|
|||||||||||||||||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваеннага камунізму”. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся карэнныя змены ў эканоміцы краіны: 1. памешчыкая маёмасць (зямля, лясы, маёнткі і інш.) канфіскоўваліся і зрабіліся агульнанародным здабыткам. 2. Банкі, буйныя прыватныя прадпрыемствы, палацы, домаўладанні, чы-гункі былі нацыяналізаваны. Зімой 1918 г. была нацыяналізавана царкоўная маёмасць. Але нямецкая акупацыя, а затым грамадзянская вайна перашкодзіла ажыццяўленню сацыялістычных мерапрыемстваў. Мала таго, Савецкай ула-дзе спатрэбіліся надзвычайныя захады, каб абараніць рэвалюцыю. Гаворка ідзе не толькі аб умацаванні Чырвонай Арміі і выкарыстанні сілы супраць знешняга і ўнутранага ворага, але і аб падпарадкаванні эканомікі інтарэсам дыктатуры пралетарыяту. Гэтая палітыка праводзілася ў 1918 – пачатку 1921 г. і ў далейшым атрымала назву “ваеннага камунізму”. Камунізм, як вядома, гэта грамадскі бяскласавы лад, заснаваны на ўсе-агульнай роўнасці, агульнанароднай маёмасці, сумеснай працы, адсутнасці эксплуатацыі чалавека чалавекам. Яго пабудова звязвалася з аддаленай пер-спектывай, калі узровень развіцця прадукцыйных сіл дазволіць ажыццявіць прынцып “ад кожнага па здольнасці – кожнаму па патрэбе”. Меркавалася, што ў той час не будзе адрознення паміж разумовай і фізічнай працай, паміж горадам і вёскай, калі адпадзе патрэба ў грошах і многае іншае. Дарэчы, у 1961 г. М. С. Хрушчоў абвясціў, што такое грамадства будзе пабудавана ў СССР ужо ў 1980 г. Але вернемся на зямлю, дакладней – у 1918 год. Ваенны час запатраба-ваў пераводу краіны на ваенныя рэйкі, а разам з тым:
Такім чынам, сапраўды, прыкметы камунізму існавалі: агульная маёмасць, роўнасць, адсутнасць эксплуатацыі, “хто не працаваў, той не еў”, грошы амаль не працавалі. Трэба прызнаць, што палітыка ваеннага камунізму была адной з прычын перамогі Савецкай улады ў грамадзянскай вайне і над інтэрвентамі. Але ці былі задаволены люді такім камунізмам? Вядома ж, не. Вайна ў 1920 г. скончылася і народ чакаў ад Савецкай улады паляпшэння сваёй долі. Усведамлялі гэтыя спадзяванні і бальшавікі на чале з Леніным.
48. Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі Як вядома, І сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямецкая і польская акупацыі Беларусі пакінула разбуральны след на яе народнай гас-падарцы. Тут варта прыгадаць масавыя рабаванні панскай маёмасці пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, акупацыйны рэжым немцаў і палякаў, нарэшце разбуральную палітыку "ваеннага камунізму". Ад былой БССР узору 1 студзеня 1919 г., калі ў яе складзе знаходзілася Гродзенская, Віцебская, Магілёўская, Мінская губерні разам з асобнымі паве-тамі Смаленскай і Чарнігаўскай губ., пасля ленінскіх эксперыментаў у дзяр-жаўным будаўніцтве і Рыжскага міру засталося толькі 6 паветаў (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Слуцкі, Мазырскі і Мінскі) Мінскай губ.,з плошчай 52, 3 тыс кв.км У канцы 1920 г. з 715 прадпрыемстваў засталося толькі 235, але і яны з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі ска-раціўся ў 5 разоў. Вельмі вострай з’яўлялася транспартная праблема. Пра-цягласць чыгункі скарацілася амаль на 2/3. Агульны аб’ём рачных перавозак знізіўся да 10% ад узроўню 1913 г. На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася 11 723 кваліфікаваных і 18 209 некваліфікаваных рабочых. Іх зарплата складала 10-20% даваеннага ўзроўню. Сельская гаспадарка таксама перажывала цяжкасці: пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, а колькасць коней – да 80%; буйнарагатай жывёлы - 65, 8; свіней - 44% даваеннага ўзроўню. У расстроеным стане знаходзіліся фінансы. Пакупная здольнасць рубля 1 студзеня 1920 г. заняпала у 2 420 разоў у параўнанні з 1913. Так, у ліст 1921 г. пуд хлеба каштаваў 100 тыс руб. Зарплата рабочаму – 1 млн. Мелі ха-джэнне долары, фунты, злотыя. У выніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж го-радам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным Харчразвёрстка пазбаўляла сялян стымулу развіваць свае гаспадаркі, паколькі ўся прадукцыя (хлеб, жывёла, скуры і інш. сыравіна), за выключэн-нем долі яе, прызначанай на патрэбы іх сем’яў, падлягала здачы дзяржаве. Рабочыя прадпрыемстваў таксама не былі зацікаўлены ў выніках сваёй пра-цы, што негатыўна адбівалася на яе прадукцыйнасці. Зразумела, што гэтая палітыка бальшавікоў выклікала моцнае незадавальненне большасці насель-ніцтва, што знайшло сваё ўвасабленне ў сялянскіх паўстаннях і росце анты-бальшавіцкіх настрояў. Адным з прыкладаў таму – Слуцкае паўстанне во-сенню 1920 г. і паўстанне матросаў Кранштадта у лютым –сакавіку 1921 г. “За Савецкую ўладу, але без камуністаў!”
