|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
САЦЫЯЛЬНАЯ ПАЛIТЫКАЛепшым паказчыкам прагрэсу той цi iншай дзяржавы з’яўляецца ўзро-вень дабрабыту яго насельнiцтва. З другой паловы 50-х гэтае пытанне ў сiстэме дзяржаўнай палiтыкi КПСС стала наблiжацца да лiку прыярытэтных. З 1956 г. пасля прыняцця ВС СССР закона аб Дзяржаўных пенсiях карэнным чынам палепшылася пенсiйнае забеспячэнне. Мiнiмальны памер пенсii складаў 30, а мак сiмальны – 120 руб. Праз год - рабочым больш на 50%, служачым на 27. На пачатку 1958 на Беларусi 546 тыс пенсiянераў. Пенсiйны фонд за 20 год з 1940 па 1960 узрос у 11 разоў. Характэрна, што пенсiйнае забеспячэнне калгаснiкаў не закранала да 1964 г. Сельгас-арцелi вылучалi 2% сваiх фондаў на ўтрыманне непрацаздольных. У гады 6 п-кi таксама ажыццяўлялася знiжэнне цэн, але ў адрозненнi ад папярэднiх, яно не было ўсеагульным, а закранала асобныя вiды тавараў. Напрыклад, знiзiлiся цэны на дзiцячыя тавары, мануфактуру, тэлевiзары, радыёпрыёмнiкi, гадзiннiкi, фотаапараты, веласiпеды. З 1960 г ажыццяўлялася паэтапная адмена сельскай нацэнкi ў 7%. На 1 сту-дзеня скасоўвалася сельская нацэнка на соль, запалкi, газу, галантэрэю. Пакупнiцкая здольнасць вясковага насельнiцтва значна саступала гарадскому, роўна як i спажывецкi асартымент. У той жа час, у мэтах “правiльных суадносiн цэн i папярэджання спекуляцыi былi па- вышаны цэны на легкавыя аўтамабiлi, матацыклы, дываны. Барацьба з празмернасцю ўжывання спiртовых напояў выклiкала неабходнасць у 1958 г. павысiць цэны на гарэлачныя вырабы. У 1956 г. зарплата ў рабочых i служачых падвоiлася ў параўнаннi з даваенным памерам, а ў сялян толькi да 1958 г. Знiзiўся падатковы прэс: у 1961 тым, хто зарабатваў менш 70 руб, на 40%, хто менш 60, наогул здымаўся. У адпаведнасцi з рашэннем ХХ з’езда з сакавiка 1956 г працоўны дзень для рабочых i служачых быў скарочаны на 2 гадзiны ў перадвыхадныя i перадсвяточныя днi, а для падлеткаў усталёўваўся 6-гадзiнны працоўны дзень з аплатай як за поўны. З 1960 г. за-кончаны пераход на 7 гадзiнны прац дзень. Рэальныя даходы сялян узраслi ў 1955-56 у сувязi з павышэннем нарыхтовачных цэн. У 1958 г адменены абавязковыя пастаўкi сельгас-прадуктаў дзяржаве уладальнiкамi пры-сядзiбных участкаў, а таксама спынены падпiскi на пазыку. Асобая ўвага надавалася ахове мацярынства i дзяцiнства. Толькi ў 1960 г адзiнокiм i мнагадзетным мацi было выплачана 15 млн руб. У БССР колькасць укладчыкаў у ашчадныя касы за 10 год з 1951 па 1960 г павялi-чылася ў 5,7 разоў, сума ўкладаў - у 8, а сярэднi памер уклада ўзрос з 151 да 214 руб. Але гэта не толькi паказчык узрастання дабрабыту, але i так званага “адкладзенага попыту”, калi папросту не хапала спажывецкiх тавараў. У 1960 г. такiх укладаў па СССР было у 2,2 больш, чым таварных запасаў. 1 студзеня 1961 г адбылася новая грашовая рэформа, ацэненая зараз як чарговае iмкненне дзяржавы паправiць сваё матэрыяльнае становiшча за кошт насельнiцтва. Аб’ек тыўнай патрэбы ў ёй не было. За 1 долар давалі 63 капейкi. З захаваннем усеўладдзя партыйнага апарату засталiся i яго прывiлеi - дадатковыя грашовыя выплаты, лепшае медыцынскае абслугоўванне, харчовыя пайкi i дачы, персанальныя аўтамабiлi.
62. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Гаспадарчае развіццё БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.
1. Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х. Пасля таго, як у кастрычніку 1964 г. М. С. Хрушчоў быў вызвалены ад вышэйшых пасад, першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л. І. Брэжнеў, а старшынёй Савета Міністраў (кіраўнік урада) быў назначаны А. М. Касыгін. Усведамленне кардынальнага павароту да лепшага ў эканоміцы. Ужо на Лістападаўскім (1964 г.) Пленуме ЦК Касыгін выступіў з праектам эканамічнай рэформы. Зыходным момантам рэформы 1965 г. была ідэя аб немагчымасці выра-шаць усе гаспадарчыя пытанні з цэнтра. Узнікла патрэба надання пэўнай самастойнасці галінам і прадпрыемствам на месцах. Пачатак гаспадарчай рэформы быў пакладзены Сакавіцкім (1965 г.) Пленумам ЦК КПСС, які прыняў паста-нову “ Аб неадкладных захадах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР. У гэтым дакуменце былі адзначаны прычыны адставання вядучай галіны народнай гаспадаркі краіны і намечаны паступовыя захады па яе развіцці. 1. Была заменена існуючая сістэма нарыхтовак сельгаспрадукцыі. Калі раней планы нарыхтовак даводзіліся толькі на год, на працягу якога не ад-нойчы павышаліся, то зараз уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на 5 гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі. 2. Закупачныя цэны на с/г прадукцыю былі павялічаны ў 1, 5–2 разы. Акрамя таго, за кожную тону збожжа, якую здавалі звыш плана, уводзілася 50% надбаўка ад закупачнай цаны... Адначасова здымаліся ўсе абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабіс-тай гаспадарцы калгаснікаў, рабочых, служачых. 3. З мэтай умацавання МТБ было вырашана за 1965-1969 гг. паставіць на вёску 1 млн 790 тыс трактараў, 1 100 тыс аўтамабіляў, пабудаваць 200 рамонтных заводаў. Акрамя таго, дзяржава ўзяла на сябе ўсе работы па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў. 4. Звяртавался ўвага на неабходнасць арганізацыйна-гаспадарчага ўмаца-вання калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены празмер-най рэгламентацыі іх гаспадарчай дзейнасці, развіцця ўнутрыкалгаснай дэмакратыі. Было прызнана неабходным распрацаваць новы Статут сельгасарцелі, які быў нарэшце прыняты ў 1969 годзе. Намячаўся шэраг захадаў па ўкараненні ў сельскай гаспа-дарцы дасягненняў навукі і перадавога вопыту, павышэнні ролі спецыялістаў і навукоўцаў. Рашэнні Сакавіцкага (1965 г.) Пленума не абмяжоўваліся толькі рамкамі сельскай гаспадаркі, а зрабіліся арыенцірамі пры распрацоўцы задач удасканалення кіравання прамысловасцю. Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай эканамічнай рэформы сярэдзіны 60-х гг. стаў Вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК КПСС, які па дакла-ду А. М. Касыгіна прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамы-словасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымуля-вання прамысловай вытворчасці”. Было вырашана: 1. Удасканаліць сістэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага за-мест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія даводзіліся прадпрыемству зверху, цяпер заставалася толькі 8. Калі раней асноўным паказчыкам работы прадпрыемстваў быў аб’ём ва-лавой прадукцыі, што не арыентавала працаўнікоў на паляпшэнне якасці прадукцыі, то зараз ім стаў аб’ём рэалізаванай прадукцыі. Акрамя таго, прадпрыемству зацвярджалася асноўная наменклатура прадукцыі, фонд зар-платы, сума прыбытку і рэнтабельнасці, аб’ём капіталаўкладанняў. Астатнія паказчыкі планаваліся самастойна. 2. Пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку. Прадпрыемствам дазвалялася самастойна распара-джацца часткай прыбытку і ствараць грашовыя фонды для развіцця вытвор-часці, удасканалення тэхнікі, матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, па-ляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых. Замест бязвыплатнага фінансавання капіталаўкладанняў у развіццё вытворчасці было вырашана перайсці да доўгатэрміновага крэдыту, што прымушала кіраўнікоў больш думаць над мэтазгоднасцю расходаў на новае будаўніцтва. 3. Змяніць арганізацыю кіравання прамысловасцю. Былі ліквідаваны Саўнаргасы і адноўлены галіновыя міністэрствы, якія сталі несці поўную адказнасць за стан гэтых галін, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, правя-дзенне тэхнічнай палітыкі па стандартызацыі і уніфікацыі вырабаў і дэталяў да іх, укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасці. Такім чынам, рашэнні Сакавіцкага (1965) і Вераснёўскага (1965) Плену-маў ЦК ляглі ў падмурак буйнамаштабнай эканамічнай рэформы. 8-я пяцігодка (1966-1970 гг.) па шэрагу важнейшых паказчыкаў была вы-канана. Валавая прадукцыя прамысловасці БССР вырасла на 79% пры плане 70%. Агульны аб’ём капіталаўкладанняў у народную гаспадарку рэспублікі склаў 10, 8 млрд руб, што было ўдвая больш за дзве папярэднія пяцігодкі, узятыя разам. За 8-ю пяцігодку ўвайшлі ў строй 78 буйных прадпрыемстваў: Брэсцкі электралямпавы, маторны ў Гомелі, панчошна-шкарпэтачны камбінат у Брэсце, бавоўна-прадзільная фабрыка ў Гродна, малочныя заводы ў Бабруй-ску і Гродна, мясакамбінат у Барысаве. На фоне даволі высокіх тэмпаў развіцця прамысловасці рэспублікі вы-лучаліся хімічная (пасля Салігорска аб’ём прадукцыі ў 60-70-я гг. узрос у 2,3) і нафтахімічная (пасля Рэчыцы ў 1964 таксама ў 2,3), а таксама паліўная галіна (у 1, 8 раза). Іншыя пяцігодкі: 9-я (1971-1975) 10 (1976-1980) 11 (1981-1985) 12 (1986-1990) Пэўных станоўчых зрухаў дасягнула сельская гаспадарка. Узніклі буй-ныя комплексы па вытворчасці мяса і малака. Поспехі ў меліярацыі давалі магчымасць нарыхтоўкі кармоў і павялічваць выпуск гародніны. Надоі мала-ка ад адной каровы сталі дасягаць 5 тысяч кг., ураджайнасць збожжа – да 25 цэнтнераў з га. БССР, нягледзячы на адносна невялікія аб’ёмы сельгасугоддзяў, давала ў саюзны фонд 12% малака і 14% мяса. Але ўзніклі і цяжкасці: зменшылася колькасць працоўных рэсурсаў на вёсцы. Невыпадкова, што ў 1970-ыя гг. Герой ССП Куніцкая выступіла з ініцыятывай “Дзяўчынкі, за трактар!”. · праблема “неперспектыўных вёсак” · па-ранейшаму нізкія закупачныя цэны · нізкі ўзровень жыцця вяскоўцаў З 1965 года калгаснікам сталі даваць пенсіі па старасці і інваліднасці Па ўзроўню зарплаты: У 1960 г 1985 год 63 руб 173 У калгасах 1975 г. сярэднямесячны заробак – склаўт 78 руб 1985 155 Сельгаспраблемы так і не былі вырашаны. Ужо пасля смерці Брэжнева сталі распрацоўваць Харчовую праграму, разлічаную аж да 2000 года, але яна так і не была выканана. Тым не менш, па ўзроўні жыцця беларусы былі наперадзе многіх рэгіёнаў СССР.
63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.
3 сярэдзіны 50-х гадоў пачаўся новы этап у развіцці беларускай куль-туры. Пачатак яму даў XX з'езд КПСС (люты 1956 г.), на якім пачаўся раз-рыў з многімі сталінскімі пастулатамі і традыцыямі. Духоўнае жыццё таго часу адлюстроўвала складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэн-цый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад сталіншчыны, і кансерватыўнай, якая хацела зберагчы і прыстасаваць старыя падыходы і ацэнкі да новых рэалій грамадскай свядомасці. Носьбітамі пер-шай тэндэнцыі была інтэлігенцыя, якая асэнсоўвала прычыны і маштабы гра-мадска-палітычных і маральных дэфармацый эпохі культу асобы і шляхі дэмакратызацыі жыцця. Другую, недэмакратычную тэндэнцыю ўвасаблялі бюракратычныя колы дзяржаўных інстытутаў і партыйнай эліты, хто ва ўмовах палітычнай або «хрушчоўскай адлігі» страціў прывілеі, уладу, ці пер-спектывы хуткага паляпшэння свайго ўласнага дабрабыту ва ўмовах сталіншчыны. Многія проста баяліся расплаты за ўдзел у беззаконным дэс-патызме. I ўсе яны ненавідзелі М. Хрушчова. Між тым, гэты час вызначаецца бурнай актывізацыяй культурнага жыцця, асабліва ў акрэсе літаратуры і мастацтва. Зноў пачалі друкавацца забароненыя творы рэпрэсіраваных пісь-меннікаў, у тым ліку і беларускіх: Ц. Гартнага, П. Галавача, М. Зарэцкага, М. Чарота і інш. Са сталінскіх засценкаў вярнуліся Ю. Гаўрук, С. Грахоўскі, У. Дубоўка, Ал. Звонак, С. Новік-Пяюн, А. Александровіч, Я. Пушча, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, С. Шушкевіч і іншыя літаратары. Яны не маглі маўчаць. У сваіх творах сталі расказваць праўду аб іх жыцці і аб ГУЛАГу. Крытычнае пераасэнсоўванне рэчаіснасці пачалі як ужо добра вядомыя паэты і пісьменнікі, так і маладыя. У гэты час у літаратуру прыйшла цэлая плеяда таленавітых майстроў слова: А. Адамовіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, Ул. Караткевіч, I. Навуменка, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў і інш. Калі ў 1959 годзе Саюз пісьменнікаў БССР налічваў 170 членаў, то ў 1985 годзе — 364. У сярэдзіне 60-х гадоў кансерватыўная тэндэнцыя перамагла і пасля адстаўкі М. Хрушчова стала фактычна пануючай. Зноў узмацнілася па-трабаванне ад творчых майстроў паказа толькі станоўчых герояў, прыгожай і шчаслівай рэчаіснасці. Зноў пачалося праследванне за «ачарненне светлай сацыялістычнай явы». Нягледзячы на ўскладненне палітычнай сітуацыі ў краіне, разглядаемы перыяд культурнага жыцця, які існаваў амаль 30 гадоў (1955-1985 гг.), даў беларускай літаратуры многа каштоўнага. Убачылі свет раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» з трылогіі I. Мележа «Палеская хроніка». За гэту працу ён у 1972 годзе атрымаў Ленінскую прэмію. Такую ж узнага-роду атрымаў М. Танк у 1978 годзе за зборнік вершаў «Нарачанскія сосны». Цікавасць айчыннага і замежнага чытача выклікалі раманы I. Шамякіна «Сэрца на дапоні» (1963 г.), «Атланты і карыятыды» (1974 г.) і інш. У 1981 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. У 1975 годзе такое ж званне было прысвоена К. Крапіве. Яго п'есы «Людзі і д'яблы» (1958 г.), «Брама неўміручасці» (1973 г.), «На вастрыні» (1982 г.) набылі шы-рокую папулярнасць. Званне герояў атрымалі за сваю творчасць П. Броўка, М. Танк, В. Быкаў. Дзяржаўнымі прэміямі БССР была адзначана творчая дзейнасць Ул. Караткевіча. Увогуле, яго жыццё і праца — гэта яркая з'ява ў культурным жыцці Беларусі. Ён — выдатны паэт, драматург, публіцыст і пе-ракладчык. Але самы непаўторны і заслугоўвае вялікай павагі, як празаік. Пісьменніку характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаванне беларускай мінуўшчыны. Гэта — раман «Каласы пад сярпом тваім (1965 г.), драма «Кастусь Каліноўскі» (1963 г.), раман «Ладдзя Роспачы» (1964 г.), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966 г.). Ул. Караткевіч вельмі ўдала спалучаў жанр дэтэктыва і гістарычнай літаратуры («Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі»). Напэўна ў такім падыходзе да паказу на-шай старажытнай даўніны закладзены адзін з сакрэтаў яго папулярнасці на-ват сярод моладзі. Дзяржаўнымі прэміямі БССР была адзначана творчая дзейнасць Я. Брыля, I. Навуменкі, I. Чыгрынава, паэтаў Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, А. Вялю-гіна, Н. Гілевіча, В. Зуёнка, К. Кірэенкі, М. Лужаніна, П. Панчанкі, драма-тургаў А. Макаёнка (камедыі «Лявоніха на арбіце, «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» і інш.), і М. Матукоўскага («Амністыя»). У 70-я — пачатку 80-х гадоў у літаратуру прыйшло новае пакаленне: Г. Далідовіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў і іншыя. Вель-мі характэрна, што большасць з іх у сваёй творчасці стала звяртацца да розных падзей мінулага Беларусі. Вольга Іпатава выдала аповесць пра Еўфра-сінню Полацкую («Прадслава»), Л. Дайнэка напісаў раманы «Меч князя Вячкі» і «След Ваўкалака», К. Тарасаў - аповесць «Пагоня на Грунвальд», В. Чаропка — кнігі «Імя ў летапісе» і «Уладары Вялікага княства». На жаль, многія творы беларускіх літаратараў не даходзілі да чытача на роднай мове. Працяглая ў пасляваенны час і ў перыяд так званага «застою», русіфікацыя звузіла асяроддзе беларускамоўных людзей. Парадаксальна, але факт, што на Беларусі многія беларускія чытачы пазнаёміліся з творчасцю В. Быкава і Ул. Караткевіча толькі ў перакладзе іх кніг на рускую мову. З выдадзенага ў 1985 годзе тыража ў 53,5 млн. экз. кніг і брашур на беларускай мове было толькі 5 млн. Як бачым, колькасць рускамоўных кніг перавысіла беларускамоўныя ў 10 разоў. 