|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Шляхі рашэння глабальных праблем сучаснасціВялікае значэнне для паспяховага вырашэння глабальных праблем набывае навуковы разлік і прагноз. Узнікаючы стыхійна, глабальныя праблемы патрабуюць планамерна накіраваных дзеянняў людзей для іх вырашэння. У сучасных умовах гэта прадвызначае прагрэс ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці. Чалавецтва павінна папярэдзіць магчымыя адмоўныя наступствы, якія пагражаюць існаванню і развіццю сённяшняга і будучага пакаленняў. На думку Г.Кругловай, і з гэтым немагчыма не пагадзіцца, для вырашэння глабальных праблем неабходна ўлічваць навукова-тэхнічныя (або натуральна-прыродныя) і сацыяльна-палітычныя аспекты. Планетарны характар глабальных праблем прадвызначыў і шырокі дыяпазон падыходаў, думак, тэорый. Сярод гэтага мноства канцэпцый магчыма вылучаць як узаемадапаўняючыя, так і ўзаемаадмаўляючыя адна адну. Стратэгія вырашэння глабальных праблем непазбежна павінна спалучыць у сабе навуковы, сацыяльны і гуманістычны падыходы да гэтых праблем. У праектах вырашэння глабальных праблем магчыма вылучыць чатыры падыходы ў залежнасці ад ролі і значэння навукова-тэхнічнага прагрэса (НТП): 1) канцэпцыі, якія бачаць вырашэнне глабальных праблем толькі ў дасягненнях НТР, зусім не ўлічваючы іх сацыяльнай накіраванасці; 2) канцэпцыі, якія цалкам адмаўляюць дасягненні НТП, заклікаюць да прыпынення росту вытворчасці і прыпынення дзейнасці, накіраванай на развіццё навукі, тэхнікі, пераўтварэнняў прыроды і г.д. 3) канцэпцыі, якія ігнаруюць НТП у звязку з вырашэннем глабальных праблем, але не адмаўляюць яго ў грамадстве; асноўны ціск робіцца на змяненні духоўнага жыцця чалавека; 4) канцэпцыі, якія бачаць вырашэнні глабальных праблем шляхам спалучэння дасягненняў навукова-тэхнічнага і сацыяльнага прагрэса грамадства. Адразу неабходна падкрэсліць, што побач з сацыяльна-эканамічным пераўладкаваннем грамадства, у наш час усё большую значнасць набывае фарміраванне новай глабальнай свядомасці. Пад уплывам навуковай думкі і працы стыхійныя формы ўзаемадзеяння чалавека з прыродай павінны саступіць месца арганізаваным у адпаведнасці з законамі функцыяніравання і развіцця біясферы. Уладарства тэхнічных і біялагічных законаў узаемадзеяння грамадства і прыроды заменяць сацыяльныя (разумныя) законы. У гэтым кантэксце вялікую ролю мае развіццё міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, сумеснае змаганне з забруджваннем навакольнага прыроднага асяроддзя, сумесныя навуковыя даследаванні. Кажучы пра глабальныя праблемы і іх вырашэнні неабходна адзначыць сацыяльна-палітычныя аспекты. Вырашэнне праблем немагчыма без усвядомленай і мэтанакіраванай дзейнасці чалавека. Іх глабальны характар патрабуе для вырашэння сумесных намаганняў усіх краін і народаў свету. Гэта дае падставу для сацыяльна-палітычных аспектаў міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні глабальных праблем сучаснасці. Але шмат залежыць ад падыходаў да гэтых праблем у палітыцы асобна ўзятых краін. Знаходзячыся ў сувязі з сацыяльнымі, эканамічнымі, палітычнымі супярэчнасцямі сучаснага свету, глабальныя праблемы непазбежна выклікаюць сутыкненне інтарэсаў розных класаў, сацыяльных груп, палітычных партый, грамадскіх рухаў і г.д. Яны набываюць палітычную афарбоўку, іх вырашэнне знаходзіцца ў сферы палітыкі. У пэўнай ступені, глабалістыка з'яўляецца той вобласцю, дзе сутыкаюцца палітычныя курсы і мэты розных дзяржаў, партый, рухаў, класаў. Шматлікія партыі, рухі і арганізацыі, якія зацікаўлены ў вырашэнні глабальных праблем, распрацоўваюць свае палітычныя дактрыны, вылучаюць уласныя праграмы вырашэння гэтых праблем. Аднак неабходна заўжды памятаць, што ўсё чалавецтва хвалююць глабальныя праблемы і яно заклапочана неабходнасцю іх вырашэння, аднак шляхі і сродкі іх вырашэння розныя, у залежнасці ад палітычных і ідэалагічных інтарэсаў. Безумоўна, што па сваёй сутнасці глабальныя праблемы маюць біясацыяльны характар. Адзначаючы значнасць натуральна-прыроднага боку, трэба прызнаць галоўнымі ў вырашэнні праблем сацыяльна-палітычныя змены. Навуковыя веды дазваляюць сёння прапанаваць тэхнічнае забеспячэнне вырашэння любых самых складаных глабальных праблем, з якімі сутыкнулася чалавецтва. Але практычная рэалізацыя такіх праектаў залежыць передусім ад рэальнага палітычнага курса, ад сацыяльна-палітычных умоў, ад мэтаў дзяржавы ці палітычнай партыі. Глабалістыка стала не толькі спецыяльнай галіной навуковых ведаў, але і накірункам дзяржаўнай палітыкі. На сёння можна казаць аб глабальным мадэліраванні развіцця, як неад'емнай часткі палітыкі ўсіх дзяржаў. Неабходна памятаць, што галоўнае – гэта не лозунгі і дэкларацыі, а практычная рэалізацыя. А вось тут узнікаюць складанасці. Нават дасягнуўшы згоды па асноўных мэтах і задачах, розныя палітычныя сілы на практыцы не заўжды імкнуцца да іх рэалізацыі. Найбольш яскрава бачны розныя падыходы і сувязь палітыкі і глабальных праблем на прыкладзе вырашэння праблемы вайны і міра (палітычныя, канцэпцыя "ядзернага міра" і г.д.), экалагічных праблем і інш. У сучасных умовах магчыма весці размову аб шчыльнай узаемасувязі палітыкі з субглабальнымі праблемамі. Ад вырашэння гэтых праблем на сённяшні дзень не залежыць выжыванне чалавецтва. Але яны вызначаюць "якасць жыцця" грамадства. Праблемы адукацыі, культуры, нацыянальна-этнічныя, развіцця сродкаў масавай камунікацыі залежаць шмат у чым ад палітычнага курса краіны. Праблема гарантыі правоў чалавека, перадусім права на жыццё, забяспечваецца, ў першую чаргу, палітычным вырашэннем на дзяржаўным і міжнародным узроўнях. Наогул, агульначалавечыя аспекты глабальных праблем прадвызначылі іх шчыльную сувязь з міжнароднай палітыкай. Практычна ўсе краіны (за выключэннем Ірана, Паўночнай Карэі і падобных) усвядомілі неабходнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў іх вырашэнні. Для паспяховага пераадолення ўсіх глабальных праблем неабходна прадуманная, узважаная палітыка ўсіх дзяржаў па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і іх актыўная дзейнасць па практычнай рэалізацыі ўсіх праграм. Ці інакш кажучы, вырашэнне іх магчыма толькі пры спалучэнні нацыянальных намаганняў з дзейнасцю эфектыўнай сістэмы міжнароднага супрацоўніцтва. 3.Сутнасць, асноўныя элементы і фактары геапалітыкі Ад даўніх часоў людзі імкнуліся патлумачыць залежнасць свайго лёсу ад таго месца, дзе жывуць і здабываюць сабе ежу. Тэрмін "геапалітыка" з'явіўся ў 1916 годзе. Упершыню яго ў навуцы ўжыў шведскі прафесар Рудольф Чэллен. Паходзіць ад спалучэння двух грэчаскіх моў: ge – Зямля + politike – палітыка. Геапалітыка – гэта вучэнне аб геаграфічнай абумоўленасці палітычных з'яў, асаблівая галіна ведаў, якая вывучае сувязь паміж зямлёй, геаграфічным асяроддзем і палітыкай дзяржаў. Геапалітыка з'яўляецца адным з тэарэтычных абгрунтаванняў палітыкі дзяржавы як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. Напрыклад, у пачатку ХХ ст. моц і ўплыў дзяржаў непасрэдна залежылі ад геаграфічнага палажэння краіны, колькасці яе насельніцтва, яе карысных выкапняў і г.