Нельга сказаць, што ленінскі ўлрад, а разам з ім і кіраўніцтва БССР былі задаволены эканамічным становішчам савецкіх рэспублік. Іншая справа, што толькі з набыццём міру гэтае пытанне было выстаўлена як найбольш акту-альнае і важнае. Бальшавіцкае кіраўніцтва ўсведамляла небяспеку поўнага эканамічнага заняпаду, а разам з ім страты заваяванай улады. Ленін разумеў, што без дапамогі рынку і прыватнай капіталістычнай ініцыятывы адрадзіць эканоміку будзе немагчыма. Па-другое, праз НЭП ён бачыў шлях да сацыялізму. “Сацыялізм, - казаў ён, – гэта лад цывілізаваных кааператараў”. Адсюль і перспектыва: НЭП – гэта ўсур’ёз і надоўга! Невы-падкова нават камуністаў ён заклікаў вучыцца гандляваць. Першым крокам да выхаду з крызісу, а разам з тым і да НЭП мусіў зрабіцца абвешчаны X з"ездам РКПб (сакавік 1921 г) пераход ад харч-развёрсткі да харчпадатку, што азнаменавала сабой пачатак ажыццяўлення так званай НЭП на шляху да пабудовы сацыялізма. Адразу зазначым, што ўвядзеннем харчпадатку НЭП не абмяжоўвалася, а ўяўляла сабой цэлы комплекс захадаў, скіраваных на ўмацаванне пазіцый бальшавіцкай улады, на кансалідацыю грамадства, і ў першую чаргу – пра-цоўнага, у планах сацыялістычнага будаўніцтва. Што датычыць новаўвядзенняў у аграрным сектары, то да іх ліку нале-жала - вызначэнне нормаў харчпадаткаў і сельскагаспадарчай сыравіны, якія складалі прыкладна 20 % ад аб’ёму харчразвёрсткі. 3 1924 года гэтыя па-даткі збіраліся толькі грашыма (у чырвонцах) у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, а таксама ад складу сям’і і наяўнасці інвентару. Прырэзка сялянскіх надзелаў за кошт памешчыцкіх зямель прыкметным чынам не адбілася на памерах участкаў, як правіла, плошча іх вагалася ад 2,5 да 6,5 (65% насельніцтва) (прычына – стварэнне новых гаспадарак). Пры гэ-тым пры пэўных умовах дазвалялася арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай працы. НЭП абумовіў укараненне розных форм землекарыстання - ад адна-асобных (надзел, хутар) да калектыўных (арцелі, саўгасы, камуны). У цэлым у другой палове 1920-х земляробчае насельніцтва засяродзілася ў вёсках і мястэчках (каля 60%), на хутарах і адрубах (23%), і ў калектыўных гаспадар-ках -3, 9%. Пры гэтым, на думку дзяржаўных органаў, найбольш перспек-тыўнымі лічыліся менавіта хутары і адрубы. У цэлым НЭП аказала станоўчы ўплыў на большасць гаспадарак. Пасяў-ныя плошчы ў 1925/26 перавысілі даваенныя на 15%, але аб’ём прадукцыі за-ставаўся пакуль на тым жа ўзроўні. Прычыны таго былі ў нізкай культуры землеапрацоўкі, у недахопе інвентару (асабліва цяглай сілы. Даход бядняцкіх гаспадарак у 2 разы саступаў серадняцкім і ў 4,6 заможным. Адным з праяў сялянскай зацікаўленасці да НЭП стала стварэнні каапе-рацыйных таварыстваў - крэдытных, спажывецкіх сельскагаспадарчых і гд., членамі якіх у сваёй большасці з’яўляліся сераднякі. Па меры іх узмацнення назіраецца імкненне дзяржавы прыйсці ім на дапамогу з тым, каб знізіць уплыў вясковай буржуазіі. Дзяржава таксама выдзяляла значныя сродкі на патрэбы хутарызацыі, землеўпарадкавання і перасялення. Але намаганні яе ў стварэнні калектыў-ных сялянскіх гаспадарак, роўна як і дзяржаўных, яшчэ не мелі пажаданага поспеху. Серадняк у сваёй масе заставаўся шчырым прыхільнікам індывіду-альнай гаспадаркі, звязанай з рынкам, з кааперацыяй, і заснаванай на ўласнай працы. Дзяржава заахвочвала лепшых гаспадароў, рэкламавала і прапаганда-вала іх вопыт, прэміравала грашыма, насеннем, інвентаром. Пра віды калектыўных гаспадарак і іх, поспехі мы пагаворым асобна на практычных занятках. Каб зрабіць пэўныя высновы, варта зазначыць, што НЭП выявіў у сель-скай гаспадарцы істотныя зрухі да лепшага. Па-першае, скасаванне харч-развёрсткі дазволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз каапе-рацыю або непа-срэдна на рынку. На выручаныя грошы селянін мог закупіць прамысловыя тавары. Спажыванне малака на вёсцы павялічылася ў 2 разы, масла 3, мяса - 2, цукру - 8, рыбы - у 12. Разам з тым, у сілу розных прычын, на вёсцы ўзмацнілася сацыяльнае распластаванне на батракоў да кулакоў. З’явіліся і новыя катэгорыі насель-ніцтва - рабочыя саўгасаў, камунары, уладальнікі кааператываў. Разам з гэ-тым, дзяржава сустрэла пэўныя цяжкасці з распаўсюджваннем сацыялістыч-най ідэалогіі, а па меры ўмацавання сялянскіх гаспадарак і прамое проці-дзеянне яе палітыцы, асабліва ў справе хлебанарыхтовак. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.) |