|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Савецкі тыл у гады вайны
Перавод эканомікі на ваенныя рэйкі. Напад фашысцкай Германіі на Са-вецкі Саюз выклікаў неабходнасць перабудаваць у найкарацейшыя тэр-міны ўсю эканоміку краіны на патрэбы вайны. Ажыццяўленне гэтай зада-чы праходзіла ў складаных умовах перабазіравання ва ўсходнія раёны заводаў Украіны, Беларусі, заходніх абласцей Расійскай Федэрацыі. Трэба было эваку-іраваць буйнейшыя прадпрыемствы. Перамяшчэннем прадпрыемстваў, людзей, матэрыялаў і дзяржаўных каштоўнасцей кіраваў Савет па эвакуацыі Дзяржаўнага Камітэта Абароны. Пры наркаматах і ведамствах былі створаны бюро і камітэты па эвакуацыі. Кожны завод трэба было ў надзвычай цяжкіх умовах, часта пад ударамі варожых самалётаў, дэманціраваць, абсталяванне пагрузіць на чыгунач-ныя платформы, вывезці і як можна хутчэй увесці ў строй на новым месце. На працягу ліпеня-лістапада 1941 г. было эвакуіравана і размешчана на Урале, у Сібіры, Паволжжы і Казахстане 1524 прадпрыемствы, у тым ліку 1360 буйных, пераважна ваенных заводаў. Па чыгунках за пяць месяцаў вайны было пера-везена каля 1500 тыс. вагонаў эвакуацыйных грузаў. Цэнтральную эвакуацыйную камісію пры СНК БССР узначаліў І. Былінскі Ужо на чацвёртыя суткі заходнія раёны аказаліся захопленнымі ворагам. Эваку-ацыя была праведзена толькі з Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей. 3 Віцебскай вобласці было адпраўлена 2500 вагонаў і платформ з гру-замі і кадравым саставам 37 буйных прамысловых прадпрыемстваў. 3 Го-мельскай - 38 прадпрыемстваў, у тым ліку “Гомсельмаш", паравозара-монтны і станкабудаўнічы заводы. Усяго з усходніх раёнаў Беларусі ўдалося эвакуіраваць 109 буйных прадпрыемстваў саюзна-рэспубліканскага падпарад-кавання. Вывезлі Магілёўскую фабрыку штучнага валакна добрушскую “Герой працы”, Аршанскі ільнокамбінат, БелДРЭС, На працягу другога паўгоддзя 1941 г. з пагражальных раёнаў Савецкага Саюза было перабазіравана ўглыб краіны абсталяванне 2593 прамысловых прадпрыемстваў. Гэта была важная і складаная ваенна-гаспадарчая задача, ад паспяховага вырашэння якой у вялізнай ступені залежыў ход і вынік вайны. Грандыёзная аперацыя па эвакуацыі прамысловасці на Усход, роўная па сваёй значнасці, па словах маршала Г. К. Жукава "найвялікшым бітвам другой сусветнай вайны", была ажыццяўлена паспяхова. Нараўне з эвакуацыяй не меньш важнай задачай было размяшчэнне, ман-таж і пуск у ход эвакуіраваных заводаў і фабрык. Многія з іх пачыналі сваё другое жыццё літаральна на пустым месцы,у тайзе ці дзе-небудзь каля глухога чыгуначнага паўстанка. Часта над цэхамі яшчэ не было крыш, а станкі ўжо дзейнічалі і прадукцыя для фронта выпускалася. Першыя эшалоны з абсталяваннем "Гомсельмаша" прыбылі ў уральскі горад Курган у канцы жніўня 1941 г. А ўжо у верасні завод даў абароннай прадукцыі у 2,5 разы больш, чым прадугледжвалася планам трэцяга квартала. У канцы ліпеня 1941 г. у Паволжжы разгрузіліся першыя эшалоны эваку-іравана туды Магілёўскага завода маторабудавання. Мантаж абсталяван-ня ішоў прама пад адкрытым небам. Не было сцен, крыш, а станкі ўжо абрасталі аснасткай, рыхтаваліся да работы. У верасні завод ужо даў першую прадукцыю для фронту. У найкарацейшы тэрмін была адноўлена вытворчая дзейнасць Віцеб-скай оптыкавай фабрык, якая была эвакуіравана ў Пермскую вобласць. У пачатку кастрычніка 1941 г. яе калектыў прыступіў да серыйнага выпуску неабходнай фронту прадукцыі. У лютым 1942 Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў загад “Аб мабілізацыі працаздольнага гарадскога насельніцтва для работы на вы-творчасці і будаўніцтве на перыяд ваеннага часу. Мабілізоўваліся мужчыны ад 16 да 55 гадоў і жанчыны ад 16 да 45 год з ліку незанятага насельніцтва. Рабочыя савецкага тыла ўсведамлялі, што ад іх працы залежыць вельмі многае. Для таго, каб перамагла Чырвоная Армія, людзі штодня ахвяравалі сваім вольным часам, дабрабытам і нават здароўем. Разам з усімі працаўнікамі савецкага тылу свой уклад у разгром ворага ўносілі работнікі транспарту, і асабліва чыгуначнікі, якім у транспартнай сіс-тэме краіны належыла вядучая роля. Самааддана працавалі у складзе пара-возных калон асобнага прызначэння № 3 і № 4, якія ў цяжкіх умовах да-стаўлялі баявыя грузы на фронт у час жорсткіх бітв пад Сталінградам і на Курскай дузе, беларускія паравозныя брыгады. Такім чынам, да канца 1942 г., негледзячы на цяжкасці, нягоды ваеннага часу, праціўнікі савецкага тылу сваей самаадданай працай стварылі неабходныя эканамічныя прадпасылкі для карэннага пералому ў ходзе вайны. Ліквідацыя былой перавагі ворага ў колькасці і якасці ўзбраення і баявой тэхнікі азначала вялікую эканамічную перамогу савецкага народа. За 1941—1945 гг. прамысловасць Савецкага Саюза вырабіла 137 тыс. самалётаў, 104 тыс. танкаў і САГ, 488 тыс. гармат усіх калібраў, 347,9 тыс. мінамётаў. На працягу апошніх трох гадоў вайны Чырвоная Армія штогод атрымоўвала больш 3 млн. вінтовак, каля 2 млн. аўтаматаў, 450 тыс. ручных і станкавых кулямётаў. Гераічны труд работнікаў сельскай гаспадаркі забяспечыў прадуктамі, сыравінай, адзеннем і інш. сваіх абаронцаў. Пачатак вызвалення Беларусі. Пасля перамогі ў Курскай бітве Чыр-воная Армія разгарнула стратэгічнае наступленне на фронце 2000 км. ад Не-веля да Чорнага мора. На цэнтральным участку фронта войскі Заходняга, левага крыла Калінінскага і Цэнтральнага франтоў выйшлі да ўсходніх раё-наў Беларусі і пачалі вызваленне яе тэрыторыі 23 верасня 1943 г. 13-я армія Цэнтральнага фронту фарсіравала Дняпро і вызваліла першы раённы цэнтр рэспублікі - Камарын. 26 верасня войскі 3-й і 50-й армій Бранскага фронту вызвалілі раённы цэнтр Магілёўскай вобласці – Хоцімск. Плануючы далейшыя ваенныя дзеянні ў кастрычніку і лістападзе 1943 г. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла перад савецкімі войска-мі задачу разграміць нямецкую групу армій "Цэнтр і ачысціць ад акупантаў усю тэрыторыю Беларусі. Для гэтага прыцягваліся войскі трох франтоў: Калі-нінскага (з 20 кастрычніка перайменаваны ў 1-ы Прыбалтыйскі). Заход-няга і Цэнтральнага. Планы былі вельмі вялікія, але яны не ўлічвалі суадносіны сіл бакоў. Стаўка меркавала, што гітлераўцы ў летняй кампаніі 1943 г. панеслі такія вялікія страты і настолькі дэмаралізаваны, што не здолеюць стрымаць насту- пленне савецкіх войск. Аднак, для гэткіх аптымістычных прагнозаў падстаў яшчэ не было. Наступленне пачалося ў кастрычніку і працягвалася на шырокім фронце да канца 1943 г. У выніку цяжкіх кравапралітых баёў гітлераўцам удалося спыніць наступленне Прыбалтыйскага фронту. У снежні 1943 г. наступленне аднавілася. 24 снежня быў вызвалены райцэнтр Гарадок. Далейшыя спробы савецкіх войск прарвацца да Віцебска поспеху не мелі. 3 лютага 1944 г. наступленне пачалося ізноў. Але ўсе намаганні вызваліць Віцебск не ўдаліся. На магілеўскім напрамку да канца 1943 г. войскі заходняга фронту сем разоў пераходзілі ў наступленне, але задач сваіх не выканалі. Панёсшы вяліз-ныя страты, яны змаглі прасунуцца толькі на 10-20 км. Войскі Цэнтральнага фронту (20 кастрычніка 1943 г. перайменаваны ў Беларускі) 16 кастрычніка фарсіравалі Дняпро і вызвалілі Лоеў. 18 лістапада вораг быў выгнаны з Рэчыцы, а 26 лістапада Чырвоны сцяг быў падняты над Гомелем. 14 студзеня 1944 г.былі вызвалены другі абласны цэнтр – Мазыр. Такім чынам, восенню і зімой 1943—1944 г, войскі Чырвонай Арміі поў-насцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36 райцэнтраў і два абласных цэнтры — Гомель і Мозыр. 1 студзеня 1944 г. у вызваленым Гомелі адбылося ўрачыстае пасяджэн-не, прысвечанае 25 гадавіне утварэння БССР. Сюды ж пераехаў яе ўрад. Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён ". Да лета 1944 г. на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для наступаль-ных дзеянняў Чырвонай Арміі, якая трывала ўтрымлівала стратэгічную іні-цыятыву ў сваіх руках. Напрамак галоўнага ўдару савецкае камандаванне вы-значыла ў Беларусі. Перад савецкімі войскамі была пастаўлена задача ўдара-мі з паўночнага (ад Віцебска) і паўднёвага (Бабруйск) флангаў у напрамку Мінска разбіць групу армій "Цэнтр", вызваліць Беларусь, выйсці да дзяржаў-най граніцы СССР і поўнасцю ачысціць савецкую тэрыторыю ад акупантаў. Лінія фронту на беларускім участку к гэтаму часу праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска, Жлобіна, на захад ад Мазыра і далей уздоўж ракі Прыпяці да Ковеля, агібаючы Беларусь з поўначы і поў-дня амаль на ўсю глыбіню яе тэрыторыі. Гэты гігантскі выступ меў вы-ключ-на важнае стратэгічнае значэнне ў сістэме абароны нямецкіх войск, бо ён прыкрываў галоўныя стратэгічныя напрамкі - Усходнерускі і Варшава-Берлінскі, забяспечваў устойлівае становішча паўночнай групы армій ў Прыбалтыцы. На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы стварылі моцную глыбока эшалані-рав-аную абарону глыбінёй да 270 км. пад назвай "Фатэрлянд”, тым самым падкрэсліваючы, што ад яе залежыць лёс Германіі. Спецыяльным загадам Гітлера гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск абвяшча-ліся крэпасцямі, камандуючыя якіх давалі фюрэру пісьмовыя абавязацель-ствы утрымліваць іх да апошняга салдата, нават пры ўмовах акружэння. Тут была сканцэнтравана група армій "Цэнтр", частка правафланговых злучэнняў групы армій "Поўнач" і левафланговых групы армій "Паўночная Украіна" - усяго 63 дывізіі і 3 брыгады, якія налічвалі звыш 1200 тыс. чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1300 самалётаў. Удар па цэнтральнай групоўцы ворага на фронце працягласцю 700 км наносілі чатыры франты: 1 Прыбалтыйскі (камандуючы генерал арміі І.Х.Баграмян), 3, 2 і 1-ы Беларускія франты (камандуючыя генерал-арміі У.Д.Чарняхоўскі, генерал арміі Захараў, генерал-арміі К.К.Ракасоўскі). Яны налічвалі 1430 тыс. чалавек баявога складу, каля 32 тыс. Гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў. Раніцай 23 чэрвеня галоўныя сілы 1-га Прыбалтыйскага, 3-га і 2-га Бела-рускіх франтоў пасля моцнай артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі пе-райшлі ў наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках. Назаўтра пачалі наступаць войскі 1-га Беларускага фронту на Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы А.М.Васілеўскі і Г.К.Жукаў. Дзейнасці авіяцыі – маршалы Новікаў і Фалееў. На ўсіх напрамках наступленне савецкіх войск разгортвалася паспяхова і з нарастаючай сілай. Войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ва ўзаемадзеянні з войскамі 3-га Беларускага фронту 25-27 чэрвеня акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў у складзе 5 дывізій. 26 чэрвеня вызвалены Віцебск, 28 чэрвеня Лепель. Праціўнік страціў тут 20 тыс. забітымі і больш як 10 тыс. палоннымі салдат і афіцэраў. 26 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту ліквідавалі моцны вузел аба-роны ворага каля Оршы, вызвалілі Дуброўна, Сянно, Талачын. Адначасова войскі 2-га Беларускага фронту разгарнулі аперацыі на Магі-лёўскім напрамку. Зламаўшы моцныя абарончыя рубяжы праціўніка, яны фарсіравалі Дняпро і 28 чэрвеня авалодалі Магілёвам, Шкловам, Быхавам, Клічавам. Да гэтага ўчастку былі прыкаваны галоўныя сілы 4-й нямецкай ар-міі, што садзейнічала потым акружэнню і поўнаму яе разгрому. Войскі 1-га Беларускага фронту да 29 чэрвеня акружылі і поўнасцю разграмілі Бабруй-скую групоўку ворага ў складзе больш за 6 дывізій. На полі бою гітлераўцы пакінулу 50 тыс. чалавек забітымі, у палон было захоплена 23680 салдат і афіцэраў. Над Бабруйскам узвіўся чырвоны сцяг. За шэсць дзён наступлення пад ударамі войск чатырох франтоў магутная варожая абароны на вялізнай прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю рухнула. Былі вызвалены сотні населеных пунктаў, у тым ліку гарады Ві-цебск, Орша, Магілеў, Бабруйск. Войскі 3-га Беларускага фронту 30 чэрвеня фарсіравалі Бярэзіну, разбілі барысаўскую групоўку ворага і вызвалілі Барысаў - важны апорны пункт нямецкай абароны, які прыкрываў подступы да Мінска. Цяпер перад савецкімі войскамі стаяла задача - шляхам двухбаковага ахопу з раёна Барысава і Асіповічаў на Мінск і франтальнага прасоўвання ў напрамку Магілёў - Мінск завяршыць акружэнне, знішчыць галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі, якая адступала на захад, і вызваліць Мінск. Войскі 3, 1 і 2-га Беларускіх франтоў без прамаруджвання прыступілі да выканання сваіх задач. 2 ліпеня яны абышлі Мінск з Паўночнага Захаду, авалодалі Вілейкай, Красным і перахапілі чыгунку Мінск-Вільнюс. Войскі 1-га Беларускага фронту, якія наступалі на поўдзень ад Мінска, 30 чэрвеня вызвалілі Слуцк, Гарадзею, Нясвіж, закрылі праціўніку адыход на паўднёвы захад. На досветку 3 ліпеня 2-і гвардзейскі танкавы корпус 3-га Беларускага фронту уварваўся ў Мінск з усходу. У сярэдзіне дня з поўдня ў горад увайшоў 1-ы гвардзейскі танкавы корпус 1-га Беларускага фронту, а з поўначы - часці 5-й гвардзейскай танкавай арміі, 11-й гвардзейскі і 33-й армій. У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. сталіца Беларусі была поўнасцю ачышчана ад ворага. 3 выхадам злучэнняў 3-га і 1-га Беларускіх франтоў да Мінска і вы-зваленне яго было завершана акружэнне 4-й нямецкай арміі і некаторых Тым часам 1-ы Прыбалційскі фронт працягваў наступленне на паўночны захад ад Полацка і на захад у агульным напрамку на Глыбокае. 4 ліпеня По-лацк быў вызвалены. Войскі фронту, прасунуўшыся з 29 чэрвеня па 4 ліпеня на захад на 120-130 км, выйшлі на подступы да Літвы з усходу, поўнасцю ізалявалі адну ад другой варожыя групы армій "Цэнтр" і "Поўнач". 4 ліпеня завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь. Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы возера Нарач – Смаргонь – Маладзечна – Краснае – Волма. 5 ліпеня яны аваладолі Маладзечна, 16 ліпеня - Гродна. Разам з савецкімі авіяцыйнымі часцямі ў складзе 1-й паветранай арміі самааддана змагаўся 1-ы асобны знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў "Нармандыя". За мужнасць і гераізм, праяўленыя французскімі лётчыкамі пры вызваленні Беларусі, і ў прыватнасці на рацэ Нёман, палку было пры-своена назва "Нёманскі". Войскі 1-га Беларускага фронту наступалі на Баранавіцка - Брэсцкім і Пінскім напрамках. 8 ліпеня былі вызвалены Баранавічы, 14 ліпеня Пінск. 18 ліпеня яны перайшлі граніцу Полынчы і 23 ліпеня ўступілі ў Люблін, што з'явілася падзеяй, якая мела далёка ідучыя палітычныя наступствы. 28 ліпеня ў выніку рашучага штурму быў узяты горад Брэст. Гэты дзень стаў знамянальным у гісторыі беларускага народа. Узяццем Брэста нашы вой-скі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі Адной з вызначальных рыс Беларускай наступальнай аперацыі "Багра-ціён" - з'яўлялася тая надзвычай важная роля, якую адыгрывалі ў ёй парты-занскія фарміраванні, якія дзейнічалі ў тыле ворага на тэрыторыі рэспублікі. Партызанская барацьба ў Беларусі па сваіх маштабах, палітычных і ваен-ных выніках набыла ваенна-стратэгічнае значэнне і пераўтварылася ў адзін з важных фактараў разгрому варожай групы армій "Цэнтр" і вызвален-ня тэрыторыі рэспублікі. Найбуйнейшай акцыяй беларускіх партызан у перыяд падрыхтоўкі аперацыі "Баграціён" было правядзенне трэцяга этапу "рэйкавай вайны", пачатага за тры дні да пераходу ў наступленне са-вецкіх войск. Ноччу з 19 на 20 чэрвеня 1944 г. партызана атакавалі чыгу-начныя камунікацыі ворага на ўсёй тэрыторыі акупіраванай Беларусі і па-дарвалі 40 775 рэек, паралізаваўшы рух на гэтых камунікацыях. Ужо ў перыяд паспяховага наступлення Чырвонай Арміі, партызаны да 29 чэрвеня дадаткова падарвалі яшчэ 20 тыс. рэек. Адступаючы пад ударамі Чырвонай Арміі, гітлераўцы не маглі скары-стаць чыгуначны транспарт у неабходным аб'ёме як для перавозкі рэзерваў, так і для эвакуацыі сваіх часцей і тылоў. 3 пачаткам наступлення Чырвонай Арміі бавявыя дзеянні партызанскіх атрадаў і брыгад набылі асобую сілу і размах па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, асабліва на галоўных шляхах адступлення гітлераўскіх войск. Партызаны бла-кіравалі многія ўчасткі шашэйных і грунтовых дарог, нападалі на варо-жыя калоны, зрывалі перагрупоўку сіл ворага, парушалі кіраванне войскамі. Вялізнае значэнне для паспяховага наступлення Чырвонай Арміі мелі дзеянні партызан па захопу і ўтрыманні да падыходу часцей савецкіх войск перапраў цераз водныя перашкоды і плацдармы на іх берагах. Імі былі захоплены дзеючыя пераправы і пабудаваны новыя праз рэкі Пціч, Случ, Друць, Ольса, Бярэзіна, Вілія, Шчара, Нёман, Котра,. Гэтым партызаны да-памаглі часцям Чырвонай Арміі ў іх руху на захад. Партызаны аказалі вялікую дапамогу савецкім войскам у вызваленні шмат якіх гарадоў і населеных пунктаў рэспублікі, у тым ліку Мінска, Барысава, Вілейкі, Докшыцаў, Дунілавіч, Клічава, Слуцка, Ліды, Лагойска, Лунінца, Любані, Маладзечна, Нясвіжа, Навагрудка, Смалявічаў, Пінска, Стаўбцоў і інш. Значную колькасць населеных пунктаў ва ўмовах панічнага адступлення гітлераўцаў партызаны вызвалілі сваімі сіламі і ўтрымалі іх да падыходу савецкіх войск - Копыля, Узды, Карэліч, Івянца і