|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэнеДругая сусветная вайна закончылася перамогай краін антыгітлераўскай кааліцыі. Яна прывяла да новай расстаноўкі палітычных сіл у свеце. Фашысцкія рэжымы Германіі, Італіі і Японіі былі разгромлены. Узмацніліся роля і палітычны ўплыў краін антыгітлераўскай кааліцыі — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, якім належаў прыярытэт у рашэнні пытанняў пасляваеннага ўладкавання свету. Асновы пасляваеннага ўрэгулявання былі закладзены ў рашэннях Крым-скай (Ялцінскай) канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, якая адбылася 4—11 лютага 1945 г. Важнае значэнне мела рашэнне аб стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая была прызвана стаць органам забеспячэння міру і міжнароднай бяспекі. Аб асновах гэтай арганізацыі прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабры-таніі дамовіліся яшчэ на канферэнцыі ў Думбартон-Оксе ў жніўні 1944 г., дзе былі абмеркаваны прынцыпы Устава ААН, але не было ўзгоднена пытанне адносна працэдуры галасавання ў Савеце Бяспекі. Удзельнікі Крымскай кан-ферэнцыі вызначылі, што 25 красавіка 1945 г. у Сан-Францыска (ЗША) бу-дзе склікана канферэнцыя Аб'яднаных Нацый з мэтай канчатковай распра-цоўкі і прыняцця Устава ААН. Ялцінская канферэнцыя адобрыла таксама "Дэкларацыю аб вызвале-най Еўропе", у якой адзначалася гатоўнасць трох вялікіх дзяржаў аказаць дапамогу народам Еўропы ў дэмакратычным рашэнні іх надзённых палі-тычных і эканамічных праблем, у зацвярджэнні суверэнітэту і дэмакратыі ў гэтых краінах. На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні аб будучых граніцах Поль-шчы. У прыватнасці, была дасягнута дамова аб тым, што савецка-польская граніца будзе праходзіць па так званай "лініі Керзана" з адступленнем ад яе ў некаторых раёнах ад 5 да 8 км на карысць Польшчы. У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі ў красавіку—чэрвені 1945 г. у Сан-Францыска прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Аб'яд-наных Нацый. У яе рабоце ўзялі ўдзел дэлегацыі 50 краін, у тым ліку ад Бе-ларускай ССР, народ якой унёс вялікі ўклад у разгром фашызму. Ва Уставе ААН, прынятым 26 чэрвеня 1945 г., былі зафіксаваны мэты арганізацыі, галоўнымі з якіх з'яўляліся наступныя: 1) падтрымка міжнароднага міру і бяспекі і з гэтай мэтай прыняцце ка-лектыўных мер для выключэыня пагрозы міру і падаўленне актаў агрэсіі; 2) развіццё дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў; 3) ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжна-родных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару; 4) заахвочванне і развіццё павагі да правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі; 5) быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых агульных мэт. Для іх дасягнення члены ААН прынялі абавязацельства дзейнічаць у адпаведнасці з прынцыпамі: суверэннай роўнасці дзяржаў; вырашэння між-народных спрэчак выключна мірнымі сродкамі; неўмяшання ў справы, якія тычацца ўнутранай кампетэнцыі любой дзяржавы; адмаўлення ў міжна-родных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрыта-рыяльнай недатыкальнасй і палітычнай цэласнасці любой дзяржавы і інш. Галоўнымі органамі ААН сталі Генеральная Асамблея, Савет Бяспекі, Эканамічны і Сацыяльны саветы, Савет па апецы, Міжнародны Суд і Сак-ратарыят. Патсдамская канферэнцыя. Неадкладныя міжнародныя праблемы, што ўзнікалі пасля заканчэння вайны ў Еўропе, сталі прадметам абмеркавання трох саюзных дзяржаў - СССР, ЗША, Вялікабрытаніі — на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня — 2 жніўня 1945 г.). Рашэнні Патсдамскай кан-ферэнцыі з'явіліся развіццём рашэнняў канферэнцыі ў Ялце. Цэнтральнае месца ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі заняло пытанне аб мірным урэгуляванні адносін з Германіяй і развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы. Патсдамская канферэнцыя вырашыла і некаторыя тэры-тарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг (з 1946 г. — Калінінград) і прылеглы да яго раён былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр — Заходняя Нейсе. Частка Усходняй Прусіі, якая не адышла да Савецкага Саюза, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга (Гданьска) былі таксама пера-дадзены Польшчы. На Патсдамскай канферэнцыі было прынята рашэнне стварыць паста-янны орган — Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) з прадстаўнікоў пяці вялікіх дзяржаў — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая і Францыі. У задачу Савета ўваходзілі падрыхтоўка і распрацоўка мірных дагавароў з саюзнікамі і сатэлітамі Германіі — Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінлян-дыяй. Патсдамекія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах. На апошнім этапе Другой суеветнай вайны ў верасні 1945 г. арміямі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі была разбіта японская армія. 2 верасня 1945 г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу. Утварэнне сусветнай сістэмы сацыялізму. Рашэнні Ялцінскай і Пат-сдамскай канферэнцый мелі вялікае станоўчае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету. Яны з'яўляліся адлюстраваннем новай расстаноўкі палі-тычных сіл на сусветнай арэне. У іх таксама знайшлі сваё выяўленне ўзрос-шая роля СССР у міжнародных справах, яго ўплыў на сусветную палітыку. Савецкі Саюз вынес на сабе асноўны цяжар вайны і адыграў рашаючую ролю ў разгроме фашызму. У вялікай ступені выраслі міжнародны аўтары-тэт і ўплыў СССР, без яю ўдзелу з гэтага часу не вырашалася ні адна буйная міжнародная праблема. Сведчаннем яго вялікага аўтарытэту стаў актыўны ўдзел у стварэнні ААН, уваходжанне ў лік пяці пастаянных членаў разам з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем у Савет Бяспекі гэтай арганіза-цыі. Колькасць краін, з якімі ён устанавіў дыпламатычныя адносіны пасля вайны, вырасла з 26 да 52. У ходзе Другой сусветнай вайны па меры вызвалення тэрыторыі Еўро-пы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і паспяховых дзеянняў саюзнікаў склаліся спрыяльныя ўмовы для разгортвання антыфашысцкага, нацыяналь-на-вызваленчага руху народаў Еўропы. Народна-дэмакратычная ўлада была ўстаноўлена ў Польшчы, Румыніі, Югаславіі, Балгарыі, Албаніі, Чэхаславакіі, Венгрыі. СССР аказаў падтрымку пракамуністычным сілам і ўжо на этапе народна-дэмакратычных рэвалюцый паставіў пад кантроль іх унутраную і знешнюю палітыку. У гэтых краінах былі праведзены пераўтварэнні, накіраваныя на ўмацаванне і расшырэнне дзяржаўнага сектара эканомікі, нацыяналізаваны важнейшыя галіны прамы-словасці, банкі, ажыццёўлены аграрныя рэформы. Заключаныя ў 1945— 1948 гг. дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе СССР з Чэха-славакіяй, Польшчай, Румыніяй, Югаславіяй, Венгрыяй, Албаніяй і Балга-рыяй прадугледжвалі развіццё эканамічных і культурных сувязяў, рашэнне агульных праблем абарончай палітыкі. СССР з другой паловы 40-х гг. аказ-ваў грунтоўную дапамогу гэтым дзяржавам у адваўленні і развіцці эканомікі. У краінах "савецкага блока" паступова складвалася аднатыповая палітычная сістэма, ідэалогія. Iх аб'ядноўвала адзіная мэта — будаўніцтва сацыялізму. Адначасова СССР удалося пашырыць свой палітычны ўплыў ва Усходняй Еўропе. Такім чынам, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны краіны-пера-можцы вызначылі новыя межы ў Еўропе, аднак палітычныя межы іх уплыву не засталіся нязменнымі. Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак "халоднай вайны". Ва ўмовах існавання дзвюх палітычных сістэм, цэнтральныя дзяржавы якіх у другой палове 40-х гг. з'яўляліся ўладальнікамі ядзернай зброі, пачаўся працяглы перыяд іх процістаяння – названы “халоднай вайной”. Першым крокам да яго стала антысавецкая прамова былога брытанскага прэм’ера У. Чэрчыля ў амерыканскім горадзе Фултан у 1946 г. Але асноўнай прычынай процістаяння была барацьба СССР і ЗША за геапалітычную перавагу і перш за ўсё за падзел Еўропы. Пачатак амерыканскай палітыкі "халоднай вайны" палажыла "дактрына Трумэна" — знешнепалітычная праграма ўрада ЗША. 12 сакавіка 1947 г. прэзідэнт Г. Трумэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай аб выдзяленні дапа-могі ў 400 млн долараў (на 1947/1948 фінансавы год) Грэцыі і Турцыі. Меркавалася паслаць у гэтыя краіны амерыканскія місіі, у тым ліку і ваенны персанал з мэтай абароны краін Усходняга Міжземнамор'я ад камуністычнай бяспекі. Такім чынам, абапіраючыся на гэту дактрыну, ЗША бралі на сябе абавязак умешвацца з дапамогай узброенай сілы ў любы рэгіён, дзе існуе па-гроза камунізму. Дактрына Трумэна з'явілася палітычным касцяком шырокамаштабнай стратэгіі "стрымлівання камунізму", а яе эканамічным стрыжнем стаў "план Маршала". Гэты план быў выкладзены Дзяржаўным сакратаром ЗША Дж. Марша-лам у выступленні ў Гарвардскім універсітэце ў чэрвені 1947 г. Ён прапана-ваў аказаць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам з мэтай аднаўлен-ня разбуранай у выніку Другой сусветнай вайны эканомікі. У ліпені 1947 г. у Парыжы адбылася канферэнцыя "еўрапейскага экана-мічнага супрацоўніцтва" 16 краін, якія далучаных да "плана Маршала" (Вялі-кабрытанія, Францыя, Аўстрыя, Бельгія, Галандыя, Люксембург, Данія, Грэ-цыя, Ірландыя, Ісландыя, Партугалія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя). Кан-ферэнцыя стварыла "Камітэт еўрапейскага эканамічнага супрацоў-ніцтва". З дапамогай "плана Маршала" ЗША імкнуліся змякчыць развіццё пасля-ваеннага эканамічнага крызісу і ўцягнуць заходнееўрапейскія дзяржавы ў сферу свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву. СССР адмовіўся ад удзелу ў "плане Маршала" і ў процівагу яму прапанаваў "план Молатава", ажыццяўленне якога прывяло да стварэння Савета Эканамічнай Узаемадапамогі краін “народнай дэмакратыі” ў 1949 г. Праграма дапамогі Еўропе склала суму ў 13,3 млрд дола-раў, з іх 1,5 млрд долараў доўгатэрміновай пазыкі. У красавіку 1948 г. для здзяйснення плана была створана пастаянна дзеючая Арганізацыя па еўрапейскаму экана-мічнаму супрацоўніцтву (пазней яна стала называцца Арганізацыяй экана-мічнага супрацоўніцтва і развіцця — АЭСР). Гэта арганізацыя ажыццяўляла кантроль за размеркаваннем фінансавых сродкаў і ўмовамі іх выкарыстання. АЭСР, як і "план Маршала", у цэлым выконвала задачу "стрымлівання камунізму" на эканамічным узроўні, у той час як утварэнне Паўночна-атлантычнага дагавора (НАТА) бьіло прызвана вырашыць гэту задачу на ваенна-палітычным узроўні. Амерыканская дапамога паступала ў розных формах: у выглядзе бяз-выплатнага дару ў доларах, бязвыплатнага забеспячэння таварамі, але ў асноўным у форме крэдытаў. Агульная сума сродкаў, выдаткаваных у рам-ках "плана Маршала" з красавіка 1948 г. да 30 чэрвеня 1951 г., склала каля 17 млрд долараў. У цэлым прыкладна трэць імпарту ў рамках Праграмы еўрапейскага аднаўлення прыходзілася на сельскагаспадарчую прадукцыю, але вялікую ролю адыгрываў таксама імпарт сродкаў вытворчасці, Пры-кладна адна трэць сродкаў дапамогі па "плану Маршала" была выдат-кава-на на закупкі лішкаў амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі. Аказанне дапамогі Заходняй Еўропе дазволіла ЗША атрымаць магут-нейшага саюзніка ў "халоднай вайне", умацаваўшы і аднавіўшы яго па свай-му ўзору, што ў рэшце рэшт абумовіла вынік глабальнага супрацьстаяння звышдзяржаў. У сувязі з гэтым асноўнае значэнне дапамогі было не экана-мічным, а палітычным. "План Маршала" меў, безумоўна, і негатыўныя выні-кі, адным з якіх быў раскол Еўропы на два лагеры, а адмова ад удзелу ў ім Савецкага Саюза выяўляла яго антысавецкую накіраванасць. Перавагай Вашынгтона была спроба стварэння цэнтра сілы на Еўрапейскім канты-ненце, дастаткова моцнага для падтрымкі там неабходнай раўнавагі. Супрацьлеглыя інтарэсы вялікіх дзяржаў — былых саюзнікаў у Другой сусветнай вайне — дакладна выявіліся ў іх пазіцыі ў адносінах да Германіі. У снежні 1946 г. у парушэнне прынятых абавязацельстваў на Патсдамскай кан-ферэнцыі ЗША і Вялікабрытанія заключылі пагадненне аб аб'яднанні сваіх зон акупацыі. У выніку была створана "Бізонія". У 1948 г. да іх далучылася французская зона акупацыі — так узнікла "Трызонія". У сярздзіне 1948 г. на гэтай тэрыторыі была праведзена грашовая рэформа, якая была ўключана ў сферу дзеяння "плана Маршала". Акупацыйныя ўлады трох заходніх зон аку-пацыі стварылі так званы Парламенцкі савет, даручыўшы яму распрацоўку Канстытуцыі нямецкай дзяржавы. Асноўны закон уступаў у сілу ў маі 1949 г. У жніўні 1949 г. у Заходняй Германіі былі праведзены першыя парламенцкія выбары, У верасні быў сфармірананьт ўрад на чале з лідэрам Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюза К. Адэнауэрам. 7 верасня 1949 г. адбылося абвя-шчэнне Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ). На тэрыторыі ўсходняй зоны акупацыі, занятай савецкімі войскамі, былі праведзены рэформы, якія абмяжоўвалі прыватную ўласнасць у аграрным сектары эканомікі і ў прамысловасці. У выніку зямельнай рэформы былі кан-фіскаваны ўсе юнкерскія і памешчыцкія гаспадаркі памерам больш за 100 га, зямельныя гаспадаркі, што належалі ваенным злачынцам, прыняты законы аб экспрапрыяцыі ўласнасці нацыстаў, больш за 9 тыс. прамысловых прадпры-емстваў перададзены ў валоданне нямецкіх органаў самакіравання. У маі 1949 г. Нямецкі народны кангрэс прыняў праект канстытуцыі Германскай Дэ-макратычнай Рэспублікі, заснаванай на прынцыпе народаўладдзя. 7 кастрыч-ніка 1949 г, было абвешчана ўтварэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя ГДР. Канфрантацыя паміж двума блокамі буйнейшых дзяржаў свету выяві-лася ў саперніцтве ваенна-палітычных блокаў і саюзаў, створаных хутка пасля Другой сусветнай вайны. У сакавіку 1948 г. Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды, Бельгія і Люксембург заключылі ў Бруселі дагавор аб эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве і калектыўнай абароне, вядомай пад назвай За-ходняга Саюза. Ён быў падтрыманы ЗПІА, якія прапанавалі стварыць больш шырокі ваенны саюз з удзелам ЗША і Канады. У красавіку 1949 г. 12 дзяр-жаў (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Ісландыя, Нарвегія, Да-нія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія) падпісалі ў Вашынгтоне Паўночна-атлантычны пакт (НАТА). Грэцыя і Турцыя ўступілі ў аргані-зацыю ў 1952 г., ФРГ — у 1955 г. Іспанія — у 1982 г. У перыяд свайго ўтва-рэння НАТА ўяўляў сабой ідэалагічны і ваенна-палітычны альянс групы дзяржаў з аднолькавымі палітычнымі і эканамічнымі сістэмамі. Утварэнне НАТА было прадыктанана імкненнем заходніх дзяржаў стрымаць узмацненне ўплыву і магутнасці СССР у Еўропе і ў свеце. Удзельнікі дагавора бралі па сябе абавязацельства павялічыць вытвор-часць узбраенняў і аказваць адзін аднаму дапамогу, у тым ліку ваенную. Га-лоўная роля ў НАТА адводзілася ваенна-стратэгічным сілам ЗША, якія аба-вязаліся абараняць саюзнікаў у выпадку нападзення трэцяга боку. Амеры-канскія ўзброеныя сілы маглі быць размешчаны ў любой краіне— удзельніцы НАТА. ЗША пачалі ствараць у гэтых краіыах свае ваенныя базы. Пасляваенны раскол свету закрануў і Азію. Пазіцыі СССР умацоўваліся ў гэтым рэгіёне пасля ўстанаўлення камуністычных рэжымаў у Паўночнай Карэі (1948), у Кітаі (1949), у Паўночным В'етнаме (1954). З мэтай пашырэння ўплыў у азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне пад эгідай ЗША ў супрацьвагу СССР быў створаны ваенна-палітычны блок АНЗЮЗ (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТА (ЗША, Вяліка-брытанія, Францыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, Тайланд, Філіпіны, Пакі-стан), у 1955 г. — СЕНТА (ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Ірак, Іран, Пакі-стан. У 1955 г. пасля ўступлення ФРГ у НАТА шэраг краін савецкага блока дзяржаў утварылі Арганізацыю Варшаўскага Дагавора, падпісаўшы шмат-баковы дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. У арганіза-цыю ўвайшлі ўсе краіны Усходняй Еўропы, за выключэннем Югаславіі. Краіны — удзельніцы Варшаўскага дагавора абавязаліся ў выпадку напа-дзення на адну з іх неадкладна прыйсці на дапамогу "ўсімі сродкамі", уключаючы ўзброеныя сілы. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Палі-тычны кансультацыйны камітэт для фарміранання агульнай абароннай і знешняй палітыкі, а таксама Аб'яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі дзяржаў Варшаўскага дагавора. Такім чынам, пасля Другой сусветнай вайны аформілася новая рас-станоўка сіл на сусветнай арэне. Узніклі два супрацьлеглыя блокі дзяржаў, заснаваных на розных эканамічных, палітычных і ідэалагічных сістэмах. У цэнтры аднаго з іх былі ЗША, у цэнтры другога — СССР. Абедзве дзяржавы валодалі ядзернай зброяй. Пачатак "халоднай вайны" характарызаваў працяглы перыяд супрацьстаяння сусветных звыш-дзяржаў. Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-гг. Тэндэнцыі сусветнага развіцця. Галоўнымі палітычнымі і эканаміч-нымі фактарамі, якія аказвалі ўплыў на сусветнае развіццё ў 60—80-я гг. XX ст., былі: 1) фарміраванне сусветнай сістэмы сацыялізму і эканамічнае спабор-ніцтва дзвюх суеветных сістэм; 2) крушэнне каланіяльнай сістэмы, утварэнне новых незалежных дзяржаў у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і барацьба за новы эканамічны парадак; 3) развіццё інтэграцыйных працэсаў пад уздзеяннем аб'ектыўнай тэндэн-цыі інтэрнацыяналізацыі сусветнай гаспадаркі, стрыжнем якіх стала заходне-еўрапейская інтэграцыя. У гэтыя гады ў развіцці міжнародных адносін намеціліся новыя тэндэн-цыі. Першай тэндэнцыяй было некаторае паслабленне канфрантацыі паміж дзвюма сусветнымі звышдзяржавамі. Штуршком да гэтага паслужыў Ка-рыбскі крызіс 1962 г., які ледзь не паставіў свет на мяжу новай сусветнай вайны. Крызіс заставіў кіраўніцтва ЗША і СССР зразумець небяспеку право-дзімага імі курсу ва ўмовах ядзернага супрацьстаяння. У 1963 г. у Маскве быў падпісаны дагавор аб забароне выпрабавання ядзернай зброі ў трох ася-роддзях: у атмасферы, космасе і пад вадой, а ў 1968 г. — дагавор аб не-распаўсюджванні ядзернай зброі. 1970-я гады вядомыя ў развіцці міжнародных адносін як перыяд раз-радкі міжнароднай напружанасці. Галоўнымі фактарамі пацяплення адно-сін паміж двума супрацьлегльімі лагерамі былі: устанаўленне ваенна-стратэ-гічнага парытэту паміж СССР і ЗША, выкарыстанне ўзаемавыгадных магчы-масцей супрацоўніцтва для пад'ёму дабрабыту сваіх народаў. У гады разрадкі адбылася нармалізацыя адносін ФРГ з Польшчай, Чэхаславакіяй, ГДР, што дазволіла правесці ў 1975 г. у Хельсінкі Нараду па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, выніковыя дакументы якога замацавалі пасляваенныя межы ў Еў-ропе. На нарадзе былі зацверджаны на меры краін капіталістычнага і сацыя-лістычнага лагераў развіваць узаемавыгаднае супрадоўніцтва ў галіне зкано-мікі, навукі і тэхнікі, абароны навакольнага асяроддзя, а таксама ў гуманітар-ных і іншых галінах дзейнасці. Важнае значэнне для зніжэння наеннага супрацьстаяння ў свеце мела заключэнне ў 1972 і 1979 гг. савецка-амерыканскіх пагадненняў аб абмежаванні стратэгічыых наступальных узбраенняў. Палітычнае ўрэгуляванне дазволіла пашырыць маштабы эканамічнага супрацоўніцтва ў Еўропе. Буйнейшым эканамічным партнёрам СССР і са-цыялістычных краін становіцца ФРГ. У 70-я гг. былі заключаыы тры буй-ных пагадненні на пастаўку ў ФРГ савецкага прыроднага газа і на пастаўкі ў СССР заходнегерманскіх труб вялікага дыяметра, машын і абсталявання для будаўніцтва магістральных газаправодаў. У 1970—1980 гг. тавараабарот ФРГ з сацыялістычнымі краінамі ўзрос у тры разы. Другой тэндэнцыяй стала паслабленне жорсткай біпалярнасці свету. Вялікі ўплыў на геапалітычнае развіццё ў свеце пачынаюць аказваць дзяр-жавы, якія вызваліліся ад каланіяльнай залежнасці. Перамога над Германіяй і Японіяй у Другой сусветнай вайне стварыла спрыялыіыя ўмовы для перамогі народна-дэмакратычных рэвалюцый у Паў-ночным В'етнаме, Паўночнай Карэі, Кітаі. Распалася Брытанская імперыя ў Паўднёвай Азіі. Народы Індыі, Шры Ланкі, Пакістана, Бірмы, Малайзіі вы-зваліліся ад брытанскага каланіялізму. Незалежнасці дабіліся Інданезія, Філі-піны, Сірыя, Ліван, Егіпет, Ірак і іншыя арабскія краіны. Пасля Азіі стала на шлях незалежнага развіцця Афрыка, прычым толькі за 1960 г. ("год Афрыкі") дабіліся палітычнай самастойнасці 17 дзяржаў —- былых калоній Англіі, Францыі, Італіі, Бельгіі. У снежні 1960 г. ААН прыня-ла Дэкларацыю аб наданні незалежнасці ўсім каланіяльным народам. На месцы каланіяльнага свету ўзнік вялікі "трэці свет", які ахапіў мноства новых і старых суверэнных дзяржаў Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Акеаніі. У 1961 г. узнік рух Недалучэння, які аб'ядноўваў вялікую групу дзяржаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, што паклалі ў аснову сваёй знешняй палі-тыкі адмову ў ваенных блоках і адмову ад прадастаўлення сваёй тэрыторыі пад замежныя ваенныя базы. Болыную частку з іх склалі дзяржавы, якія скінулі каланіяльны прыгнёт і на тэрыторыі якіх пражывала ў 60-я гг. каля 1/3 насельніцтва свету. Гэтыя краіны ўнеслі станоўчы ўклад у рашэнне важных міжнародных пытанняў у рамках ААН, выступаючы за ўсеагульнае і поўнае раззбраенне, ліквідацыю эканамічнай залежнасці, развіццё ўзаема-выгаднага супрацоўніцтва. Дазвол дзяржаўнай незалежнасці не азначаў набыцця эканамічнай не-залежнасці. Структура эканомікі большасці краін, арыентаваная на экспарт сыравіны і прадуктаў і імпарт гатовай прадукцыі, засталася ранейшай. У апошнім пашырыўся артыкул дарагога ўзбраення. Паўсюдна ствараліся ўз-броеныя сілы — у значнай ступені гэта тлумачылася неабходнасцю сама-стойна (без метраполій) вырашаць мясцовыя падчас вельмі заблытаныя пра-блемы старой міжпляменнай варожасці. Залежнасць ад знешняга гандлю абумовіла захаванне ўлады ў адсталых краінах у руках кампрадораў — пра-даўцоў і перапрадаўцоў імпартных тавараў — з бясконцай чарадой дзяржаў-ных пераваротаў, якія змянялі каля руля розныя ваенна-кампрадорскія гру-пы. У выніку "трэці свет" падзяліўся на краіны каыіталістычнай і краіны сацыялістычнай арыентацыі — у залежнасці ад таго, адкуль яны атрымлі-валі ўзбраенне, фінансавую дапамогу. У 70—80-я гг. у шэрагу дзяржаў "трэцяга свету" пачала набіраць моц гаспадарчая лібералізацыя заходняга тыпу. Эканамічныя рэформы, заахвочванне прыватнага сектара і развіццё канкурэнцыі дазволілі перайсці да стварэння сучаснай зканомікі ў Сінгапу-ры, Паўднёвай Карэі, Малайзіі, хуткімі тэмпамі развівалася эканоміка Мексікі, Венесуэлы, Чылі, Тайланда і інш. Асобы шлях развіцця пад уплывам ідэй ісламу выбралі мусульманскія краіны. Найбольш буйнымі з іх па колькасці жыхароў з'яўляюцца Інданезія (164 млн), Пакістан (115 млн), Бангладэш (91 млн), Іран (59 млн), Турцыя (58 млн), Егіпет (50 млн), Марока, Алжыр (па 26 млн), Ірак (18 млн). Пасля Другой сусветнай вайны пануючай ідэалогіяй у свеце ісламу стаў нацыя-налізм, пад сцягамі якога амаль усе краіны ісламу атрымалі незалежнасць. Але палітычная незалежнасць не прывяла да эканамічнай самастойнасці, захавалася значная залежнасць мусульманскіх дзяржаў ад вядучых дзяржаў Захаду. Да сярэдзіны 1970-х гг. у ісламе дамінавалі рэфармісцкія, мадэрнісцкія плыні. Яны ўяўлялі сабой злучэнне дэмакратычных ідэй і сацыялізму з ісла-мам. Ісламскія сацыялісты, напрыклад, адстойвалі тэзіс, што іслам — сацыя-лістычная па сваёй сутнасці рэлігія, а прытрымліванне ўстановак Карана абазначае ўстанаўленне грамадства сацыяльнай справядлівасці і дэмакратыі. "Інданезійскі нацыяналізм", "ісламскі сацыялізм", "арабскі нацыяналізм" і "арабскі сацыялізм", "турэцкі нацыяналізм", "алжырскі сацыялізм" і іншыя тэорыі былі афіцыйнай ідэалогіяй у шматлікіх мусульманскіх краінах. Пасля араба-ізраільскіх войнаў 1967 і 1973 гг., у якіх арабы пацярпелі па-ражэнні, а таксама збліжэння Егіпта з ЗША ў ісламе ўзмацнілася фундамен-талісцкая плынь. Перамога ісламскай рэвалюцыі ў Іране ў 1978—1979 гг. вы-клікала ісламскі бум у свеце, хвалю ісламскага фундаменталізму. Асноўнымі прадстаўнікамі яго стала арганізацыя "Браты мусульмане" і шыіцкае духавенства ў Іране на чале з Хамейні. "Фундаменталісты" сталі адстойваць ідэі асобага "ісламскага шляху раз-віцця", адрознага ад краін Захаду і СССР, патрабаваць стварэння "ісламскай дзяржавы", заснаванай на працоўнай уласнасці, забароне ліхвярства і спеку-ляцыі, салідарнасці і брацтве, пад лозунгам "Ад кожнага — па магчымасцях, кожнаму па благачыннасці". Аднак палітычная незалежнасць не прывяла да гаспадарчай самастой-насці мусульманскіх дзяржаў, а ўзровень жыцця насельніцтва не палепшыў-ся, у выніку ў мусульманскім грамадстве замацаваліся негатыўныя адносіны да Захаду. Фундаменталізм знайшоў апору ў асяроддзі ніжэйшых слаёў на-сельніцтва, для якіх характэрны адчай і схільнасць да крайніх метадаў сацыяльнага пратэсту. Небяспека распаўсюджвання ісламскага фундаменталізму ў свеце, яшчэ не ўсвядомленая да канца ў перыяд 1960— 1970-х гг., з'яўляецца ў экстрэ-місцкай накіраванасці ідэалогіі і дзейнасці арганізацый мусульман, якія зак-лікаюць да свяшчэннай вайны — "джыхаду" супраць "няверных". Па сваёй сутнасці гэта абвяшчэнне вайны бедных краін "трэцяга свету" багатым індустрыяльна развітым краінам, абумоўленае вялікім разрывам ва ўзроўнях іх эканамічнага развіцця. Такая вайна ва ўмовах уладання ядзернай зброяй тоіць у сабе небяспеку сусветнага канфлікту. Такім чынам, у 60—70-я гг. XX ст. на арэну сусветнай палітыкі выходзяць краіны "трэцяга свету", якія аказваюць істотны ўплыў на геапалітычную сітуацыю.
Трэцяй тэндэнцыяй сусветнага развіцця ў 60—80-я гг, XX ст. у свеце з'явілася ўзмацненне інтэграцыйных працэсаў, прыкладам чаго стала заходнееўрапейская інтэграцыя. Ідэя агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва набыла шмат прыхільнікаў пасля Другой сусветнай вайны. Яны зыходзілі з таго, што пасля двух раз-буральных сусветных канфліктаў толькі агульнымі намаганнямі можна зноў паставіць Еўропу на ногі. Рух наперад да інтэграцыі быў прадыктаваны ча-тырма асноўнымі матывамі. Па-першае, з-за разладаў і войнаў Еўропа стала губляць сваё традыцый-нае месца ў цэнтры сусветнай арэны. Яно аказалася занятым новымі звыш-дзяржавамі — СССР і ЗША. 1991 г. — ФРГ, у 1995г. — Аўстрыя, Швецыя і Фінляндыя. Нягледзячы на тое што развіццё заходнееўрапейскага інтэграцыйнага працэсу з канца 50-х гг. працякала нераўнамерна і часам супярэчліва, мэты, пастаўленыя пры ўтварэнні ЕЭС, рэалізоўваліся дастаткова паспяхова. На першым этапе развіцця эканамічнай інтэграцыі (канец 50-х — сярэдзіна 70-х гг.): былі ліквідаваны гандлёвыя абмежаванні ва ўзаемным гандлі краін-удзельніц; створаны мытны саюз; дасягнута свабода перамяшчэння капіталу, аказання паслуг; забяспечаны свабодная міграцыя рабочай сілы і выбар месца жыхарства; стаў фарміравацца адзіны аграрны рынак і рынак працы. Ствараецца комплексная кіраўніцкая структура ЕЭС: Савет Міністраў ЕЭС, Камісія еўрапейскіх таварыстваў, Еўрапейскі Савет, Еўрапейскі суд, Еўрапейскі парламент. Поспехі ў галіне эканамічнай інтэграцыі прывялі да аднаўлення ў па-чатку 60-х гг. ідэй палітычнай інтэграцыі, у 1961 —1962 гг. распрацоўваліся праекты палітычнай хартыі для стварэння "Саюза народаў". Хоць рознага-лоссі паміж краінамі-ўдзельніцамі адносна прыроды і формы палітычнага са-юза не дазволілі рэалізаваць гэту ідэю, у 1970 г. створана Еўрапейскае палі-тычнае супрацоўніцтва (ЕПС) як інструмент каардынацыі знешняй палітыкі. На другім этапе (сярэдзіна 70-х — сярэдзіна 80-х гг.) заходне-еўра-пейскай інтэграцыі ўдалося прыняць праграму еўрапейскага валютнага су-працоўніцтва (у 1979 г. ствараецца Еўрапейская валютная сістэма - ЕВС), стварыць механізм знешнепалітычных кансультацый. На Міланскай сустрэчы кіраўнікоў Супольнасці летам 1985 г. быў вы-значаны шлях да Еўрапейскага Саюза праз стварэнне эканамічнай прасторы без унутраных межаў, уключэнне ў сферу яго дзейнасці пытанняў бяспекі і абароны, удасканаленне механізму прыняцця рашэнняў праз расшырэнне паўнамоцтваў Еўрапейскага парламента. Важным крокам на гэтым шляху было прыняцце Адзінага Еўрапейскага акта (АЕА), які ўступіў у сілу ў 1987 г. У ім былі дэталёва вызначаны ІІрававыя рамкі складвання адзінага рынку, супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы, у галіне абароны на-вакольнага асяроддзя і стварэнне з гэтай мэтай адзінай эканамічнай і прававой базы. Вехай у гісторыі наглыблення еўрапейскай інтэграцыі стала падпісанне ў Маастрыхце ў лютым 1992 г. 12 краінамі Дагавора аб Еўрапейскім Саюзе, які прадугледжваў яго трансфармацыю ў эканамічны, палітычны і валютны саюз. Значэнне гэтага дагавора параўнальна з Парыжскім і Рымскім дагаво-рамі — новая, трэцяя ступень заходнееўрапейскай інтэграцыі. Маастрыхцкі дагавор сведчыў аб заканчэнні 35-гадовага перыяду ў гіс-торыі ЕС, паколькі супольнасць будуецца фактычна на прынцыпах федэра-лізму, што дапускае пераход да правядзення адзінай знешняй палітыкі, су-месныя дзеянні ў абарончых пытаннях, адзінай еўрапейскай прасторы, адзі-най валюты, больш шырокіх паўнамоцтваў для Еўрапейскага парламента. Ядром ЕС па-ранейшаму застаецца Еўрапейская эканамічная суполь-насць, якая ўключае эканамічны і валютны саюз. Другая апора — агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі. Яна засноўваецца на наступных прынцыпах: абарона агульных каштоўнасцей, асноўных інтарэсаў і незалежнасці Еўрапейскага Саюза; умацаванне бяспекі Саюза і яго дзяржаў-членаў; захаванне міру і ўмацаванне міжнароднай бяспекі ў адпаведнасці з прынцыпамі Устава ААН, Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, прапанаваным у Хельсінкскім заключным акце 1975 г.; садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву; умацаванне і развіццё дэ-макратыі і правазаконнасці, забеспячэнне захавання правоў чалавека і асноўных свабод грамадзян. Трэцяй апорай палітычнага саюза стала супрацоўніцтва ў галіне права-суддзя і ўнутраных спраў. Яно ўключае барацьбу з гандлем наркотыкамі і іншымі аспектамі міжнароднай злачыннасці, рашэнне праблемы іміграцыі і атрымання палітычнага прытулку і г.д. Такім чынам, у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст. склалася і разві-валася новая сістэма міжнародных адносін, заснаваная на біпалярнасці свету, У цзнтры яе знаходзіліся вялікія дзяржавы — СССР і ЗША, краіны - ўладальніцы ядзернай зброі, маючыя розныя эканамічныя і палітычныя сіс-тэмы, са сваімі саюзнікамі і сатэлітамі. На арэну сусветнай палітыкі пасту-пова выходзяць краіны "трэцяга свету", якія пачынаюць аказваць уплыў на геапалітычную сітуацыю ў свеце.
60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна Пачатак перамен у грамадска-палітычным жыцці СССР, у тым лiку i БССР, быў звязаны са смерцю Сталiна (5 сакавiка 1953 г.) i перастаноўкамi ў вышэйшых эшалонах улады. Cама па сабе смерць правадыра выклiкала са-праўдны шок у грамадстве. У Маскве пад час жалобных мерапрыемстваў за-гiнула шмат народу. У Мiнску некалькi cутак запар да помнiка Сталiну цяг-нулiся сотнi тысяч людзей, каб выказаць свой смутак. Неўзабаве з Прэзiдыуму ЦК КПСС было выведзена 15 чал з 25, а коль-касць кандыдатаў скарочана з 11 да 4. У вынiку пасаду Старшынi Савета Мі-ністраў заняў Малянкоў (ён жа старшынстваваў на пасяджэннях Прэзiдыуму ЦК), Хрушчоў узначалiў узначалiў Сакратарыят ЦК КПСС, Берыя – Міністэрства унутраных спраў (якi аб’ядноўваў ранейшыя МУС i Міністэрства дзяржаўнай бяспекі), Булганiн - Мiнiстэрства Абароны (яго намеснікі Васiлеўскi i Жукаў), Варашылаў - старшыня Вярхоўнага Савета, Швернiк – Усесаюзнага Цэнтральнага Савета прафесійных саюзаў. Здавалася, што замены Сталіну ніколі не будзе, таму ў газетах усё час-цей пра прынцып калектыўнага кiраўнiцтва. У БССР, абласцях i раёнах адбылiся пленумы, прысвечаныя ўмацаванню калегiяльнасцi ў рабоце партыйных органаў, развiццю крытыкi i самакры-тыкi, павышэнню адказнасцi перад камунiстамi. Мiнуў трэцi месяц пасля смерцi Сталiна, а канчатковае пытанне аб но-вым кiраўнiку яшчэ не было вырашана. У цэнтры да ўлады iмкнецца Берыя. Яго палiтычны курс пакуль невыразны, але мае прыкметы лiбералiзацыi. Пе=рапыняюць “справу ўрачоў”. Летам на волю вып. 1.181.264 зняволеных 2. 