|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Інстытут прэзыдэнцтваГалоўным і найбольш значным адрозненнем прэзыдэнта рэспублікі ад манарха ў тым, што пасада прэзыдэнта выбарная. Главой дзяржавы ў рэспубліцы фармальна і юрыдычна можа быць выбраны практычна любы грамадзянін, якія адпавядае ўсім устаноўленым цэнзам. Прэзыдэнт выбіраецца на пэўны тэрмін. Гэта часовая пасада. Вельмі важную ролю адыгрывае прэзыдэнт у прэзыдэнцкай рэспубліцы. У такой дзяржаве прэзыдэнт ачольвае выканаўчую ўладу і сумяшчае ў адной асобе паўнамоцтвы главы дзяржавы і главы ўрада (ЗША, Мексіка, Венесуэла, Егіпет і інш.). Значная роля прэзыдэнта ў краінах са змешанай формай кіравання (Францыя, Партугалія, Польша і інш). Ён валодае шырокімі паўнамоцтвамі як палітычны кіраўнік краіны ў сферы выбару асноўных эканамічных прыярытэтаў і накірункаў, у сферы міжнародных адносін; істотнымі сродкамі ўздзеяння на заканадаўчы працэс; рэальнай выканаўчай уладаю; кіруе войскам, сіламі правапарадку, тысячамі дзяржаўных службоўцаў і г.д. Прэзыдэнт парламенцкай рэспублікі не валодае якой-небудзь рэальнай уладаю ў сферы эканомікі, унутранай і знешняй палітыкі, актыўнага ўдзелу ў кіраванні дзяржаўнымі справамі не прымае. Ён выконвае функцыі сімвала дзяржавы, прадстаўнічыя функцыі. У любым выпадку прэзыдэнт павінен добрасумленна выконваць свае абавязкі. Інакш у адносінах да прэзыдэнта можа быць распачата працэдура імпічмента. Імпічмент – гэта адхіленне главы дзяржавы ад улады за зробленыя парушэнні канстытуцыі, закона, якія-небудзь правапарушэнні, за здзяйсненне дзеянняў, якія не сумяшчальны з высокаю пасадаю главы дзяржавы. Значная частка навукоўцаў-дзяржавазнаўцаў мяркуюць, што найбольш рацыянальнае выкарыстоўванне пасады прэзыдэнта адбываецца тады, калі ён ачольвае выканаўчую ўладу. Паўнамоцтвы главы дзяржавы Рэспублікі Беларусь (прэзыдэнта) сфарміраваны ў Арт. 79-89 Канстытуцыі.
3. Паняцце, віды, склад і структура ўраду. Мясцовая ўлада. Найбольш шырока распаўсюджанае разуменне ўрада як выканаўчай улады. У большасці краін свету гэта савет (кабінет) міністраў, які кіруе штодзённымі справамі краіны. Урад – гэта калегіяльны орган, пры дапамозе якога робіцца штодзённае бягучае кіраўніцтва ўнутранай і знешняй палітыкай. Ён каардыніруе розныя накірункі ўладнай дзейнасці, кіруе рознымі сферамі жыцця: абаронай, аховай грамадскага парадку, замежнымі справамі, эканомікай, адукацыяй, культурай і інш. Урад па-рознаму завецца ў краінах. Найбольш шырока ўжываюцца назвы: савет міністраў, урад, кабінет, дзяржаўны савет, федэральны савет і інш. Вядома такое паняцце як адміністрацыя прэзыдэнта – гэта кола асоб, якія выпрацоўваюць накірункі палітыкі, дапамагаюць прэзыдэнту прынімаць рашэнні. Віды ўрадаў: 1. Партыйныя - аднапартыйныя ў тых краінах з парламенцкімі формамі кіравання, дзе якая-небудзь партыя валодае большасцю ў парламенце і фарміруе ўрад; - шматпартыйныя (кааліцыйныя), калі ніводная партыя не мае пераважнай большасці ў парламенце і фарміруе ўрад сумесна з іншымі партыямі (фракцыямі). 2. Беспартыйныя - урад у краінах абсалютнай манархіі, дзе наогул адсутнічаюць палітычныя партыі; - пераходныя ўрады, якія ствараюцца падчас крызісных сітуацый. Яшчэ маюць назву "урады чыноўнікаў"; - урады дыктатарскіх рэжымаў. Пры дыктатарскіх, таталітарных рэжымах калі-небудзь утвараецца аднапартыйны ўрад, але гэта фікцыя, бо гэта зусім не партыя пры ўладзе, толькі назва, ці лічыцца ёю прыхільнікамі рэжыма. Гэта партыя ўяўляе з сябе групу прыхільнікаў правадыра. 3. Урад большасці, які абапіраецца на падтрымку большасці фракцый парламента. 