інш. Дзейсную дапамогу Чырвонай Арміі аказалі партызаны ў ліквідацыі акру-жаных варожых груповак. У ходзе сумесных баявых дзеянняў з часцямі Чыр-вонай Арміі, а таксама па ачысцы тэрыторыі рэспублікі і ахове камуні-кацый савецкіх войск партызаны Беларусі знішчылі больш як 15 тыс. і ўзялі ў палон звыш 17 тыс. варожых салдат і афіцэраў. Шмат у чым дапамагалі Чырвонай Арміі падпольшчыкі і насельніцтва. У гарадах і населеных пунктах падпольныя арганізацыі стваралі групы для назі-рання за прамысловымі прадпрыемствамі і памяшканнямі,якія падрых-тоўваліся гітлераўцамі да ўзрыву. Дом урада, будынак ЦК КП(б)Б, Акру-говы Дом афіцэраў, многія дамы і прадпрыемствы ў Мінску ўдалося выра-таваць толькі дзякуючы таму, што перадавыя часці, якія ўварваліся ў го-рад, хутка наладзілі кантакт з мясцовымі падпольшчыкамі і пры іх дапамозе неадкладна размініравалі будынкі. Жыхары вёсак па закліку падпольных арганізацый разбуралі варожыя камунікацыі -перакопвалі дарогі, знішчалі масты, рабілі лясныя завалы, пера-шкаджалі адступленню варожых войск. Калі савецкія воіны падыходзілі да населеных пунктаў і гарадоў, мясцовыя жыхары наладжвалі з імі сувязь, да-памагалі фарсіраваць водныя перашкоды, паказвалі варожыя засады, мін-ныя палі, замініраваныя будынкі і прадпрыемствы, праводзілі іх толькі ім вя-домымі пуцявінамі, дзякуючы чаму нашы часці з'яўляліся там, дзе іх менш за ўсе чакаў вораг, лавілі варожых салдат і афіцэраў, што расеяліся па лясах і г.д. Беларускі народ не толькі непасрэдным удзелам у барацьбе супраць аку-пантаў, але і самаадданай працай дапамагаў усімі сіламі і сродкамі Чырвонай Арміі ў хутчэйшым разгроме ворага. Працоўныя вызваленых раёнаў наладж-валі работу прамысловых прадпрыемстваў, якія забяспечвалі патрэбы фронту, выходзілі на аднаўленне чыгунак, шашэйных і грунтовых дарог, на будаўніцтва мастоў. За кароткі тэрмін насельніцтва Беларусі аднавіла больш як 10 тыс. км. чыгуначнага палатна і 1735 чыгуначных мастоў, пабудавала 2950 новых мастоў. Працоўныя рэспублікі клапацілія пра параненых воінаў, бралі шэфства над шпіталямі, аддавалі сваю кроў для выратавання раненых. 3 патрыятыч-ным уздымам уступалі яны ў Чырвоную Армію, каб у яе радах працягваць ба-рацьбу з фашысцкімі захопнікамі. Усяго з вызваленых раёнаў было прызвана 600 тыс. чалавек, у тым ліку 180 тыс. партызан. Высокую свядомасць праявіла насельніцтва Беларусі, мабілізуючы харчовыя рэсурсы для савецкіх воінаў. У 1944 г. сяляне рэспублкі здалі звыш плана ў фонд Чырвонай Арміі 3 млн. пудоў хлеба, 25 млн. пудоў бульбы. Паўсюдна ў дні вызвалення Беларусі ў гарадах і вёсках рэспублікі прахо-дзілі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя выказвалі гарачую ўдзячнасць Чырвонай Арміі за збаўленне ад фашысцкага рабства. Урачыста і па-святочнаму прайшоў 16 ліпеня 1944 г. мітынг працоўных і партызан Мінска і Мінскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі Чырвонай Арміі, на які сабралася 50 тыс. працоўных сталіцы і больш за 30 тыс. партызан, прыбыў камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі і дэлегацыя працоўных горада Горкага (ніжняга Ноўгарада), якая прывезла эша-лон падарункаў. Пасля мітынгу адбыўся грандыёзны партызанскі парад, які з'явіўся дастойным завяршэннем гераічнай народнай барацьбы партызан і ўсіх жыхароў рэспублікі супраць гітлераўскіх захопнікаў. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.) |