|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак
Яшчэ ў стадыi фармiравання рэвалюцыйных партый iх лiдэры шмат спрачалiся адносна таго, якiм метадам барацьбы рабочага класа варта нада-ваць перавагу – палiтычным або эканамiчным. Паводле рускiх прыхiльнiкаў Э. Бернштэйна, рабочы клас мусiў змагацца толькi за эканамiчныя патрэбы i павышаць свой культурны ўзровень. Барацьбой за палiтычныя свабоды, быццам павiнны займацца лiбералы ў рэчышчы ле-гальнай дзейнасцi. Такi накiрунак у с-д руху атрымаў назву “эканамiзма”. Барацьбу су-праць гэтай плынi ўзначалiлi Пляханаў i Ленiн. Вялiкую ролю ў гэтым адыгрывала га-зета “Искра” (11.12.00. Лейпцыг). Вядома яе з’яўленне ў 25 населеных пунктах Беларусi Вядучыя пазiцыi ў рабочым руху Беларусi займаў Бунд, якi абапiраўся на эканамiзм. Вясной 1901 г. на сваiм IV з’ездзе ён абвясцiў сябе адзiным выразнiкам iнтарэсаў яўрэйскага пралетарыяту ў Расii. Мала таго, ён змагаўся за тое, каб ператварыць РСДРП у федэрацыю нацыянальных с-д арганiзацый. На пачатку новага стагоддзя, у вынiку дзейнасцi “Искры” (Пляханаў, Ленiн i iнш.) наспела небходнасць i склалася магчымасць для cтварэння адзiнай сацыял-дэмакра-тычнай партыi. На гэты раз, каб пазбегнуць арыштаў, 43 дэлегаты правялi з’езд за мяжой у Бруселi-Лондане 17.07-10.08. 1903 г. Менавiта там i адбылося ўтварэнне РСДРП. З’езд прыняў праграму РСДРП, дзе фармулявалiся задачы буржуазна-дэма-кратычнай рэвалюцыi (праграма-мiнiмум): звяржэнне самаўладдзя i ўсталяванне дэ-макрат рэсп-кi, прадастаўленне народам Расii раўнапраўя i права на самавызначэнне i многае iнш.) i праграмы максiмум, якая лiчыла канчатковай мэтай партыi ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту для пабудовы ўдалешым сацыялiзму. На з’ездзе выявiлася, што бундаўцы выставiлi патрабаванне пабудаваць РСДРП па федэрацыйным прынцы-пе, каб захаваць у новай партыi сваю самастойнасць, а калi iх не падтрымалi iншыя дэлегаты, то яны пакiнулi з’езд. У iх лiку былi таксама прадстаўнiкi СДКПiЛ, якiм не падабаўся пункт праграмы аб праве нацый на самавызначэнне. Акрамя таго, i сярод тых, хто застаўся, пад час абмеркавання парагр.1 Cтатуту аб тым, хто можа быць членам партыi адбыўся раскол на “цвёрдых” i “мяккiх” iскраўцаў. Большасцю галасоў была прынята фармулёўка Мартава, у адпаведнасцi з якой для членства ў РСДРП лiчылася дастатковым прызнанне праграмы, матэрыяь падтрымка партыi i рэгулярнае асабiстае садзеянне ёй пад кiраўнiцтвам адной з партыйных арганізацый. Ленiн жа выказваўся за непасрэдны ўдзел кожнага ў працы партарганiзацыi). Раскол дэлегатаў з’езда стаў вiдавочным у сувязi з выбарамi ў цэнтральныя органы партыi. Колькасць членаў рэдакцыi “Искры” па прапа-нове Ленiна было скарочана да трох (Ленiн, Мартаў (Юлiй. Восiпавiч Цэдэр-баум), Пляханаў). Па прычыне адмовы 15 дэлегатаў удзельнiчаць у выбарах ЦК, у яго ўвайшлi толькi прыхiльнiкi Ленiна. (Адсюль – “бальшавiкi – меншавiкii”). У далейшым прапанова Пляханава ў мэтах прымi-рэння бальшавiкоў i меньшавiкоў вярнуць у склад “Искры” усiх яе супрацоўнiкаў вы-клiкала выхад з рэдакцыi Ленiна. Неўзабаве бальшавiкi наладзiлi выхад уласнай газеты – “Вперёд”. Але партыя па-ранейшаму называлася РСДРП. У сярэдзiне1905 гг. у ёй налiчвлася 14 тыс. бальшавiкоў i 12, 5 меншавiкоў. На Беларусi яе буйнейшыя арганiзацыi ў 1903-04 гг. узнiклi ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Барысаве, Бабруйску, Магiлёве, Мазыры, Полацку. Падпарад-коўвалiся яны Палескаму (Гомель) i Паўночна-Заходняму (Вiльня) камiтэтам. У некаторых гарадах Беларусi з 1900 г. (Вiльня, Мiнск, Смаргонь) дзейнiчалi невялiкiя групы СДКПiЛ i з 1902 г. – леванароднiцкая ППС. У той час, як СДКПiЛ iмкнулася да супрацоўнiцтва з РСДРП, ППС адмаўляла iдэю польска-расiйскага рэвалюцыйнага саюза. Але ў пытаннi аб устварэннi незалежных дзяржаў СДКПiЛ лiчыла гэта недапушчальным, ППС была прыхiльнiцай самастойнай Польшчы. Тых з яе членаў, хто дзейнiчаў на тэрыторыi Заходняй Беларусi, не задавальняла iдэя Вялiкай Польшчы, вылучылiся ў асобную “ППС на Лiтве” i абвясцiлi сваёй мэтай барацьбу за палiтычную незалежнасць i дасягненне сац ладу. Гэта была партыя беларусаў, лiтоўцаў, палякаў, якiх усё яшчэ ядналi агульныя культур-ныя i гiстарычныя традыцыi ВКЛ. Партыя сацыялiстаў-рэвалюцыянераў. З 1899 у Мiнску пад кiраўнiц-твам – Л. Радзiёнавай-Клячко, Р. Гершунi, К. Брэшка-Брэшкоўскай, А. Бонч- Асмалоўскага пачала дзейнiчаць “Рабочая партыя палiтычнага вызвалення Расii”. У адрозненне ад iншых рабочых партый, яна грунтавалася на народ-нiцкiх прынцыпах. Яе члены займалiся распаўсюджваннем нелегальнай лiта-ратуры, але многага зрабiць не паспелi, бо праз год арганiзацыя была выкрыта “ахранкай”. З iншых партый, якiя ўзнiклi ў Расii, асобае месца займала Партыя Сацыялiстаў-Рэвалюцыянераў (аформiлася ў 1902 г). Да яе далучылiся рэшткi “Рабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii”. Былыя народнiкi, выступалi cупраць самаўладдзя i памешчыцкага землеўладання, за федэратыўную дэмакратычную рэспублiку, за пабудову сацыялiстычнага ладу на аснове сацыялiзацыi зямлi i ўраўняльнага землекарыстання, а таксама распаўсю-джвання кааперацыi. У многiм захавала традыцыi “Народнай волi”. Для выканання тэрары-стычных акцый мела “Баявую арганiзацыю” на чале з Р. Гершунi жыхаром Мiнска. Арганiзацыi ПС-Р мелiся ў Мiнску, Вiцебску, Гомелi, Вiльнi, Бела-стоку. На Беларусi ў 1904 г. нават узнiкла асобная Паўночна-Заходняя Аблас-ная арганiзацыя ПС-Р. “Палiцэйскi сацыялiзм” або “зубатаўшчына”. Каб прадухiлiць уцяг-ненне рабочых у палiтычную дзейнасць урадавыя колы iмкнулiся прадпры-няць адпаведныя захады. Так, начальнiк Маскоўскага ахоўнага аддзялення палк С. В. Зубатаў у мэтах “выкаранення крамолы ў iмперыi” праз сваiх аген-таў на месцах узяў на сябе клопат задавальнення першаступенных матэры-яльных i культурных патрэб рабочых, i тым пааралiзаваць дзейнасць рэвалюцыйных партый. У прыватнасцi, за адмову ад палiтычнай барацьбы (супраць цара i ўрада) палкоўнiк абяцаў не перашка-джаць рабочым праводзiць эканамiчныя стачкi. Характэрна, што гэтая практыка - так званая “зубатаўшчына” або “палiцэйскi сацыялiзм” пачалася ў 1900 г. у Мiнску, дзе былi моцнымi пазiцыi “эканамiстаў”. У вынiку, у Мiнску 1901 г. мiнскiя “зубатаўцы” з дапамогай палк Васiльева дамаглiся перамогi cтачкi i прымусiлi гаспадара слесарных майстэрань увесцi 12 гадзiнны працоўны дзень. Гэта перамога пад-штурхнула рабочых да аб’яднання вакол створанай у Мiнску Яўрэйскай незалежнай рабочай партыi (ЯНРП) на чале з М. Вiльбушэвiч i Р. Шахновiчам. Партыйны статут арыентаваў сваiх членаў на павышэнне “па меры магчымасцi” эканамiчнага i культур-нага ўзроўню шляхам рознага кшталту дабрачынных самадзейных арганi-зацый, кас узаемадапамогi, клубаў, прапагандуючы падпарадкаванне ўладам i неўмяшальнiцтва ў “палiтыку”. У вынiку ЯНРП стала iмклiва папаўняцца. У канцы 1901 г. да яе далучы-лася 15 рамесных прафсаюзаў з 20, якiя да таго часу ўваходзiлi ў Бунд. Сваю дзейнасць супраць захаплення рабочых палiтыкай ЯНРП паспяхова спалучала з ciянiзмам, асноўнай мэтай якога абвяшчалася згуртаванне ўсiх яўрэяў свету i ўтварэнне ўласнай дзяржавы ў Палесцiне. Арганiзацыйна ён аформiўся ў 1897 г., а ў 1902 г. у Мiнску нават адбыўся Усерасiйскi з’езд сiянiстаў. У вынiку барацьба памiж Бундам i ЯНРП рэзка абвастрылася. Свой уклад у выкрыццё зубатаўшчыны ўнясла газета “Ис-кра”. Характэрна, што i сам ўрад асудзiў дзейнасць Зубатава, якая аб’ек-тыўна падрывала iнтарэсы прадпрымальнiкаў. У вынiку палкоўнiк за-стрэлiўся, а пазбаўленая падтрымкi ЯНРП у 1903 г. самалiквiдавалася. Праўда, неўзабаве iдэя “палiцэйскага сацылiзму” увасобiлася ў Пецяр-бургу ў выглядзе “гапонаўшчыны”. З развалам ЯНРП аўтарытэт Бунда стаў зноў узрастаць. Асноўныя намаганнi ў барацьбе за яўрэйскiх рабочых цяпер былi скiраваны супраць “пазакласавых” сiянiстаў. Характэрна так-сама, што да пачатку рэвалюцыi ў яўрэйскiм асяроддзi ўзнiклi новыя пар-тыi – напалову сацыялiстычныя, напалову – ciянiсцкiя: у iх лiку – cацыялiсты -сiянiсты i паалейцыянiсты.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |