АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 5 страница

Читайте также:
  1. I. Перевести текст. 1 страница
  2. I. Перевести текст. 10 страница
  3. I. Перевести текст. 11 страница
  4. I. Перевести текст. 2 страница
  5. I. Перевести текст. 3 страница
  6. I. Перевести текст. 4 страница
  7. I. Перевести текст. 5 страница
  8. I. Перевести текст. 6 страница
  9. I. Перевести текст. 7 страница
  10. I. Перевести текст. 8 страница
  11. I. Перевести текст. 9 страница
  12. Il pea.M em u ifJy uK/uu 1 страница

Рэліквія мае памеры: вышыня — 52 см, даўжыня верхняе папярэчкі — 14, ніжняе — 21, таўшчыня — 2,5 см. Зверху і знізу дрэва закрывала 21 за-латая пласцінка з каштоўнымі камянямі, арнаментамі і дваццацю эмале-вымі абразкамі, якія нічым не саступаюць сусветна вядомым візантыйскім эмалям. На верхніх канцах крыжа майстар змясціў паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Яна Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — чацвёра евангелістаў: Ян, Лука, Марк і Мацвей, на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе — нябесныя апекуны заказчыцы і яе бацькоў: святыя Еўфрасіння Александрыйская, Георгій і Сафія. На адвароце — выявы айцоў царквы Іаана Залатавуснага і інш., апосталаў Пятра і Паўла, а таксама трох святых. Над кожным абразком часткова грэцкімі, часткова славянскімі літарамі, вышэйзгаданы надпіс.

У сярэдзіне крыжа ў 5-ці квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кавалачкі крыжа Гасподняга з кроплямі крыві Ісуса, драбок камяню ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых. Найкаштоўнейшымі з пакладзеных у гнёзды хрысціянскіх рэліквій з'яўляліся часцінкі святога дрэва — крыжа, на якім, ратуючы чалавецтва, сустрэў смерць Ісус Хрыстос. Паводле задумы Еўфрасінні, святыня павінна была вечна «жыватварыць» душы палачанаў і жыхароў роднай зямлі (крыж згублены, быў вывезены з Беларусі напачатку Вялікай Айчыннай вайны).

З імем князёўны-ігуменні звязана і з'яўленне на нашай зямлі абраза Маці Боскай, вядомага як Адзігітрыя (па-грэчаску – Пуцяводная) Полацкая. Па яе просьбе візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў адзін з трох абразоў Багародзіцы Эфескай, створаных паводле падання, евангелістам Лукою яшчэ пры жыцці Дзевы Марыі (але наўрад ці ў Полацк трапіў арыгінал, магчыма, копія, зробленая візантыйскімі майстрамі). Па яе загаду гэты абраз быў аздоблены золатам, срэбрам, самацветамі. Як згадвае «Жыціе», Еўфрасіння, унёсшы абраз у царкву Святой Багародзіцы... устанавіла насіць яго кожны аўторак па царквах. У XX стагоддзі рэліквіі перавезлі ў Рускі музей Санкт-Пецярбурга.

Значны раздзел выяўленчага мастацтва часоў Полацкага княства складае кніжная мініяцюра — выкананыя ад рукі малюнкі, арнаментальныя
аздобы, застаўкі, канцоўкі, загалоўныя літары, змешчаныя ў рукапісных кнігах. Выконваліся акварэльнымі, клеявымі фарбамі, гуашшу і інш. Кніжная мініяцюра адзначалася невялікімі памерамі, тонкай тэхнікай выканання. Пра высокі ўзровень мастацкага афармлення рукапісаў, іх адмысловае майстэрства сведчыць «Тураўскае евангелле» XI ст., мініяцюры і загалоўныя літары «Аршанскага евангелля» XIII ст. Найбольш папулярнымі былі вобразы евангелістаў Мацвея, Марка, Лукі і Яна: яны паказаны за нізкімі пісьмовымі столікамі з лістамі папірусу ў руках. Перад імі на падстаўках — пісаныя золатам кнігі.

У эпоху Полацкага княства значнае развіццё на Беларусі атрымалі і
такія віды выяўленчага і прыкладнога мастацтва, як разьба па дрэве, косці,
апрацоўка металаў, каменю, ювелірная справа, ганчарства, ткацтва.

Адметнай рысай старажытнага насельніцтва Беларусі з'яўлялася яго
захапленне музыкай, песнямі, танцамі, карагодамі, якімі суправаджалася жыццё людзей. Мінулае пісьменства згадвае пра піры і гульні ў князёвых дварах, дзе ва ўсю шыр разгортвалі сваю дзейнасць скамарохі — акцёры, музыкі, спевакі, танцоры. Найбольш раннія вобразы музыкаў адносяцца да XII ст. Сярод скамарохаў-музыкаў найбольш распаўсюджаны былі гусляры, дудары, дудачнікі, бубначы, пазней з'явіліся скрыпачы, цымбалісты. Іх функцыі вельмі разнастайныя: удзельнічалі ў ваенных паходах, валачобных абрадах, вяселлях, хрэсьбінах, ігралі на святах і княжацкіх застоллях. Хадзілі вандроўнікі-старцы і спявалі пад акампанемент ліры духоўныя вершы, псалмы, гістарычныя песні.

Як вядома, жыццё Полацкага княства перш за ўсё працякала ў змаганні з ворагамі, у сталых клопатах бараніць Айчыну ад частых нападаў, таму і ў мастацтве гэтага перыяду развіваліся ратныя, вайсковыя сюжэты, карысталіся папулярнасцю прафесіі трубачоў, бубністаў.

3 XI стагоддзя шырокае распаўсюджванне на беларускіх землях мелі
хрысціянскія богаслужэбныя спевы. Выкарыстаўшы візантыйскую традыцыю з аднагалосай вакальнай асновай, старажытная праваслаўная музыка на Полаччыне стварыла свой арыгінальны па форме і зместу знаменны (знакавы) распеў. У Полацкім манастыры нават існавала школа — хор, дзе пеўчыя адначасова атрымлівалі музычную адукацыю, навыкі царкоўных спеваў і займаліся спеўніцкай дзейнасцю. Такія школы ўзніклі ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Слуцку.

Наогул, усе рэлігіі свету, пачынаючы з язычніцкіх вераванняў і заканчваючы монатэістычнымі, — з'яўляюцца бліскучымі феноменамі культуры, узнікшымі разам з чалавекам. Хрысціянскі свет культуры беларусаў таксама вельмі багаты. Уся культура старажытнай Беларусі, пачынаючы з X стагоддзя, у асноўным звязана з хрысціянствам: літаратура — рэлігійная, архітэктура, жывапіс — культавыя, музыка, спевы — царкоўныя.

Усё гэта сведчыць аб высокім узроўні развіцця культуры на тэрыторыі Беларусі. Існуючыя сувязі з Візантыяй садзейнічалі таму, што полацкія князі па прыкладу візантыйскай знаці станавіліся апекунамі і сябрамі рэлігіі, навукі, мастацтва. Пры княжацкім двары ў Полацку знаходзіліся мастакі, паэты, складальнікі гераічнага эпасу, музыканты, акцёры-скамарохі, танцоры, спевакі. Дарогу ў Полацк ведалі іншаземныя купцы, Іншы заезджы люд, што спрыяла пранікненню сюды не толькі візантыйскай, але і заходнееўрапейскай культуры.

Варта адзначыць, што, нягледзячы на палітычную і дзяржаўную раздро-бленасць, захоўвалася пэўнае адзінства матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсходніх славян. Гэта абумоўлівалася аднолькавым узроўнем сацыяльна-зканамічнага развіцця ўсіх старажытнаславянскіх зямель, агульнасцю культурнай спадчыны мінулых стагоддзяў. Іх высокаразвітыя для свайго часу кулыура, фальклор, пісьменства, мастацкія рамёствы паслужылі асновай, на якой развівалася духоўнасць трох усходнеславянскіх народнасцей — рускай, украінскай і беларускай. Разам з тым агульныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры, мовы не выключалі наяўнасці пэўных мясцовых асаблівасцей у вераваннях і звычаях, у творах мастацтва і літаратуры.

Такім чынам, матэрыяльна-духоўная культура старажыт ных беларусаў вылучалася высокім узроўнем развіцця. Яна захоўвала свае ўласнівыя толькі ёй звычаі і вераванні. Пры няцце хрысціянства падняло на новы ўзровень культуру крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і іншых мёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі.

Завяршаючы кароткі аналіз культуры старажытнай Беларусі, неабходна падкрэсліць, што яна вельмі багатая па зместу, разнастайная па форме, і сваімі каранямі ідзе ў сівую даўніну. Яна гарманічна спалучала ў сабе яркую самабытнасць і адметнасць, а таксама ўплыў культур іншых народаў Еўропы.

 

 

10. Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы.

Прычыны ўзнікнення. Як вядома, на пачатку ХIII cтагоддзя беларускiя землi ст. уяўлялi сабою каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Магутнае i адзiнае калiсьцi Полацкае княства перажывала час феадальнай раздробленасцi, з цяжкасцю процiстаяла нямецкiм крыжакам i не магло ўжо выконваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах гэты цэнтр перамясцiўся ў Наваградак – сталiцу ўдзельнага княства ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыялі –

Эканамічны фактар: (урадлівая глеба, добра развітае земляробства, развітае рамяство, замежны гандаль;

Палітычны фактар: выгаднае геаграфічнае становішча, адсутнасць пагрозы крыжакоў – мангола-татар).

Менавiта Наваградская зямля разам з суседнiмi ёй лiтоўскiмi стала ядром новай дзяржавы, якая пазней атрымала назву Лiтоўскае княства.

