|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Палiтычны крызiс у РП у сярэдзiне ХVIII ст. Першы падзел РП. Далучэнне Усходняй Беларусi да Расiйскай iмперыiПраз 100 год пасля заключэння Люблiнскай унii палiтычнае становi-шча РП выяўляла прыкметы крызiсных з’яў. У лiку важнейшых таму пры-чын своеасаблiвае ўладкаванне палiтычнай сiстэмы. Па форме дзяржаўнага ўладкавання РП уяўляла сабой канстытуцыйную манархiю. Вышэйшую дзяржаўную уладу ў РП здзяйснялi кароль (ён жа ВКЛ) i двухпалатны сейм. Але з першых гадоў iснавання гэтай федэратыўнай дзяр-жавы паўнамоцтвы сейма icтотна пераўзыходзiлi каралеўскiя. Без яго санк-цыi кароль не меў права склiкаць “паспалiтае рушанне”, усталёўваць новыя па-даткi i пошлiны. Кароль меў больш абавязкаў, чым правоў. Яго дзейнасць знаходзiлася пад пастаянным наглядам савета 16 сенатараў-рэзiдэнтаў. Яшчэ з часоў Генрыка Валуа шляхта дамаглася ўзаконення так званых “генрыкавых артыкулаў”, якiя па сутнасцi абмяжоўвалi над ёй уладу ка-раля. Сам ён лiчыўся “першым сярод роўных” i абавязваўся захоўваць на-званыя “артыкулы”. У iх лiку захоўвалася палажэнне, у адпаведнасцi з якiм шляхта магла адмовiцца ад падпарадкавання каралю i нават выступiць супраць яго са зброяй у руках (рокаш), калi той парушыць “шляхецкiя вольнасцi Выбарнасць каралеўскай улады i яе залежнасць ад шляхецкай волi мела i свае недахопы. Ва ўмовах шматканфесiйнай i шматнацыянальнай дзяржа-вы цяжка было аб’яднаць iнтарэсы ўсёй шляхты. Невыпадкова таму пачы-наюць узнiкаць шляхецкiя групоўкi, затым аб’яднаннi (канфедэрацыi) на чале з буйнейшымi магнатамi, якiя як правiла праследуюць не агульна-дзяржаўныя, а фамiльныя iнтарэсы. Варта прыгадаць дзейнасць у гэтым напрамку Пацаў, Сапегаў, Радзiвiлаў i iнш. У такiх умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў яго дэпутатаў i iншых захадаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана з-за выкарыстання права “лiберум вета”. Такiм чынам, стваралiся перашкоды ў справе дзяржаўнага кiравання. У той самы час на месцах узмацняецца ўлада павятовых сеймiкаў, якiя, як правiла, знаходзiлiся пад кантролем магнатаў. Адным з важнейшых фактараў, якi дэстабiлiзоўваў унутрыпалiтычнае становiшча краiны, з’яўлялася ўмяшальнiцтва суседнiх краiн, асаблiва ў так званым пытаннi аб дысiдэнтах або iншаверцах. Як вядома, яшчэ з часоў Аляксея Мiхайлавiча Расiя брала на сябе ролю абаронцы iнтарэсаў праваслаўных у РП. Па меры аслаблення апошняй Ра-сiя больш актыўна ажыццяўлее гэтую дзейнасць, чым яшчэ больш пагар-шае яе становiшча. З другога боку, абарону iнтарэсаў пратэстантаў узяла на сябе лютэранская Прусiя. Нарэшце, суседзi РП - Расiя, Прусiя i Аўстрыя адкрыта выказвалi да яе свае тэрытарыяльныя прэтэнзii, спасылаючыся на факты колiшняй прыналежнасцi iх продкам асобных зямель, якiя зараз уваходзiлi ў склад Польшчы i ВКЛ. Вiдавочна, што названыя суседнiя дзяржавы не былi зацiкаўлены ў моцнай РП i не раз са зброяй у руках умешвалiся ў яе ўнутраныя справы. Невыпадкова, што з дапамогай Расii ў 1733 г. трон РП заняў Аўгуст III, та-кi ж бездарны манарх, як i яго бацька – Аўгуст II. Новы манарх, якi за 30 год свайго каралявання быў у краiне толькi 2 гады, не ведаў нi беларускай, нi польскай моў, быў не ў стане кiраваць ёю. Натуральна, што менавiта ў гэты час узмацнiлася феадальная анархiя, а пасля яго смерцi ў 1763 асаблiва ак-тывiзавалася мiжусобная барацьба памiж Патоцкiмi i Бранiцкiмi, памiж Ра-дзiвiламi i Чартарыскiмi. Апошнiх падтрымала Расiя. Характэрна таксама, што i чарговы кароль быў абраны пры вызначальнай ролi Расii, дакладней яе армii. Такiм чынам, у вераснi 1764 г. на элекцыйным сейме каралём РП быў абраны не швед або немец, як раней, а ўраджэнец маёнтка Волчын Бера-сцейскага павета, стольнiк ВКЛ Cтанiслаў Панятоўскi, якi пры каранацыi набыў яшчэ iмя Аўгуст IV. Гэта да таго ж i апошнi кароль РП. Праўда, на той час ён аб гэтым яшчэ не ведаў. Варта адзначыць у гэтай сувязi, што расiйска-прускi саюзны дагавор 1764 г. меў сакрэтны артыкул, паводле якога саюзнiкi абавязвалiся захоў-ваць у РП шляхецкую канстытуцыю, вольныя выбары караля i liberum veto. Пэўныя шляхецкiя пласты грамадства РП усведамлялi пагрозу працяглага палi-тычнага крызiсу краiны, свавольства магнатаў, пэўнай рэгiянальнай адасобленасцi i г. д. Менавiта таму сейм прадпрымаў захады па эканамiчнай стабiлiзацыi РП, у тым лiку за кошт абмежавання права liberum veto пад час галасаванняў па гаспадарчых пы-таннях. Можна меркаваць, што менавiта стабiлiзацыйныя тэндэнцыi выклiкалi трыво-гу Расii i Прусii i абумовiлi iх умяшанне ва ўзнiкшую праблему аб дысiдэнтах. У вынiку ў 1767 г. на дапамогу Слуцкiм праваслаўным канфедэратам, якiя запатра-бавалi роўнасцi ўсiх вернiкаў у РП, прыбыла 40-тыс. рускае войска. Гэта акцыя абумовiла рашэнне сейма задаволiць патрабаваннi “дысiдэнтаў”, у лiку якiх было права займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюбы з асобамi ка-талiцкага веравызнання i iнш. У сваю чаргу частка каталiцкай шляхы ўба-чыла ў гэтым парушэнне “старыны”, а разам з ёй – i “залатых вольнасцей”, i стварыўшы ў 1768 г. у г. Бар канфедэрацыю на чале з Ю. Пуласкiм, распачалi ўзброеную барацьбу за адмену раўнапраўя каталiкоў i праваслаўных. Ваенныя дзеяннi на Беларусi супраць рускiх войск адбывалiся да восенi 1771 г. У лiку апошнiх пад Сталавiчамi рускiм генералам Суворавым быў разбiты атрад гетмана ВКЛ Мiхала Казiмiра Агiнскага. Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аў-стрыя падпiсалi ў Пецярбургу канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi Рэчы Паспалiтай, каб тым самым “прадухiлiць дзяржаву ад поў-нага разлажэння“. Да Расii адыйшлi: Iнфлянцкае, большая частка Полацкага, амаль усё Вiцебскае, Мсцiслаўскае ваяводства i ўсходняя частка Рэчыцкага павета Мiнскага ваяводства з гарадамi Рагачоў, Прапойск, Чачэрск i Гомель. Гэтыя землi ўключалiся ў склад Пскоў-скай i Магiлёўскай губерняў i аб’ядноўвалiся ў генерал-губернатарства. 1776 г. беларускiя i латышскiя паветы вылучылiся з Пскоўскай губернi i ўвайшлi ў Полацкую. Магiлёўская i Полацкая губернi перайменаваны ў намеснiцтвы. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |