Мялешкі». Быццам бы сапраўды смаленскі кашталян Іван Мялешка выступаў на Варшаўскім сойме і «рэзаў» праўду-матку ў вочы каралю Жыгімонту III Вазе. На сакавітай беларускай мове аўтар гэтага твора крытыкуе кіраўніцтва Рэчы Паспалітай, якое не клапоціцца аб інтарэсах Літвы. Ён вельмі зняважальна адзываецца аб апалячанай беларускай шляхце, з'едліва пра іх адзначаючы: «Многа тутако такіх ест, што хоць наша костка, аднак сабачым мясам абрасла і воняет!» Найбольш значным прадстаўніком «высокага» літаратурнага стылю ба-рока быў Сімяон Полацкі (1629-1680 гг.). Сапраўднае прозвішча Пятроўскі-Сітніяновіч. Нарадзіўся ён у Полацку, у сям'і купца. Вучыўся спачатку ў брацкай мясцовай школе. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. У 1664 годзе, як шчыры прыхільнік праваслаўя і праціўнік палітыкі контррэфарма-цыі, пакінуў Беларусь і ў Маскве разгарнуў актыўную педагагічную, выда-вецкую і літаратурную дзейнасць. Ён быў выхавальнікам Пятра I у дзяцінст-ве. Па яго ініцыятыве і статуту была заснавана першая ў Расіі вышэйшая на-вучальная ўстанова – славяна-грэка-лацінская акадэмія. Менавіта ў ёй ву-чыўся праз 50 гадоў М. Ламаносаў. Полацкі адкрыў у Маскве друкарню, якая выдала першы «Буквар». Ім былі напісаны драмы і камедыі, пропаведзі і шмат вершаў. Ягоная літаратурная спадчына і грамадска-асветніцкая дзей-насць дае права, на думку гісторыкаў, называцца першым расійскім інтэлі-гентам. Другім выдатным дзеячам, які значна ўзбагаціў культуру Расіі, з'яўля-ецца Ілля Капіевіч (1651-1714 гг.). Па палітычных матывах ён вымушаны быў эміграваць у Галандыю. Там у 1697 годзе як перакладчык пазнаёміўся з Пятром I і быў запрошаны працаваць ў Расію. Капіевіч рэфармаваў царкоў-на-лавянскі алфавіт кірыліцы, спрасціў яго. Новы шрыфт сталі называць гра-мадзянскім або «капіеўкай». Сёння ім карыстаецца з невялікімі змяненнямі большасць славянскага народу. Ён напісаў і пераклаў на рускую мову больш за 20 кніг, у тым ліку першую ў Расіі арыфметыку, падручнікі па іншазем-ных мовах, першы каляндар, першыя на рускай мове творы па навігацыі, байкі Эзопа і інш. Увогуле, вельмі многія беларусы ўзбагачалі расійскую культуру сваім майстэрствам. Так, пад кіраўніцтвам Івана Максімава з-пад Копыля і Сцяпана Івакова з Мсціслаўля былі ўпрыгожаныя ў Расіі Нова-ерусалімскі манастыр на Істры, Круціцкі церамок, церамок Крамлёўскага палаца. Беларускія майстры аздаблялі ажурнай разьбой па дрэву палац цара Аляксея ў сяле Каломенскім, царскія вароты ў Саборы Новадзявочага мана-стыра ды інш. Такім чынам, культурнае жыццё Беларусі ў разглядаемы перыяд было даволі разнастайным і багатым, што давала магчымасць дапамагаць і блізкім суседзям. Навука Беларусі ў другой палове ХУІІІ ст. . Галоўным прадметам выкладання ў мясцовых навучальных установах працяглы перыяд заставалася філасофія. Адыак яе сярэднявечны змест стаў размывацца праз уключэнне ў курс асобных палажэнняў з работ Р. Дэкарта, Д. Лока, Г. Лейбніца. Пры гэтым беларускія філосафы спачатку імкнуліся прымірыць іх ідэі з састарэлымі тэорыямі Арыстоцеля і Ф. Аквінскага, але з цягам часу ўсё болыы схіляліся да наватарскага рацыяналізму (А. Скарульскі, Б. Дабшэвіч, К. Нарбут). Падобныя працэсы назіраліся і ў іншых галінах ведаў. "Бацька айчыннай фізікі" Ю. Міцкевіч у сваіх лекцыях у Віленскай езуіцкай акадэміі зыходзіў з асноўных палажэнняў ньютанаўскай механікі, хаця часам і спрабаваў аб'яднаць яе з тэалагічнай традыцыяй. Вядомыя тагачасныя гісторыкі А. Нарушэвіч і Ю. Нямцэвіч разглядалі свой прадмет як магчымасць комплекснага вывучэння палітычных, эканамічных і культурных дасягненняў папярэдніх пакаленняў. Пры гэтым акцэнт у іх творах рабіўся на гісторыю Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Асобна можна адзна-чыць і станаўленне айчыннай астраноміі — у 1764 г. у Вільні была арга-нізавана першая абсерваторыя. Адным з ініцыятараў яе адкрыцця стаў М, ІІачобут-Адляніцкі (пазней — рэктар Галоўнай школы), які выступаў за секулярызацыю навукі і заснаванне ў сталіцы ВКЛ уласнай Акадэміі навук. Сярод замежных навукоўцаў, што ў азначаны перыяд жылі і працавалі ў ВКЛ, у першую чаргу трэба назваць вядомага французскага вучонага Ж. Жылібера. Менавіта яго за-прасілі на пасаду рэктара Гродзенскай лекарскай школы. У час свайго жыц-ця ў Беларусі навуковец займаўся вывучэннем мясцовай прыроды і якраз па яго ініцыятыве ў Гродне быў заснаваны першы ў краі батанічны сад. У грамадска-палітычнай сферы асветніцкія ідэі праявіліся ў імкненні часткі прагрэсіўнай шляхты і магнатаў да рэфармавання саслоўнай манархіі Рэчы Паспалітай (А. Чартарыйскі, I. Храптовіч, I. Патоцкі, Г. Калантай). Іх ідэалам быў запазычаны ў Францыі вобраз "асветнага манарха". Знайшлі ў беларускім грамадстве шчыры водгук і прапановы французскіх фізіякратаў, пад уздзеяннем тэорый якіх усё часцей выказвалася меркаванне аб неабходнасці хутчэйшай адмены прыгоннага права і паляпшэння ўмоў жыцця сялян (Ю. Паўлікоўскі, Д. Пільхоўскі, Я. Ясінскі). Свецкі жывапіс XVIII ст. пад уплывам Францыі стаў больш манер-ным, а ранейшы псіхалагізм вобразаў замяніла знешняя тэатральнасць і бутафорнасць. Падкрэсленая ўвага стала надавацца адлюстраванню багацця адзення, пышнасці акружэння — партрэты Г.Ф. і М. Радзівіл (1746), М.К. Агінскага (пасля 1754), Станіслава Аўгуста (1783). Разам з тым пад уплы-вам Асветніцтва ў Беларусі з 1760-х гг. пачаў распаўсюджвацца новы стыль — класіцызм. Творам жывапісу пры гэтым стала характэрна ўраўнаважа-насць кампазіцыі, рацыяналістычыая яснасць мастацкіх вобразаў, лагіч-насць каларыстычных рашэнняў. Заснавальнікамі айчыннай класічнай мас-тацкай школы сталі прафесары Віленскай Галоўнай школы Ф. Смуглевіч і Я. Рустэм, якія працавалі пераважна ў гістарычным і міфалагічыым жанрах. Далейшае развіццё ў XVIII ст. атрымала і афармленне інтэр'ераў ай-чынных храмаў. Для фрэсак таго часу былі характэрны прасторавасць, ма-ляўнічасць і дынамізм кампазіцыі, а таксама натуралізм асобных элементаў. 