|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Беларусь у вайне 1812 года10 чэрвеня 1812 Францыя аб¢явiла вайну Расii. 12 чэрвеня армiя Напа-леона ў колькасцi 300 тыс чал. фарсiравала Неман. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён, таксама без бою, Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення Напалеона прыкрывалiся трыма рускiмi армiямi. Да пачатку ваенных дзеянняў I армiя ў 120 тыс. на чале з Барклаем дэ Толi) размяшчалася ў Прыбалтыцы i Заходняй Беларусi. Корпус Вiтгенштэй-на прыкрываў Пецярбург. II армiя (каля 50 тыс.) на чале з Баграцiёнам – у раёне Ваўкавыска-Зэльвы, трэцяя армiя (44 тыс.) генерала Тармасава – у раё-не Луцка з мэтай прыкрыць кiеўскi напрамак. Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў генеральнай або ў некалькiх бiтвах i даў адпаведныя загады маршалам Жэрому i Даву. На тэрыторыi Беларусi моцныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Сал-танаўкай. Армii дэ Толi i Баграцiёна былi вымушаны адступаць i толькi 22 лi-пеня злучылiся ў раене Смаленска. Знаходзячыся ў Вiцебску 16 лiпеня–1 жнiўня, Напалеон вагаўся, цi варта наступаць углыб Расii, цi не, паколькi разграмiць яе ўзброеныя сiлы так i не ўдалося. 4-5 жнiўня пад Смаленскам французы выйгралi першую буйную бiтву, але асноўныя сiлы рускiх яшчэ заставалiся непераможанымi. Такiм чынам, Беларусь была заваявана ўжо праз месяц пасля пачатку вайны. Часовы поспех мелi войскi ген. Тармасава пад Кобрынам, але i яны былi адкiнуты пад Луцк. 8 жнiўня вярхоўнае галоўнакамандаванне перайшло да М. I. Куту-зава, у мiнулым вучня Суворава. 26 жнiўня 1812 г. у бiтве пад Барадзiно 134 тыс французаў змагалiся су-праць 155 тыс рускiх. Вынiк яе — каля 50 тыс забiтых i параненых фран-цу-заў, адпаведна – 46 тыс. рускiх. Першая бiтва, якую Напалеон не выйграў. Сярод рускага камандавання спрэчкi адносна лёсу Масквы. Але Рада ў Фiлях вырашыла за лепшае рускай армii адступiць i пакiнуць горад, “Страта Масквы яшчэ не азначае страты Расii”, быццам сказаў М. I. Кутузаў. 2 верасня пачалася французская акупацыя Масквы ШТО Ж АДБЫВАЛАСЯ У ТЫЛЕ ФРАНЦУЗАў Пасля захопу французамi Вiльнi Напалеона сустракалi як вызвалiцеля мясцовыя жыхары. Шляхта за абяцанне Напалеона аднавiць ВКЛ ўзялася за фармiра-ванне 100 тысячнага войска i дастаўку французам прадуктаў i фуражу. 1 лiпеня быў ад-дадзены загад аб стварэннi ў Вiльнi Часовага ўрада ВКЛ (маршалак Солтан) на тэрыторыi Вiленскай, Гродзенскай, Мiнcкай губерняў, а таксама Беластоцкай вобласцi. Астатнiя тэрыторыi Беларусi Часоваму ўраду не падпарадкоўвалiся. Неўзабаве тут адбыўся адмiнiстрацыйны падзел паводле французскага узору: дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны. У гарадах — мунiцыпалiтэты, у весках — самакiраваннi. Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiса-ра Бiньен а; ваенная ўлада (а са жнiўня - старшынства Часовага ўрада) ускла-далася на генерал-губернатара Лiтвы - Гогендорп а. Яму падпарадкоўвалiся губер-натары з лiку французскiх генералаў: Лебрэн (Гродзенская губ), ген. Бранiкоўскi (Мiнcкая губ). Агульнае ж кiраўнiцва ад iмя Напалеона ўскладалася на Мiнiстра за-межных спраў Марэ (Вiльня). У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з Аляксандрам Сапе-гам у адпаведнасцi з загадам Напалеона прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Для фармiравання 5 палкоў пяхоты i 4 палкоў кавалерыi Напалеон загадаў выдаць 500 тыс. франкаў з дзяржаўных сродкаў. Беларускае войска для Напалеона фармiравалася з рэкрутаў, якiя бралiся на 6 гадоў службы. Абшарнiкi забяспечвалi iх адзеннем i запасам прадуктаў на 2 тыднi. У кавалерыю ад 75 дымоў iшоў 1 вершнiк з канём, на яго ўзбраненне збiралася кругам 486 злотых // Голас Радзiмы 31.07.02. Генеральным iнспектарам беларускага войска быў прызначаны генерал князь Раму-альд Гедройц. Апрача палкоў было створана 6 батальёнаў стральцоў. Паводле загаду Напалеона аб арганiзацыi лiтоўскай армii ад 13 лi-пеня з цягам часу у ей было сабрана каля 15 тыс. - са шляхецкай i студэнцкай моладзi легкi конны полк - з беларусаў i лiтоўцаў — арт. батарэя (у корпусе Панятоўскага) - эскадрон беларускiх татар Ахматовiча - Д. Радзiвiл за свой кошт стварыў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам мясцовых жандараў для падтрымання парадку. - атрад стражы ў Магiлеве з 400 чал Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх улад) было харчовае i фуражнае забеспячэнне. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам. Увогуле 20-тысячнае беларускае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Першая iх сутычка з расiянамi пад Слонiмам 20 кастрычнiка скончылася значнымi ахвярамi i захопам у палон генерала Канопкi, 17 афi-цэраў i больш дзвюх соцень падафiцэраў. Такi няўдалы вынiк спасцiг iх i пад час абароны Вiльнi 4 лiстапада. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю, ваявалi да поўнага разгрому Напалеона, пазней служылi пад началам цэсарэвiча Канстанцiна
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |