АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 6 страница

Читайте также:
  1. I. Перевести текст. 1 страница
  2. I. Перевести текст. 10 страница
  3. I. Перевести текст. 11 страница
  4. I. Перевести текст. 2 страница
  5. I. Перевести текст. 3 страница
  6. I. Перевести текст. 4 страница
  7. I. Перевести текст. 5 страница
  8. I. Перевести текст. 6 страница
  9. I. Перевести текст. 7 страница
  10. I. Перевести текст. 8 страница
  11. I. Перевести текст. 9 страница
  12. Il pea.M em u ifJy uK/uu 1 страница

4 жнiўня ў Востраве, што на Гродзеншчыне (недалёка ад Лiды), было падпiсана пагадненне, на падставе якога ўлада ў ВКЛ пажыццёва перадавалася Вiтаўту (1392-1430). Як адзначыў мясцовы летапiсец, укняжанню Вiтаўта “рада была ўся зямля Лiтоўская i Руская”.

Так пад вярхоўным суверэнiтэтам Ягайлы непасрэдным уладаром дзяржавы стаў Вiтаўт Кейстутавiч, якi тытулаваўся “supremus dux Lithuaniae” – “вялiкiм князем лiтоўскiм”, “або вялiкiм князем Лiтвы да панам i дзедзiчам зямель Русi”. Хоць пасля прысягi на вернасць Ягайлу i Ядзвiзе ён i знаходзiўся ў васальнай залежнасцi ад Польскага каралеўства, пагадненне 1392 г. у параўнаннi з Крэўскiм актам давала дзяржаве пэўную самастойнасць. Яно стала першым юрыдычна-прававым крокам на шляху да аднаўлення дзяржаўнага суверэнiтэту ВКЛ.

 

12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.

Заняўшы вялiкакняскi пасад (1382-1430), Вiтаўт у першую чаргу прыступiўся да ўмацавання дзяржавы. Асобую яго трывогу выклiкала дзейнасць сепаратыстаў – удзельных князёў. На iх месца ў гарадах i ваяводствах Вiтаўт iмкнуўся паставiць сваiх намеснiкаў. Моцнае супрацiўленне аказваў яго брат па мацi Свiдрыгайла, якi меў удзел у Вiцебску. Каб лiквiдаваць яго мяцеж i змову з крыжакамi, давялося штурмаваць горад i адправiць брата ў кайданах да Ягайлы ў Польшчу. I ў далейшым, распачаўшы ўмацаванне цэнтралiзаванай улады, Вiтаўт ператвараў у сваiх намеснiкаў удзельных князёў, або наогул ставiў замест iх сваiх людзей. Ужо ў 1390-х гг. нiводзiн з вялiкiх удзелаў не меў князя сваёй мясцовай дынастыi.

У 1398 г. памiж польскiм дваром i баярствам ВКЛ узнiк канфлiкт на глебе ўплаты данiны з княства на карысць каралевы Ядзвiгi. Мясцовыя баяры адмовiлiся плацiць данiну Польшчы i аб’явiлi Вiтаўта сваiм каралём.

Узброенага сутыкнення не адбылося, паколькi ваеннае паражэнне ад мангола-татар каля р. Ворсклы 12 жнiўня 1399 г., наадварот, запатрабавала ад Вiтаўта ўмацавання адносiн з Польшчай. Невыпадкова таму ў студзенi 1401 г. у Вiльнi быў падпiсаны акт новай так званай Вiленска-Радамскай унii з Польшай. Сэнс яе заключаўся ў тым, што польскi двор прызнаваў палiтычную асобнасць ВКЛ i пажыццёвую ўладу над iм Вiтаўта. За Ягайлам толькi захоўваўся фармальны тытул вярхоўнага князя. У выпадку ж смерцi Вiтаўта рэальная ўлада павiнна была б перайсцi да Ягайлы. I наадварот, у выпадку смерцi Ягайлы i адсутнасцi ў яго дзяцей-нашчадкаў трона, то польская шляхта мусiла б узгадняць кандыдатуру новага караля з Вiтаўтам.

На пачатку 1400-х гг. Вiтаўту ўдалося ўмацаваць адносiны з Масквой, Ноў-гарадам i Псковам перад пачаткам рашучых сутыкненняў з Тэўтонскiм ордэнам. У лiпенi 1410 Вiтаўт i Ягайла рушылi сумесныя войскi ў Прусiю пад Танэнберг і Грунвальд (у бел. летапiсах каля Дуброўны). Бiтва 15 лiпеня прынесла перамогу аб’яднаным сiлам. У 1411 Ордэн быў вымушаны заключыць Тарунскi мiр, паводле якога ўсе захопленыя iм гарады вярталiся ўладальнiкам, а Жамойць пераходзiла ў пажыццёвае ўладанне Вiтаўта.

Тым не менш, Тэўтонскi Ордэн спадзяваўся на рэванш, меў падтрымку Папы Рымскага i яшчэ ўяўляў сабой сур’ёзную пагрозу славянскаму свету. Гэта таксама запатрабавала чарговай кансалiдацыi сiл ВКЛ i Польшчы. Таму ў кастрычнiку 1413 на з’ездзе польскiх i лiтоўскiх паноў i баяр у Горадлi над Бугам адбылося падпiсанне Акта новай, Гарадзельскай унii. У iм гаварылася, што як дзяржава ВКЛ захавае сваю асобнасць i пасля смерцi Вiтаўта. Лiтоўскiя баяры абавязалiся не выбiраць нiкога вялiкiм князем без згоды Ягайлы, а польскiя – не выбiраць новага караля без узгаднення з вялiкiм князем лiтоўскiм.

Лiтоўскае баярства атрымала прывiлей, якi гарантаваў яму права распараджацца сваёй зямлёй, атрыманай ад бацькоў, i публiчная свабоды. У мэтах зблiжэння з Польшчай заможныя баярскiя роды Лiтвы былi дапушчаны да польскiх шляхецкiх гербаў. Паводле прыкладу Кароны Польскай, у дзяржаве ўтваралiся

2 ваяводствы (Вiленскае i Трокскае) i каштэлянii. Акрамя таго, Гарадзельскi акт умацоўваў хрысцiянства лацiнскага абраду. Таму толькi лiтоўскае баярства зноў атрымала выгады дзякуючы злучэнню з Польшчай i павiнна было стаць апорай унii.

Праваслаўныя князi i баяры ВКЛ у гарадзельскiм з’ездзе наогул не ўдзельнiчалi. На Полацкую, Вiцебскую, Смаленскую землi прынятыя акты не распаўсюджвалiся, i палiтычныя правы праваслаўных князёў i баяраў тут не аспрэчвалiся. Аднак яны страчвалi магчымасць усялякага ўплыву на дзяржаўную ўладу ў цэлым. Беларусы (русiны) паводле паходжання i рэлiгii cкладалi асноўную частку жыхарства ў раёнах Русi Лiтоўскай (Цэнтральная i Заходняя Беларусь), што ўвайшла ў Вiленскае i Трокскае ваяводствы. Адсутнасць у праваслаўных такiх жа прывiлеяў як у каталiкоў сур’ёзна iх дыскрымiнавала. Гэта выклiкала разлад, падрывала грамадскi мiр, якi пагражаў расколам балта-славянскага саюзу на Русь i Лiтву.

Вiтаўту, як нiкому з iншых князёў, удалося надзвычай узмацнiць дзяржаву, якая па-сутнасцi працягнулася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Асаблiва паспяховай была ўсходняя палiтыка. Стварэннем асобнай праваслаўнай мiтраполii 1416 г. (мiт. Рыгор Цамблак) пазбаўляўся ўплыў на праваслаўных вернiкаў княства з боку мiтраполii маскоўскай. Нарэшце пасля таго, як у 1425 г. памёр Васiль I Дзмiтрыевiч яго ўдава Соф’я Вiтаўтаўна стала рэгентшай пры малалетнiм сыне, а праз 2 гады яна ж прыняла пратэктарат бацькi i Маскоўскае Вялiкае княства часова зрабiлася васальным у дачыненнi да ВКЛ.

Дасягнуўшы магутнасцi, Вiтаўт паспрабаваў вырашыць пытанне аб сваёй гегемонii ва Усходняй Еўропе. Для гэтага трэба было разарваць акты 1386 i 1413 г., якiя звязвалi ВКЛ з Польшчай, i стварыць самастойнае каралеўства з Лiтвы i Русi. Ён спадзяваўся на блаславенне Папы Рымскага на каралеўскi тытул. Дзень каранацыi некалькi разоў адкладвалi. 27 кастрычнiка 1430 г. Вiтаўт памёр у Троках, так i не дачакаўшыся iмператарскiх паслоў, што везлi карону.

Грамадзянская вайна. Пасля смерцi Вiтаўта, насуперак дамоўленасцi аб пераходзе ўлады да Ягайлы, князi i баяры Лiтвы i Русi, з’ехаўшыся ў Вiльню, адзiнагалосна абвясцiлi вялiкiм князем Свiдрыгайлу (Баляслава) Альгердавiча (1430-1432). Ягайла быў вымушаны пагадзiцца.

