|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайныНягледзячы на абвяшчэнне Дэкрэта аб Зямлі 26 кастрычніка 1917 г., надзяленне асноўнай масы сялян зямлёю адбывалася толькі пасля грама-дзянскай вайны. У свядомасці беларускага народа і іншых народаў былога СССР назаўсёды замацавалася паняцце “ Калектывізацыя”, якое мае два-які сэнс. Пад ім трэба разумець І. працэс дабрахвотнага аб’яднання сялянскіх гас-падарак і 2. дзяржаўную палітыку. Так, першыя дабрахвотныя аб’яднанні з’я-віліся адразу паслярэвалюцыі ў выглядзе сельскагаспадарчых камун, арце-ляў, сумесных таварыстваў па апрацоўцы зямлі, але ў першай палове 20-х яны вялікага распаўсюджання не атрымалі. Найбольшую зацікаўленасць у іх выявілі тыя з сялян або батракоў, хто не меў дастатковых сродкаў для раз-віцця ўласных гаспадарак. Невыпадкова, што першыя калектыўныя гаспа-даркі былі бядняцкімі і не давалі дзяржаве ніякага прыбытку. Між тым, НЭП значна стымулявала асноўную частку сялянства да па-ляпшэння індывідуальнага гаспадарання. Чарвякоў (старшыня ЦВК) і Прышчэпаў (наркам земляробства) бачылі шлях паляпшэння сельскагаспа-дарчай вытворчасці ў хутарской сістэме земляробства, праз стварэнне замож-ных гаспадарак. Партыйны лозунг часоў НЭП “Сяляне, узбагачайцеся!”. Багаты селянін – багатая дзяржава. Разам з тым паляпшэнне эканамічнага стану болынасці сядянства ва ўсе-саюзным маштабе павялічвала яго палітычную самастойнасць і незалежнасць ад дзяржавы, што ў рэшце рэшт не магло не прывесці да сур’ёзных канфлік-таў з уладай. У прыватнасці, выявілася нежаданне сялянства прадаваць сваю прадукцыю па цэнах якая дыктаваліся дзяржавай, неаднаразова выклікала спрэчкі ва Урадзе і ЦК УКП(б), Узмацненне "антыкулацкай лініі" ў другой палове 20-х гг. паставіла заможных сялян перад пытаннем: ці патрэбна пашыраць вы-творчасць, калі "лішкі" ў любы момант могуць быць канфіскаваны дзяржавай? Як вынік, у 1927-1928 гг. экспарт збожжа па СССР скара-ціўся ў 8 разоў у параўнанні з 1926-1927 гг. Да таго ж існавалі “нажніцы” цэн на збожжа і прамысловыя тавары. Нарыхтоўчыя цэны былі значна ніжэйшымі за рыначныя. Хлебанарыхтоўчы крызіс ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі. Як вядома, збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад прадажы яго на экспарт. Недахоп сродкаў абумовіў нават продаж за мяжу золата і многіх музейных каштоўнасцяў. Але дзейснага сродку прымусіць се-ляніна прадаваць прадукцыю па патрэбных дзяржаве цэнах прыкметнага плё-ну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на заможныя гаспадаркі праблемы не вырашала, бо такіх было няшмат, як няшмат было і калгасаў, здольных забяс-печыць дзяржаву танным хлебам. Акрамя таго, эканамічная прычына рэфармавання сістэмы хлебанарых-товак узмацнялася палітычнай. 3 развіццём НЭПу прыватнаўласніцкія на-строі складалі адчувальную канкурэнцыю калектывісцкім ідэям і наогул - усёй сацыялістычнай ідэалогіі з яе ўсеагульнай роўнасцю, нянавісцю да багацеяў і г.д. Пра тое, як адбывалася калектывізацыя ва ўмовах НЭП, мы пагаворым не семінары, заўважыўшы, што ў цэлым па БССР у пачатку 1928 г. налічва-ася 611 калектыўных гаспадарак, з якіх большасць (43%) складалі камуны, а таксама 248 саўгасаў. Зараз жа засяродзім увагу непасрэдна на той палітыцы, распрацаванай не ў гушчы працоўнага сялянства, а ў нетрах крамлёўскіх кабінетаў. Гэтая палітыка скіроўвалася на аб’яднанне сялянскіх інд. гаспадарак у калек-тыўныя з тым, каб стварыць на іх базе буйныя фабрыкі па вытворчасці с/ г прадуктаў, у першую чар-гу - збожжа, і тым зменшыць залежнасць дзяржавы ад дробных уласнікаў. Паводле пастаноў, 15 партз’езда краіны (снежань 1927 г.) і ў выніку шы-рокай прапаганды калектыўных формаў гаспадарання колькасць калгасаў да лета 1929 г. складала ўжо 1 543 (12, 9 тыс гаспадарак) = 1,4 % ад агульнай колькасці (у сваёй масе малазямельныя, без коней і інвентару) (каля 69%) (астатнія сераднякі). Такім чынам, такія лічбы былі ўласцівы ўсяму СССР і праблемы вырашыць не маглі. Палітыка ўзмацнення калектывізацыі, якая вялася з цэнтру, уваходзіла ў супярэчнасць з практыкай мясцовага кіравання. Так, тыя ж Чарвякоў (старшьіня ЦВК) і Прышчэпаў (наркам земляробства) сталі крытыкавацца яе прапагандысты кулацкіх гаспадарак. Сталін падчас паездкі ў Сібір у студзені 1928 г. заявіў, што прычынай хлебанарыхтоўчых цяжкасцяў з'яўляецца "кулацкая стачка". Таму партыйна-савецкім органам было прапанавана актыўна выкарыстоўваць артыкул 107 Крымінальнага кодэксу (барацьба са спекуляцыяй) і сілай забіраць "лішкі" хлеба ў сялян. Там жа ён заявіў: "Мы краіна савецкая, мы імкнёмся да ства-рэння абагульненай гаспадаркі не толькі ў прамысловасці, але і ў сельскай гаспадарцы." Летам 1929 г. Сталін абвясціў лозунг "суцэльнай калектывізацыі", які прадугледжваў завяршыць калектывізацыю ў збожжавых раёнах вясной 1932 г. Тэрмін заканчэння яе для Беларусі прадугледжваўся ў 1932-1933 г. У ЦК УКП(б) пасля жорсткіх спрэчак, якія групавалі розныя апазі-цыйныя блокі, нарэшце пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, дакладней -аб"яднанне іх у калгасы, і найперш у тых раёнах, дзе ўраджай-насць збожжа была традыцыйна высокай - на Паволжжы, на Кубані, на Доне, на Паўночным Каўказе, потым - у Сібіры і гд. Па часе гэтую акцыю су-цэльнае каапераванне – або калектывізацыю – належала правесці да пачатку вясенняй сяўбы 1930г. Беларусь, як вядома, не належала да раёнаў з высокай прадукцыйнасцю збожжавых культур. Тым не менш тут знайшліся партыйныя энтузіясты, якія вырашылі выправіць такую памылку прыроды. Так, на адрас ЦК за подпісам мясцовага I сакратара К. Гея пайшла тэлеграма з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належала правесці калектывізацыю ў першую чаргу. Варта адзначыць, што пэўны падмурак для таго на Беларусі ўжо быў зроблены. Так, да канца лістапада 1929 працэнт К-цыі ўзняўся з 1,8 да 9,8 (усяго 77,7 тыс сял гаспадарак) + 227 саўгасаў. Пасля публікацыі ў "Правде" артыкула Сталіна "Год вялікага пералому" (7 лістапада 1929) толькі за сне-жань гэтыя паказчыкі ўзраслі адпаведна да 20,9 і 243 тыс што сведчыла пра яўныя непарадкі ў гэтым накірунку. У пагоне за лічбамі мясцовыя ўлады ня-рэдка звярталіся да гвалтоўных метадаў, зрэшты аб гэтым - пазней, але ўжо ў студзені 1930 г. ЦК КП (б) пастанавіў калектывізаваць ужо да пасяўной кам-паніі ад 75 да 80% гаспадарак. Адпаведна быў узмоцнены ўціск на сялянства. У выніку да 1 сакавіка лічба, калектывізаваных дасягнула 58% (457, 5 тыс гаспадарак) У розных мясцовасцях меліся свае асаблівасці гэтай акцыі, але агульная, бадай, тэндэнцыя заключалася ў імкненні абагульніць не толькі зямельныя надзелы, жывы і мёртвы інвентар, але і прысядзібную гаспадарку і гэта вы-клікала рознае стаўленне вяскоўцаў. (Калі "Пролетарнату нечего было те-рять кроме своіх цепей), то іншым, хто нажыў дабро сваёй працай, было вельмі шкада з ім развітвацца. Лепш за Шолахава, бадай, тых падзей не апі-саў ніхто. Незабыўная сцэна, калі дзед Шчукар пасля зарэзанай цялушкі не вылязаў з кукурузы. Так было і на Беларусі: факты сведчаць, што толькі ў снежні 1929 г. пагалоўе свойскай жывёлы рэзка скарацілася, у тым ліку - на 36 тыс коней, а да мая = усёй на чвэрць. Адсутнасць прававых актаў вылілася ў жорсткую барацьбу супраць тых, хто не пажадаў уступаць у калгасы, што знайшло сваё ўвасабленне ў так зва-ных раскулачваннях. Газета "Звязда" выйшла з аншлагам - "раскулачванне - лепшы фодак калектывізацыі". Вылучаліся тры катэгорыі сялянства – беднае (зямлі - ад 0,1 да 2 га), сярэдняе (даход у 2,4 больш за бядняцкі); заможнае: зямлі ад 8 і вышэй, 3 кані, даход у 4, 8 больш за бядняцкі). Каб забяспечыць высокія тэмпы калектывізацыі, у вёску паслалі тысячы ўпаўнаважаных. Кіраўніцтва рэспублікі сфарміравала спецыяльную групу рабочых агульнай колькасцю 612 чалавек (99 - з Горкаўскага завода "Чырво-нае Сормава"). Пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі на курсах яны ў пачатку лютага 1930 г. выехалі на месцы прызначэння, працавалі старшынямі і чле-намі праўлення калгасаў, загадчыкамі аддзелаў і інструктурамі ў акруговым апараце. Слабадасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыцця, яны лічылі за лепшае дзейнічаць метадам загадаў і прымусаў. 3’яўленне «Примерного Устава сельхозартели” становішча не выправіла, бо на прынцып дабрахвотнасці пры стварэнні калгасаў іх арганізатары ўжо амаль не звярталі ўвагі. Нават у вышэйшых эшалонах улады зразумелі, што ад калгасаў, створаных гвалтоўна, вялікага плёну не будзе. Невыпадкова, 2 сакавіка 1930 г. у "Правде" з’явіўся новы артыкул Сталіна "Головокруже-ние от успехов", на словах скіраваны супраць "перагібаў" у пытанні кал-цыі, а на справе - за яе далейшае развіццё. Праўда, само сялянства вельмі краса-моўна адрэагавала на ўяўнае асуджэнне парушэння прынцыпа дабрахвот-насці, адмовіўшыся ад сваёй калгаснай долі. На Беларусі гэта знайшло сваё ўвасабленне ў тым, што працэнт кал-цыі знізіўся да 11,1 % (выйшла 370,3 тыс.) Працэс кааперавання быў падменены "раскулачваннем". У БССР раскулачванню падлягала 34 тыс. гаспадарак. Да мая 1930 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс. сем'яў. Пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, заахвочвалі падзелам маёмасці кулакоў. ЦК КП(б)Б у лютым 1930 г. даў класіфікацыю кулацтва па трох катэгорыях: 1) актыўныя праціўнікі калектывізацыі; 2) найбольш заможныя; 3) усе астатнія. Тых, каго адносілі да першай катэгорыі, без суда і следства паводле рашэння "троек" (1-шы сакратар райкома, старшыня райвыканкома, начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Сялян, аднесеных да другой катэгорыі, высылалі ў Казахстан, на Урал, Поўнач, Сібір. "Кулакоў" трэцяй катэгорыі пазбаўлялі права на зямельны надзел у сваёй вёсцы і давалі ім участак за межамі калгасаў. Але на Беларусі адчуваўся недахоп зямлі, таму іх запісвалі ў катэгорыю спецперасяленцаў. Нават сераднякоў і беднякоў, якія сумняваліся ў мэтазгоднасці суцэль-най калектывізацыі, абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва і г.д. У выніку ў вёсцы зноў абвастрылася палітычнае становішча, сталі нарастаць ся-лянскія хваляванні. У студзені - сярэдзіне красавіка 1930 г. у БССР было за-рэгістравана 520 "кулацкіх" выступленняў - перш за ўсё гэта была расправа над камуністамі і актывістамі. 1931 Бюро ЦК КП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць некаторых метадаў кал-цыі (гвалт, прымус, пэўным чынам - раскулачванні, аб’яднанні ў камуны), але не адмаўлялася ад яе ў прынцыпе. На гэты раз да яе правядзення ставіліся больш узважліва: рыхтвалі кадры і базу, на новы ўзровень узнялі агітацыю і прапаганду, заклікалі на дапамогу "перадавых" рабочых. Не апошнюю ролю, па-ранейшаму, адьпрывалі прыму-совыя метады, у прыватнасці - павышэнне падаткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 працэнт Кал-цыі ўзняўся да 40,1% (328,1 сял гаспа-дарак). На пачатку новага І932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50, 4 і 388 тысяч. Рэакцыя сялян выратавацца ад голаду, які ахапіў СССР у 1932-1933 гг. і 219 забраў 3-4 млн. жыццяў, перш за ўсё на Украіне і чарназемнай паласе Расіі. Ён быў выкліканы неўраджаем і жорсткай нарыхтоўчай палітыкай. Ма-савы голад абышоў нашу рэспубліку, хоць і тут шматлікімі былі паведам-ленні аб адсутнасці збожжа ў 12 раёнах, аб выпадках апухання людзей і галоднай смерці ў Ельскім, Нараўлянскім і іншых раёнах. У партыйных дакументах К - цыю часцей звалі "сацыялістычнай рэкан-струкцыяй сельскай гаспадаркі", але прыгожая назва не змяняла яе гвалтоўнай сутнасці, бо нават у тых умовах сялянства не пакідала спроб вярнуцца да аднасобнай гаспадаркі, Якім чынам сяляне пратэставалі супраць калектывізацыі з тым, каб не быць абвінавачанымі ў антагалгаснай агітацыі - ехалі ў гарады, вербаваліся на новабудоўлі, лесапавал і інш. - вербаваліся на Украіну, Каўказ, Паволжа, дзе пасля галадамору адчуваўся недахоп сіл - былі выпадкі, калі нават выязджалі ў Польшчу Так у сярэдзіне 1932 працэнт Калектывізацыі знізіўся (з 50,4 да 43, 7), а колькасць калгасаў зменшылася (амаль на тысячу) з 10 064 да 9 062. Заўважым, што выходзілі і тыя, хто пераканаўся ў заганнасці калгасный сістэмы. Між тым, улады прыкладалі шмат намаганняў да таго, каб словы аб шчаслівай сялянскай будучыні падмацаваць справаю. Як казаў літаратурны герой тых часоў,'" жалезны трактар ідзе на змену сялянскаму коніку". Настаў час, калі індустрыялізацыя пачала даваць плён. У Сталінградзе і Харкаве пачалі працаваць трактарныя заводы. Выпуск сельгасабсталявання распачаў Гомсельмаш і г.д. Але нешматлікасць машыннага парку і, галоўнае, немаг-чымасць набыцця асобнымі гаспадаркамі тэхнікі ва ўласнасць абумовілі стварэнне так званых МТС. У канцы 1932 г. на Беларусі ў распараджэнні 57 МТС мелася 1 469 тр., якія за пэўную аплату выконвалі разнастайную працу ў гасп-ках. Паводле "Примерного Устава" рэгламентавалася ўнутранае жыццё калгасаў, яго кіраванне і, арганізацью працы. Працоўныя рэсурсы падзяляліся на брыгады і звёны. Эквівалентам вымярэння працоўнага ўдзелу быў прызнаны працадзень, з агшатаю натурпрадуктам і грашыма. 3 тым, каб заахвоціць калгаснікаў уводзілася стымуляванне іх працы шляхам прэмій. Для тых, хто не гарэў на працы - уводзіўся мінімум праща-дзён (у 1939 г- 80), а калі не дапамагала і гэта,- ствараліся такія ўмовы, каб чалавек не мог выжыць за кошт свайго прысядзібнага ўчастка. Заўважым, таксама, што лішак прадукцыі са сваей сядзібы, кал-к быў вымушаны прадаваць калгасу (+ каб атрымаць сена, дровы, каня і г.д.) ", Для тых, хто імкнуўся пажывіцца на калгасным дабры, былі выдадзены суровыя законы, сярод іх - " Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпры-емстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сац. законнасці) (жнівень 1932) каралі не толькі за крадзяжы, 5 год - за недагляд за трактарам, які сап-саваўся, яшчэ больш - за агітацыю супраць калгасаў. У 1933 - пашпартная сістэма, якая замацоўвала сялянства на вёсках 3 мэтай умацавання калгасаў на вёску дасылалі ідэйна стойкіх рабо-чых - 25 тысячнікаў; пры МТС стваралі палітаддзелы - па сутнасці Надзвычайныя органы (накшталт ЧК) для барацьбы супраць к/ р агі-тацыі.У 1933-34 на Беларусі іх 72. У час іх вышэйшай актыўнасці ў 1933 працэнт К-цыі вырас з 43,7 да 51. І935 = 85,6 У 1936-1939 гг. калі адбываліся рэпрэсіі супраць "ворагаў народа", у тым ліку - кулакоў і падкулачнікаў гэтая лічба пераваліла за 90%. Напя-рэдадні Айчыннай вайны % колькасць, абагульненых гаспадарак (акрамя Заходніх раёнаў) дасягнула 93,4% пры 96,2 % пасяўных плошчаў. Супраць перакананых аднасобнікаў-хутаранаў прадпрыймаліся захады з тым, каб яны былі вымушаны перасяляцца ў вёскі. (здзіралі дахі з хат, павялічвалі падаткі і г.д.). Натуральна, што здзейсніўшы калектывізацыю, дзяржава імкнулася да стварэння высокапрадукцыйных гаспадарак. Акрамя маральнага і матэрыяльнага стымулявання, акрамя суровых захадаў супраць раскрадальнікаў калгаснай уласнасці, рабіліся пэўныя захада па ўмацаванні МТС, па падрыхтоўцы кадраў. Так, у 1940 г. у 236 МТС было 9,7 трактароў. Якія ж вынікі мела Калектывізацыя. На канец 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буй-ную, сацыялістычную. У сацыяльным плане – куласцтва перастала існаваць як клас. З адна-асобных гаспадароў утварылася новая сацыяльная супольнасць - калгаснае сялянства. 3 селяніна індывідуаліста ўзнік селянін-калектывіст. "Усеагуль-ная роўнасць - ні багатых, ні бедных". Калгаснікі не мелі пашпартоў і поў-насцю залежалі ад свайго старшыні. У эканамічным сэнсе дзяржава дамаглася таннага хлеба для ажыц-цяўлення сацыялістычнай індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння пра-дукцыйнасці працы, а шляхам таннай працы калгаснікаў за часта неата-вараныя працадні. І ў далейшым сельская гаспадарка знаходзілася на другім, падсобным да прамысловасці плане. У палітычным аспекце працоўнаё сялянства займала дэпутацкія месцы на ўсіх з’ездах, ва ўсіх установах краіны і гд. Але па сутнасці, як і ўсё астатняе насельніцтва часоў сталіншчыны не мела магчымасці рэаль-нага ўплыву на палітыку партыі. Мала таго, частка яго -"кулакі" перасталі існаваць у палітычным сэнсе, бо па-збаўляліся палітычных правоў (у тым ліку –выбарчага “лішэнцы”). Члены іх сем’яў таксама траплялі пад пада-зрэнне і асобы нагляд органаў улады. Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя метады: запалохванне, прымус, раскулачванне, спецпа-сяленні. Аднак узровень сельскагаспадарчай вытворчасці за-ставаўся нізкім, а планы яе павышэння не былі выкананы. У 1938 г. пры-сядзібныя ўчасткі калгаснікаў складалі 4, 0% плошчы, а давалі 45% усёй сельгаспрадукцыі, у т. л. 70% мяса. Да таго ж калгаснікі не мелі адпачынку, выхадных дзён, ім не аплачваліся водпускі па цяжарнасці і родах, не прадастаўлялася пенсія. Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых уладальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Фактычна сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў. Адначасова таталітарны рэжым I. Сталіна атрымаў эфектыўны механізм кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем харчавання ва ўсёй дзяржаве
53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Як вядома прыход да ўлады партыі бальшавікоў у Расіі і яе нацыянальных рэгіёнах адбыўся ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі. Да ліпеня 1918 г. палітычную ўладу бальшавікі здзяйснялі сумесна з ле-вымі эсэрамі да часу, калі яны не здзейснілі спробу дзяржаўнага перавароту ў ліпені 1918 г. З таго часу любая палітычная дзейнасць скіраваная супраць Савецкай улады як увасаблення дыктатуры пралетарыяту і яе перадавога атраду бальшавікоў, разглядалася як контррэвалюцыйная. Па сутнасці, ужо ў 1918 г. у РСФСР і саюзных рэспубліках склалася аднапартыйная сістэма. Палітыка Савецкай улады ў сацыяльна-эканамічным, нацыянальным, ваенным і іншых пытаннях, а таксама грамадзянская вайна і замежная інтэр-венцыя, абумовілі набліжэнне да бальшавікоў прадстаўнікоў іншых, як пра-віла, нацыянальных партый – бундаўцаў, паалейцыяністаў, сацыялістаў-сія-ністаў. Акрамя таго, многія былыя члены ПС-Р, меншавікоў, бундаўцаў уступалі ў члены бальшавіцкай партыі. Тое ж назіралася і на Беларусі ў час барацьбы супраць польскай акупацыі. Але ў канцы 1920 г. сітуацыя мяняецца. У сакавіку 1921 г. заявіў аб сама-роспуску Бунд, частка яго членаў уступілі ў КП(б)Б. Некалькі пазней сама-распусцілася і Яўрэйская камуністычная партыя — Паалей Цыён. Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БІІС-Р) у летку 1920 г, налічвала больш за 20 тыс. членаў, але пад час ІІ абвяшчэння выказала сваю апазіцыйнасць бальшавікам. Неабходна адзначыць, што на момант III з'езда КП(б)Б, які адбыўся ў лістападзе 1920 г., у яе радах налічвалася 1,7 тыс. чалавек, амаль у 12 разоў менш, чым у БПС-Р. У лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арышта-валі 860 най-больш актыўных функцыянераў і членаў БПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мін-скага губкома партыі эсэраў. Усе арыштаваныя былі перапраўлены на тэры-торыю Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад уладай Польшчы, і дзе пар-тыя эсэраў разгортвала ўзброеную барацьбу супраць палякаў. Тых жа, хто заставаўся на тэрыторыі ССРБ, ставілі на ўлік і вялі за імі тайны нагляд. За аснову адносін КП(б)Б з іншымі партыямі была прынята рэзалюцыя XII Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) (жнівень 1922 г.) "Аб антысавецкіх партыях і плынях", якая прызнавала дапусцімым выкарыстоўваць рэпрэсіі як да эсэраў і меншавікоў, так і да буржуазнай інтэлігенцыі. Узмацненне рэпрэсій, судовыя працэсы над эсэрамі прывялі да краху партыі. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якія пражывалі ў Мінску, было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Заяўлялася, што палітыка КП(б)Б цалкам задавальняе сацы-яль-ныя і нацыянальныя інтарэсы працоўнага народа. Былыя радавыя члены БПС-Р атрымалі магчымасць уступаць у рады КП(б)Б. У ліпені 1923 г. сумесным дэкрэтам Цэнтральных выканаўчых камітэтаў СССР і БССР амністыя ўсім удзельнікам антысавецкіх арганізацый і фар-міраванняў, якія дзейнічалі ў 1918—1920-х гг. У БССР усталявалася аднапартыйная палітычная сістэма, ідэалогія Кам-партыі станавілася дамінуючай. Намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходняму краю I. Апанскі, выступаючы 18 жніўня 1925 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, заявіў: "На тэрыторыі Беларусі работа антысавецкіх палі-тычных партый: эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў і анархістаў як арганізацый-на аформленых не адчуваецца". Такім чынам, да 1925 г. завяршаецца афарм-ленне аднапартыйнай палітычнай сістэмы ў БССР. Манаполія КП(б)Б на ўладу была замацавана ў Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 г., дзе адзначалася, што БССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяр-жавай дыктатуры пралетарыяту, у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Усе дзяржаўныя органы павінны вы-конваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выка-наўчых органаў. Рашэнні партыйных органаў фактычна ставіліся вышэй рашэнняў закана-даўчых органаў. Гэта стварала адну з галоўных супярэчнасцей савецкай па-літычнай сістэмы. Рэальнага падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую не было. Улада станавілася не савецкай, а партыйнай. Адбылося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важ-нейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія за-цвярджаліся ў партыйных камітэтах. Напрыклад, кіруючыя работнікі Бела-рускай ССР зацвярджаліся ў Маскве ў ЦК ВКП(б), а рэспубліканскія нарко-мы, іх намеснікі і некаторыя іншыя — на бюро ЦК Кампартыі Беларусі, асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акруговымі або раённымі камітэтамі. Такая сістэма прызначэння кіруючых кадраў атрымала назву «наменклатура». Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партый-ныя кіраўнікі — у склад дзяржаўных савецкіх устаноў. Напрыклад, на XIII з'ездзе Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі, які адбыўся ў жніўні–чэрвені 1930 г., у склад ЦК партыі былі выбраны старшыня ЦВК БССР А. Р. Чар-вякоў, старшыня СНК БССР М. М. Галадзед, а на X з'ездзе Саветаў БССР у склад ЦВК БССР быў выбраны першы сакратар ЦК КП(б)Б К. В. Гей. Такі парадак быў устаноўлены з першых гадоў савецкай улады на Беларусі і доўжыўся да 1991 г., пакуль Кампартыя заставалася пры ўладзе. Поўнаўладдзе УКП(б) вызначыла дзейнасць усей палітычнай сістэмы – дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, СМІ, права і маралі.
Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, згодна з Канстытуцыяй 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырво-наармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі — Цэнтральны Выканаў-чы Камітэт Саветаў Беларускай ССР. Але фактычна як з'езд, так і ЦВК па-вінны былі выконваць дырэктывы вышэйшых партыйных органаў. Таму ўся дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў Беларускай ССР праводзілася пад кіраўніцтвам і наглядам партыйных органаў. Так, XV з'езд ВКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 г., прыняў дырэктывы на калектывізацыю сельскай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы пачалі выконваць гэтыя задачы. Усебеларускі з'езд як вышэйшы орган улады павінен быў склікацца не ра-дзей чым адзін раз у два гады. Аднак меліся выпадкі, калі з'езды не склі-ка-ліся на працягу амаль чатырох гадоў. Так, X Усебеларускі з'езд адбыўся ў лютым 1931 г., а наступны — толькі ў студзені 1935 г. Такое парушэнне Канстытуцыі тлумачыцца як непавагай да Канстытуцыі ў часы культу асобы Сталіна, так і тым, што ў гэты час радзей сталі склі-кацца ўсесаюзныя з'езды Саветаў. Так, VI Усесаюзны з'езд Саветаў адбыўся ў сакавіку 1931 г., а VII — толькі ў 1935 г., хаця па Канстытуцыі СССР 1924 г. з'езд павінен быў склікацца кожны год (арт. 11). Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з'ездаў Са-ветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе Цэнтральным Камі-тэтам. ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж усе-беларускімі з'ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кан-трольным органам дзяржаўнай улады, склікаў з'езды Саветаў, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР, які выконваў функ-цыі ЦВК у перыяд паміж яго сесіямі. У склад Прэзідыума ЦВК уваходзілі старшыня і сакратар ЦВК БССР і да 20 членаў. У 1935 г. Прэзідыум ЦВК складаўся з 19 чалавек. Штодзённую, бягучую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў. У яго склад уваходзілі старшыня СНК, яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобныя галіны дзяр-жаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў Саюза ССР: па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа. Колькасць асоб у складзе СНК у 30-я гады не перавы-шала 20—23 наркомаў і ўпаўнаважаных СССР з правам рашаючага голасу. Па Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача таго павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза ССР. Такім чынам, усе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады СССР, што і было замацавана ў артыкуле 1 Канстытуцыі СССР 1924 г. Уся тэрыторыя рэспублікі летам 1927 г. падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую. У склад акруг уваходзілі гарады і сельскія раёны. Ніжэйшай адзінкай з'яўляліся мястэчкі і сельсаветы. Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў акруго-вы ці адпаведны раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Іх выканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыя выка-наўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саве-таў выконвалі вышэй-шую ўладу на адпаведнай тэрыторыі. У гарадах, мястэчках і сёлах утвараліся Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якія для вырашэння бягучых спраў таксама выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы. У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая ўвайшла ў гісторыю як Канстытуцыя "перамогшага сацыялізму". У пэўнай ступені гэта адпавядала сапраўднасці, бо той сацыялізм з непадзельным панаваннем дзяржаўнай ула-снасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, прынцыпамі цэнтралі-заванага накаплення і размеркавання рэсурсаў, дыктатурай пралетарыяту, якую рэ-альна ўвасабляла дыктатура Камуністычнай партыі, а менавіта яе кіраў-ніцтва ў асобе I. Сталіна, камандна-адміністрацыйнай сістэмай кіравання, адзінай дзяржаўнай ідэалогіяй быў пабудаваны. Усё гэта давала рэальныя падставы ўнесці пэўныя змены ў асноўны закон дзяржавы. Пры гэтым цэнтральныя органы СССР па-ранейшаму дамі-навалі над рэспубліканскімі. Рэспублікі пазбаўляліся права выдаваць свае Крымінальны і Грамадзянскі кодэксы, прымаць законы аб судовым ладзе і судаводстве. Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. і была прынята Надзвычайным XII Усебеларускім з'ездам саветаў 19 лютага 1937 г. Трэба зазначыць, што ў новай Канстытуцыі ўпер-шыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы — Беларуская Савецкая Сацыя-лістычная Рэспубліка. БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян, уся ўлада ў якой належыць саветам дэпутатаў працоўных. Саветы складалі палітычную аснову рэспублікі. Аб ролі і месцы партыі бальшавікоў у палітычнай сістэме спецыяльна не гаварылася. Канстыту-цыйнага афармлення кіруючай ролі камуністычнай партыі не існавала. Гэта адбылося праз 40 год, у 1977 г. Тым не менш, ужо тады на практыцы не саветы, а партыйныя органы і арганізацыі былі палітычнай асновай у СССР. Эканамічнай асновай БССР абвяшчалася сацыялістычная сістэма экано-мікі і сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў дзвюх формах: дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай. Фактычна была адна форма — дзяр-жаўная, бо калгаснікі рэальна не распараджаліся вынікамі сваёй працы, а гандлёвая кааперацыя цалкам залежала ад дзяржаўнага гандлю. У Канстытуцыі гаварылася аб добраахвотным аб'яднанні БССР на роўных правах з іншымі саюзнымі рэспублікамі ў адной дзяржаве — СССР, дэклараваўся суверэнітэт БССР з улікам артыкула 14 Канстытуцыі СССР. Аднак рэалізаваць яго БССР і ініыыя саюзныя рэспублікі не маглі, бо нават у агульных рысах не пазначаўся механізм выхаду з СССР, Фактычна СССР быў не саюзнай, а унітарнай дзяржавай. Канстытуцыя абвяшчала асноўныя правы і свабоды грамадзян. Правы на працу, адпачынак, адукацыю рэальна ажыццяўляліся. Абвешчаныя палітыч-ныя правы і свабоды грамадзян былі скіраваны на ўмацаванне існуючага ладу. Абавязкі грамадзян — выконваць законы, захоўваць дысцыпліну, пры-трымлівацца правіл сацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасць і інш. дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС. У 1935 г. Супярэчлівы характар насіла і новая структура органаў улады. Вышэй-шым органам дзяржаўнай улады ўжо станавіўся не Усебеларускі з'езд Са-ветаў, як раней, а Вярхоўны Савет Беларускай СС Р, як выбіраўся на чатыры гады, а ў перыяд паміж сесіямі - Прэзідыум Вярхоўнага Савета, які ствараў урад — Савет Народных Камісараў. Вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады фарміраваліся на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Адмаўленне ад класавага падыходу, адмена рознага віду абмежаванняў пры выбарах органаў улады, напрыклад, па класавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, станоўчы характар. Аднак выбары былі безальтэрнатыў-нымі. Кандыдатуры дэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі органамі і ар-ганізацыямі, узгадняліся з органамі НКУС. Дзейнічала дакладна рас-праща-ваная сістэма падбору дэпутатаў у залежнасці ад займаемых пасад, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча і інш. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы. Канстытуцыя зацвердзіла сімвалы беларускай дзяржаўнасці — герб і сцяг рэспублікі. Сталіцай рэспублікі зацвярджаўся горад Мінск. Пазней у Кан-стытуцыю БССР 1937 г. быў унесены рад змяненняў і дапаўненняў. Яна дзейнічала да 14 красавіка 1978 г. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.013 сек.) |