4. Урад меншасці (часовая ўлада). Урад нацыянальнага адзінства – утвараецца ў крызісных сітуацыях, каб неабходна аб'яднаць усе вядучыя палітычныя партыі і палітычныя сілы на вырашэнне праблем. Вядомы два асноўных спосабы ўтварэння ўрада: парламенцкі спосаб і па-запарламенцкі спосаб. У шэрагу краін існуе правіла, каб урад прыступіў да выканання сваіх абавязкаў і стаў законным і легітымным, неабходна атрымаць "вотум даверу" – падтрымку парламенцкай большасці. У іншых дзяржавах урад дзейнічае да таго часу, пакуль яму не будзе прад'яўлены "вотум недаверу". Урад складаецца з міністраў. У склад урада, акрамя главы дзяржавы (старшыні савета міністраў) і міністраў (якія звычайна ачольваюць міністэрствы ці ўрадавыя камітэты), таксама могуць уваходзіць: дзяржаўныя міністры, міністры без партфелю, статс-сакратары, калі-нікалі – малодшыя міністры і парламенцкія сакратары. Тэрміналогія вельмі шматвобразная. Галоўная фігура ва ўрадзе – міністр, гэта складовая частка ўрада. У большасці краін чарговыя пасяджэнні ўрада адбываюцца адзін раз на тыдзень. Павестка дня і парадак разгляду пытанняў вызначаецца главой урада. Канчатковыя рашэнні прымае глава ўраду, які рэальна кіруе ўнутраным жыццём дзяржавы і знешнімі адносінамі. Урад валодае паўнамоцтвамі ў сферы палітычнага кіраўніцтва, вобласці кіравання, у сферы заканадаўства, знешнепалітычнымі, надзвычайнымі і іншымі. Урад ва ўсіх краінах адыгрывае вядучую ролю ў распрацоўцы асноўнага курса краіны – фармуліраванні, планаванні і рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Паўнамоцтвы ўрада Рэспублікі Беларусь сфармуляваны ў Арт. 106-108 Канстытуцыі. Мясцовая ўлада. На тэрыторыі адміністратыўных адзінак дзяржавы існуе мясцовая ўлада, якая прадстаўлена органамі мясцовага самакіравання і кіравання. Неабходна ведаць, што органы мясцовага самакіравання выбіраюцца непасрэдна грамадзянамі, а органы кіравання прызначаюцца цэнтральнай уладаю. Паўнамоцтвы органаў самакіравання і кіравання Рэспублікі Беларусь зафіксаваны ў Арт. 117-124 Кастутытуцыі. Прычым неабходна ведаць, што прынцыпы самакіравання ў нашай дзяржаве толькі дэклараваны, у сучаснай Беларусі дзейнічае прынцып кіравання. Самадзейнасць насельніцтва і прадстаўнічых органаў мясцовай улады вельмі абмежавана выканаўчай уладай. Галоўнымі прынцыпамі мясцовага самакіравання з'яўляюцца: выбарнасць і валоданне пэўнымі комплексамі паўнамоцтваў, самастоўнасцю. Павінны мець рэальныя правы. Мясцовае самакіраванне ўключае, як правіла, два элементы: выбарны орган (сабранне, савет, асамблея) і выканаўчы орган. Выканаўчы орган – увесь час дзейнічаючая структура, а выбарны орган збіраецца перыядычна для рашэння якіх-небудзь прынцыповых пытанняў. Прадстаўнічыя органы мясцовага самакіравання звычайна выбіраюцца грамадзянамі прамым галасаваннем, па мажарытарнай сістэме, па выбарчым акругам. Прадстаўнічыя органы прынімаюць мясцовы бюджэт і размяркоўваюць сродкі ў межах бюджэту. Выкананне ўскладаецца на выканаўчы орган. Прадстаўнічыя органы ствараюць пастаянныя ці часовыя камісіі (асветы, культуры, аховы навакольнага асяроддзя і г.д.); прынімаюць нарматыўныя акты. Норматворчая дзейнасць мясцовых органаў абмежавана, вельмі часта для выдання якога-небудзь акта патрабуецца яго зацвярджэнне вышэйстаячым органам альбо прадстаўніком урада. Кампетэнцыю органаў самакіравання ўмоўна можна падзяліць на першасную і другасную. Першасная – гэта мясцовыя справы: чысціня вуліц, забудова, школьная адукацыя, ахова здароўя, паркі, скверы і г.д. Другасная – дзейнасць па даручэнню вышэйстаячых органаў: улік выбаршчыкаў, прызыўнікоў і г.д. Паўнамоцтвы мясцовай улады: фінансава-эканамічная дзейнасць (фарміраванне, прыняцце бюджэта); ахова грамадскага парадку; камунальнае абслугоўванне, добраўладкаванне і ахова навакольнага асяроддзя; сацыяльная сфера (бальніцы, дапамога нястачным і састарэлым, таннае жыллё, школы і г.д.). Метадамі муніцыпальнай дзейнасці з'яўляюцца: а) рэгуліраванне – выдача ліцэнзій на права гандлю, утрыманне прадпрыемстваў бытавога характару, кінатэатраў, дазвол на промыслы, правілы гандлю, забудова, правілы паводзін і г.д.; б) кіраванне – прадпрыемствамі, якія з'ўяўляюцца муніцыпальнай уласнасцю; жыллёвым фондам, школамі, бібліятэкамі, установамі аховы здароўя, паркамі і г.д.; Крыніцамі мясцовай улады з'яўляюцца: а) мясцовыя ці муніцыпальныя падаткі; б) дзяржаўныя субсідыі – выплаты з агульнадзяржаўнага бюджэту; в) выдача дазволу на гандль, відовішчы, будаўніцтва і г.д.
