|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле
Партызанская барацьба вялася ў цесным узаемадзеянні з патрыятычным падполлем. У гарадах і вёсках, што знаходзіліся пад акупацыяй, ствараліся партыйныя, камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія органы і аргані-зацыі. У ліпені пачаў сваю дзейнасць Мінскі падпольны абкам партыі на чале з В. І. Казловым. У ліку першых патрыятычнае падполле ўзнікла ў Мінску. Яго арганіза-тарамі з’яўляліся Кавалёў і Казінец. Да канца 1941 г. тут дзейнічаў “Ваенны Савет партызанскага руху”, а таксама да 2 тыс падпольшчыкаў Вясной 1942 у горадзе нават удалося выпусціць газету “Звязда” (Амельянюк). Яны пад-трымлівалі сувязь з 30 партызанскімі атрадамі Мінскай, Магілёўскай і Бара-навіцкай абласцей, яны пераправілі ў партызаны не меней 2200 ваеннапа-лонных і каля 6,5 тыс. цывільнага насельніцтва. У жорсткай сутычцы з ворагам беларускія патрыёты неслі вялікія страты. У сакавіку - маі 1942 г. былі арыштаваны 404 мінскія падпольшчыкі, з якіх 279 былі растраляны і павешаны. Новы ўдар па мінскім падполлі быў нанесены ў верасні-кастрыч-ніку 1942 г. у засценкі гестапа былі кінуты сотні пад-польшчыкаў. Усяго за час вайны тут дзейнічала 9 тыс. чал. патрыётаў, у тым ліку 1025 камуністаў і 2044 камсамольцаў. Вялікі ўклад у развіццё руху адыгралі старыя бальшавікі – Арндт, Матусевіч, Адзінцоў. У ліпені 1941 г. Віцебскі абкам пакінуў для падпольнай работы звыш 60 чал. У 1942 г. – ужо 56 груп у тым ліку на чале з Веры Харужай. Але дзей-нічала толькі з 1 кастрычніка па 13 лістапада 1942, да часу яе арышту фашы-стамі. У верасні ў Гомелі дзейнічала каля 20 падпольных груп, у тым лі-ку начале з Т. С. Барадзіным. Група К. Заслонава ў Оршы з лістапада 1941 па люты 1942 знішчылі больш за 200 паравозаў. У Магілёве ў 1942-43 г. 40 груп, каля 400 чал, аб’ядналіся ў 1 арганіза-цыю “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” (Гарошка, Крысевіч, Мэтэ) У Заходніх абласцях Беларусі актыўна дзейнічалі антыфашысцкія аргані-зацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых членаў КПЗБ, камса-мольцаў, іншых патрыётаў. У Вілейскай вобласці ў снежні 1941 вілейска-кура-нецкая падпольная арганізацыя (Мацюкевіч). Падпольны цэнтр у Брэсце (Жулікаў). У маі 1942 г. на базе антыфашысцкіх груп Васілішкаўскага, Шчучын-скага, Радунскага, Скідзельскага раёнаў быў створаны Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці. Арганізатарамі камітэта з'яў-ляліся Г. М. Картухін, А. I. Іваноў, А. Ф.Манковіч і Б. I. Гардзейчык. Камітэт правёў значную работу па стварэнні новых і актывізацыі дзейнасці існуючых груп і арганізацый. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам акруговага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў. У ліпені –жніўні 1941 г. у падполлі былі арганізаваны 4 абласных, 56 гарадскіх і раённых камітэтаў ЛКСМБ, звыш 600 пярвічных арганізацый. У Калінкавічах –група “Смугнар” (К. Ермілаў). Загінулі ў жніўні 1942. Ар-ганізацыя ў Скідэлі (У. Кізевіч) Камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала гэту арганізацыю былая работніца Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" камсамолка Ефрасіння Зянькова. У складзе яе было каля 40 чалавек. Мала-дыя падпольшчыкі правялі 21 дыверсію: вывялі са строю ільнозавод, пілара-му, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, важныя разведданыя, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Савінфармбюро і г. д. Але гестапа выявіла патрыётаў. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савец-кага Саюза. У канцы 1942 г. працавалі Віцебскі, Гомельскі, Магілёўскі, Пінскі аблас-ныя, Бабруйскі, Барысаўскі, Любанскі, Мінскі, Слуцкі міжраённыя, Бары-саўскі, Віцебскі, Гомельскі, Мінскі гарадскія і 63 раённыя падпольныя камі-тэты, у якіх змагалася каля 6 тыс. юнакоў і дзяўчат. Камсамольскія групы ў Мінску М. Кедышка і Кабушкіна. У жніўні 1942 г. агенты СД трапілі на след патрыётаў Брэста. Было арыштавана каля 100 чалавек. У снежні 1942 г. такі ж лёс напаткаў многіх патрыетаў Магілёва, Віцебска. Большасць арыштаваных загінулі ў концлаге-рах, на шыбеніцах, у душагубках, былі расстраляны. Аднак масавы тэрор і рэпрэсіі не зламалі волю беларускага народа да змагання з германскімі акупантамі. У ноч на 30 ліпеня 1943 г. камсамолец Ф. Крыловіч на ст. Асіповічы замініраваў эшалон з ГЗМ, ад выбуху якога загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і боепрыпасамі. Узмацніла сваю працу разведка. Савецкаму камандаванню стала вядома аб хімічных распрацоўках акупантаў, наступленні пад Курскам, ракетах ФАУ-1 і 2. Патрыятычным рухам у Беларусі кіравалі падпольныя партыйныя орга-ны і арганізацыі. Усяго ў да 1944 гг. дзейнічала 10 абкамаў, 17 міжрайкамаў і міжрайпартцэнтраў, 8 гаркамаў, 2 гаркамы-райкамы, 166 райкамаў КП(б)Б і 184 тэрытарыяльныя партыйныя арганізаныі. У гады вайны дзейнічалі 10 абласных, 6 міжраённых, 189 раённых, 13 гарадскіх падпольных камітэтаў ЛКСМБ і амаль 3 тыс. падпольных аргані-зацый. Уздым партызанскай барацьбы ва ўмовах карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайне 1943 г. з'явіўся годам карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне. Разгром нямецкіх армій пад Сталінградам, паклаў пачатак пера-ходу стратэгічнай ініцыятывы да Чырвонай Арміі. Наступальныя апе-рацыі савецкіх войск уздымалі маральны дух насельніцтва захопленых краін Еўропы і акупіраваных тэрыторый Савецкага Саюза. У год карэннага пера-лому ў Другой сусветнай вайне рады партызан Беларусі папоўніліся больш чым на 170 тыс. чалавек і налічвалі ў канцы 1943 г. каля 212 тыс. байцоў. У баях з ворагам на працягу 1941-1943 гг. загінула звыш 33 тыс. партызан. Значна ўзмацніліся сілы народных мсціўцаў у заходніх абласцях рэспуб-лікі. Важную ролю адыграла перадыслакацыя ў 1943 г. ў гэты рэгіён 9 парты-занскіх брыгад, 10 атрадаў і 15 арганізатарскіх груп з усходніх абласцей Бе-ларусі. Асабовы склад сіл павялічыўся ў 3 разы: з 11,1 тыс. да 36,8 тыс. чала-век. ЦК КП(б)Б і БШПР ажыццяўлялі вялікую работу па ваеннай падрыхтоў-цы камандных кадраў, арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, інструктароў, падрыўнікоў, радыстаў, разведчыкаў і іншых спецыялістаў. За час вайны ў вучэбных цэнтрах было падрыхтавана 529 арганізатараў падпол-ля, 265 камандзіраў, камісараў і начальнікаў штабоў, 1146 інструктараў мін-на-падрыўной справы, 457 радыстаў, 252 разведчыкі, 52 паліграфісты-набор-шчыкі, 23 хімінструктары, 12 рэдактараў газет, 11 вадалазаў. Асноўная работа па ваеннай падрыхтоўцы партызан ажыццяўлялася непасрэдна ў атрадах і брыгадах. Так, непасрэдна ў атрадах было падрых-та-вана каля 15 тыс падрыўнікоў. Напрыклад, у Гомельскай вобласці дзейнічала 209 камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп, якія аб'ядноўвалі звыш 1300 юнакоў і дзяўчат, у Мінскай вобласці ў 569 групах змагалася 4100 чалавек, 2950 падрыўнікоў у Магілёўскай вобласці, 1180-у Баранавіцкай, 1080-у Беластоцкай, 570 - у Брэсцкай. За вясну-лета 1943 г. было разгромлена больш за 220 варожых гарні-зонаў. Баявая падрыхтоўка партызан садзейнічала эфектыўнай барацьбе. Аса-бліва актыўныя баі і дыверсіі партызан разгарнуліся напярэдадні і ў час Кур-скай бітвы. 24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне БШРП аб пачатку "рэй-кавай вайны". Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г. 19 верасня пачаўся другі этап – пад назвай “Канцэрт” і за 2 этапы якой было пашкоджана 211 тыс. км чыгуначных рэек, узарваны 2171 цягнік, 6 бронецяг-нікоў, 32 вадакачкі, 295 чыгуначных мастоў. Трэці этап “рэйкавай вайны” пачаўся напярэдадні аперацыі “Багратыён”. 20 чэрвеня 1944. Сапраўднымі майстрамі падрыўной справы былі Аляксандр Ісачанка, Павел Кажушка, Фёдар Бачыла, Фёдар Кухараў, Міхаіл Мармулёў, Уладзімір Парахневіч, Рыгор Такуеў, Мамед-Алі Тапвалдыеў і многія іншыя. 58. Гераізм Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, пра-цоўных савецкага тылу – галоўныя фактары разгрому ворага. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.) |