526.402 Назiраецца iмкненне абаперцiся на нацыянальныя кадры. Эмiсары шэфа аб’яднанага МУС-МДБ едуць у Прыбалтыку, Украiну, на Беларусь, дзе кi-раўнiкi “некарэннай” нацыянальнасцi, у асноўным рускiя, тэрмiнова замя-няюцца на “нацыяналаў”. Кiруючая тройка ў асобе Мялянкова–Берыя–Хру-шчова на падставе вывучэння камiсiяй становiшча спраў на Беларусi дае ўказанне: “тав Патолiчава патрэбна адклiкаць, а прызначыць Зiмянiна”. Яшчэ некалькi месяцаў таму М. В. Зiмянiн быў другім сакратаром ЦК КПБ, яго добра ведалi ў рэспублiцы па партызанскiх справах. Але каб змя-нiць Патолiчава, якi ўжо тры гады працаваў у Мiнску i карыстаўся аўтарытэ-там, патрэбны былi важкiя падставы. Таму ў цэнтры падрыхтавалi запiску аб становiшчы спраў на Беларусi. На яе падставе Прэзiдыум ЦК КПСС 12 чэр-веня 1953 прыняў пастанову “Пытаннi Беларускай ССР i задачы партыйных арганiзацый Кампартыi Беларусi” 25 чэрвеня у Мінску быў склiканы Пленум ЦК КПБ з удзелам сакратароў гаркомаў i райкомаў, адказных работнiкаў ЦК, СМ, грамадскiх арганізацый i творчых саюзаў. У парадак дня паставiлi два пытаннi – пастанову ЦК КПСС i задачы камунiстаў Беларусi i арганiзацыйнае пытанне. Адкрыць Пленум давялося сакратару ЦК па iдэалогii. Першы сакратар С. Н. Патолiчаў лiчыўся фактычна адхiленым, а з пяцi астатнiх сакратароў у гэты час заставаўся на сваёй пасадзе толькi Гарбуноў. Старшыня даў слова М. В. Зiмянiну. Гэта быў першы ў гiсторыi КПБ даклад на Пленуме, якi чы-таўся на беларускай мове. Так здарылася, што разам з крытыкай Патолiчава высветлiлася неабходнасць у яго далейшай працы на пасадзе I сакратара. I Малянкоў, Хрушчоў i Берыя былi вымушаны пагадзiцца з гэтым. А 26 чэрвеня 1953 г Берыя i яго блiжэйшыя намеснiкi - Абакумаў (былы МДБ), Кабулаў, Мяркулаў, Дэканозаў, былi арыштаваны. Пасаду мiнiстра МУС заняў Круглоў. 2-7 лiпеня 1953 на Пленуме ЦК КПСС з дакладам “Аб крымiнальных антыпартыйных i антыдзяржаўных дзеяннях Л. П. Берыя” выступiў Малян-коў. Размова выйшла далёка за межы Берыя i закранула асобу Сталiна. Але асноўная вiна за злоўжываннi ахоўных органаў ускладалася на Берыя. У вы-нiку ён быў выведзены з ЦК, выключаны з партыi, прыцягнуты да крымi-нальнай адказнасцi, акрамя таго, абвiнавачаны ў шпiянажы на карысць ан-глiйскай разведкi i растраляны ў снежнi таго ж 1953 года. Пленум выказаўся за ўзмацненне калектыўнага кiраўнiцтва, за пад-парад-каванне МУС партыйным органам. Але сам тэкст пастановы апублiкаваны не быў, за выключэннем асуджэння Берыя як ворага народа. Некаторая iнфар-мацыя пасылалася праз закрыты лiст партыйным арганізацыям. Лiпеньскi Пленум меў пераломнае значэнне ў аздараўленнi ўнутрыпар-тыйнага i дзяржаўнага жыцця. У Малянкова з’явiлася магчымасць стаць афiцыйным лiдэрам у партыi, але неўзабаве з’явiлася кампрамiсная кандыдатура. Вераснёўскi Пленум ЦК КПСС усталяваў пасаду Першага сакратара ЦК КПСС i па прапанове Малянкова абраў на яе М. С. Хрушчова. З гэтага часу назiраецца прыкметная тэхнакратызацыя партапарату, звяза-ная з актуалiзацыяй гаспадарчых праблем краiны. Так, у канцы 1955 у скла-дзе сакратароў райкомаў i гаркомаў КПБ знаходзiлася 137 IТР i спецыялiстаў сельскай гаспадаркi. Шырока ўваходзiлi ў практыку сумесныя пастановы ЦК КПСС i Саўмiна СССР, якiя павiнны былi сведчыць аб узмацненнi функцый савецкiх органаў, але на справе, як i раней, вызначальную ролю ва ўсiх сфе-рах жыццядзейнасцi краiны адыгрывалi партыйныя кiраўнiкi. На 1 студ 1954 у шэрагах КПСС знаходзiлася 6, 9 млн камунiстаў, з iх 129 585 у КП Беларусі. Адбыўся абмен парт дакументаў, павысiлася ўвага да прыёму ў партыю моладзi. Быў прыняты шэраг пастаноў, накiраваных на паляпшэнне дзейнасцi дзяржаўнага апарату. Да пачатку 1954 адм-кiраўнiчы апарат займаў 1/8 ад усiх рабочых i служачых. Усе спробы скарацiць гэты апарат не мелi поспеху. Каб пазбегнуць звышцэнтралiзацыi кiруючых функцый, былi значна пашы-раны правы саюзных рэспублiк i мясцовых органаў. Адной з самых характэрных падзей другой паловы 50-х – перагляд спраў людей, пацярпеўшых у час сталiнскiх рэпрэсiй у 30-я гг. Паводле ўказа Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР “Аб амнicтыi” (27 сакавіка 1953) 30 красавiка 1954 Вярхоўны суд СССР рэабiлiтаваў ахвяр так званай “ленiнградскай справы” (Вазнясенскi, Кузняцоў, Радзiёнаў) i пакараў тых, хто фабрыкаваў яе: былы МДБ Абакумаў i тры яго памагатыя былi рас-страляны. У чаканнi суда памёр i мiнiстр Унутраных Спраў БССР Цанава. У гэты ж час былi перагледжаны ўсе асноўныя “справы” пасляваеннага часу, звязаныя з рэпрэсiямi. Аднак Хрушчоў не асмелiўся пайсцi на перагляд палiтычных працэсаў 30-х гг. Але ў асобных выпадках рэабiлiтацыя датычы-ла i асуджаных у З0-я.: Касiёр, Чубар, Постышаў, Рудзутак, Косараў, Гамар-нiк, Эйхе i iнш. Разам з тым, партыя i ўрад рабiлi захады, накiраваныя на прадухiленне ў будучым такiх жа парушэнняў дзяржаўнай законнасцi. Так, 1 верасня 1953 была скасавана так званая “Асобая Рада”, захаваная Берыя з сакавiка пры злiццi МДБ i МУС. Надалей адзначалася, што крымiнальнае пакаранне магло быць назна-чана толькi па прыгавору суда. У сак 1954 на новай падставе быў утвораны Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Саўмiне СССР i саюзных рэспублiк. Кадры КДБ зацвярджалiся ў вышэйшых партыйных i дзяржаўных органах. Паводле пастановы Прэз Вярхоўнага Савета СССР “Аб пракурорскiм наглядзе” ад 24 мая 1955 выкананне законнасцi зрабiлася адным з прыярытэтных накiрункаў дзяржаўнай палiтыкi. Арышты без санкцыi пракурора лiчылiся недапушчаль-нымi. Яшчэ ў 1953 г скасавана забарона шлюбаў памiж грамадзянамi СССР i iншаземцамi, у 1954 крымiнальная адказнасць цяжарных жанчын за ўчы-ненне абортаў. 17 верасня 1955 з'явiўся ўрадавы ўказ “Аб амнiстыi савецкіх грамадзян, якiя супрацоўнiчалi з акупантамi ў перыяд ВАВ 1941-45 гг. Як нi парадак-сальна, але і яна не закранула праблемы трапiўшых у палон. Лiквiдаваўшы найбольш адыёзныя рудыменты сталiншчыны (ГУЛАГ, пазасудовыя крымiнальныя органы), апарат КПСС аказаў падтрымку Хру-шчову, але не лiквiдаваў камандна-адмiнiстрацыйную сiстэму, бо сам з’яў-ляўся яе часткай. Негалосна прынятая лiнiя на спыненне палiтычных рэпрэсiй не выкры-вала iх крынiц i асабiстай ролi ў iх Сталiна. Былыя сталiнскiя саратнiкi, якiя заставалiся пры ўладзе, не маглi на гэта пайсцi. Больш таго, афiцыйная парт прапаганда не толькi не iмкнулася выкрыць Сталiна, але, наадварот, умацоў-вала мiф аб iм як вялiкiм правадыры, вялiкiм ленiнцы i г. д. У снежнi 1954 шырока адзначалася яго 75-годдзе. Друк адкрыў з гэтай нагоды спецыяльную рубрыку, дзе з’явiлiся cпецыяльныя артыкулы “I. В. Сталiн - вялiкi прадаў-жальнiк cправы Ленiна”. Iмя Сталiна штодзень упамiналася ў дакладах, вы-ступленнях кiраўнiкоў партыi i дзяржавы. 4 студзеня 1955 Пленум ЦК КПСС прыняў рашэнне ўрачыста адзначыць 22 красавiка – дзень памяцi У.I. Ленiна. У перспектыве ў гэты дзень шырока асвятлiць значнасць i непераможнасць iдэй м/л i дасягнутыя поспехi ў будаў-нiцтве камунiзму. Напярэдаднi свята праводзiць урачыстыя сходы парт, сав i грамадскiх арганiзацый, а таксама даклады i гутаркi на прадпрыемствах, ва ўстановах, калгасах, аб жыццi i дзейнасцi Ленiна. Стваралася вельмi супярэчлiвая сiтуацыя, пры якой iдэалагiчная крытыка культу асобы, акцыi па перадоленнi яго наступстваў, усё больш адрывалася ад свайго галоўнага суб’екту. Пэўныя выхады са складанага становiшча вы-значыў ХХ з’езд КПСС (14-25 лютага 1956) паводле даклада Хрушчова “Аб кульце асобы i яго вынiках”. ХХ з’езд КПСС, стаў этапным пунктам у развiццi краiны, у тым лiку БССР. Справаздача ЦК надавала надзею аб пераадоленнi сталiнcкiх пару-шэнняў у жыццi грамадства. У гэтым жа накiрунку была вытрымана паста-нова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня 1956 “Аб пераадоленнi культу асобы i яго наступст-ваў”. Па ўказаннi ЦК КПСС следчымi органамi БССР праведзена праверка су-довых спраў даваенных гадоў. У вынiку было ўстаноўлена, што iснаванне на Беларусi антысавецкага падполля ў 1937-38 было вынiкам фальсiфiкацыi, а шэраг асоб - Гiкала, Галадзед, Кнорын, Убарэвiч, Чарвякоў, Шаранговiч, А. I. Крынiцкi, Валковiч, Дзенiскевiч, Стакун падлягалi першачарговай рэабiлi-тацыi. Усяго з 1956 па 1962 было рэабiлiтавана 29012 чал., далёка не ўсе. Да 1994 г. гэта лiчба дасягнула больш як 160 тыс. У чэрвенi 1957 выявiлася спроба рэанiмацыi сталiнскiх метадаў кiраў-нiцтва. На Прэзiдыуме ЦК Молатаў i Малянкоў паставiлi пытанне аб вы-зва-леннi Хрушчова ад пасады I сакратара. Iх падтрымалi Варашылаў, Кагановiч, Булганiн, Пярвухiн, Сабураў. Супраць – Мiкаян, Суслаў, Кiрычэнка. З апорай на ўзброеныя сiлы (Жукаў) i КДБ (Сяроў) большасць членаў ЦК асудзiлi “антыпартыйную групу” i выключылi iх з партыi. Яшчэ больш моцны ўдар па прыхiльнiках Сталiна быў нанесены ХХ з’ездам КПСС (17-31 кастрычнiка 1961 г.), калi ў адпаведнасцi з рашэннем дэлегатаў труна з целам “правадыра ўсiх часоў i народаў” была вынесена з маўзалея, помнiкi ў яго гонар убраны з плошчаў i г. д. Не менш важнай падзеяй, якая адбылася на з’ездзе, стала прыняцце но-вай, трэцяй па лiку партыйнай праграмы, названай Праграмай пабудовы ка-мунiзму. Для яе рэалiзацыi ставiлася на мэце стварэнне адпаведнай МТБ, па-ступовае пераўтварэнне сацыялiстычных грамадскiх адносiн у камунiстыч-ныя i фармiраванне новай асобы. У 1958 г. адбыўся вiзiт у Мiнск Хрушчова. З дакладам на беларускай мо-ве выступаў К. Т. Мазураў. Але Хрушчоў у выступленні перад студэнттамі заўважыў, што менавіта беларусы першымі пабудуюць камунізм, бо яны першымі перайшлі на рускую мову. Пераход савецкага народа да новага этапу свайго развiцця абумоўлiваў яшчэ большага ўзрастання ролi i значнасцi Камунiстычнай партыi. Адпавед-ным чынам гэта запатрабавала ўмацавання камандна-бюракратычнай сiстэмы i вяртання да сталiнскiх метадаў кiравання. САВЕТЫ Дэмакратызацыя жыцця станоўча адбiлася на дзейнасцi Саветаў усiх узроўняў. Саветы пачалi лепш выконваць свае гаспадарчыя, арганiзацый ныя i культурна-выхаваўчыя функцыi. У другой палове 50-х на Беларусi, як i паў-сюдна, пачалося абмеркаванне народам дакументаў i законаў, распра-цава-ных ЦК або ўрадам. Праводзiлiся агульнасаюзныя i рэсп нарады па пытаннях развiцця прамысловасцi i сельскай гаспадаркі. Палажэннi аб сельскiх, пасялковых, раённых, гарадскiх Саветах, зацвер-джаныя Вярхоўным Саветам БССР у 1957-58, адлюстравалi iмкненне да раз-вiцця савецкай дэ-макратыi. Яны заканадаўча замацавалi правы iнтэрпеляцыi дэпутатаў, усталявалi iх недатыкальнасць, вызначылi iнш правы i абавязкi. У 1950-х гг была пашырана самастойнасць саюзных рэспублiк ў галiне вырашэння мясцовых пытанняў сац-эканамiчнага, культурна-выхаваўчага i палiтычнага развiцця. У веданне ўрада Беларусi перадавалiся многiя пытаннi планавання прамысловасцi, размяшчэння прадпрыемстваў i ўстаноў, што раней знаходзiлася ў кампетэнцыi саюзнага ўрада. Пашырэнне правоў саюзных рэспублiк вяло i да ўзрастання ролi ВС, СМ БССР ва ўсiх галiнах жыцця рэспублiкi. Яно было ўзмоцнена тым, што рэс-публiкi атрымалi права на распрацоўку ўласных грамадзянскiх i крымiналь-ных кодэксаў, на адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне. У 1954-55 г. колькасны склад адм-кiруючага апарату зменшылася на 11 тыс чал, што дало дзяржаве эканомiю ў 71 млн руб i дазволiла накiраваць у мясцовыя Саветы звыш 700 вопытных iнструктараў. Тым не менш, ва ўмовах панавання КПСС сапраўднага паўнаўладдзя Саветаў так i не ўдалося дасяг-нуць. Iх кiраўнiцтва абiралася пад партыйным кантролем i пры прамым i непасрэдным удзеле камунiстаў. Роля шэраговых дэпутатаў Саветаў, нават з лiку партыйцаў, таксама была нязначнай. Вядома, што крытыка культу асобы Сталiна не магла не адбiцца на аўтарытэце ўсёй партыi, таму ў гэты час на першы план выстаўлялася задача уцягнення насельнiцтва ў рознага кшталту палiтычныя кампанii, каб не да-пусцiць дыскрэдыдацыi ўсёй камунiстычнай iдэалогii. Адным са сродкаў пераканання людзей аб Савецкай краiне як самай дэмакратычнай у свеце, з’яўлялiся выбарчыя кампанii. На працягу 1950-х гг працоўныя Беларусi двойчы бралi ўдзел у выбарах у ВС СССР, двойчы ў ВС БССР i тройчы ў мясцовыя органы рэспублiкi. За безальтэрнатыўны спiс кандыдатаў блоку камунiстаў i беспартыйных галасавала звыш 99 % выбаршчыкаў. У складзе Вярхоўнага Савета i Савета Міністраў БССР дамiнавалi людзi, якiя праславiлi сябе ў барацьбе з ворагам. З 1948 па 1968 пасаду старшынi Прэзідыуму ВС займаў Казлоў, урад з 1956 па 59 – Аўхiмовiч, а з 1959 па 1978 - Кiсялёў. ПРАФСАЮЗЫ Пасля 1953 г было нямала зроблена па актывiзацыi прафсаюзаў, якiя з году ў год раслi колькасна. Калi ў 1951 у праф ар-цыi БССР налiчвалася 815 тыс, то да IХ з’езда ў сак 1960 г ужо 1 988 400, амаль увесь рабочы клас i iнтэлiгенцыя. Самая масавая непалiтычная арганiзацыя На неабходнасць павышэння ролi прафсаюзаў звярнуў увагу Х з’езд у 1954 г. Ён запатрабаваў ад усiх работнiкаў больш поўна выкарыстоўваць свае правы ў кiраваннi вытворчымi справамi, арганiзацыi сац спаборнiцтваў, паляпшэннi дабрабыту сав людзей. Для заахвочвання пераможцаў у рэспублi-канскiм спаборнiцтве ў 1957 г быў устаноўлены Пераходны Чырвоны Сцяг i грашовыя прэмii. Найбольш плённым у пасляваенны час для бел прафсаюзаў з’яўляўся 1958 г., калi адбыўся Пленум, а затым i 8 з’езд яго лепшых прадстаўнiкоў. Старшыня Белсаўпрофа - I. М. Макараў. 74 члены i 25 кандыдатаў. Так, УIII з’езд прафсаюзаў БССР (май 1958) падвёў вынiкi сваёй дзей-насцi за пасляваенныя гады i акрэслiў шляхi павышэння ролi ў сац будаўнiц-тве: больш актыўна займацца арганiзацыяй сац спаборнiцтва, умацаваннем працоўнай дысцыплiны, уздымам творчай актыўнасцi рабочых i IТР. Яны ўзначалiлi барацьбу працоўных калектываў за эфектыўнае выкарыстанне тэхнiкi i абсталявання, эканомii сыравiны i матэрыялаў. У адпаведнасцi з пастановай СМ БССР (1958 г.) Дзяржплан, Мiнiстэр-ствы i ўстановы БССР павiнны былi разглядаць пытаннi планавання, ар-ганiзацыi вытворчасцi, зарплаты, культурна-бытавога абслугоўвання i г. д., якiя закраналi iнтарэсы працоўных, з удзелам прадстаўнiкоў прафсаю-заў або пасля ўзгаднення з прафсаюзамi. У лiпенi 1958 Прэз ВС СССР зацвердзiў палажэнне аб правах фабрычных, заводскіх i мясцовых камiтэтаў. Згодна з iм пашыралiся iх правы ў вытворчай дзейнасцi калектыва, у кi-раўнiцтве сацыялістычным спаборнiцтвам, у працоўных, фiнансавых i бы-тавых адносiнах. Па новаму палажэнню без згоды мясцовага камiтэта адмiнi-страцыя не мела права звальняць рабочых i служачых. У распараджэнне Са-ветаў прафсаюзаў перадаваўся бюджэт прафсаюзаў, бюджэт па страхаваннi, пытаннi па ахове працы i тэхнiкi бяспекi, а з 1961 – cанаторыi i дамы адпа-чынку. Варта адзначыць, што асноўнай задачай прафсаюзаў з’яўлялася вы-творчая сфера. Па iх iнiцыятыве спаборнiцтвы “за званне брыгад выдатнай якасцi”, “за эканомiю iнструментаў”, “за сумяшчэнне прафесiй” (1951-55). Усяго удзельнiчала 95, 2% працоўных. З 1958 г - рух за званне ударнiкаў i брыгад камунiстычнай працы. Пасля 10 з’езда (1962) за пераход перадавiкоў на адстаючыя ўчасткi, за званне “майстар-залатыя рукi” Актывiзацыя прафсаюзаў выявiлася таксама ў выхаваўчай i культурна-асветнiцкай сферах. Яны з’яўлялiся арганiзатарамi шматлiкiх мерапрыем-стваў па прапагандзе перадавых метадаў працы, камунiстычнага выхавання насельнiцтва, праяўлялi клопат аб стварэннi належных умоў для культурнага адпачынку працоўных i iх дзяцей, развiццю турызму, мастацкай самадзей-насцi. Па iнiцыятыве прафсаюзаў каля 600 прадпрыемстваў каля 600 прад-прыемстваў i ўстаноў будавалi жыццё на свае сродкi. Для кантролю за ходам жыллёва-бытавога будаўнiцтва прафсаюзы прыцягнулi каля 30 тыс чал. Такiм чынам, першыя крокi, зробленыя ў 50-я гг. па дэмакратызацыi асноў савецкага ладу спрыялi пашырэнню правоў прафсаюзаў, актывiза-цыi iх работы, павелiчэнню iх уплыву на ўсе сферы жыцця рэспублiкi. КАМСАМОЛ У1950-я гг. раслi i ўмацоўвалiся камсамольскiя арганiзацыi