Князь Свiдрыгайла быў вядомы як шчыры супернiк Вiтаўта i працiўнiк зблiжэння з Польшчай. Заняўшы трон, ён адразу ж парушыў 9-ты артыкул Гарадзельскага прывiлея i пачаў раздаваць русiнам важныя дзяржаўныя пасады. Неўзабаве ў яго адбыўся ваенны канфлiкт з Ягайлам. У чэрвенi 1431 г. Свiдрыгайла быў вымушаны падпiсаць абаронча-наступальны саюз з Нямецкiм Ордэнам. Перспектыва поўнага разрыву з Польшчай выклiкала актыўнае супрацiўленне лiтоўскага баярства, якое падтрымлiвала унiю. У вынiку здзейсненага замаху 1 верасня 1432 г. Свiдрыгайла ледзь уратаваўся i ўцёк у Полацк.

Новым князем ВКЛ лiтоўцы абвясцiлi брата памерлага Вiтаўта - князя Жыгiмонта Кейстутавiча (1432-39). Аднак Полацкая, Вiцебская i Смаленская землi, а таксама ўся Украiна не прызналi яго i па-ранейшаму лiчылi сваiм вялiкiм князем Свiдрыгайлу. Дзяржава часова падзялiлася на Лiтву i Русь.

Жыгiмонт адразу ж заручыўся ўзброенай падтрымкай Ягайлы, прызнаўшы яго вярхоўны суверэнiтэт. Свiдрыгайла, са свайго боку, абапiраючыся на Полацк у 1432-33 г. распачаў напады на падуладныя Жыгiмонту землi, у тым лiку на Вiльню i Трокi. У гэтай вайне сутыкнулiся сiлы розных княска-баярскiх партый, а не народных мас.

6 мая 1434 у Троках Жыгiмонт выдаў прывiлей, у якiм абвяшчалася роўнапраўе русiнаў i лiтоўцаў у межах цэлай дзяржавы, так што правы, гарантаваныя каталiкам Гарадзельскiм прывiлеем, пашыралiся на ўсiх падданых, незалежна ад веравызнання. Цяпер i беларуска-украiнскае баярства атрымала гарантыi недатыкальнасцi сваiх зямельных уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, а таксама права на набыццё рыцарскiх гербаў ад лiтоўскiх родаў, пабратаных з польскай шляхтай. Такiм чынам, гэты прывiлей пазбаўляў Свiдрыгайлу магчымасцi палiтычных спекуляцый наконт уцiску ў правах праваслаўных баяраў. Трокскi прывiлей стаў першай пасля 1386 г. законнай асновай раўнапраўя праваслаўных i каталiкоў у ВКЛ. Ён спрыяў кансалiдацыi ўсяго баярства, аб’яднанню Лiтвы i Русi.

Губляючы прыхiльнiкаў, Cвiдрыгайла ў лiпенi 1435 г. сабраў усе сiлы, у тым лiку Нямецкi Ордэн для рашучай бiтвы пад Вiлькамiрам (Лiтва Завiлейская), але пацярпеў поўны разгром. “На 30 конях” уцёк у Полацк, а праз год-два ўсе верныя яму землi (Вiцебск, Смаленск, Украiна) пакарылicя Жыгiмонту. Вядома таксама, што Лiвонскi ордэн падпicаў мiр з Польшчай i ВКЛ. Але сам вялiкi князь не здолеў умацаваць сваёй улады. Наадварот, выклiкаў незадавальненне тых i другiх i неўзабаве ў вынiку змовы вышэйшай знацi ён быў забiты ў трокскiм замку.

Свае правы на трон выказалi: Свiдрыгайла, а таксама польскi кароль Уладзіслаў Ягайлавiч, сын Жыгiмонта Мiхалюшка, але ўсё ж Рада вяльможаў абрала на яго (трон) 13 гадовага сына Ягайлы - Казiмiра [1440-1492].

З 1440 г. абедзве дзяржавы - Уладзіслава Ягайлавiча i Казiмiра Ягайлавiча iзноў юрыдычна нiчым не былi аб’яднаныя. Але калi першы ў 1444 загiнуў, палякi прапанавалi карону Казiмiру як яго маладзейшаму брату. Толькi ў 1447 ён прыняў гэтую прапанову. Але заключаная унiя мела персанальны характар: вялiкi князь лiтоўскi адначасова з’яўляўся i каралём польскiм. Прапанова палякаў аднавiць сiлу Крэўскага акта сустракала катэгарычную адмову з Вiльнi.

Стаўшы гаспадаром, Казiмiр Ягайлавiч з рэгентамi мусiлi нанова аб’ядноўваць дзяржаву, паколькi многiя землi адпалi ад ВКЛ. У вынiку мудрай палiтыкi яму iзноў удалося вярнуць спакой у Смаленскай зямлi, замацаваўшы за ёй ад-мысловая грамадска-прававыя нормы i звычаi. Нават за мяцежным Свiдрыгайлам (памёр у 1452) было пакiнута ўдзельнае княства Валынь з пажыццёвым тытулам вялiкага князя.