3 мэтай ілюзорнага пашырэння прасторы купал храма распісваўся над ня-бесны звод з аблокамі і анёламі. Часам фрэскавыя размалёўкі спалучаліся з ляпным арнаментам, які быццам бы прарастаў са сцяны (Нясвіж, Полацк, Магілёў, Мсціслаў). Сапраўднымі шэдэўрамі мастацтва сталі алтары хра-маў. Асноўны драўляны алтар Гродзенскага езуіцкага касцёла, напрыклад, у вышыню дасягаў 21 м. Ён быў аздоблены 22 скульптурамі, а таксама шматлікімі калонамі, вазамі і раслінным арнаментам. Тэатры. Пад уплывам Асветніцтва хуткімі тэмпамі ішло развіццё свец-кай культуры. Выразна прасочваюцца гэтыя працэсы ў тэатральным жыцці Беларусі ў XVIII ст. у Беларусі адзначаўся росквіт прыгоннага тэатра. Ства-раўся ён пры магнацкіх сядзібах, і артыстамі былі прыгонныя сяляне, атры-маўшыя спецыяльную адукацыю. Першы такі тэатр быў у князя Радзівіла. Ягоная жонка Уршуля Францішка Радзівіл была не толькі стваральніцай тэ-атра, але пісала і драматургію. Яе першая камедыя «Дасціпнае каханне» была пастаўлена ў Нясвіжы ў 1746 годзе. Яна была аўтарам і рэжысёрам першай тэатральнай драмы і першай тэатральнай казкі. Тут заўсёды са сцэны гучалі беларускія мелодыі, песні, хаця пастаноўкі рабіліся на польскай мове. Ня-свіжскі тэатр Радзівілаў складаўся з балета і музыкальнай капэлы. Пры-гонныя тэатры дзейнічалі пры памесцях Агінскіх у Слоніме, Сапегаў — у Ружанах і Дзярэчыне, Тышкевічаў — у Свіслачы і Плешчаніцах і інш. Усяго да падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Беларусі функцыянавалі 26 опер-на-балетных тэатраў і каля 30 сімфанічных аркестраў. Выканаўцы, артысты былі высокапрафесійнымі майстрамі сваёй справы. Аб гэтым сведчаць 69 музычных твораў, што складаюць знакаміты «Полацкі сшытак», якому 300—350 гадоў. Вядома, што многія таленавітыя артысты і музыканты, атрымаўшы пра-фесійную падрыхтоўку ў прыгонных тэатрах Беларусі, з'явіліся асноўным складам узнікшых пазней тэатраў у шэрагу краін, за мяжой. Так, гродзенскі «сялянскі балет» і слонімскія танцоры ў колькасці 60 чалавек сталі базай для заснавання Варшаўскага прыдворнага балета. 3 78 акцёраў створанага ў Мас-кве пры двары Аляксея Міхайлавіча рускага тэатра, 70 чалавек былі белару-самі. Як мы бачым, музычна-тэатральнае жыццё на Беларусі было на ўзроўні культуры перадавых еўрапейскіх краін і магло дапамагаць у развіцці гэтага напрамку культуры другім народам. На змену пастаноўкам на біблейскія сюжэты ў школьных тэатрах прыходзілі п'есы папулярных у тагачаснай Еўропе аўтараў (Ж. Мальер, Ф. Вальтэр). У 1740 г. у Нясвіжы быў створаны першы айчынны свецкі тэ-атр, большасць акцёраў і музыкаў для якога была набрана з прыгонных сялян. Буйныя магнацкія тэатры таксама працавалі пры двары Г. Радзівіла ў Слуцку (1751—1760), М. К. Агінскага ў Слоніме (1771 —1791) іг.д. Акрамя замежных п'ес на іх сцэнах рэгулярна ставіліся творы айчын-ных аўтараў, сярод якіх найбольшай вядомасцю карысталіея камедыі і дра-мы, напісаныя Ф. У. Радзівіл — "Золата ў агні", “Гульня фартуны", "Кахан-не — дасканалы майстра" і інш. Некалькі дзесяцігоддзяў не зыходзіла з тэа-тральных падмосткаў Еўропы і опера "Агатка" М. Радзівіла, прасякнутая беларускімі фальклорнымі матывамі. Усё часцей у айчынных тэатрах пача-ла гучаць беларуская мова. Спачатку ёй карысталіся для надання нацыя-нальнага каларыту асобным персанажам з народу ці дробнай шляхты, а ў 1787 г. у школьным тэатры пры Забельскім дамініканскім калегіуме пад По-лацкам была пастаўлена і першая цалкам беларускамоўная "Камедыя", напісаная мясцсшым выкладчыкам К. Марашэўскім, Музыка гучала не толькі на спектаклях: яе слухалі ў салонах мясцовай шляхты, выкладалі ў навучальных установах, праходзілі сольныя і аркестро-выя канцэрты. На Беларусі добра ведалі музычныя творы заходнееўрапейскіх кампа-зітараў, папулярнасцю карысталіся кампазіцыі мясцовых аўтараў. Сусветнай славай карыстаюцца творы нашых землякоў М. К. Агінска-га, С. Манюшкі, добра вядомыя імёны А. Абрамовіча, В. Казлоўскага, Г. Глінскага, П. Карафа-Корбута, I. Шадурскага і інш. У арганізацыі канцэрт-нага жыцця і пашырэнні музычнай асветы значную ролю адыгралі браты Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, якія кіравалі мінскім аркестрам. Міхал Клеафас Агінскі паходзіў з сям'і беларускай шляхты, добра вя-домай на слонімшчыне. Ён быў вядомы не толькі як выдатны кампазітар і выканаўца, але і як палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага. М. Агінскім напісана больш як 60 музыкальных твораў: 4 вальсы, 4 маршы, 3 мазуркі, некалькі мінуэтаў, ра-мансаў, песень і больш 20 паланэзаў. Найбольш папулярным творам кампа-зітара з'яўляецца яго паланэз «Развітанне з Радзімай». Ён аўтар чатырох-томных мемуараў і трактата «Пісьмы аб музыцы». Важным вынікам Асветніцтва стала хуткае развіццё народнай "ніза-вой" культуры. У больш простых формах яна пераймала мастацкія зда-быткі арыстакратыі, але пры гэтым удала спалучала іх са старадаўнімі тра-дыцыямі і фальклорам. У цэлым культурнае развіццё Беларусі пад уплывам ідэй еўрапейскага Асветніцтва адзначалася відавочнай дынамікай і далейшым распаўсюджан-нем у шырокіх колах мясцовага насельніцтва. Галоўная заслуга ў гэтым на-лежыць цэлай плеядзе айчынных мысліцеляў і асветнікаў другой паловы XVIII ст., якія ў складаных грамадска-палітычных умовах змаглі пераадо-лець шматвяковы кансерватызм і вывесці сваю Радзіму на шлях прагрэсіў-ных пераўтварэнняў. Такім чынам, аналіз асноўных тэндэнцый і адметных падзей гісторыі свету XVIII ст. сведчыць аб тым, што ў разгледжаны перыяд сапраўды назіраліся значныя зрухі ў грамадска-палітычным, эканамічным і культур-ным жыцці. Войны ў гэты час прымалі ўсё больш глабальны характар. Аслабленне пазіцый феадалізму спрыяла пачатку прамысловай рэвалюцыі. Навука і мастацтва пад уплывам ідэй Асветніцтва таксама звалюцыяніравалі паскоранымі тэмпамі. Аднак Рэч Паспалітая з яе "шляхецкай анархія" ака-залася цалкам не падрыхтаванай для асэнсаваняя ў новых абставінах і была бязлітасна знішчана магутнымі суседзямі. Менавіта яе трагічны лёс яскрава даказаў усім астатнім жыццёвую неабходнасць карэнных дзяржаўных і гас-падарчых пераўтварэнняў, якія і сталі адметнай з'явай наступнага — XIX ст. Архітэктура. Перыяд ХУІІ-ХУШ стагоддзяў у мастацтве ВКЛ харак-тарызаваўся панаваннем спачатку стыля барока, а з сярэдзіны XVIII ст. — усталяваннем класіцызму. Як ужо гаварылася, стыль барока стаў у нас па-шырацца як мастацкае ўвасабленне ідэалогіі контррэфармацыі. Мастацкія творы гэтага стылю звярталіся не столькі да розуму чалавека, колькі да яго пачуццяў, апелявалі да яго веры ў звышнатуральныя сілы, да містыкі. Для гэтага шырока выкарыстоўваліся такія мастацкія метады, як метафарыч-насць, шматзначнасць, кантраснасць і парадаксальнасць. Перавага аддавала-ся вонкавай форме. А каб адцяніць форму, яе першасць над зместам, выкары-стоўваліся