Варта адзначыць, што лiтва - гэта назва ўсходняга балцкага племенi, якое пражывала на паўднёвым усходзе сучаснай Рэспублiкi Лiтва i ў прылеглых раёнах Беларусi, памiж рэкамi Нёманам i Вiлiяй. Вядома, што яшчэ Яраслаў Мудры ў 1040-1044 гг. разбіў літву на палях слонімскіх і заснаваў Новагародак. Старажытная Літва, калі мець на ўвазе тэрыторыю, размяшчалася паміж Менскам і Наваградкам (з усходу на захад) і паміж Маладзечнам і Слонімам (з поўначы на поўдзень). Заўважым таксама, што да часу апiсваемых намi падзей гэтае племя не асiмiлявалася ў вынiку славянскай каланiзацыi i захавала сваю самабытнасць.

Па ўзроўнi сацыяльнага развiцця лiтоўцы адставалi ад славян: не мелi дзяр-жаўнай арганiзацыi, монатэiстычнай рэлiгii, развiтай гаспадаркi. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю i яго войска часта скарыстоўвалася суседнiмi славянскiмi княствамi ў мiжусобнай барацьбе або ў заваёўных паходах. Мала таго, з пачаткам перыяду феадальнай раздробленасцi апошнiх лiтоўцы здзяйснялi супраць iх, а таксама супраць нямецкiх крыжакоў ваенныя паходы.

Невыпадкова таму, што ўтварэнне Лiтоўскай дзяржавы са сталiцай у Наваградку прынята звязваць з iменем балцкага князя Мiндоўга (1195-1263). Да з’яўлення ў Наваградку ён ва ўсiх крыніцах выступае ў ролi наёмнiка. У 1236 “Лiтва Мендога” знаходзiлася ў васальных або саюзных сувязях з галiцка-валынскiм князем Данiлам Раманавiчам у барацьбе супраць Конрада Мазавецкага. З Iпацьеўскага летапiсу вядома, што прыкладна ў 1240-х гг. Мiндоўг парушыў ранейшы парадак кiравання лiтоўскiмi землямi i захапiў уладу ў свае рукi: “пачаў княжыцi адзiн ва ўсёй зямлi Лiтоўскай”. Крыху пазней яго ўлада распаўсюджваецца на сумежныя тэрыторыi Беларусi. Першай такой зямлёй стала Сярэдняе Панямонне – Чорная Русь з гарадамi Наваградак, Ваўкавыск, Гародня, Здзiтаў i Слонiм. Якiм чынам яму ўдалося ўкняжыцца ў Наваградку?

У 1246 г. ён быў запрошаны заходнебалцкiм племенем куршаў для барацьбы з Ордэнам, але пацярпеў паражэнне i быў вымушаны адступiць. Услед за iм крыжакi ўварвалiся ў яго ўладаннi i спусташылi іх. Гэта паражэнне аслабiла пазiцыi Мiндоўга ў Лiтве, выклiкала супраць яго ўзброеную барацьбу, у вынiку чаго ён мусiў уцякаць “з многiмi сваiмi баярамi” у суседнi Наваградак.

Тут памiж Мiндоўгам i мясцовай знаццю была заключана дамова, паводле якой ён абiраўся князем i з дапамогай наваградскага войска ў 1248/1249 рушыў на Лiтву (“зане Лiтву”), расправiўся са сваiмi палiтычнымi працiўнiкамi (князямi Таўцвiлам, Эрдзiвiлам i Вiкiнтам) i далучыў свае землi да агульнай дзяржавы.

Такiм чынам, не Мiндоўг зрабiў Наваградак сваёй сталiцай, заваяваўшы яго, як гэта сцвярджаецца ў Гiстарычнай лiтаратуры (ЭГБ т. 5 с. 144), а Наваградак паставiў яго сваiм князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй важнейшай дзяржаўнай мэты – заваявання Лiтвы. Пасля таго, як Мiндоўгам была “поiмана вся земля Лiтовьская”, пачаўся працэс утварэння ВКЛ (Наваградскі перыяд).

Прыкладна ў тыя ж гады ў Полацку, дзе абарвалася мясцовая дынастыя (апошнi з вядомых полацкiх Рагвалодавiчаў князь Брачыслаў згадваецца ў летапiсах за 1239 г.), быў пасаджаны на княжанне Мiндоўгаў пляменнiк Таўцвiл. Няма нiводнага сведчання пра падпарадкаванне Полацка сiлай, таму з улiкам ролi полацкага веча можна меркаваць, што лiтоўскага князя хутчэй за ўсё запрасiлi самi палачане. Падобны саюз адпавядаў iх iнтарэсам. Перад пагрозай крыжацкага i мангола-татарскага нашэсця аб’яднанне раздробленых зямель у адну дзяржаву было выгадна не толькi лiтоўскiм князям, але i ўсiм усходнеславянскiм землям.

Iншая справа, што ўзмацненне Мiндоўга не задавальняла лiтоўскую знаць, а таксама суседзяў Лiтоўскага княства - Галiцка-Валынскае княства. У Мiндоўга адбыўся канфлiкт са сваiм васаламi – Таўцвiлам i iнш., якiя збеглi ў Галiцка-Валынскае княства i сталi з дапамогай яцвягаў i немцаў рыхтаваць паход супраць яго. Мiндоўг здолеў раскалоць каалiцыю подкупам Жамойцi i яцвягаў, i абяцаннем немцам аддаць iм Жамойць. Мала таго, у 1251 ён ахрысцiўся ў заходнiм абрадзе, атрымаўшы тытул прыкладнага сына Рымскага касцёла i карону. У 1251 г. было заснавана Лiтоўскае бiскупства. Улетку 1253 г. абылася ўрачыстая каранацыя Мiндоўга. Папа Iнакенцiй IV прыслаў яму карону. У вачах хрысцiянскай Еўропы гэты акт адразу ўзносiў Лiтву ў ранг каралеўства, якiм лiчылася вялiкая i незалежная дзяржава. Наладзiўшы адносiны з Захадам, сапсаваў iх з Усходам.

Галiцка-валынскi князь здзейснiў 2 паходы супраць Наваградка, iмкнучыся яго адмовiцца ад Лiтвы, на якую прэтэндаваў сам. Пацярпеўшы першую няўдачу, знаць Наваградка, аднак, не адмовiлася ад заваявання Лiтвы, ёй па-ранейшаму патрэбен быў князь-лiтвiн, якi б мог з’явiцца туды як законны гаспадар. Невыпадкова таму на княскi пасад у 1254 г. быў узведзены сын Мiндоўга - Войшалк. Пайшоў на замiрэнне з Данiлам Галiцкiм. Каб увайсцi да яго ў давер, аддаў Наваградскую зямлю яго сыну Раману, а сам, вiдаць, у якасцi заложнiка, пайшоў у Галiцкую зямлю. Потым з дазволу Данiлы вярнуўся дадому, заснаваў “на реце Немане, межi Лiтвою i Новым городком” Лаўрышаўскi манастыр, дзе жыў некаторы час [вось яна, летапiсная Лiтва; цяпер каля в. Лаўрышава на паўночны ўсход ад Навагародка. Памiж Наваградскiм i Менскiм княствамi].

Ужо ў 1258 г. пад час наезду хана Бурундая (з якiмi выступiлi i галiцка-валынскiя князi), Войшалк разам з Таўцвiлам (кн. Полацкiм) захапiў Наваградак.

Неўзабаве Мiндоўг пайшоў на разрыў з Ордэнам, парваў з каталiцызмам i ўзняў зброю супраць былых саюзнiкаў-крыжакоў. Але яго кiраванне выклiкала моцнае незадавальненне племянной знацi. У 1263 г. у вынiку змовы нальшчанскага князя Даўмонта, жамойцкага Траняты, полацкага Таўцвiла Мiндоўг з двума сынамi быў забiты.

Транята, абвясцiўшы сябе ўладаром Лiтвы, перш за ўсё забiў канкурэнта – полацкага князя Таўцвiла, але неўзабаве ў вынiку змовы быў забiты cам. Скары-стаўшы крызiс улады, Войшалк вярнуўся з пiнскай дружынай у Наваградак i аднавiў сваё княжанне (1264-67). У тымжа 1264 г. расправiўся з працiўнiкамi. Выганяў i знiшчаў тых, хто працiвiўся ўладзе. З дапамогай галiцка-валынскай дружыны заваяваў балцка-лiтоўскiя землi Дзяволтву i Нальшчаны. Наваградская, Пiнская, Лiтоўская, Нальшчанская, Дзяволтваўская i Полацка-Вiцебская землі сталi трывалым грунтам для ўтварэння ВКЛ, што i стала важнейшым дасягненнем Войшалка.

Праваслаўны па веравызнаннi князь Войшалк неўзабаве ўтварыў цесны саюз з Галiцка-Валынскiм княствам, а потым наогул перадаў свой пасад швагру – галіцка-валынскаму князю Шварну (1267-70) (сын князя Данiлы i зяць Мiндоўга), а сам вярнуўся ў манастыр. Аднак у 1267 Войшалк быў забiты паводле загаду князя Льва Данiлавiча.

Энцыкл. гіст. Бел: Шварн (1267-1270), пераадольваючы сепаратызм лiтоўскiх племянных сiл, працягваў аб’яднаўчы працэс i ўмацаванне дзяржавы.

Вялiкi князь Трайдзень (1270-1282) заснаваў новую дынастыю славянскага паходжання; меў падтрымку гарадоў Чорнай Русi – Наваградка, Гароднi, Ваўка-выска, Слонiма, Турыйска. Здолеў падпарадкаваць яцвягаў, даваў сховiшча прусам, якiх сялiў каля Гароднi i Слонiма. Але Полацк i Вiцебск адыйшлi ад Лiтоўскага княства, абраўшы сваiх славянскiх князёў. Вёў барацьбу супраць нальшчанскiх феадалаў i Галіцка-Валынскаага княства, якое iмкнулася замацавацца не толькi на Палессi, але i на Чорнай Русi. Таксама паспяхова змагаўся супраць мангола-татар i Лiвонскага ордэна.

Вялiкi князь Вiцень (1295-1316) працягваў умацоўваць дзяржаву. У 1294 падавiў паўстанне ў Жамойцi. У гэтай вобласцi ў 1298 i 1305 адбылiся баi з крыжакамi. У 1307 г. з яго ўдзелам да ВКЛ быў далучаны Полацк, якi дагэтуль ледзь не адыйшоў да крыжакоў. У 1314 пад Наваградкам у гэтай барацьбе вызначылася войска Давыда Гарадзенскага. У 1315 г. войска Вiценя здзейснiла паход супраць крыжакоў на тэрыторыi Прусii. Далучыў Берасцейскую зямлю. З Вiценем таксама звязваюць з’яўленне герба ВКЛ - “Пагонi”.

Княжанне Гедзiмiна (1316-1341) характарызуецца значным пашырэннем тэрыторыi дзяржавы за кошт галоўным чынам этнiчна беларускiх зямель. У 1318 г. сын Гедзiмiна Альгерд ажанiўся з дачкой вiцебскага князя Яраслава. Праз 2 гады цесць памёр, Віцебскае княства засталося Альгерду i ў 1320 г. увайшло ў склад ВКЛ. У 1315 г. намаганнямi Гедзiмiна ВКЛ павялiчылася за кошт адваяванай у ГВК Берасцейскай зямлi. А праз 10 год, у 1325 Любарт (Дзмiтры) Гедзiмiнавiч, ажанiўшыся з дачкой апошняга валынскага князя Льва Юр’евiча, атрымаў усю Валынь у спадчыннае валоданне.

У сярэдзiне 1320-х уладу Гедзiмiна прызналi князi Менска, Друцка, Лукомля, Турава-Пiнскай зямлi.

1323 г. перанёс сталiцу з Наваградка блiжэй да крыжакоў, у Вiльню, магчыма, каб прадэманстраваць сваю рашучасць баранiць далучаныя землi да канца.

(Пачатак Віленскага перыяду ВКЛ)

Яшчэ пры жыццi Гедзiмiн раздаваў землi княства сваiм сынам ва ўдзельнае валоданне: Вiльню як сталiцу княства (з Ашмянамi, Браславам i Вiлькамiрам) – малодшаму Яўнуту (старэйшаму па апошняму шлюбу), Кернаву i Слонiм - cыну Манiвiду; Пiнск i Тураў – Нарымонту; Наваградак i Ваўкавыск – Карыяту; Валынь – Любарту; Крэва, Вiцебск i Менск – Альгерду; Трокi, Берасце i Гародню – Кейстуту. Полаччына засталася ў кiраваннi Гедзімiнавага брата Воiна, а потым перайшла да Нарымонта.

Гедзімiнавы сыны прынялi праваслаў і славянскую культуру. Хоць сам Гедзiмiн заставаўся паганцам, ён паважаў рэлiгiю сваiх падданых, але заклікаў, “каб хрысцiяне паважалi ды славiлi бога па-свойму, Русь - па-свойму, палякi - па-свойму, а мы славiм па нашаму звычаю”. У мэтах супольнай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна Гедзiмiн пайшоў на зблiжэнне з Польшчай. У 1325 г. iх саюз быў замацаваны шлюбам сына польскага караля Казiмiра (Уладыслава Лакеткi) з дачкой Гедзiмiна - Альдонай-Ганнай. Найбольш значнай сумеснай акцыяй саюзнiкаў стаў iх паход на Брандэнбург (1326), у якiм вызначыўся “асаблiва блiзкi сябра” Гедзiмiна гарадзенскi стараста Давыд. Кiруючы Гарадзенскай зямлёй на правах лена, ён доўгi час паспяхова ба-ранiў ад крыжаносцаў усё Беларускае Панямонне.

Асаблiвых поспехаў Гедзiмiн дамогся сваёй усходняй палiтыкай, асноўным прынцыпам якой было негвалтоўнае далучэнне новых зямель Русi.

Аб’ядноўваючы ўсходнеславянскiя землi пад сваёй уладай, Гедзiмiн абыходзiўся, як правiла, без заваёў i гвалту. За гады яго княжання ў склад ВКЛ увайшла не толькi асноўная частка сучаснай Беларусi (за выключэннем раёнаў Нiжняй Прыпяцi); у арбiту яго ўплываў пачалi ўцягвацца i князi з далёкiх зямель Усходняй Русi. Ён першым з лiтоўскiх князёў пачаў называць сябе валадаром не толькi лiцвiнаў, але i русiнаў, а свае ўладаннi – каралеўствам лiцвiнаў i русiнаў.