д. Геапалітыка – сродак прыцягнення ўвагі палітыкаў да ролі геаграфічных фактараў у канцэпцыі дзяржавы і ў мастацтве кіравання. Геапалітыка разглядае дзяржаву як геаграфічны арганізм і разам з тым палітычную прастору. Інакш кажучы, дзяржава – гэта зямля, тэрыторыя, асяродак жыцця, насельніцтва і адначасова – краіна. Геаграфічны арганізм – гэта рэльеф, клімат, глеба, вада, раслінны і жывёльны свет. Ад уласцівасцей ландшафтаў і рэльефа шмат у чым залежыць своеасаблівасць жыцця людзей ў пэўным рэгіёне, гандлёвыя адносіны і ў рэшце рэшт расклад палітычных сіл. Важнае ваенна-палітычнае і эканамічнае значэнне маюць шляхі (дарогі): зносін і гандлёвыя. Так, напрыклад, тое, што беларускія землі знаходзіліся на скрыжаванні вялікіх гандлёвых шляхоў, прывяло да ўзнікнення магутных дзяржаў на беларускай тэрыторыі (Полацкага, Турава-Пінскага княстваў, ВКЛ), на гэтым месцы (вакол рэк Дняпра, Нёмана, Заходняй Дзвіны і інш.) сфарміравалася беларуская нацыя. Адзін з пачынальнікаў геапалітыкі, нямецкі прафесар Ф.Ратцаль распрацаваў тэорыі "жыццёвай прасторы" і "натуральных межаў", згодна якіх геаграфічнае адзінства вядзе да палітычнага. Прадмет геапалітыкі – актуальныя праблемы нацыянальных інтарэсаў, заканамерная ўзаемасувязь палітыкі; дзейнасці дзяржавы і геаграфічных фактараў жыццёвай прасторы. Фактары геапалітыкі (іх сутнасць): 1) Светапоглядны, рэлігійны і ідэалагічны – гэтыя тры паняцці аб'ядноўваюцца ў адзін фактар. Яны не ідэнтычныя, але блізкія па сваёй сутнасці – кожны з іх уяўляе з сябе пэўную сістэму поглядаў на свет, чалавека, грамадства. Фактар адыгрывае ролю ў сцвярджэнні вобраза, жыцця і аказвае ўплыў на міжнародныя адносіны і знешнюю палітыку. 2) Геаграфічны фактар – адзін з самых галоўных, выражае прадметную сутнасць геапалітыкі, сувязь паміж зямлёй, геаграфічным асяроддзем і палітыкай дзяржавы. 3) Дэмаграфічны фактар – гэта значны людскі рэзерв палітычнай улады любой краіны. Вельмі актуальны сёння, калі ў пэўных краінах ідзе працэс скарачэння насельніцтва, а ў іншых рост – "дэмаграфічны выбух". 4) Ваенна-палітычны фактар – моцны ваенны патэнцыял дзяржавы (саюзу дзяржаў) ва ўмовах НТП дазваляе дыктаваць сваю волю на міжнароднай арэне, дамагацца сваіх палітычных мэтаў. 5) Эканамічны фактар – уплыў дзяржавы грунтуецца на яе эканамічным патэнцыяле. 6) Этна-нацыянальны фактар – этнічныя і нацыянальныя супольнасці краін з'яўляюцца цэласнымі, адносна аўтаномнымі ўтварэннямі са сваімі інтарэсамі, культурай і памкненнямі, таму іх існаванне ўмацоўвае альбо разбурае ўклад суверэнных дзяржаў. 7) Фактар прыродных рэсурсаў і экалогіі. Прыродныя рэсурсы (зямельныя, водныя, энэргарэсурсы, мінеральныя, раслінныя, рэсурсы жывёльнага свету і г.д.) краіны ў цэлым, складаюць умовы жыцця чалавека і грамадства. У сувязі з павелічэннем спажывання рэсурсаў і іх скарачэннем з'яўляюцца сур'ёзныя праблемы, абвастраюцца супярэчнасці паміж дзяржавамі. Выкарыстоўванне рэсурсаў прывяло да экалагічных праблем. Неабходна рацыянальнае выкарыстоўванне прыродных рэсурсаў, усталяванне гарманічнага ўзаемадзеяння грамадства з навакольным асяроддзем, а гэта магчыма дасягнуць толькі намаганнямі ўсяго чалавецтва. Асноўнае пытанне геапалітыкі – вывучэнне палітычнай практыкі дзяржавы, натуральнага асяроддзя жыцця і якасці жыцця свайго народу; адносіны з палітычнымі сіламі суседніх і іншых краін. Вывучэнне яго неабходна каб умацаваць свае палітычныя пазіцыі і сваё права на жыццёвую прастору ў даным рэгіёне, каб мець магчымасць на ўласную ўнутраную і знешнюю суверэнную палітыку, каб своечасова ліквідаваць магчымыя перашкоды на шляху сацыяльна-эканамічнага развіцця сваёй нацыі. Геапалітыка – гэта псіхалогія дзяржавы. Складовымі элементамі (канцэпцыямі) геапалітыкі з'яўляюцца: 1) геаграфічны дэтермізм – канцэпцыя, якая імкнецца патлумачыць месца краіны ў сістэме міжнародных адносін, яе знешнепалітычную дзейнасць зыходзячы з асаблівасцей геаграфічнага асяроддзя; 2) канцэпцыя ўтварэння дзяржаўнасці – палітычны лёс краіны залежыць ад часу ўзнікнення дзяржавы. Неабходна памятаць, што дзяржаўнасць Беларусі мае больш чым тысячагадовую гісторыю; 3) палітычная прастора і палітычны час – канцэпцыя зыходзіць з таго, што па-за прасторай і часам не бывае палітычнай дзейнасці; вывучаючы вымярэнні прасторы мы лепш будзем разумець перадумовы палітычных рашэнняў. Прастора з'яўляецца не толькі тэрыторыяй дзяржавы, але і атрыбутам яго палітычнай моцы; 4) канцэпцыя жыццёвай прасторы прадугледжавае, што менавіта ў прасторы людзі знаходзяць сродкі існавання, арэну сваёй дзейнасці і бяспекі. Пытанне аб жыццёвай прасторы ёсць адным з галоўных для любой нацыі; 5) "сфера жыццёвых інтарэсаў" – канцэпцыя аб зямной прасторы, якая неабходна якой-небудзь краіне, як жыццёва неабходны, вельмі важны, стратэгічны ўчастак, аб'ект, установа навукі і кіравання і г.д. Геапалітыка даследуе і сферы ўплыву – тэрыторыі залежных і незалежных краін, якія знаходзяцца пад палітычным ці эканамічным кантролем адной з "вялікіх" дзяржаў; 6) насельніцтва, дэмаграфічныя праблемы – аб'ектам геапалітыкі з'яўляецца насельніцтва краіны, яго адукаванасць, культура, менталітэт, тэмпы росту і г.д. Сёння дэмаграфічныя праблемы (напрыклад, перавышэнне смяротнасці над нараджаемасцю) разглядаюцца як частка геапалітычнай (агульнанацыянальнай) стратэгіі дзяржавы; 7) канцэпцыя нацыянальнай бяспекі – напрыклад, атрымаўшы незалежнасць, Рэспубліка Беларусь трапіла ў сістэму еўрапейскай і сусветнай геапалітыкі. Прыярытэт – зыходзіць з існуючага баланса сіл у свеце, бараніць свае нацыянальныя інтарэсы з улікам нацыянальных інтарэсаў суседзяў. У апошнія дзесяць год арыентацыя Рэспублікі Беларусь, у справе забеспячэння нацыянальнай бяспекі, робіцца на ўнутраныя магчымасці, а таксама на Расію і шэраг Усходне-Азіяцкіх і арабскіх краін, супрацьпастаўляючы інтарэсы Беларусі інтарэсам краін Еўропы і ЗША. Безумоўна, акрамя гэтых у гэапалітыцы маюцца і іншыя канцэпцыі. Геапалітыка дапамагае выпрацоўваць стратэгічнае мышленне, якое дазволіць палітыкам, суб'ектам кіравання пазбегнуць валюнтарызма і суб'ектывізма, па-за гістарычнага падыхода пры разуменні і вырашэнні спрэчных пытанняў. Дапаможа выхаваць любоў да зямлі, на якой жыве і працуе чалавек, глыбокую павагу да людзей, з якімі трэба супрацоўнічаць і жыць у сяброўстве, успрымаць свет як адзінае і самае каштоўнае.
4. Геапалітычныя наступствы распаду СССР. Беларусь на геапалітычным скрыжаванні Падзеі, якія адбыліся ў другой палове ХХ ст., істотна змянілі геапалітычныя рэаліі ў свеце. У шэрагу найбольш прыкметных, на думку палітолага Я. Сапёлкіна, варта адзначыць наступныя: а) распад сацыялістычнай сістэмы і СССР, у выніку з'явіліся новыя незалежныя дзяржавы, якія аддзялілі Расію ад Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Пагоршыўся стан Расіі і скараціўся яе міжнародны ўплыў; б) ліквідацыя біпалярнага міру, які