Унутраная палiтыка Казiмiра Ягайлавiча была выразна скiраваная на кансалiдацыю сацыяльных вярхоў усiх зямель i яе цэнтралiзацыю. Каб умацоўваць сувязь з Вiльняй паўднёвых i ўсходнiх ускраiн ВКЛ, ён садзiў там намеснiкаў, а зноў далучаным землям даваў права на самакiраванне.

Такiм чынам, цэнтральная ўлада прыкметна ўмацавалася, а агульная сiтуацыя ў краiне стабiлiзавалася. Вельмi моцна паспрыяў таму прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г. Князi, паны i баяры ўсёй ВКЛ, Рускага i Жамойцкага, незалежна ад веравызнання атрымалi новыя правы i cвабоды: асабiстую недатыкальнасць, скасаванне павiннасцей на карысць дзяржавы, дазвол судзiць сялян i iнш.

У 1468 г. князь выдаў Судзебнiк, у якiм былi змешчаны юрыдычныя нормы, у асноўным крымiнальныя. Так былi ўзмоцнены сацыяльныя i палiтычныя пазiцыi баяр, адначасова былi пашыраны правы праваслаўнай царквы ў ВКЛ: у 1458 г. яна канчаткова вызвалiлася ад маскоўскай мiтраполii i падпарадкоўвалася канстанцiнопальскаму партыярху.

Зрабiўшыся i польскiм каралём, Казiмiр Ягайлавiч жыў у Кракаве i займаўся пераважна польскiмi справамi. Таму стан кiравання дзяржавай пагоршыўся. Невыпадкова, што ў яго прасiлi дазволу на абранне новага князя. Але ў 1478 на сойме ў Берасцi ён заявiў, што “пры сваiм жыццi нiкому не даручыць кiравання Лiтвою”. Невыпадкова, што супраць яго адбылася змова ў 1481 з мэтай дзяржаўнага перавароту. Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю ў Вiльнi, а Бельскi з Глiнскiм уцяклi ў Маскву да Iвана III. Там яны хацелi атрымаць дапамогу i абяцалi за гэта далучыць да маскоўскiх уладанняў беларускiя землi аж да Бярэзiны.

Гэта быў апошнi манарх, пры якiм ВКЛ яшчэ захоўвала значную моц i iнiцыятыву ў знешняй палiтыцы з рускiмi княствамi. Пасля смерцi Казiмiра, у час княжання Аляксандра Казiмiравiча (1492-1506) пачынаецца серыя войн з Маскоўскай дзяржавай, а разам з iмi i паступовае змяншэнне тэрыторыi княства. Але аб гэтым больш мэтазгодна весцi гаворку ў кантэксце знешняй палiтыкi ВКЛ. А зараз разгледзiм наступнае пытанне...

Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ

У 13 i пачатку 14 ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён называўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Да таго ж ХV стагоддзя яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. У вынiку дзяржаўнай унii з Польшчай 1385 г. сцвердзiўся прынцып выбарнасцi манарха.

На вялiкiм князi замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных урадаў (пасадаў) i органаў цэнтральнага кiравання. Яшчэ пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падчашы, падскарбi. У канцы ХV ст. былi ўтвораны ўрады (пасады) гетмана найвышэйшага, харужага, мечнiка, падстолiя [cтольнiка], скарбнага i iнш.

Той, хто атрымлiваў пасаду, як правiла, валодаў ёй пажыццёва. Многiя урадавыя функцыi маглi спалучацца ў руках адной асобы. Але практычна да самай Люблiнскай унii гэтыя пасады не былi самастойнымi iнстытутамi, а пералiчаныя ўраднiкi толькi выконвалi даручэннi вялiкага князя i яго рады.

У землях-абласцях пасля лiквiдацыi ўдзельнай сiстэмы цэнтральную ўладу ўвасаблялi спачатку намеснiкi, а потым – ваяводы i старасты. У iх кампетэнцыi было вырашэнне судова-адмiнiстрацыйных i ваенных пытанняў, а таксама нагляд за гаспадаркай вобласцi. Iм жа падпарадкоўвалicя кiраўнiкi нiжэйшых тэрытарыяльных акругаў – дзяржаў i паветаў. Ваяводы, дзяржаўцы і iншыя прадстаўнiкi гаспадарскай адмiнiстрацыi не мелi грашовага забеспячэння i сядзелi на “кармленнi”, гэта значыць утрымлiвалiся за кошт дзяржання.

Першым прававым i рэальныя крокам па абмежаваннi ўлады вялiкага князя стала княская рада. Яшчэ Мiндоўг i Гедзiмiн абмяркоўвалi важнейшыя пытаннi ў коле асоб вышэйшай арыстакратыi. Вiтаўт акружыў сябе cлужылымi людзьмi – баярамi, процiпаставiўшы iх удзельным князямi.