крывалінейныя, акругленыя абрысы, ускладненыя да вычурнасці знешнія дэталі. Атрымоўваліся пышныя і раскошныя формы, якія заварож-валі чалавека прыгажосцю, нават сімфоніяй пластыкі, колеру, светацені. У рэчышчы барока ў гэты час развіваліся практычна ўсе віды мастацтва. Найбольш поўна барока праявілася ў архітэктуры, асабліва ў культа-вым дойлідстве. Да такіх пабудоў належыць езуіцкі фарны касцёл у Нясві-жы, узведзены ў канцы XVI ст. італьянцам Бернардоні, пазней былі пабуда-ваны ў гэтым стылі езуіцкія касцёлы ў Гародні, у Пінску, бернардзінскі кас-цёл у Мінску і інш. Развіццё беларускага барока прайшло ў тры перыяды: ранняе (канец XVI - першая палавіна XVII ст.ст.), сталае (другая палова XVII - 30-я гг. XVIII ст.), позняе ці віленскае барока (30-80-я гады XVIII ст.) Віленскае барока прадстаўляла сабою сінтэз еўрапейскага стылю з мясцо-вымі стылёвымі напрацоўкамі. Яго рысы найболыл яскрава праявіліся ў па-будове уніяцкага касцёла выдатным архітэктарам Глаўбіцам у Полацку на месцы ўзарванага ў 1710 годзе рускімі войскамі Пятра I знакамітага Сафій-скага сабора. У перыяд сталага і позняга барока адбываецца яго сваеасаблівая «дэма-кратызацыя». Гэты стыль пачынае пранікаць і ў свецкае будаўніцтва. У Мін-ску, Віцебску, Магілёве і інш. будуюцца ратушы, ствараюцца выдатныя па-лацавыя ансамблі, акружаныя паркамі. Знікаюць абарончыя атрыбуты ў маг-нацкіх палацаў, і яны набываюць вытанчаны і імпазантны выгляд, асабліва фасады пабудоў. Вонкавы іх выгляд упрыгожваецца ляпнымі аздабленнямі, пілястрамі, пучкамі калон, паліванай керамікай. Напрыклад, палацы ў Няс-віжы, Ружанах, Шчорсах, Свяцку і інш. У афармленні пабудоў, іх унутра-нага аздаблення ў разглядаемы перыяд вялікую ролю адыграла кафля. У яе дэкоры і тэхналогіі яскрава праяўляўся стыль барока. Яна ператварылася з плоскай ў аб'ёмную архітэктурную дэталь з мастацкімі выявамі кветак, звяркоў, птушак, арнаменту, выкананых у рознакаляровых варыянтах. Бела-руская кафля карысталася вялікім попытам і за мяжой, асабліва ў маскоў-скай дзяржаве. Вялікім попытам у краіне і за мяжой карысталася мастацкае шкло. Па-шырэнне ведаў па хіміі ў сувязі з дзейнасцю Полацкай калегіі езуітаў, хіміч-нага накірунку школ у Вільні, Гродне, Навагрудку — паспяхова ішло асва-енне новых рэцэптур і тэхналогій. Беларускія майстры ўмелі варыць рубі-навае шкло, багемскі крышталь, гравіраваць яго ўпершыню карундавай іголкай, размалёўваць каляровымі эмалямі. У XVIII ст. дзейнічалі шкляныя мануфактуры (гуты) у Налібоках, Урэцку, Гродне, Крычаве, Рагачове, Чачэрску.
Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскія ўлады, імкнучыся інтэграваць у сваю дзяржаўную структуру новыя тэры-торыі, праводзілі адпаведную палітыку. Значны ўплыў на развіццё беларускай культуры ў гэты перыяд аказвала польская, а пазней, асабліва з 60-х гг. XIX ст., — руская культура. Назіралася таксама цесная сувязь з культурамі ўкраінскага, літоўскага і іншых народаў. Культура беларускіх зямель сутыкалася з жорсткім прыгнётам з боку царскай улады, якая ім-кнулася даказаць, што насельніцтва Беларусі не мела сваёй этнічнай асаблі-васці. 23. Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.018 сек.) |