3212 газет — 130 беларускамоўныя, з 107 часо-пісаў — 32 на беларускай мове. Дадайце сюды яшчэ многія дзесяткі цэнтраль-ных перыядычных выданняў на рускай мове, і баланс будзе проста трагічным для нацыянальнай культуры. Палітыка русіфікацыі наклала свой адбітак і на стан тэатральнага мастацтва. Хаця з 1960 па 1985 год колькасць тэатраў у рэспубліцы па-вялічылася з 11 да 17, але толькі тры тэатральныя калектывы з'яўляюцца бе-ларуска-моўнымі. У іх плённа працавалі рэжысёры і акцёры: К. Саннікаў, I. Раеўскі, П. Кармунін, Б. Платонаў, Г. Глебаў, 3. Стома, Л. Ржэцкая, Г. Макарава, С. Станюта, Ул. Уладамірскі і інш. Значнай падзеяй у культур-ным жыцці Беларусі з'явілася адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай ка-медыі БССР (1971 г.) і тэатра-студыі кінаакцёра (1982 г.) у Мінску, пабудова новага памяшкання драматычнага тэатра ў Гродне. Разглядаемы перыяд культурнага жыцця нашай краіны азначаны пэўнымі поспехамі і ў развіцці музычнага мастацтва. Былі напісаны і прайшлі з поспехам на сцэне беларускіх тэатраў оперы Ю. Семянякі «Калючая ружа» (1960 г.), «Зорка Венера» (1970 г.), «Новая зямля» (1982 г.); Г. Вагнера — «Сцежкаю жыцця» (1980 г.) і інш. Вялікім поспехам карыстаўся і карыстаецца кампазітар Яўген Глебаў. Ён аўтар балетаў «Мара», «Альпійская балада», «Ціль Уленшпігель». Стварыў многа рознага роду вялікіх музыкальных твораў ад сімфоній да п'ес для эстраднага аркестра. Аб ім Васіль Быкаў сказаў: «Кампазітар самага высокага класа, ад народзін надзелены талентам, які не часта сустракаецца нават на нашай ніколі не беднай на таленты зямлі... Ні на кога не падобны, нікога не паўтарыўшы, ён упісаў сваю, надта глебаўскую старонку ў гісторыю бе-ларускага, ды і ўсяго сусветнага музычнага мастацтва». У песенным жанры працуюць кампазітары Э. Ханок («Малінаўка», «Солнышко смеётся», «Вы шуміце, бярозы», «Завіруха»); I. Лучанок («Па-мяць сэрца», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Дударыкі», «Матылі», «Паца-лунак»); В. Раінчык («Калыханка», «Белае віно і чырвонае», «Малады і нежанаты»); Л. Захлеўны («Асенні накцюрн», «Зорачка мая», «Вяргіня»); А. Чыркун («Пахне чабор», «Цыганка», «Чараўніца»); В. Іваноў («Гуляць дык гуляць»); Зм. Яўтуховіч («Даставай, Язэп, гармонік»). Сталі шырока вядомымі выканаўцы музыкальных твораў і песень Л. Александроўская, М. Ворвулеў, Т. Ніжнікава, Л. Балоцін, С. Данілюк, I. Са-рокін, Т. Шымко, Н. Гайда, М. Адамейка, В. Вуяціч, Н. Багуслаўская, Т. Раеў-ская, А. Ярмоленка, Я. Еўдакімаў і інш. Значныя дасягненні за разглядаемы трыццацігадовы перыяд мае бела-рускае кінамастацтва. Тут трэба адзначыць экранізацыі вядомых твораў беларускіх пісьменнікаў. Гэта кінадылогія (4 серыі) рамана I. Мележа «Лю-дзі на балоце» (1981, 1982 гг.) рэжысёра В. Турава, У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980 г., рэж. В. Рубінчык), «Чорны замак Альшан-скі» (1984 г., рэж. М. Пташук), В. Быкава «Знак бяды» (1986 г., рэж. М. Пташук) і інш. Гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыцы прысвечаны стужкі кінарэжысёра В. Корш-Сабліна «Масква-Генуя», «Крушэнне імперыі»; Л. Голуба і Я. Ня-чаева «Анюціна дарога» (1968 г.). Асабліва часта рэжысёры сталі звяртацца да выкарыстання тэлеэкрана. Паявіліся шматсерыйныя тэлефільмы-эпапеі: «Руіны страляюць...» (1970-1971 гг.), «Полымя» (1975 г.) (рэж. I. Чацве-рыкаў) «Дзяржаўная граніца», «Доўгія вёрсты вайны» (1975 г.), «Блізкае і далёкае» (1984 г.) і інш. Папулярнымі сталі сярод гледачоў фільмы пра дзяцей і падлеткаў, а таксама для іх: «Мяне клічуць Арлекіна», «Прыгоды Бураціны». Многа цікавых дакументальных стужак было зроблена ў Беларусі, у тым ліку на гістарычную тэматыку: пра Е.Полацкую, Усяслава Чарадзея, Л. Сапегу, Я. Купалу, М. Багдановіча, пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. Характэрнай рысай навукі разглядаемага перыяда з'яўляецца развіццё перш за ўсё фундаментальных даследванняў. За дасягненні ў галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі і матэматыкі лаўрэ-атамі Ленінскай прэміі (вышэйшай у той час) былі адзначаны М. Барысевіч (прытым ён быў абраны членам Еўрапейскай акадэміі, у якой да гэтага часу было толькі 5 чалавек ад СССР), М. Яругін, У.Платонаў, Л. Кісялеўскі, У. Лабуноў і інш. Вялікай групе вучоных за дасягненні ў галінах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, геалогіі, медыцыны і гуманітарных навук было прысвоена званне герояў сацыялістычнай працы, у тым ліку пра-фесару Мінскага медінстытута Таццяне Васільеўне Бірыч. Навуковыя даследванні ў Беларусі вяліся ў сценах 167 навуковых установаў і 33 ВНУ. За 20 гадоў (з 1965 па 1985 гг.) колькасць вучоных вы-расла ў 1,5 раза, і наша краіна па гэтаму паказчыку стала займаць 3-е месца ў СССР пасля Расіі і Украіны. Рэспубліка ператварылася ў краіну з велі-зарным навуковым патэнцыялам, які ў поўнай меры не быў выкарыстаны. Галоўнай прычьшай было тое, што ўкараненне распрацовак адбывалася вельмі марудна: затратны, экстэнсіўны характар эканомікі не рабіў яе зацікаўленай да тэхналагічных навацый, спрыяў абыякавасці народнай гаспа-даркі да навукі. У акрэслены перыяд значных поспехаў дасягнула адукацыя, нягледзячы на шматлікія рэформы і рэарганізацыі. Многія з іх сябе не апраўдалі, у тым ліку і таму, што праводзіліся строга цэнтралізавана, з Масквы, без уліку нацыянальных і мясцовых асаблівасцей. Да канца 80-х гадоў сярэдняя адука-цыя стала абавязковай, адбыўся пераход да 11-ці класнага тэрміну наву-чання, і ўзрост школьніка пачынаўся з 6-ці гадоў. Акрамя існуючых ВНУ, пачалі працаваць новыя: гэта ў Мінску інстытут механізацыі сель-скай гаспадаркі (1954), Радыётэхнічны інстытут (1964), Інстытут культу-ры (1975), Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1965), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1966), Гродзенскі медінстытут (1958) і Гомельскі медінстытут (1992 год). Шэраг педагагічных інстытутаў былі ператвораны ва універсітэты (Гродна, Гомель).
64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.
З 70-х гадоў пачынаюць запавольвацца тэмпы эканамiчнага развiцця i знiжацца ўздзеянне Эканамiчнай рэформы 1965 г. Узмацнiлiся негатыўныя з’явы i ў кiраваннi краiнай. Час знаходжання Л. I. Брэжнева i яго саратнiкаў на пасадзе Генеральна-га сакратара ЦК КПСС звязваюць з так званым “застойным перыядам”. Вядома, што гэта адбывалася не адразу i ў рознай ступенi выявiлася ў са-юзных рэспублiках i асобных рэгiёнах. З адстаўкай Хрушчова былi адноўлены мiнiстэрствы, адзiныя абкомы i райкомы, адноўлена пасада Генеральнага Сакратара ЦК КПСС i адначасова скасавана яе сумяшчэнне з пасадай Старшынi Савета Мiнiстраў (якую, дарэ-чы, заняў А. М. Касыгiн). ХХIII з’езд КПСС (сак-крас 1966), акрамя iншага, cкасаваў пастанову папярэдняга з’езда аб забароне абрання адных i тых жа асоб на кiруючыя пасады больш, чым тры разы запар. На думку Брэжнева, пастаянства кад-равага складу з’яўлялася адным з гарантаў стабiльнасцi партыi i дзяржаўнага ладу. Менавiта з гэтага “новаўвядзення” можна пачынаць адлiк застойным з’явам у грамадска-палiтычным жыццi, бо без прытоку новых сiл (а разам з iм – iдэй) палiтычная сiстэма заставалася кансерватыўнай i прымушала ўсе яе структуры функцыянаваць у адпаведнасцi з розумам i воляй “стойкiх ленiн-цаў”, сканцэнтраваўшых усе рычагi кiравання ў Палiтбюро на чале з Брэжне-вым, затым - Андропавым i Чарненкам. Аналагiчная кадравая стабiльнасць мела месца i ў БССР, партыйную арганiзацыю якой з 1965 г. i да дня смерцi ўзначальваў П. М. Машэраў. Сiстэма назначэння на адказныя пасады стварыла цэлы пласт у кiруючых кадрах – наменклатуру, якая аб’ектыўна перашкаджала службоваму росту кампетэнтных спецыялiстаў, таленавiтых арганiзатараў i г. д. Нi адзiн кан-дыдат на вышэйшую дзяржаўную або грамадскую пасаду Беларусi не мог заняць яе без узгаднення з Масквой. Мясцовыя кiраўнiкi жылi i дзейнiчалi па падабенству сталiчных таварышаў: келейныя рашэннi, пампезныя адмiнiстр i партыйныя будынкi, дачы, аўтамабiлi, спецпайкi. 1. Рэальныя рычагi ўлады моцна засяродзiлiся ў руках партыйна-бю-ракратычнага апарата. 2. Саветы як выбарныя органы ўлады апынулiся кан-чаткова адсунутымi на другi план i мусiлi маскiраваць недэмакратычны ха-рактар рэжыму. Тэрмiн “Савецкая ўлада” па сутнасцi з’яўляўся эўфемiзмам паняцця больш дакладнага - партыйная ўлада. Сесii Вярхоўнага Савета БССР праводзiлiся па падрыхтаваных сцэнарыях, з удзелам людзей, выбары якiх за працоўныя або iншыя заслугi, без улiку iх дзелавых якасцей як заканатворцаў. Невы-падкова, што усе законы, пастановы, рэзалюцыi прымалiся iмi аднагалосна. Сакральная фраза, якая перадвызначала прыняцце рашэння “есть мнение”. Партыйны апарат рэспублiкi усё больш пашыраў свае камандныя функцыi, браў на сябе вырашэнне надзённых бягучых пытанняў кiравання, падмяняючы савецкiя i гаспадарчыя органы. Фактычна ён зрабiўся бескантрольнай структурай, калi не лiчыць яшчэ больш высокую маскоўскую iнстанцыю. Знiжэнне аўтарытэту Саветаў адпаведным чынам адбiлася на стане за-коннасцi, у прыватнасцi, на з’яўленнi так званых падзаконных актаў, з да-памогай якiх можна было вырашыць любое, патрэбнае зацiкаўленым людзям пытанне. Менавiта такiя акты далi магчымасць архiтэктарам абысцi Закон аб ахоўнай зоне Верхняга горада ў Мiнску, знесцi старыя пабудовы на Нямiзе, аддаць археалагiчныя пласты пад пабудову Метро. Праўда, на пачатку 80-х нейкаму партбосу прыйшла ў галаву светлая думка аб рэканструкцыi Траец-кага прадмесця, але ў 1984 новы акт вандалiзму ўзрушыў iнтэлiгенцыю i свя-домую моладзь, калi быў знесены будынак, дзе калiсьцi быў першы беларускi тэатр (зараз гатэль “Эўропа”). Шырока распаўсюдзiлася так званае “тэлефоннае права”, калi нават суддзi не мелi права выносiць прыгавор па некаторых пытаннях, не ўзгад-нiўшы яго з райкомам або абкомам. У сувязi з гэтым кiраўнiцтва рэспублiкi набыло сабе “герастратаву славу” з нагоды так званай “вiцебскай справы”, па якой гру-пай следчых на чале з Жаўняровiчам было сфальсiфiкавана больш дзесятка крымiнальных спраў у адносiнах да людзей, незаконна абвiнава-чаных у забойствах жанчын. А адзiн з асуджаных быў нават расстраляны. А са-праўдны злачынца, член КПСС, актыўны дружыннiк Мiхасевiч 15 год быў няўлоўным. У кастрычнiку 1980 г. у аўтамабiльнай катастрофе загiнуў П. М. Ма-шэ-раў, тагачасны I сакратар ЦК КПБ, вядомы ўдзельнiк партызанскага руху на Вiцебшчыне, Герой Савецкага Саюза i Сац. працы. Менавiта з яго iменем звязваецца вялiкi ўздым гаспадаркi i культуры рэспублiкi. Сапраўды, як кiраўнiк, ён зрабiў шмат у гэтым напрамку, iмкнуўся быць у гушчы ўсiх вы-творчых i духоўных працэсаў, клапацiўся аб дабрабыце народа, асаблiва, ве-тэранаў ВАВ. Але, з другога боку, як кiраўнiк партыйнай арганiзацыi рэспуб-лiкi, ён нясе адказнасць i за разбуральныя вынiкi камандна-адмiнiстрацый-най сiстэмы, якую ён узначальваў. У прыватнасцi, не без яго ўдзелу ў рэспублiцы ў непамерна вялiкiх маштабах адбывалася будаўнiцтва прадпрыемстваў “вялiкай хiмii”, 4/5 пра-дукцыi якiх iшло на патрэбы ўсяго СССР; у непрадуманых тэмпах мелiярацыi Палесся; у безгаспадарчым стаўленнi да працоўных рэсурсаў рэспублiкi, вынiкам чаго з’явiлiся адток беларусаў на “новабудоўлi веку” i заняпад вёскi. П. М. Машэраў не мог не бачыць цяжкога становiшча беларускай мовы, на якой, дарэчы, ён любiў выступаць на ўрачыстых мерапрыемствах. Менавiта з яго ўдзелам праграмны тэзiс аб “росквiту i зблiжэннi нацый” набыў сваё злавеснае ўвасабленне: у гарадах знiклi ўсе