4. Судовая ўлада. Дзяржаўна-прававы механізм складаецца з трох галін улады: заканадаўчыя органы выдаюць законы, абавязковыя для ўсіх; выканаўчыя органы рэалізуюць іх у жыццё, выконваюць гэтыя законы; суд карае за парушэнне законаў ці невыкананне іх. Суд – орган, які прымяняе дзяржаўныя санкцыі і разглядае канфлікты. Адсюль дзве функцыі: а) пакаранне за парушэнне дзяржаўных законаў; б) разгляд спрэчак і канфліктаў паміж дзяржаваю і грамадзянінам. Дзейнасць судоў па разгляду канфліктаў, спрэчак, па прымяненню законаў у адносінах да вінаватых асоб завецца правасуддзем. Неабходна ведаць, што судовыя паўнамоцтвы, судовая ўлада рэалізоўваецца не якім-небудзь адным судом, а ўсёй сістэмай судоў у сукупнасці. Судовая ўлада ўвасабляецца шляхам рэалізацыі правасуддзя, якое бывае крымінальным, грамадзянскім, адміністратыўным, канстытуцыйным. Судовая ўлада паняцце складанае, шматзначнае, у ім шмат элементаў. Але аснова, стрыжань яе складае факт аб тым, што правасуддзе вяршыцца толькі судом. Рашэнне суда – гэта закон. У якасці суддзяў выступаюць асобы, якія прайшлі спецыяльную працэдуру прызначэння і выбрання, маюць спецыяльную адукацыю, вопыт, адпаведныя маральныя якасці. Шэраг краін замацоўваюць прынцыпы правасуддзя і прынцыпы судовага ладу і судаводства ў канстытуцыях ці спецыяльных законах. Судовая ўлада Рэсублікі Беларусь адлюстравана ў Арт. 109-116 Канстытуцыі. Асноўныя прынцыпы дзейнасці судоў: незалежнасць, калегіяльнасць, прафесіяналізм, права на скаргу, галоснасць. Акрамя таго, вядомы наступныя прынцыпы: роўнасць бакоў у працэсе і спаборнасць пры разглядзе спраў. Спаборнасць – гэта дадатак да прынцыпа роўнасці бакоў. Класіфікацыя судоў. Акрамя судоў першай інстанцыі, другой, вышэйшых і вярхоўнага, маюцца спецыяльныя суды (адміністратыўныя, па працоўных спрэчках, фінансавыя, патэнтныя, ваенныя, мытныя, дысцыплінарныя) і недзяржаўныя (трэцейскія, рэлігійныя, міравыя). Незалежна ад спецыялізацыі суда, любыя суды маюць пэўную структуру (пабудову), дакладней, іерархічную ці вертыкальную структуру ўладкавання судовых органаў. Гэта зроблена для таго, каб у бакоў або ў падсуднага была магчымасць абскардзіць вынесенае рашэнне ці прысуд; для таго, каб была інстанцыя, якая праверыць рашэнне ніжэйшага суда. Існуе два варыянты абскарджвання судовых рашэнняў: касацыя і апеляцыя. Касацыйны парадак абскарджвання – гэта калі суд другой інстанцыі разглядае матэрыялы справы і правярае іх з фармальнага пункту гледжання. Калі будуць знойдзены нейкія недахопы, дык рашэнне будзе адменена і адпраўлена на паўторны разгляд. Пры апеляцыйнай форме вышэйстаячы суд зноўку разглядае ўсю справу пры ўдзеле бакоў, з выклікам сведкаў. Судовае пасяджэнне адбываецца другі раз, але суддзямі больш высокай кваліфікацыі. У выніку прымаецца новае рашэнне, новы прысуд. Апеляцыйны суд не накіроўвае справы на перагляд, ён сам гэта робіць. Неабходна ведаць, што любы суд абавязаны дзейнічаць і дзейнічае згодна пэўных правіл і трымаецца пэўных працэдур. Судовыя справы разглядаюцца адкрыта, галосна, публічна. Напрыканцы разгляду справы выносіцца рашэнне, якое афармляецца ў пісьмовым выглядзе. Адбітак (копія) гэтага рашэння даецца баку, які быў асуджаны, альбо, калі была спрэчка, – двум бакам. Любы суд – гэта пэўная працэдура, гэта прымяненне закона, гэта пэўнае месца ў сістэме ўлады, пэўны аўтарытэт і традыцыя. Самы значны прынцып дзейнасці любога суда – незалежнасць суда. Большасць канстытуцый краін свету фіксіруе прынцып незалежнасці суда. У дыктатарскіх і таталітарных рэжымах судовая ўлада залежыць ці падпарадкавана выканаўчай уладзе. Належнае жыццё грамадства магчыма толькі пры ўмовах законнасці, незалежнасці судоў і разуменні таго, што судовае рашэнне павінна выконвацца абавязкова і ўсімі.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.006 сек.) |