Ужо акты Гарадзельскай унii далi ёй шырокiя палiтычныя правы i паставiлi вялiкага князя ў залежнасць ад паноў i баяраў.

У прывiлеi Казiмiра ад 1447 радзе было нададзена права выбiраць пасля яго смерцi новага манарха. Вядомы Судзебнiк 1468 ён уклаў “с князьмi i с паны-радою нашою ВКЛ”. З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра ў Кракаў на каралеўскую службу рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.

Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяржаўнага органа зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога [1506-1548] ад 1506 г. Князi, паны i зямяне ўсiх зямель разам з гаспадарскаю радаю, абiраючы манархам Аляксандра, дамаглiся ад яго не толькi пацвярджэння сваiх ранейшых правоў i вольнасцяў, але i абмежавання вялiкакняскай улады на карысць рады: гаспадар абавязваўся надалей кiраваць дзяржавай не самастойна, а толькi супольна з радаю, не мяняючы без яе згоды нiчога ва ўнутраных спрвах, не раздаючы без яе ведама дзяржанняў, не размяркоўваючы дзяржаўных сродкаў i г. д.

Права асабiстых распараджэнняў (без рады) князя канчаткова пазбавiў толькi прывiлей 1506 г. Жыгiмонта Старога.

У актавых дакументах вышэйшы орган звычайна называўся “паны рада”, “панове рада обоего стану духовные i светскiе”, цi проста “паны”.

З канца ХV да сярэдзiны ХVI ст. канчаткова сцвердзiўся яго склад: 4 каталiцкiя бiскупы, ваяводы i старасты, валынскi маршалак, кашталяны [ад кожнага ваяводства], канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, падскарбi.

З агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая пярэдняя, або старшая рада – вузейшае кола, якое праводзiла закрытыя пасяджэннi i абмяркоўвала найбольш важныя пытаннi. У яго ўваходзiла 5 асоб, якiя сядзелi на першай лавiцы: бiскуп, ваявода i кашталян вiленскi, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.

Рэальна ў радзе пастаянна засядалi прадстаўнiкi найвышэйшай элiты – князi i паны, якiя звычайна займалi не адзiн, а некалькi пасад (урадаў). Нягледзячы на Гарадзельскi акт, веравызнанне мала ўплывала на паноў-рады. Аднак праваслаўныя духоўнага стану ў яе нiколi не дапускалiся.

На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ведала дыпламатычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а таксама займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу земляў і выконвала шэраг судовых функцый. Толькi з ведама паноў-радных займалiся дзяржаўныя пасады. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя, якi запрашаўся з дынастыi Ягайлавiчаў. Так былi абраны Аляксандр Казiмiравiч (1492-1506), Жыгiмонт I Cтары (1506-1544) i яго сын Жыгiмонт II Аўгуст (1544-1572).

Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдз ХVI ст., калi ўтварыўся новы, таксама надзелены вярхоўнай уладай дзяржаўны орган – сойм.

Вальны сойм. Iнстытут сойму як саслоўнага прадстаўнiцтва быў тыповай з’явай дзяржаўнага жыцця тагачаснай Eўропы. У Англii з 1265 icнаваў парламент, у Iспанii з канца ХIII ст. - картэсы, у Францыi з 1302 г. - генеральныя штаты, у Швецыi з 1435 г. рыгстаг, у тым жа ХV ст. з’явiлiся райхстаг у Нямеччыне, снэм у Чэхii, сейм у Польшчы i iнш. Польскi прадстаўнiчы орган паўстаў на аснове шляхецкiх з’ездаў i сваiм прыкладам мог уплываць на фармiраванне адпаведнага iнстытута ў ВКЛ, якi таксама ўтварыўся ў вынiку эвалюцыi тэрытарыяльных з’ездаў.

Свой мясцовы сход (соймік) iснаваў у кожнай зямлi княства. Удзел у iх спачатку бралi прадстаўнiкi самых розных сацыяльных груп - баяраў, шляхты i мяшчан. У яго кампетэнцыi было вырашэнне ўсiх важных пытанняў земскага жыцця - ад выпрацоўкi лакальны прававых норм да пабудовы новых умацаванняў i вызначэння “помачы” вялiкаму князю. Аднак з органа шырокага прадстаўнiцтва ён паступова трансфармаваўся ў алiгархiчны iнстытут.

Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агульны сойм усiх зямель ВКЛ. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элiту - раду, але i прадстаўнiкоў баярства-шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi апрача гаспадарскай рады з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзяржавы. На вальным сойме прысутнiчалi не толькi паны, якiя займалi дзяржаўныя

пасады, але i неўрадавая шляхта зямель i паветаў – усе, хто валодаў зямлёй зямлёю па рыцарскiм праве.

Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямель-абласцей.

Ужо Казiмiр Ягайлавiч меў за правiла склiкаць на з’езд апрача паноў-рады шырокае кола князёў i баярства з розных зямель сваёй дзяржавы.

Так зрабiлi паны-рада ў 1492, калi спатрэбiлася абраць новага манарха без узгаднення з Польшчай. Упершыню ў Вiльнi разам з радай новага гаспадара абiралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяржавы, незалежна ад веравызнання. Вiленскi з’езд 1492 г. i можна лiчыць першым сапраўдным вальным соймам. Пастаянна ж соймы пачалi склiкацца ў часы княжання Жыгiмонта I Старога (1506-44).

З пачаткам вальных соймаў палiтычнае адзiнства дзяржавы забяспечвалася не толькi прызнаннем аднаго манарха, але i ўдзелам прадстаўнiкоў розных тэрытарыяльных частак у цэнтральным органе ўлады. Праўда, да поўнага вызначэння яго функцый i складу дайшло толькi ў другой палове ХVI ст. Напачатку кампетэнцыi сойма былi абмежаваны праблемамi ўнутранага жыцця. У гады княжання Жыгiмонта Старога праблема арганiзацыi абароны стала асноўнай задачай соймаў.

З 1512 г. была ўведзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiцы ад зямлi цi паавета. Князi, паны i ўраднiкi запрашалiся паiменна. Так, паўстаў новы, стала дзеючы палiтычны iнстытут – вальны сойм, якi замкнуў сiстэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. Нагадаем, што гэта быў орган чыста шляхецкага прадстаўнiцтва.

Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай манархіі да саслоўна-прадстаўнічай.

Заканадаўчая дзейнасць i судовы лад. Пачынаючы з 2-й паловы ХV ст. першараднае значэнне надавалася заканадаўчым актам – прывiлеям, Судзебнiку Казiмiра 1468 i розным соймавым пастановам. Вышэйшай формай заканадаўства з’яўлялся Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 (Лiтоўскi статут).

Яны былi першымi ў Еўропе зводамi законаў, выдадзенымi на аснове мясцовага права.

Судовы лад ВКЛ уключаў 2 сiстэмы судоў – агульныя i саслоўныя. Агульныя суды (гаспадарскi або вялiкакняжацкi, i гродскi або замкавы), у якiх разглядалiся правы розных груп насельнiцтва, былi заснаваны на звычаёвым праве i на законе. Найбольш тыповымi саслоўнымi судамi былi:

галоўны суд або галоўны трыбунал (па найважнейшых справах)

земскi (суддзя, падсудак, пісар) i падкаморскi – для шляхты;

войтаўска-лаўнiцкi – для мяшчан;

копны – для сялян;

царкоўны – для духавенства

Самым высокiм органам для ўсяго насельнiцтва быў Гаспадарскi суд, якi cкладаўся з гасудара i паноў-рады. Пасля ўтварэння Галоўнага трыбунала колькасць спраў, разглядаемых гаспадарскiм, значна скарацiлася.

Функцыi суддзяў выконвалi службовыя асобы, абраныя на соймах, “копныя мужы” i “копныя старцы”.

 

13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ: сельская гаспадарка, рамяство і гандаль. Магдэбургскае права

Эканоміка ВКЛ мела пераважна аграрны характар. Земляробства – аснова дабрабыту дзяржавы, сялянства і баярства (зямян, шляхты). Зямля – асноўнае багацце, якое належала 1. дзяржаве, асабіста вялікаму князю, а таксама феадалам – царкоўным і свецкім (магнатам, панам, баярам, шляхце). Лад, які быў заснаваны на феадальнай уласнасці на зямлю і эксплуатацыі залежнага сялянства і зваўся феадальным. Як правіла, феадалы (баяры, шляхта) атрымоўвалі зямлю (памесце) за службу дзяржаве або князю (магнату) з правам перадачы яе нашчадкам (вотчына), або не. Сяляне не мелі ўласнай зямлі і былі вымушаны карыстацца той, якая належала феадалам. Умовы карыстання былі рознымі, таму і формы залежнасці сялян ад феадалаў не былі аднолькавымі. Але ў сваёй масе гэта былі аброк (дзякла і мёзлева) (пазней – чынш) і паншчына (адпрацоўкі на панскім полі ўласным інвентаром). З часу ўтварэння ВКЛ асноўная маса сялянства была асабіста свабоднай, але ў ХІУ-ХУ стст. вызначылася тэндэнцыя да замацаваннем сялян да гаспадарамі. Такім чынам, узніклі катэгорыі сялян “пахожых” і “непахожых”. Першыя мелі права пераходу да іншых гаспадароў, другія не. Імкнучыся замацаваць ў сваіх маёнтках сялян, баяры або шляхта імкнулася абмежаваць правы пахожых, спачатку 20 гадамі, а затым і 10. У 1447 г. адмысловым прывілеем Казімір Ягелончык паклаў пачатак запрыгоньванню, а ў Судзебніку 1468 наогул – забараніў пераходы ад пана да пана. Канчатковае запрыгоньванне сялянства было зафіксавана ў Літоўскім Статуце 1588 г.

Да сярэдзіны ХУ ст. існаваўшая сістэма збору падаткаў пераставала задавальняць феадалаў, бо адзінка падаткаабкладання – “дым” – дазваляла сялянам ухіляцца ад павіннасцей. У “дворышчах” збіраліся дарослыя дзеці, прымакі і інш.

Менавіта таму ў 1557 г. у часы кіравання Жыгімонта ІІ Аўгуста ўзнікла ідэя аграрнай рэформы. Была выдадзена “Устава на валокі” і адбылася “валочная памера”, паводле якой адзінкай збору падаткаў рабілася “валока” – зямельны ўчастак плошчай каля 20 га. Зараз памер падаткаў кожнай сялянскай сям’і залежаў ад колькасць ворнай зямлі.

Адпаведна ўзмацнілася эксплуатацыя сялянства. Узніклі новыя катэгорыі залежнага сялянства – цяглыя (чыя павіннасць складалася ў асноўным з прыгону) і асадныя (хто плаціў у асноўным аброк і чынш). Акрамя таго сяляне выконвалі многія іншыя павіннасці – гвалты (згоны), талокі. У тых умовах сяляне не гублялі надзей ухіліцца ад павіннасцей: найперш, бралі не валоку, а палову, а патрэбную для гаспадаркі зямлю – шукалі далей ад панскіх вачэй.

 

Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтварэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыванне сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж.

Гарады ВКЛ імкліва раслі і развіваліся разам з развіццём рамёстваў і гандлю. Важнай прыкметай ХІУ-ХУ стагоддзяў зрабілася ўтварэнне мястэчак, жыхары якіх будавалі свой дабрабыт развіцці рамёстваў і на абслугоўванні купецкіх караванаў. Асноўнай адзінкай рамеснай вытворчасці з’яўлялася майстэрня, якая належала гаспадару-майстру, які працаваў асабіста, меў у падпарадкаванні чалядніка (падмасцер’я) і некалькі вучняў. З цягам часу майстры адной прафесіі, аб’ядноўваліся ў цэхі з мэтай упарадкавання цэн, даходаў, барацьбы з канкурэнтамі (партачамі); набывалі памяшканне, герб, агульны скарб. У час вайны былі абавязаны бараніць пэўную частку гарадской сцяны.

У шэрагу месцаў багатыя купцы, рамеснікі, мяшчане здолелі аб’яднаць намаганні і дамагчыся ў прыватных уласнікаў або вялікага Князя права на самакіраванне, па ўзору заходнееўрапейскіх гарадоў, так званае магдэбургскае права. Першым яго атрымалі жыхары Вільні (1387), затым Берасця (1390) і Гародні (1391), Менск (1499).

У шэрагу месцаў прыватным уласнікам удалося захаваць свае ўладанні ў частках горада, так званыя “юрыдыкі”.

Гарадское самакіраванне (магістрат) засядала ў Ратушы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы. Магістрат складаўся з дзвюх частак – рады і лавы. Узначальваў яго войт, прызначаемы Вялікім князем; яму ў дапамогу абіраліся 2 бурмістры. Выбарчыя правы мелі толькі хрысціяне, мужчыны, жанатыя і меўшыя маёмасць.

Гарады – цэнтры гандлю. Рынкі і кірмашы. Замежны гандаль з Польшчай, Масквой, крыжакамі.

Мяшчане, рамеснікі, купцы, шляхта, свабодныя сяляне.

Сацыяльная дыферэнцыяцыя гараджан: багатыя і гультаі, людзі лёзныя.

 

 

14. Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

З моманту стварэння ВКЛ яго князям даводзiлася цесна кантактаваць з суседняй Польшчай, бо, як правіла таго патрабавала сумеснае імкненне абараніцца ад крыжацкай агрэсіі. Вядома, што актыўную барацьбу супраць крыжакоў вялi Трайдзень, Вiцень, Гедзiмiн, Вiтаўт. Вядома такама i тое, што князi (Мiндоўг) або прэтэндэнты на вялiкакняскi трон (Скiргайла, Вiтаўт) у час мiжусобнай барацьбы звярталiся за дапамогай да крыжакоў i карысталiся iх узброенай падтрымкай. Але гэта было хутчэй выключэннем, чым правiлам, бо крыжакi Тэўтонскага або Лiвонскага ордэнаў аказвалi гэтую дапамогу, iмкнучыся падарваць магутнасць ВКЛ i скарыстаць любую магчымасць для свайго замацавання на славянска-балцкiх землях. Дарэчы, балцкiя землi Балтыйскага ўзбярэжжа амаль поўнасцю сталі нямецкiмі: напрыклад, ад шматлiкiх плямёнаў прусаў i куршаў засталiся толькi геаграфiчныя назвы. Такая ж пагроза навiсла над аукштайтамi, жэмайтамi (жамойтамi) i славянамi, у тым лiку над заходнiмi. Варта пры гэтым прыгадаць, што значным дыпламатычным дасягненнем Вiтаўта з’явiлася арганiзацыя сумесных сiл супраць крыжакоў пад час “вялiкай вайны” 1409-1411. 15 лiпеня 1410 г. пад Грунвальдам у войска саюзнiкаў уваходзiлi беларускiя, лiтоўскiя, польскiя, украiнскiя, рускiя (смаленскiя) харугвы, польскiя, чэшскiя, нават татарскiя войскi. Разгром Тэўтонскага ордэна абумовiў паступовы заняпад крыжакоў (Таруньскi мiр 1466 г) i iх дзяржаўных утварэнняў на Усходзе, у тым лiку Лiвонii.

Узаемаадносіны ВКЛ з Польшчай складваліся традыцыйна дружалюбна, пасаюзніцку. Таму спрыяла этнічная (славяне), геаграфічная, эканамічная блізкасць, а таксама неабходнасць у сумеснай барацьбе з крыжакамі.

Іншая справа, што большую выгаду з такога дабрасуседства мелі палякі, дакладней шляхта і каталіцкая царква, якія імкнуліся падпарадкаваць сабе багатыя землі княства.

Адносiны ВКЛ з мангола-татарамi таксама мелi свае асаблiвасцi. Па-першае, як адзначалася вышэй, названае княства не мела такiх разбурэнняў, як, да прыкладу, шматлiкiя рускiя княствы. Можна дапусцiць, што яно нават узмацнiлася, паколькi некаторыя з iх (рускiх княстваў) дабрахвотна пераходзiлi ў яго склад каб пазбавiцца мангола-татарскага прыгнёту. А ўзмацнiўшыся, войскi ВКЛ маглi нават прыпынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1366 г. на Сiнiх Водах, калi Альгерд нагалаву разбiў iх. Менавіта дзейнасць Альгерда характарызуецца выразнай антытатарскай палітыкай.

У далейшым князi ВКЛ – Ягайла, Вiтаўт, Казiмiр i iнш. iмкнулiся ўсталяваць з мангола-татарамi саюзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Маскоўскага княства як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэне. Прыкладам таму – паводзiны Ягайлы пад час Кулiкоўскай бiтвы 1380 г., дазвол Вiтаўта на пасяленне ў ВКЛ татар у канцы ХIУ ст., з 1392 г.

Ёсць звесткi аб тым, што Вiтаўт iмкнуўся заручыцца падтрымкай i ў Залатой Ардзе, пасадзiўшы на тамтэйшы трон свайго стаўленiка. Умяшальніцтва Вітаўта ў справы Арды было настолькі моцным, што выклікала вострае незадавальненне тамтэйшай знаці, якая арганізавала супраць яго паход. У выніку ваеннае паражэнне ад мангола-татар каля р. Ворсклы 12 жнiўня 1399 г. прымусіла Вітаўта весці больш стрыманую палітыку. У далейшым яна прынесла плён, калі Вiтаўт ў час Грунвальдскай бiтвы выкарыстаў татар у якасці саюзнікаў. Такія ж саюзніцкія адносіны ВКЛ з татарамі падтрымліваліся і ў час узвышэння Масквы.

Пасля смерцi Вiтаўта яго саюзнiцкую з татарамi палiтыку працягваў Казiмiр Ягелончык, праўда, аказаць Ардзе iстотную дапамогу ў яе барацьбе супраць маскоўскага цара Iвана III ён не здолеў. Вядома, напрыклад, што мангола-татары, не дачакаўшыся гэтай дапамогi восенню 1480 г. на р. Угра, адступалi па тэрыторыi ВКЛ i ўсё знiшчалi на сваiм шляху.

Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн памiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – было часткай Залатой (Вялiкай) Арды. Саюзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднёвыя землi ВКЛ. У перыяд з 1500-1569 (час княжання Аляксандра Казiмiравiча, яго малодшага брата Жыгiмонта I Старога, Жыгiмонта II Аўгуста) беларускiя землi падверглiся 45 татарскiм паходам. У 1505 г. iм удалося абрабаваць Менск i Наваградак, захапiўшы ў палон каля 100 тыс жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi ў баi пад Клецкам разбiў заваёўнiкаў i вызвалiў палонных. Пасля гэтай бiтвы паходы татараў на Беларусь хоць i працягвалiся, але ўжо не мелi той разбуральнай сiлы. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татар на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы, а потым войска Рэчы Паспалiтай.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.013 сек.)