Адным з галоўных фактараў, якi спрыяў поспеху ў iх “збiраннi” вакол лiтоўскай дынастыi, стала антытатарская палiтыка, якой паслядоўна трымалiся лiтоўскiя князi. Да моцнага ВКЛ як альтэрнатывы ханскай уладзе хiлiлiся заходнiя Русi, для якiх вялiкаўладзiмiрскi князь быў фактычна стаўленiкам Залатой Арды i ўвасабляў патрабаваннi татарскага хана

Другiм выiгрышным момантам палiтыкi вялiкага князя лiтоўскага была рэлiгiйная палітыка. Намаганнямi Гедымiна для праваслаўных жыхароў ВКЛ у 1317 г. адкрылася асобная Лiтоўская мiтраполiя з цэнтрам у Наваградку, якая iснавала прынамсi да 1330 г. У яе ўваходзiлi Полацкая, Тураўская i Пiнская епархii. Ёсць звесткi, што у 1323 г. Гедзiмiн абяцаў папскаму легату гатоўнасць прыняць рымскае хрысцiянства, але ўрэшце не пайшоў на гэта. Паводле чэшскай хронiкi, ён у 1340 г. прыняў хрысцiянства i рыхтаваў хрышчэнне ўсёй Лiтвы, але быў атручаны сваiмi ж наблiжанымi.

Гедзiмiн пакiнуў на карце Усходняй Еўропы вялiкую дзяржаву. Заснаваная ў сярэдзiне ХIII ст. лiтоўскiм князем Мiндоўгам, праз стагоддзе яна ўключала ў сябе i большую частку сучаснай тэрыторыi Беларусi. Манархiя Гедзiмiна склалася з трох асобных палiтычна-этнiчных тэрытарыяльных утварэнняў – Аўкштайцii, Жэмайцii (Жмудзi) i Беларусi. Ад самага пачатку вялiкая роля належала ўсходне-славянскаму элементу. Як адзначалася вышэй, Чорная Русь стала адной з тэрытарыяльных асноў манархii Мiндоўга. Беларусы (русiны) уваходзiлi ў склад вайсковых сiл ужо першых лiтоўскiх князёў. Вядома, што Войшалк, якi першым з iх цалкам пераняў “рускую” культуру, абапiраўся на беларускiя гарады i дружыны

Вызначальным пачаткам манархii лiтоўскiх князёў, што ўтваралася як двуэтнiчная балта-славянская або (па сучаснаму) лiтоўска-беларуская дзяржава, быў узаемавыгадны саюз лiтоўскiх князёў з беларускiм баярствам i гарадамi... Прад-стаўнiкi мясцовай грамадскай элiты i пасля прызнання вярхоўнай улады лiтоўскага князя ўдзельнiчалi ў вырашэннi важных пытанняў палiтычнага i гаспадарчага жыцця сваёй зямлi. Таму ВКЛ як дзяржаву нiяк не выпадае лiчыць прадуктам заваявання Русi лiтоўцамi (Насевiч, Краўцэвiч). Сiла тут у кожным разе выконвала далёка не галоўную ролю. Сапраўды, новая дзяржава ўяўляла з сябе своеасаблiвую форму грамадска-палiтычнага сiнтэзу, у якiм раннефеадальныя iнстытуты Лiтвы спалучалiся з больш развiтай дзяржаўна-палiтычнай сiстэмай былых княстваў на тэрыторыi Беларусi (i найперш Полацкага), наследуючы традыцыю дзяржаўнасцi Кiеўскай Русi. Iншымi словамi, палiтычная экспансiя Русi на ўсход прывяла да канструктыўнага ўтварэння фактычна лiтоўска-беларускай дзяржавы, у якой пры палiтычным дамiнаваннi лiтоўцаў азначэнне тэрытарыяльнага, дэмаграфiчнага i грамадска-культурнага патэнцыялу Беларусi яшчэ некалькi стагоддзяў узрастала. Як канстатаваў расiйскi гiсторык Аляксандр Праснякоў, ВКЛ утваралася лiтоўцамi, “аднак на тэрытарыяльнай, этнаграфiчнай i культурнай аснове беларускай”.

Пасля смерцi Гедзiмiна вялiкакняскi трон заняў яго найменшы сын (ад другога шлюбу) Яўнут, але яго знаходжанне на троне не было працяглым – (1341– 1345 г.). У вынiку змовы братоў – (старэйшага) Альгерда i Кейстута ён мусiў уцякаць у Маскву, там прыняў праваслаўе, праз 2 гады вярнуўся, памiрыўся з братамi i атрымаў княжанне ў Заслаўі.

Ёсць думка, што пасля гэтага ВКЛ было падзелена памiж Альгердам i Кейстутам, якiя дасталiся адпаведна ўсходняя (сталiца Вiльня) i заходняя (сталiца Трокi) часткi.

У плане ўмацавання дзяржавы больш паспяховай была палiтыка Альгерда (1345-1377). З яго iменем звязана далейшае павелiчэнне тэрыторыi ВКЛ i яго ўмацаванне. У сярэдзiне ХIV ст. увайшло Беларускае Падняпроўе (Мсцiслаў), Бранскае княства, у 60-70 гг. пасля разгрому татар на Сiнiх Водах у 1366 – Кiеўская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнiгава-Северская, Падольская i Валынская землi, а таксама падначалена Смаленскае княства. У склад ВКЛ увайшлi таксама жамойцкiя землi.

Час Альгерда характарызуецца значнымi ваеннымi сутыкненнямi з крыжакамi, Польшчай i Маскоўскiм княствам. Адным з вынiкаў яго знешняй палiтыкi з’явiлася значнае ўзрастанне моцы дзяржавы. Тэрыторыя ВКЛ павялiчылася ўдвая, амаль усе беларускiя землi былi ўключаны ў яго склад. Значную большасць насельнiцтва княства складалi этнiчныя беларусы, беларуская мова i культура былi пануючымi ў краiне. Лiтоўскiя феадалы, у тым лiку з дынастыi Гедземiнавiчаў, успрынялi беларускую культуру i перайшлi на карыстанне беларускай мовай у паўсядзённым ужытку.

Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель пры Альгердзе iстотна павялiчыла вагу “рускага” (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве лiтоўскiх князёў. Менавiта пры ім “руская” мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай, у тым ліку пры двары. Гэта было абумоўлена культурнай перавагай русiнаў. Праваслаўныя святары i манахi з’яўлялiся тымi нешматлiкiмi падданымi рускага князя, якiя ўмелi чытаць i пiсаць. Сярод нашчадкаў самога Альгерда праваслаўных было намнога больш, чым паганцаў. Ёсць звесткi, што Альгерд i cам быў ахрышчаны ў праваслаўе, меў хрысцiянскае iмя Андрэй.

Каб нейтралiзаваць палiтычны ўплыў Масквы на праваслаўнае жыхарства дзяржавы, Альгерд дамагаўся ўтварэння асобнай лiтоўска-рускай мiтраполіі.

11. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.

Пасля смерцi Альгерда ў 1377 г. у дзяржаве iзноў пачалiся ўнутраныя разлады i мiжусобiцы. Вiленскi пасад атрымаў Ягайла (1377-92) – сын Альгерда ад яго другой жонкi цвярской княгiнi Ульяны. З гэтым не пагадзiлiся старэйшыя Альгердавы дзецi ад вiцебскай княжны Марыi.

У тым жа 1377 г. Ягайла разам з Кейстутам паспрабавалi сiлай авалодаць По-лацкам, дзе княжыў Андрэй. Хоць палачане i адбiлiся з дапамогай Лівонскiх рыцараў, князь разам з сынамi i дружынай уцёк у Пскоў, а потым - у Маскву. Удзельныя князi (нават Дзмiтрый Альгердавiч [Бранскi] адчувалi сябе незалежнымi. Усё гэта пагражала ВКЛ распадам, невыпадкова Ягайла усталяваў сувязi з Мамаем, скiраваныя супраць маскоўскага князя Дзмiтрыя, пад час Кулiкоўскай бiтвы 1380 г. Як вядома, у ёй на баку Масквы бралi ўдзел Андрэй Полацкi i Дзмiтрый Альгердавiч.

У 1381 г., каб адпомсцiць Андрэю Альгердавiчу, Ягайла перадаў Полацк свайму брату Скiргайлу, але палачане яго не прынялi, прагналi i нават вытрымалi аблогу яго войска.

У гэты ж час узмацнiлiся супярэчнасцi памiж Ягайлам i Кейстутам. Калi апошнi па-ранейшаму ўсе сiлы скiроўваў на барацьбу з нямецкiмi рыцарамi, то яго пляменнiк (Ягайла) пайшоў на зблiжэнне з iмi. Даведаўшыся пра гэта, Кейстут у 1381 г. заняў Вiльню, захапiў уладу, пакiнуў Ягайлу ўдзельнае княства ў Крэве i ўзяў з яго клятву “нiколi протiву его не стоятi i завжды в его волi бытi”.

Аднак неўзабаве, калi на Севершчыне ўзнiк мяцеж брата Ягайлы - Дзмiтрыя Карыбута i Кейстут рушыў туды, у чэрвенi 1382 у Вiльню з крыжакамi вярнуўся Ягайла i зноў захапiў уладу. Пры дапамозе рыцараў былi заняты i ўладаннi Кейстута - Трокi.

Гатовыя да сечы бакi прыйшлi да пагаднення аб замiрэннi, але ў далейшым Кейстут i яго сын Вiтаўт былi арыштаваны. Праз некаторы час пераведзенага ў Крэўскi замак Кейстута задушылi наймiты Ягайлы, а Вiтаўт уцёк у Прусiю да крыжакоў.

Ягайлу як вялiкага князя не прызнаваў нi А. Полацкi, нi Д. Бранскi, нi Вiтаўт. Каб умацавацца на вiленскiм троне, Ягайла наблiзiў да сябе Скiргайлу i аддаў яму Трокскае княства. З Прусii з дапамогай крыжакоў стаў выступаць Вiтаўт, патрабуючы вяртання бацькавых уладанняў.