рэспублiкi. Узрастала iх роля ў грам-палiтычным i гаспадарчым жыццi i ў выхаваннi мо-ладзi. Характэрнай прыкметай часу стала iх колькаснае павелiчэнне. Калi ў 1950 г. у шэрагах ЛКСМБ налiчвалася 367, 5 тыс камсамольцаў, то да 1961 г. ужо 620,5. У 1959-60 гг. I сакратаром ЦК з’яўляўся Крывулiн, у 60-64 – Мак-сiмаў, 64-70 - Жабiцкi i г. д. Высокi аўтарытэт у час вайны i пасляваеннага аднаўлення. Строгi адбор у члены арганiзацыi. Кадры для партыйна-савецкай наменклатуры. Шэфства камсамола над пiянерскай арганiзацыяй. Актыўнасць камсамольцаў выявiлася ў барацьбе за сац спаборнiцтва, за ўздым прамысловасцi i сельскай гаспадаркi. Па заклiку партыi камсамол Беларусi ўзяў удзел у асвваеннi цалiны i абложных зямель у Казахстане, Сiбiры, На Алтаi i Урале. Толькi ў 1954-55 гг. у камiтэты паступiла звыш 100 тыс заяў аб жаданнi паехаць на цалiну. З 1954 па 1960 г на пастаянную працу выехала звыш 60 тыс дзяўчат i юнакоў. З 1960 г Беларусь пачала шэфства над Какчэтаўскай вобл Казахстана. У 1958 г. у БССР працавала 7 тыс камсамольскiх палiтгурткоў з удзелам каля 150 тыс чал. Тысячы камсамольцаў рыхтавалася да паступлення ў партыю. З паслабленнем “халоднай вайны” i пранiкненнем звестак аб жыццi моладзi за мяжой узмацнiлася патрэба ў актыўнай iдэалагiчнай працы (стыля-гi, рок-н-рол) Узяўшы курс на пабудову камунiзму, партыя ўзняла тэзiс аб павышэннi сваёй ролi ў жыццi краiны. Адзiнай пануючай iдэалогiяй працягвала заста-вацца камунiстычная. Пагаршэнне спраў у эканомiцы абвастрала сацыяльную напружанасць у грамадстве. Рабочыя выказвалi нездавальненне недахопам спажывецкiх тава-раў, ростам цэн (Навачэркаск, 1962); cялян раздражняў па-датковы наступ на iх асабiстую гаспадарку i невялiкiм памерам аплаты сваёй працы; вайскоўцы былi незадаволены аднабаковым скарачэннем савецкiх узброеных сiл, ад-праўкай у адстаўку афiцэраў без кампенсацый i перспектыў на ўладкаванне на працу. Адстаўка Жукава за “банапартызм” i iмкненне паставiць сябе вы-шэй за партыйныя органы. Частыя перабудовы i рэфармаваннi кiруючых структур непакоiлi шмат-лiкае партыйнае i дзяржаўнае чыноўнiцтва. Асаблiвае незадавальненне вы-клікалi прынцып (прыняты ХХII з’ездам КПСС) змяняемасцi кадраў (штогод 25%), падзел абкомаў на прамысловы i сельскагаспадарчы аддзелы, лiк-вiдацыю райкомаў i iнш. Акрамя таго, узмацнiлася арганiзацыйная блытанiна, калi партыйныя i савецкiя органы падзялiлiся па гаспадарчаму прынцыпу (на Беларусi - у снежнi 1962- студзенi 1963), стварылiся калгасна-саўгасныя ўпраўленнi, а сельскiя райкомы ператварылiся ў партыйныя камiтэты гэтых упраўленняў. Для кiраўнiцтва партыйнымі арганiзацыямi прадпрыемстваў i будоўляў, раз-мешчаных у сельскай мясцовасцi, былi створаны 23 занальныя прамыслова-вытворчыя камiтэты. У вынiку раён як адмiнiстрацыйна-гаспадарчая адзiнка разрываўся на часткi. З яго складу штучна выдзялялiся так званыя прамыслова-вытворчыя зоны. Стваралiся адпаведныя абласныя камiтэты партыi па кiраўнiцтву пра-мы-словасцю, будаўнiцтвам i сельскай гаспадаркай. Iмкненне Хрушчова ўзмацнiць iдэалагiчны ўцiск у лiтаратуры (Б. Па-стэрнак, А. Вазнясенскi), выяўленчым мастацтве (Э. Неiзвесны, абстракцыя-нiсты), музыцы (фармалiзм) i г. д. выклiкала негатыўнае да яго стаўленне з боку iнтэлiгенцыi. Усё савецкае грамадства ў цэлым негатыўна аднаслася да яго заяў адносна магчымасцi CCCР за кароткi час абыйсцi па эканамiчных паказчыках перадавыя краiны свету i не пазней 1980 пабудаваць камунiзм. У вышэйшых эшалонах улады наспела змова. 13 кастрычнiка 1964 на пясяджэннi Прэзiдыума ЦК КПСС Хрушчову былi прад’яўлены прэтэнзii за развал сельскай гаспадаркi, за злоўжываннi ў кадравай палiтыцы, за праявы культу яго асобы. Больш падрабязна гэта прагучала назаўтра, 14 кастрычнiка 1964 г у дакладзе пленуму ЦК Суслава “Аб ненармальным становiшчы, што склалася ў Прэзiдыуме ЦК у сувязi з няправiльнымi дзеяннямi Хрушчова”. Паводле асабiстай просьбе Хрушчова “па ўласным жаданнi” ён быў вызва-лены ад займаемых пасад I сакратара ЦК i старшынi СМ.
НЕКАТОРЫЯ ВЫСНОВЫ
Кароткачасовы перыяд парасткаў дэмакратызацыi грамадска-палітычнага ладу названы хрушчоўскай “адлiгай”. Рэзкiя кантрасты: з аднаго боку – навукова-тэхнiчны прагрэс (космас, яд-зерная зброя), з другога – хранiчнае адставанне ў сельскай гаспадарцы, дэ-фiцыт прадуктаў спажывання. Наданне большых правоў Саветам і прафсаюзам, а з другой – па-раней-шаму, рэальная ўлада ў руках партыі. Узяўшы курс на пабудову камунiзму, партыя ўзняла тэзiс аб павышэннi сваёй ролi ў жыццi краiны. Адзiнай пануючай iдэалогiяй працягвала заставацца камунiстычная. Барацьба з культам асобы, а з другога боку ўсхваленне КПСС і пачатак культу самога Хрушчова. Амнiстыя i рэабiлiтацыя, а з другога боку – барацьба з iншадумцамi, спецсховiшчы, цэнзура, адсутнасць галоснасцi, “Новачэркаскi растрэл”. Аднаўленне законнасці і яе парушэнні (“Новачэркаскi растрэл”, справа валютчыкаў) Энтузiязм мас i валюнтарызм улад. Адсюль самадыскрэдытацыя сiстэмы (цяга да заходняга, анекдоты, палi-тыч-ая iндэферэнтнасць) Крытыка Сталіна абярнулася крытыкай партыі, асабліва, наменклатуры. За гэта і адбылося адхіленне Хрушчова.
61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг. 1. Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі Як вядома II сусветная вайна прынесла вялікія матэрыяльныя і людскія страты. На франтах, пад бомбамі, у палоне і г. д. загінула шмат грамадзян многіх іншых краін, усяго больш за 50 млн чал. 3 народаў СССР большасць ахвяр прыпадае на рускіх, украінцаў, яўрэяў і беларусаў. Што датычыць грамадзян нашай рэспублікі, то да апошняга часу дакладна невядома, колькі іх загінула ў вайне. Прынята лічыць, што ад чвэрці да трэці 10 мільённага на-сельніцтва даваеннай БССР. У іх ліку загінуўшыя ў баях, расстраляныя ў час карных экспедыцый, замучаныя ў концлагерах. Вядома, што каля 380 тыс нашых землякоў, у асноўным,моладзь, было вывезена ў Германію, адкуль вярнуліся далёка не ўсе. Акупанты разбурылі і спалілі 209 з 270 гарадоў і пасёлкаў БССР, 9200 сёл і вёсак. 627 вёсак было знішчана разаы з жыхарамі (Хатынь, Дальва). Каля 3 млн жыхароў засталіся без жытла. Было разбурана больш як 10 000 фабрык і заводаў, 96% энергетычных магутнасцяў, у выніку зніклі цэлыя прамысловыя галіны. Ушчэнт былі разрабаваны калгасы, саўгасы, МТС. 3-за недахопу рабочых рук і інвентару пасяўныя плошчы скараціліся амаль напалову. Пагалоўе коней скарацілася на 61 %, буйнарагатай жывёлы - на 69, коз і авечак - на 78, свіней - на 89 %. Было разбурана шмат медыцынскіх і культурных устаноў. У грашовым вы-мярэнні БССР страціла больш паловы сваіх нацыянальных багаццяў. Аднаўленне народнай гаспадаркі пачыналася адразу ж пасля выгнання ворага. Так, ужо ў жніўні 1943 г. выйшла пастанова ЦК УКП(б) і Савецкага ўрада "Аб неадкладных захадах па аднаўленні народнай гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі". Яшчэ ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны савецкі ўрад і ЦК ВКП(б) рас-працавалі першачарговыя мерапрыемства па аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры ў вызваленных раёнах. ЦК КП(б) Беларусі распрацаваў канкрэтныя мерапрыемствы па аказанні неадкладнай дапамогі насельніцтву вызваленых раё-наў, наладжванні аднаўленчых работ, аказанні дапамогі Чырвонай Арміі. Праграму аднаўленчых работ зацвердзіла УІ сесія Вярхоўнага Савета БССР, якая адбылася 21-24 сакавіка 1944 г. у Гомелі. За тры гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі нанеслі вялізныя страты народнай гаспадарцы Беларусі. Яны разбурылі 209 гарадоў і раёных цэнтраў рэспублікі, сцёрлі з твару зямлі 9200 вёсак, 637 вёсак былі знішчаны разам з людзьмі, разбурылі 10338 прамысловых аб'ектаў. Да моманту вызва-лення ацалелі толькі 15 працэнтаў даваенных фабрык і заводаў. Вялізны ўрон панесла беларуская культура. Акупанты разбурылі 7 тыс. школ, разрабавалі 5 144 установы, у тым ліку інстытуты, навукова-даследчыя цэнтры, Акадэмію навук, музеі, тэатры, клубы, Дварцы культуры, звыш 4738 бальніц, амбулаторый. Вялікія цяжкасці перанёс беларускі народ у першыя месяцы жыцця на вызваленнай ад нямецка-фашысцкай акупацыі зямлі. Распачаўшы першыя першыя аднаўленчыя работы жыхары рэспублікі падпарадкавалі іх галоўнай задачы - дапамагчы Чырвонай Арміі ў яе рашаючых баях за поўнае выгнанне фашысцкіх акупантаў з тэрыторыі Беларусі. Беларусь пачала адраджацца з руін і попелу, калі на франтах Вялікай Ай-чыннай вайны яшчэ ішлі ўпартыя баі. Практычна адраджэнне яе народнай гаспадаркі пачалося з нулявой адзнакі. Намаганні працоўных былі накі-раваны галоўным чынам на тое, каб хутчэй увесі ў строй прадпрыемства пра-мысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, якія забяспечвалі неабход-най прадукцыяй фронт і пацярпеўшага насельніцтва. "Усё для фронта, усё для перамогі!" - гэты прынцып стаў важнейшым для працоўных Беларусі, вызваленых ад фашысцкага прыгнёту. У паўразбураных майстэрнях на ўскраіне Мінска ў найкарацейшы тэр-мін было створана прадпрыемства па зборцы аўтамабіляў. Да канца вайны Чырвоная Армія атрымала ад мінчан 8 тыс. грузавікоў. Раней ўстаноўленага тэрміну, у канцы 1944 г., пачаў выпуск прадукцыі для фронта калектыў авіяпрадпрыемства. Да сакавіка 1945 г. ён сабраў 240 і адрамантаваў 237 баявых самалётаў. У сціслыя тэрміны былі адноўлены Мінскі вагонарамонты завод, Ві-цебскія станкабудаўнічыя заводы імя Кірава і імя Камінтэрна, фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі", "Гомсельмаш",Гомельскі паравозарамонты завод і іншыя прамысловыя аб'екты рэспублікі. У 1944 г. далі прадукцыі 179 тэкстыльных, 263 швейных і 487 гарбарных прадпрыемстваў. Да канца года дзейнічалі 15 заводаў рэспубліканскага падпарадкавання і 188 раёных пра-мысловых прадпрыемстваў. Адной з неадкладных задач было аднаўленне транспарту, асабліва чыгунач-нага, ад якога залежыла забяспячэнне фронту. Першы цягнік у вызвалены Мінск прыбыў 10 ліпеня, на сёмы дзень пасля вызвалення, у Маладзечна - 11 ліпеня, у Ліду - 19 ліпеня, і г.д. У самы заходні горад рэспублікі - Брэст цягнікі прыбылі на трэці дзень пасля яго вызвалення. Пераадольваючы цяжкасці, працоўныя Беларусі ўзяліся за адраджэнне на-роднай гаспадаркі. Вясной 1944 г. пачалося аднаўленне больш як 100 прамысло-вых прадпрыемстваў. На іх было занято больш за 40 тыс. рабочых. Аднаўленыя прадпрыемствы дапамагалі Чырвонай Арміі ў рамонце зброі, ваеннай тэхнікі, перапрацоўцы харчовых прадуктаў. Самыя неабходныя тавары пачало атрым-ліваць насельніцтва. Асаблівая ўвага ўдзялялася аднаўленню чыгуначнага транспарту. У лютым 1944 г. на аднаўленні Беларускай чыгункі працавала больш за 5 тыс. чалавек. Да чырвеня 1944 г. яна ў асноўным была адноўлена. Адной з першачарговых народнагаспадарчых задач з'яўлялася аднаў-ленне сельскай гаспадаркі. Дапамогу сельскаму насельніцтву рэспублікі аказалі ваенныя саветы франтоў. Яны накіроўвалі на вёску трактары, гаручае, спецыялістаў па рамонту сельскагаспадарчага інвентару, дапамагалі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, у барацьбе з хваробамі жывёлы. Фактычна на дапамогу беларускім сялянам прыйшла ўся краіна. На працягу некалькіх месяцаў пасля выгнання фашысцкіх акупантаў былі адноўлены амаль усе калгасы і саўгасы рэспублікі. Вясной 1944 г. паўсюдна разгарнуліся работы па аднаўленні і будаўніц-тву жылля. На 1 чэрвеня 1944 г. было адноўлена і пабудавана 8429 жылых дамоў. У вызваленых раёнах аднаўляліся бальніцы, сельскія ўрачэбныя уча-сткі, фельшарска-акушэрскія пункты, аптэкі і іншыя медыка-санітарныя ўста-новы. Клопаты праяўляліся па ўладкавангні дзяцей, якія засталіся без бацькоў. У чэрвені 1944 г. ужо працавала 37 дзіцячых дамоў, у якіх выхоўвалася больш за 3700 дзяцей. Аднаўляліся школы. У чэрвені 1944 г. у вызваленчых раёнах працавалі 1458 школ, вучобай было ахоплена каля 150 тыс. дзяцей. Для падрыхтоўкі педага-гічных кадраў пачалі работу настаўніцкі інстытут у Мозыры, педвучы-лішчы ў Гомелі, Мозыры, Рэчыцы, Крычаве, Клімавічах. 1 кастрычніка 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Да чэрвеня 1944 г. былі адноўлены 24 дамы культуры, 503 хаты-чытальні, 44 гарадскія і раённыя бібліятэкі і абласная бібліятэка ў Гомелі. У лістападзе 1943 г. аднавіла работу кінасетка рэспублікі. У вызваленых раёнах працавала 54 кінаўстаноўкі, 9 кінатэатраў, звыш 5 тыс. радыёкропак. У Беларусі паўсюды аднаўлялі работу школы. У 1944/45 навучальным годзе ўжо дзейнічалі больш за 10 тыс. агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася 1260 тыс. дзяцей. Самому беларускаму народу было б не пад сілу ў кароткія тэрміны адна-віць разбураную гаспадаркі. На дапамогу прыйшла ўся краіна. На працягу 1944 г. ў Беларусь прыбыло 487 вагонаў розных грузаў з Сібіры, Урала, Горкаўскай і Яраслаўскай абласцей, 137 вагонаў з будаўнічымі матэрыяламі, сталлю з Удмурдскай АССР. Толькі з сакавіка 1944 г. па студзень 1945 г. з розных раёнаў краіны ў Беларусь паступіла звыш 10 тыс. грузаў на суму 8200 тыс. рублёў.
Натуральна, што асноўныя фінансавыя і матэрыяльныя рэсурсы на аднаў-ленне эканомікі БССР ішлі з саюзнага бюджэту. Варта прыгадаць таксама, што з цэнтральных раёнаў РСФСР, якія не пацярпелі ад вайны, паступала дапамога, якую зараз прынята называць гуманітарнай. Гэта была сапраўды братняя дапамога ў выглядзе прадуктаў, адзення, школьных прыналежнасцяў для дзяцей і г. д. Дапамога па лініі ААН- Адм дапамогі і аднаўлення гаспадаркі (ЮННРА) УССР перапала 189 млн дол, БССР 61. Размеркаванне гуманітарнай дапамогі не заўсёды справядлівая, больш перападала наменклатуры. Таксама па рэпарацыях 1945 г. паступала сукно, бялізна, мыла. Магутнасці савецкай прамысловасці яшчэ не хапала, каб задаволіць пагрэбы ўсіх. Па ўказанні Савецкага ўрада ў 1944-1945 гг. асобныя расійскія рэгіёны ўзялі шэфства над беларускімі абласцямі. На Беларусь было адпраўлена 10 тыс аўтамашын, 15 тыс сельскагаспадарчых машын, 500 вагонаў розных грузаў, абсталяванне для рамонтных прадпрыемстваў. У першыю чаргу будаваліся і аднаўляліся прадпрыемствы, прадукцыя якіх ішла на патрэбы фронта. У іх ліку – авія- і аўтарамонтны заводы ў Мінску, гомельскі механічны, кры-чаўскі цэментны. Аднаўлялася чыгуначныя дэпо і вагона-рамонтныя заводы. 3 дапамогай шэфаў пабудавана 36 прамкамбінатаў. У аднаўленні прадпры-емстваў бралі ўдзел былыя партызаны Вясной 1945 г., нягледзячы на цяжкасці, пачалася пасяўная кампанія. Звыш 700 тыс пудоў насення калгаснікам давялося дастаўляць са станцый літаральна на сабе. Каля 160 тыс. га было ўскапана ўручную, без цяглавай сілы. Пасля Перамогі над фашызмам уздым разбуранай эканомікі стаў больш імклівым. Павялічыўся прыток транспартных сродкаў, а пасля дэмабілі-зацыі вайскоўцаў і рабочых рук. У кошт рэпарацый сталі паступаць станкі і іншае абсталяванне з Германіі. Дарэчы, да пачатку 50-х гг. да аднаўлення разбура-най гаспадаркі актыўна прыцяг-валіся нямецкія ваенна-палонныя. На 1 жніўня 1945 год у лагерах ваеннапалонных і інт-ных = 98 237 чал. У студзені 1949 - 21 007. Актыўна скарыстоўваліся на аднаўленчых работах. На буд МАЗ і МТЗ 7500, імя Кірава- 1200, на аднаў АН БССР - 800, оперы і ба-лета –1500. Да 1951 г адпраўлены на радзіму. (Але пасля іх ад’езду ў тэатры аж да гэтага часу нехта іграе па начах “Майн лібер Аўгусцін”, але на гэта ніхто не звяртае ўвагі, бо ведаюць, што гэта беспрытульны трубач). Да канца 1945 г. была адбудавана вялікая колькасць прамысловых аб'ек-таў: Гомсельмаш, гомельскі і мінскі станкабудаўтчыя заводы, мінскі радыё-завод і скурзавод "Бальшавік", бабруйскі лесакамбінат, ваўкавыскі цэментны, барысаўскі шклозавод, добрушскі “Герой працы". Да канца 45 г. было адноўлена 9746 калгасаў з 10165, 90 з 92 саўгасаў. У сельскую гаспадарку стала паступаць больш тракгароў і грузавікоў. У кошт рэпарацый сталі прысылацца тысячы галоў буйнарагатай жывёлы і ко-ней. Але ўсё ж даваенны ўзровень пасяўных плошчаў быў дасягнуты толькі ў 1954 г., пагалоўе буйнарагатай жывёлы - у 1955, а свіней - у 1957. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.056 сек.) |