беларускiя школы, iм на змену нават у вёсках сталi прыходзiць рускамоўныя. Такiм чынам, не iгнаруючы таго станоўчага, што было здзейснена на Беларусi пры Машэраве, нельга не пагадзiцца з тым, што ён быў не столькi “сынам беларускага народа”, як гэта ўкаранялася ў свядомасць грамадства, колькi сынам партыi. Прызнаць яго дзейнасць на 15-гадовым этапе яго сакратарства выключна станоўчай, гэта тое ж самае, што прызнаць адсутнасць застойных з’яў на Беларусi. Варта адзначыць, што i пасля яго смерцi (пры Кiсялёве - да 1983) i Слюнькове сiтуацыя ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi беларускага грамадства заставалася нязменнай. Ва ўмовах зрастання партыйна-дзяржаўных структур стыль i метады кi-раўнiцтва парткомаў усiх узроўняў будавалiся ў асноўным на дырэктывах, загадах, распараджэннях. Iнтарэсы партыйных груп не ўлiчвалiся, думка пра-цоўных калектываў пры падборцы i вылучэннi людзей на адказныя пасады iгнаравалася. Усё гэта i iншае блакiравала iнiцыятыву народа, ператварала яго ў паслухмянага выканаўцу гатовых рашэнняў. Усё грамадска-палiтычнае жыццё рэспублiкi вызначалася дзейнасцю яе партыйнага кіраўніцтва. Дэфармаваныя яшчэ з часоў Ленiна адносiны памiж нiзавымi звёнамi i кiруючымi органамi заставалiся нязменнымi, хiба яшчэ больш пагаршалiся. Шэраговыя камунiсты (у адпаведнасцi са Статутам) не мелi магчымасцi ўп-лываць на дзейнасць камiтэтаў, тым больш – фармiраваць палiтыку партыi, хаця пэўная iлюзiя таго (партыйныя сходы, з’езды, “закрытыя лiсты” i г. д.) iснавалi. Гэтую iлюзiю падмацоўвала i сiстэма прыёму ў партыю на агульным сходзе. Пры ўсёй абмежаванасцi яе партыйная арганiзацыя БССР у 1985 г. складала каля 650 тыс чал (у саюзе - 17 млн.). За 20 год яна вырасла ўдвая (319 тыс.). Такая масавая арганiзацыя давала магчымасць звышактыўна “праводзiць у жыццё” любыя iдэi i дырэктывы. Адным з вынiкаў такой дзейнасцi КПБ паўплывала на фармiраванне агульнасаюзнай думкi, быццам Беларусь самая перадавая ва ўсiх адносiнах рэспублiка. Аналiз метадаў работы партыйных арганiзацый Беларусi паказвае, што ў першай палове 80-х яны больш клапацiлiся аб стварэннi станоўчага ўражан-ня аб стане спраў у працоўных калектывах. Але сапраўдны яго стан падмя-няўся мноствам навязаных працоўным “iнiцыятыў”, “пачынаў”, “ударных вахт”, што павiнна было сведчыць аб iх (працоўных) зацiкаўленасцi ў сацы-ялiстычным будаўнiцтве. Варта прыгадаць кампанii: “60-годдзю ўтварэння СССР – 60 удар-ных тыдняў”, “Пяцiдзённае заданне – у чатыры днi”, “ХХVI з’езду партыi – 26 ударных вахт”, “40-годдзю перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне - наша ўдарная праца”. Актыўна ўкараняўся “пачын” горкаўскiх аўта-мабiлебудаў-нiкоў - “Нiводнага адстаючага побач”. Рознымi намаганнямi партыйныя i падпарадкаваныя iм прафсаюзныя камiтэты iмкнулiся шаблоннымi прыёмамi збiць у народа апатыю, удыхнуць у яго чарговую дозу казённага энтузiязму. Адным з такiх метадаў была масавая раздача ўрадавых узнагарод. Толькi з 1982 па 1986 гг. на Беларусi ордэнамi i медалямi было адзначана 29 тыс. чал. У iдэалагiчным аспекце таксама адбывалiся пэўныя новаўвядзеннi. Так, з выпадку 50-годдзя Кастрычнiка партыйныя тэарэтыкi абгрунтавалi ўтварэн-не ў СССР новай гiстарычнай супольнасцi – савецкага народа. Адпаведным чынам, мясцовыя iдэолагi распачалi ўзмоцненую прапаганду савецкага i iнтэрнацыянальнага, адсоўваючы на другi план нацыянальныя патрэбы на-родаў. “Народы СССР- едины”. Па-другое, лозунгi пабудовы камунiстычнага грамадства пры жыццi iс-нуючага пакалення не крытыкавалiся, але i не афiшыравалiся. На змену iм з’явiлася канцэпцыя пабудовы “развiтога сацыялiзму”. Разам з тым, нiякiх рэформ у грамадска-палiтычным жыццi, якiя б яму (развiтому сацыялiзму) адпавядалi, не назiралася. Мала таго, у кiраваннi эканомiкай панавалi тыя ж камандна-адмiнiстрацыйныя метады, узятыя на ўзбраенне яшчэ ў час сталiншчыны. Паладжэнне аб кiруючай ролi партыi быў зафiксаваны ў 6-м артыкуле, прынятай у 1977 г. Канстытуцыi СССР (адпаведна, i ў Канстытуцыi БССР ад 1978 г.). Праграма пабудовы камунiзму, абвечшаная ХХII з’ездам КПСС ужо не афiшыравалася. Новая Канстытуцыя абвяшчала, што наша грамадства перажывала эпоху “развiтога сацыялiзму”. Характэрна, што, адначасова з яе прыняццем штучна павышаўся статус Брэжнева. Вiдавочна, з тым, каб процiстаяць замежнай крытыцы ў партый-ным характары ўлады ў краiне, ён быў абраны на пасаду Старшынi Прэзi-дыуму ВС. Варта адзначыць, што “новым гiмнам” стаў мадэрнiзаваны стары, ад-куль вынялi асобныя iмёны i фрагменты, уласцiвыя сталiншчыне. Дарэчы, сама сталiнская эпоха ў партыйных дакументах i на практыцы асвятлялася выключна пазiтыўна, аб яе ахвярах у лепшым выпадку не ўпамiналася (гл. тагачасныя энцыклапедыi). Cама асоба Сталiна ў навуковых творах, лiтаратуры, кiно i iнш. прыгадвалася толькi ў станоўчым кантэксце. Такiм чынам, i ў духоўным жыццi ўзнiкла тэндэнцыя да ўкаранення ранейшых каштоўнасцей, якiя прапаведавалi арганiзатары Кастрычнiцкай рэвалюцыi i барацьбы за сацыялiзм. Таму ж прысвячалiся шматлiкiя i частыя юбiлеi ў гонар Ленiна (100 год), Перамогi, Кастрычнiка, СССР, БССР, УЛКСМ i г. д. Асаблiва пампезна святкавалi прысваенне Мiнску званне Горада-героя i 60-годдзе (1978) БССР. Заўважым, што iдэйна-палiтычнае выхаванне адбывалася не толькi на гераiчным мiнулым СССР i БССР. Харктэрнай з’явай азначанага перыяду была барацьба супраць “буржуазнай iдэалогii”, сутнасць якой (iдэалогii) трактавалася вельмi шырока – ад крытыкi КПСС да захаплення моладдзю поп-музыкай. Як вядома, гэтая барацьба не сцiхала яшчэ з ленiнскiх часоў, але новая яе хваля ўзнялася ў сувязi з падаўленнем сiламi Варшаўскага дагавору ў 1968 г. дэмакратычнага руху ў “брацкай” Чэхаславакii. Менавiта з канца 60-х у СССР па iнiцыятыве КПСС i на чале з ёй пачалася кампанiя маральнага i фiзiчнага асуджэння “дысiдэнтаў” - ад Данiэля i Сiняўскага- да тройчы героя Сац Працы акад. Сахарава. Адсутнасць галоснасцi, Тэлефоннае права, непадсуднасць камунiстаў. Яшчэ ў 1957 г. у в. Бусы, Iванаўскага раёна адбыўся моцны пажар са шматлiкiмi ахвярамi, але пра гэта так i не было паведамлена ў друку. У 1967 у Слуцку павiнен быў адбыцца суд над членам выканкама каму-нiстам i г.