Каб перадолець палiтычны крызiс, Ягайла шукаў апоры ў саюзе з суседнiмi дзяржавамi, найперш - з Масквой. Меркавалася, што ён возьме шлюб з дачкой маскоўскага князя Соф’яй, прыме праваслаўе i ахрысцiць сваiх суайчыннiкаў. Але мiжнароднае становiшча ВКЛ абумовiла iншы выбар. Была аддадзена перавага зблiжэнню з Польшчай. Лiтоўска-польскi саюз у той сiтуацыi больш адпавядаў iнтарэсам Ягайлы i кракаўскага двара

Крэўская унiя. У 1385 г. пасля перамоў з Кракава прыехалi ўпаўнаважаныя пасля Польскай Кароны. 14 жнiўня у Крэўскiм замку памiж iмi, з аднаго боку, i Ягайлам ды яго братамi Скiргайлам, Крыбутам, Вiтаўтам i Лугвенам, з другога,

адбылося падпiсанне акта пра аб’яднанне дзяржаў. Ягайлу кракаўскiя паслы афiцыйна запрашалi заняць польскi каралеўскi пасад i ажанiцца з 12-гадовай каралеўнай Ядзвiгай. Ад яго ж патрабавалася... прыняць каталiцтва i перавесцi ў гэтую веру сваiх яшчэ не ахрышчаных братоў, сваякоў i суайчыннiкаў, вызвалiць палонных хрысцiян, галоўным чынам, палякаў, i нарэшце, што мела асаблiвае значэнне, “назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага”.

Падпiсаная ў Крэве унiя была канчаткова зацверджана ў лютым 1386 г. пасля хрышчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i ўрачыстай каранацыi ў Кракаве. Ягайла пачаў афiцыйна тытулавацца “каралём Польшчы, вярхоўным князем лiтоўскiм i дзедзiчам рускiм”.

З юрыдычнага боку Крэўскi акт фактычна азначаў iнкарпарацыю Лiтоўска-Рускай дзяржавы ў склад Польскай Кароны. Аднак на практыцы ажыццявiць прынятае рашэнне было немагчыма. Дзяржава Гедземiнавiчаў па-ранейшаму iснавала як асобны грамадска-палiтычны арганiзм.

Мала таго, пакуль Ягайла быў у Кракаве, на Беларусi супраць яго выступiў полацкi ўдзельны князь А. Полацкi. У саюзе са Святаславам Смаленскiм пры падтрымцы Iнфлянцкага магiстра, выступiў супраць Ягайлы, але ў 1387 г. быў разбiты Скiргайлам i тры гады прасядзеў у турме.

Прыехаўшы ў 1387 г. у Вiльню, Ягайла ажыццявiў абяцанае хрышчэнне Лiтвы (толькi Аукштайцii, бо Жамойць знаходзiлася пад уладай Ордэна). Баяры, якiя прынялi каталiцтва (большасць простага люду яшчэ доўга заставалiся ў паганстве), атрымалi ад Ягайлы прывiлей, што даваў поўнае права ўласнасцi на спадчынныя землi, вызваляў ад усiх абавязкаў на карысць уладара, за выключэннем вайсковай службы i данiны і iнш. Аднак правы шляхты выглядалi cцiпла параўнальна з прывiлеямi, якiя атрымаў у Лiтве каталiцкi касцёл.

Стварыўшы ў 1387-88 г. каталiцкае бiскупства з кафедрай у Вiльнi, Ягайла заснаваў парафii ў Вiлькамiры, Майшаголе, Меднiках, Няменчыне, Крэве, Гайне i Абольцах. У Наваградку яшчэ з часоў Вiценя працаваў касцёл францысканцаў. Манарх забяспечыў касцёлы часткай дзяржаўных даходаў, а вiленскай кафедры аддаў прыкладна 50-60 вёсак з 600 дымамi падданага насельнiцтва. Каталiцкi касцёл стаў магутнай сiлай ў Лiтве, а потым i ў Беларусi. Для праваслаўнай царквы стварэнне Вiленскага бiскупства было моцным ударам.

Сваiм намеснiкам у ВКЛ Ягайла пакiнуў троцкага князя Скiргайлу (да каталiцтва - Iван), узняўшы яго “вышэй за ўсiх братоў”.

Узiмку 1389/90 г. незадаволены становiшчам служылага князя Вiтаўт скарыстаў апазiцыйнасць баяраў Лiтвы i Русi i паўстаў супраць Ягайлы.

Пасля няўдалай спробы захапiць Вiльню ён мусiў уцякаць у Прусiю. Каб атрымаць ваенную дапамогу, Вiтаўт стаў васалам Ордэна i аддаў яму Жамойць. Чакалася падтрымка i ад маскоўскага князя Васiля I (1389-1425), за якога Вiтаўт аддаў сваю дачку Соф’ю. Ужо ў вераснi 1390 г. Вiтаўт прывёў крыжаносцаў на Вiльню, праз год захапiў Гародню, яшчэ праз год – Наваградак i зноў падыйшоў да сталiцы ВКЛ.

Вайна паказала, што без кампрамiсу Ягайла не ўтрымае ўлады ў Лiтве i на Русi. На Беларусi ды Украiне ён сутыкнуўся з адкрытай непрыхiльнасцю насельнiцтва. Тады Ягайла правёў патаемныя перамовы з Вiтаўтам, у вынiку якiх увесну 1392 г. той зноў пакiнуў крыжаносцаў, папярэдне спалiўшы iх замкi пад Горадняй.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.012 сек.)