быў заснаваны на функцыяніраванні двух цэнтраў моцы (сілы). Адзінай звышдзяржавай засталіся ЗША. У той жа час з'яўляюцца ініцыятывы аб фарміраванні шматпалярнага міру; в) утварэнне новых суверэнных дзяржаў – з'явілася 15 краін, частка якіх арыентуецца на заходнія краіны, другія не вызначыліся, трэція – на садружнасць з Расіяй; г) стварэнне СНД, Саюза Расіі і Беларусі – гэта ўмацоўвае супрацоўніцтва краін у эканамічнай, палітычнай, духоўнай і іншых сферах грамадскага жыцця; д) узмацненне экспансіі ЗША і пашырэнне НАТО, іх імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву іншыя краіны свету, што ўскладняе міжнародныя адносіны; е) актывізацыя азіяцкіх дзяржаў (Кітай, Японія, В'етнам), у якіх назіраецца павышэнне тэмпаў эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця, узрастае міжнародная дзейнасць і знешняя палітыка; ж) узрастанне ўплыву ісламскіх дзяржаў Бліжняга і Сярэдняга Усходу; з) сюды таксама варта далучыць праявы міжнароднага тэрарызму.
Геапалітычныя асновы палітыкі беларускай дзяржавы складаюць, на думку С. Парэчынай, комплекс ідэй і ўяўленняў беларускага народа аб прынцыпах правядзення знешняй палітыкі Беларусі, мерах па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, месцы і ролі Беларусі ў міжнародных працэсах. Геапалітычныя асновы Рэспублікі Беларусь: а) Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. Гэта магчыма пры эфектыўным функцыяніраванні палітычнай сістэмы дзяржавы: грамадзянскім міру; нацыянальнай згодзе; сацыяльнай стабільнасці; прывядзенні патэнцыялу беларускага войска ў адпаведнасць з новымі рэаліямі геастратэгічных, ваенна-палітычных і сацыяльна-эканамічных абставінаў; забеспячэнні эканамічнай, энэргетычнай, харчовай, сацыяльнай, экалагічнай, інфармацыйнай бяспекі; паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі. б) Нейтралітэт, які грунтуецца на наступным: Беларусь не мае якіх-небудзь тэрытарыяльных прэтэнзій да іншых краін і не прызнае падобных прэтэнзій да яе з боку іншых дзяржаў; Беларусь – без'ядзерная зона; Беларусь імкнецца да стварэння нейтральнай дзяржавы і адмаўляецца ад удзелу ў войнах і ваенна-палітычных канфліктах за межамі сваёй тэрыторыі. в) Міжнароднае супрацоўніцтва, якое арыентавана на: паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Расійскай Федэрацыяй (пры захаванні прынцыпаў суверэннай роўнасці і самастойнасці); інтэграцыя ў межах СНД (адзіная эканамічная прастора і сістэма калектыўнай бяспекі); аднаўленне канструктыўнага дыялогу з Еўропай па пытаннях узаемакарыснага супрацоўніцтва; усталяванне адносін з аб'яднанай Еўропай на прынцыпах узаемаразумення і добрасуседства; Беларусь будзе прысутнічаць ва ўсіх рэгіёнах свету, дзе гэта эканамічна карысна і ў адпаведнасці з яе нацыянальнымі інтарэсамі; паглыбленне супрацоўніцтва з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі; прызнанні за ЗША ролі міжнароднага лідара пры ўмовах неўмяшальніцтва ЗША ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь. З'яўляючыся адной з краін, заснавальніц ААН, Беларусь выступае за павышэнне яе ролі ў вырашэнні міжнародных праблем і прыярытэт прынцыпаў міжнароднага права. Рэспубліка Беларусь імкнецца да супрацоўніцтва з усімі краінамі свету па пытанннях забеспячэння міжнароднай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя, барацьбы з міжнародным тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю, аказання гуманітарнай дапамогі.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.009 сек.) |