д., якi забiў чалавека. Натоўп у нек тысяч запатрабаваў забойцы смяротнай кары. У вынiку беспарадкаў будынак суда быў спалены, прычым мелiся ахвяры. Ужо у сувязi з гэтым 2 удзельнiкаў было асуджана да смерцi, 2 - па 15 год, 5 – па 10 год, 1 - дзевяць i 3 па 7. Усяго асудзiлi 70 чал. Не акцэнтавалi ўвагi на палiт змесце. Усе падобныя звесткi старанна засакрэчвалiся: буйныя аварыi, буйныя ахвяры i г. д. Усё што звязвалася са злачынствамi камунiстаў — асоба сакрэт-на. Падыход тыповы для таталiтарнай сiстэмы, калi пад выглядам небяспекi iмперыялiст iдэалогii, засакрэчвалася тое, што кампраметавала сiстэму. У 1969 пастанова ЦК КПСС “Аб павышэннi адказнасцi кiраўнiкоў орга-наў друку, радыё, тэлебачання,кiнематаграфii, устаноў культуры i мастацтва за iдэйна-палiт узровень публiкуемых мат-лаў i рэпертуару”. У сваю чаргу Бюро ЦК КПБ у сак 1969 зацвердзiла адпаведную пастанову. Як i ў часы сталiншчыны, уся друкаваная прадукцыя трапiла пад жор-сткi цэнзурны нагляд “Главлита”. Продаж часопiсаў i газет з капiталiстыч-ных краiн быў жорстка рэгламентаваны: як правiла, азнаёмiцца з боль-шасцю з iх можна было ў спецаддзелах i толькi iдэалагiчным работнiкам. Былi створаны моцныя перашкоды ў азнаямленнi савецкай грамадскасцi з дасягненнямi замежнага музычнага, выяўленчага i кiнамастацтва. Як правiла, легальна пабачыць або пачуць можна было толькi тыя творы, якiя не закраналi “палiтыкi”, “гвалту i разбэшчанасцi” у iх савецкiм ра-зуменнi або аўтары якiх сiмпатызавалi СССР цi з’яўлялiся камунiстамi. Характэрна, што для наменклатуры на гэты конт абмежаванняў не iснавала. Уся iнфармацыя строга дазiравалася. Многiя падзеi (cуд у Слуцку 1967, выбух футлярнага цэху радыёзавода) не абвяшчалiся. “Савецкiя земля-трусы - самыя цiхiя ў свеце”. Адсюль, цяга да ВВС, “Vоicе оf America” i не-давер да айчынных прэсы i ТV. Падпiска на газеты для камунiстаў абавязко-вая, для астатнiх - дабрахвотна-прымусовая. Усё мастацтва, усе без выключэння грамадскiя навукi былi падкан-троль-ны адпаведным структурам КПСС i ператвораны ў сродак iдэалагiчнай ба-рацьбы. На што ж скiроўвалася iдэалагiчная праца сярод насельнiцтваў У першую чаргу на фармiраванне “новага чалавека”, крытэрыi якога бы-лi адбiты ў “Кодэксе будаўнiка камунiзму”, на ўсхваленне КПСС, “сацыялi-стычнага ладу жыцця” i г. д. Праблема агульначалавечых каштоўнасцей на-ват не прыгадвалася, а мiжнародны рух супраць парушэння правоў чалавека ў СССР трактаваўся тутэйшымi iдэалагiчнымi работнiкамi як iнспiраваны мiжнародным iмперыялiзмам. Варта адзначыць, што ў аз-начаны перыяд беларускае грамадства не вылучыла “дысiдэнтаў” або тых, хто хоць нейкiм чынам выказаў публiчную нязгоду з палiтыкай КПСС цi КПБ. Пры тагачаснай дзяржаўнай (дакладней, партыйнай) ма-наполii на сродкi масавай iнфармацыi i ўсе iншыя формы грамадскай жыццядзейнасцi гэта зрабiць было амаль немагчыма. Нават спробы асобных прадстаўнiкоў беларускай iнтэлiгенцыi надрукаваць неартадаксальныя думкi аб гiстарычным лёсе Беларусi i яго народа сутыкалi процiдзеянне з боку Iнстытутаў гiсторыi партыi, АН БССР, асобных навукоўцаў, такiх, як Абэцэдарскi, Залескi i iнш. Сваiмi “закрытымi рэцэнзiямi” на адрас iдэалагiчных структур i адкрытымi артыкуламi ў друку яны трэцiравалi Улашчыка, Ермаловiча, Прашковiча, Каханоўскага, чым не толькi перашкаджалi развiццю гiстарычнай навукi, але i скажалi яе, уцiскiваючы яе ў рэчышча “Краткого курса ВКП(б)”. Любыя спробы навуковага падыхо-ду да пытання аб паходжаннi беларусаў лiчылiся крамольнымi, бо маглi кiнуць цень на векавечную дружбу са “старэйшым братам”. Малейшы адыход ад камунiстычных догмаў у нацыянальных пытан-нях бэсцiўся з самых высокiх трыбун. Так, на Красавiцкiм (1974 г.) Пленуме ЦК КПБ, якi разглядаў пытанне “Аб далейшым павышэннi дзейснасцi iдэйна-палiтычнай работы ў святле рашэнняў ХХIV з’езда КПСС” П. М. Машэраў сказаў: “Перад наяўнасцю такiх маштабных задач асаблiва вострымi стано-вяцца пытаннi партыйнай адказнасцi вучонага, выразнасцi яго светапогляд-ных, класава-палiтычных пазiцый. Аб гэтым даводзiцца нагадваць у сувязi з тым, што ў некаторых публiкацыях, у тым лiку аб народных паэмах “Энеiда навыварат”, “Тарас на Парнасе”, у працах аб Еўфрасiннi Полацкай, Сматрыц-кiм, Зiзанii, праявiлiся адгалоскi пазакласавага аб’ектывiзму, iдэалiзацыя асобных багасловаў як выдатных асветнiкаў”. Акрамя таго Машэраў выказаўся супраць меўшага адбыцца ў тым жа годзе сiмпозiуму па праблеме этнагенезу беларусаў. Натуральна, што яго так i не адбылося. Такiм чынам, заместа сапраўднай гiсторыi народу навязваўся вульгарны iнтэрнацыяналiзм, а па сутнасцi, нацыянальны нiгiлiзм. Гiсторыя народа падмянялася гiсторыяй партыi, а адносiны да апошняй з боку народа ў лепшым выпадку рабiлicя ўсё больш абыякавымi. Нельга забываць i таго фактару, што пры суцэльнай заiдэалагiзаванасцi тагачаснага жыцця грамадства выказвала прыкметную апатыю да ўсiх палiтычных мерапрыемстваў. Палiтычны канфармiзм грамадзян на публiцы (у час святкаванняў 1 мая, 7 лiстапада i г. д., у час сходаў i нарад) не перашкаджаў iснаванню i пашырэнню ў больш замкнёных яго колах (на працы, у ВНУ, дома) востра негатыўных ацэнак КПСС, КДБ, мiлi-цыi, савецкай сiстэмы i г. д.). У гэтым сэнсе, нельга блытаць уласцiвую беларусам талерантнасць i памяркоўнасць з палiтычнай лаяльнасцю тага-часнай камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэме. Iншая справа, што ўсеўладдзе i агрэсiўнасць апошняй фiзiчна i маральна падаўляла ўвесь народ, пакi-нуўшы яму ролю статыстаў у вырашэннi яго ж лёсу. Партыйны тэзiс аб “росквiце i зблiжэннi нацый” злавесна адбiўся на духоўным развiццi беларусаў, якое паступова губляла нацыянальную своеасаблiвасць i актыўна русiфiкавалася. Не менш трагiчны лёс напаткаў i беларускае яўрэйства. Так, на пачатку 70-х на Беларусi, як зрэшты i паўсюдна ў СССР, пачалiся санкцыянаваныя ЦК КПСС наскокi на яўрэйскае насельнiцтва пад выглядам барацьбы з сiянiзмам. Праз некалькi гадоў у рэспублiцы з’явiлiся “навуковыя творы”, накшталт “Ползучей контрреволюции”. Адзiн з заказных удзельнiкаў распачатага палявання на “сiянiстаў” У. Бягун карыстаўся вялiкай папулярнасцю ў асобных колаў наша-га грамадства, асаблiва, тых, хто iмнуўся перакласцi сваю некампетэнтнасць у эканомiцы i палiтыцы, на “сiянiсцкiя падкопы”. Вядома, што гэта палiтыка, распачатая яшчэ ў царскiя часы, не прынесла гонару ЦК КПБ i мясцовай наменклатуры. Тым больш, што ў вынiку разгорнутай антыяўрэйскай кампанii ў друку, у дыскрымiнацыйнай кадравай палiтыцы i г. д. за межы БССР i СССР выехалi сотнi тысяч яўрэяў, у пераважаўшай большасцi людзей высокаадукаваных i высокаквалiфiкаваных. Як ужо адзначалася, велiзарны ўплыў на грамадска-палiтычнае жыццё ў СССР аказвалi мiжнародныя падзеi, якiя, вядома, трактавалiся ў камунi-стычнай iнтэрпрэтацыi. З увядзеннем у 1979 г. савецкiх войск у Афганi-стан мiжнароднае становiшча СССР яшчэ больш пагоршылася, “жалезны занавес” зрабiўся яшчэ больш шчыльным. Мноства краiн байкатавала Алiмпiяду-80. Процiстаянне дзвюх сicтэм не зменшылася i пасля смерцi Брэжнева. У 1983 колiшнi прэзiдэнт Рэйган назваў СССР iмперыяй зла. Неўзабаве гэта фраза знайшла своеасаблiвае пацвярджэнне ў 1984, калi на Далёкiм Усходзе быў збiты паўднёвакарэйскi Боiнг з пасажырамi на борце. Такiм чынам, нават новае кiраўнiцтва КПСС i СССР у асобе Андропава (з лiст 1982 па люты 1984, былога старшынi КДБ) не магло адыйсцi ад ранейшых стэрэатыпаў у знешняй палiтыцы, абапiраючыся выключна на ваенныя сродкi. Характэрна, што i ва ўнутранай палiтыцы гэтыя метады з’яўлялiся адмiнiстрацыйна-сiлавымi. Праўда, пры Андропаве выявiлiся спробы павесцi барацьбу супраць карупцыi ў вышэйшых эшалонах улады (Шчолакаў), але пасля яго смерцi i прыходам да ўлады Чарненкi гэтая кампанiя сцiхла. Новы лiдэр партыi i дзяржавы таксама доўга не пражыў, а памёр у 1985 г. Частыя перабраннi кiраўнiцтва з асяроддзя старых “верных марксiстаў-ленiнцаў, пераiменаваннi ў iх гонар гарадоў i iнш. устаноў, у лепшым выпадку, не спрыялi павышэнню аўтарытэту партыi, а з другога бо-ку, сведчылi аб пагаршэннi маральна-палiтычнага клiмату ў нашым грамадстве Застойныя з’явы ў эканоміцы Эканомiка краiны рабiлася ўсё больш затратнай. Так, 1 м3 драўнiны даваў у 2 разы менш прадукцыi, чым у ЗША; у 5 разоў менш, чым у ФРГ i ў 8 разоў менш, чым у Швэцыi. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 20-х – 30- ыя гг., не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў заходнiм дзяржавам. Стварылася сур’ёзная супярэчнасць памiж новымi магчымасцямi ў раз-вiццi прамысловасцi ў сувязі з НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманд-нымi формамi i метадамi кiравання. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгрываў i мiжнародны фактар: гонка ўзбраенняў, дапамога нацыянальна-вызваленчым рухам i Кампартыям, якая паглынала велiзарную частку бюджэту краiны. 1.Слабыя ў параўнанні з Захадам тэмпы эканамічнага развіцця, які развіваўся ва ўмовах дэмакратыі і капіталістычнага рынку · нізкая прадукцыйнасць працы · слабая фондааддача · вялікая энергаёмістасць прадукцыі · уціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы · слабая зацікаўленасць працоўных у выніках сваёй працы · нізкі (у параўнанні з Захадам) узровень жыцця “Зато мы делаем ракеты и покоряем Енисей, А также в области балета мы впереди планеты всей” Варта адзначыць перадавы характар беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. “Беларусь – зборачны цэх”. У межах СССР роля БССР была вельмі важкай.
З’явы застою ў палітыцы *манапольнае панаванне партыйнай вярхушкі (Палітбюро і ЦК КПСС) ва ўсіх сферах жыццядзейнасці савецкага грамадства · нязменнасць партыйнага кіраўніцтва (Брэжнеў, Андропаў, Чар) · адхіленне ад улады падаўляючай большасці насельніцтва · фактычная адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод · узрастанне абыякавасці людзей да палітычнага жыцця
На Беларусі не назіралася істотнай сацыяльнай напружанасці. Памяркоўныя і талерантныя беларусы любілі Радзіму, Савецкую ўладу і жылі звычайнымі жыццёвымі клопатамі.
65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.03 сек.) |