|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Сутнасць і структура палітычнага працэсаПалітычны працэс непарыўна злучаны з мінулым і накіраваны ў будучае, нягледзячы на тое, што здзяйсняецца цяпер. Ён адлюстроўвае палітычную рэальнасць, якая фарміруецца не па жаданню лідараў і распрацовак вучоных, а з'яўляецца вынікам скрыжаванняў, барацьбы інтарэсаў розных палітычных сіл, сацыяльных груп, паводзін гэтых груп і грамадзян, іх уяўленняў аб тым, што яны хацелі б атрымаць ад урада і дзяржавы. Як адзначае палітолаг С. Рашэтнікаў, палітычны працэс стымулюе сацыяльныя перамены. У працэсе сваёй дзейнасці людзі ўплываюць на палітычную сістэму грамадства, ствараюць адны яе элементы і разбураюць іншыя, падтрымлівюць пэўныя палітычныя сілы і прыводзяць іх да ўлады, адмаўляючы ў даверы іншым. Тым самым фарміруецца дзяржаўная палітыка, адлюстроўваючая запатрабаванні тых ці іншых сацыяльных груп. Палітычны працэс выступае як вынік узаемаўплыву груп, як дзеянні ўраду і іх уплыў на стан грамадства. Палітычны працэс – гэта сукупная дзейнасць суб'ектаў, шляхам якой адбываецца фарміраванне, змяненне, пераўтварэнне і функцыяніраванне палітычнай сістэмы грамадства. Палітычны працэс – гэта тэхналогія ўвасаблення ўлады. Змест палітычнага працэса можа быць розным: распрацоўка якой-небудзь канцэпцыі, фарміраванне грамадскай думкі, стварэнне новых кіруючых структур, правядзенне выбараў і г.д. Складаецца з наступных элементаў: - суб'екта, носьбіта ўлады; - аб'екта, які павінен быць створаны альбо дасягнуты як мэта працэса; - сродкаў, метадаў, рэсурсаў, выканаўцаў працэса. Рэсурсамі бываюць веды, навука, тэхнічныя і фінансавыя сродкі, настроі мас, ідэалогія, грамадская думка і іншыя фактары. Арганізацыя палітычнага працэса пачынаецца з ідэі, распрацоўкі плана, канцэпцыі. Затым, выбіраецца мэта, далей задачы, сродкі, метады, рэсурсы, выканаўцы, тэрміны і г.д.; колькасць удзельнікаў, іх склад. Выканаўцы павінны адпавядаць узнятымі перад імі задачамі і валодаць адпаведнымі сродкамі, ведамі, навыкамі. У працэсе рэалізацыі розных палітычных праектаў фарміруецца палітычнае жыццё краіны. Палітычны працэс уяўляе з сябе відовішча, рытуал, тэатр з адпаведнымі дзеючымі асобамі, перамогамі і паражэннямі, атрыбутамі славы, улады, дзяржаўнай сімволікай і г.д. Нязгода паміж элементамі альбо разбурае працэс, альбо прыводзіць да непрадбачных вынікаў. Вынік палітычнага працэса залежыць ад сукупнасці як унутраных, так і знешніх фактараў. У першую чаргу ад наяўнасці рэсурсаў, спрыяльных ці не знешніх умовах, ад выбраных сродкаў, метадаў, выканаўцаў. У праекце палітычнага процэсу павінны ўлічвацца як унутраныя, так і знешнія фактары, але ж менавіта ўнутраныя здольныя разбурыць працэс, змяняючы колькасць яго актыўных прыхільнікаў і ўдзельнікаў, тэрміны завяршэння і вынікі. У навуковай літаратуры вылучаюць наступныя рэжымы існавання палітычнага працэсу: а) рэжым функцыяніравання; б) рэжым развіцця; в) рэжым упадку. Ва ўмовах рэжыма функцыяніравання палітычная сістэма вытварае склаўшыеся адносіны паміж грамадзянамі і дзяржаваю, элітамі і масамі. Уладныя структуры больш прытрымліваюцца традыцыі, чым укараняюць новае; выкарыстоўваюць састарэлыя, звычайныя механізмы ўладарства, пераемнасць у развіцці палітычных сувязяў. Падобнае было ў 1970-я – 1980-я гады ў СССР, у час кіравання дзяржаваю Л. Брэжнева, што прывяло да "застою", які парадзіў крызіс і абвастрэнне адносінаў паміж уладаю і народам, калапс эканомікі. Ва ўмовах рэжыма развіцця ўлады імкнуцца вывесці палітыку на новы ўзровень, прымяніць метады кіравання, якія адпавядаюць адбываючымся пераменам як унутры грамадства, так і на міжнароднай арэне. Пры гэтым палітычнае развіццё суправаджаецца барацьбой розных тэндэнцый і ідэалагічных накірункаў. У выніку адбываецца рух наперад, паляпшаецца жыццё народа, узрастае легітымнасць улады, аднаўленне і ўдасканаленне эканомікі. Напрыклад, у пасляваенны час у заходнееўрапейскіх дзяржавах адбылося ўзмацненне сацыяльнай абароны насельніцтва, змяншэнне супярэчнасцей, узмацненне дзяржаўнага рэгуліравання эканомікі. Пасля "нафтавага шока" 1973 года, які быў выкліканы палітыкай арабскіх краін, было вырашана ўкараняць рэсурсазберагаючыя тэхналогіі. Своечасовасць змен дазваляе дзяржаве прыстасавацца да новых умоў, пераадлолець крызісы, пазбегнуць значнай сацыяльнай канфрантацыі. Ва ўмовах рэжыма ўпадку назіраецца распад палітычнай цэласнасці, перавага цэнтрабежных тэндэнцый над інтэграцыяй. Рашэнні, якія прынімаюцца ўладамі, не выконваюцца, улада губляе легітымнасць, давер народа.
2. Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў палітычным працэсе Суб'ектамі працэса могуць быць: асоба, група, партыя, клас, этнічная супольнасць. Палітычны працэс складаецца з дзеянняў. У палітыцы вельмі складана падзяліць індывідуальных і калектыўных суб'ектаў палітычных дзеянняў. Вельмі часта яны дзейнічаюць разам: лідар і масы, партыйныя правадыры і шэраговыя члены. Менавіта таму маецца некалькі класіфікацый палітычных дзеянняў. Французскі палітолаг М. Дзювяржэ падзяляе іх на класавыя, тэрытарыяльныя і карпаратыўныя групы. Класы ў грамадстве характарызуюцца: няроўнасцю ўмоў жыцця і працы, спадчыннай перадачай прывілеяў (уласнасці, статуса, кола сувязяў). У класаў няроўныя шанцы, узроўні багацця, юрыдычныя прывілеі, культурныя перавагі. У аснове фарміравання тэрытарыяльных груп знаходзіцца салідарнасць. Асноўная тэрытарыяльная група – нацыя, прыналежнасць да якой усведамляецца кожным чалавекам. Канфлікты паміж нацыямі вызначаюцца асаблівай жорсткасцю, нават пераўзыходзячы ў гэтых адносінах класавыя канфлікты. Да тэрытарыяльных груп адносяцца таксама камуны, раёны, правінцыі. У БССР у пасляваенны час вельмі ўплывовай уладнай групай была група, якая сфарміравалася на Віцебшчыне, так званыя "машэраўцы". У сённяшні час пануе "магілёўская" тэрытарыяльная група. Карпаратыўныя групы ўтвараюцца асобамі, якія займаюцца аднолькавай дзейнасцю (прафесійныя, парапрафесійныя групы, арганізацыі вольнага часу і г.д.). Прафесійныя групы аб'ядноўваюць асоб адной прафесіі, працаўнікоў адной галіны. Парапрафесійныя групы ствараюць выпускнікі адной школы, аднаго універсітэта. Асабліва развіты карпаратыўны дух у выпускнікоў прывелігіяваных вучэбных устаноў, дзе вучацца тыя, хто прэтэндуе на месца ў эліце грамадства. Палітычнае дзеянне вызначаецца як свядомае і добраахвотнае ўмяшальніцтва асобнага чалавека ці групы ў адносіны ўлады пэўнай сістэмы, каб прыстасаваць яе да сваіх інтарэсаў, ідэалаў, каштоўнасцей. Дзейнасць сацыяльных груп ці індывідаў злучана з імкненнем удасканальваць ці змяняць сацыяльна-эканамічны і палітычны ўклад. Палітычныя дзеянні арыентуюць палітычную сістэму на дасягненне пэўных мэтаў, якія адлюстроўваюць інтарэсы розных груп. Гэтыя інтарэсы маюць тэарэтычную, ідэалагічную форму. Ад таго, якой ідэалогіі прытрымліваюцца ўдзельнікі палітычнага працэса не ў апошнюю чаргу залежыць і наступнае – накіравана іх дзейнасць на рэвалюцыйныя змены грамадства ці на яго рэфармаванне. Віды палітычных дзеянняў залежаць ад тыпу грамадскіх пераўтварэнняў, ад адносін палітычных сіл да рэчаіснасці. У выніку палітычных дзеянняў палітычныя сістэмы мяняюцца або хутка або марудна. Вылучаюць тры тыпы палітычных дзеянняў. Першы – рэвалюцыя, якая ўяўляе з сябе звяржэнне пануючых груп, пераўтварэнне грамадства цалкам. Сацыяльныя і палітычныя рэвалюцыі ўзнікаюць як наступствы ўзрастання супярэчнасцей у грамадстве. Іх прычыны розныя, але асноўная – пануючыя класы (групы, эліты) губляюць сваю легітымнасць. Яны пазбаўляюцца эканамічнай і палітычнай улады. З'яўляецца новая палітычная эліта, якая прапаноўвае грамадству новы праект развіцця, кіруе на аснове іншых каштоўнасцей і інстытутаў. Рэвалюцыйныя працэсы, звычайна, з'яўляюцца гвалтоўнымі, маюць на ўвазе адкрытае сутыкненне груп, якія змагаюцца за ўладарства. Рэвалюцыя суправаджаецца разбурэннямі, чалавечымі ахвярамі, унутранай барацьбой у асяродку рэвалюцыянераў – "рэвалюцыя пажырае ўласных дзяцей". У выпадку поспеху рэвалюцыя завяршаецца стварэннем новых палітычных і дзяржаўных інстытутаў, новых форм жыцця, якія абараняюцца новай элітай, у тым ліку з прымяненнем гвалту. Адной з галоўных небяспек перамогшай рэвалюцыі з'яўляецца прадастаўленне прывілеяў пэўным групам. Узнікае супярэчнасць паміж ідэаламі, якія былі ўхвалены рэвалюцыянерамі і новай палітычнай элітай, што нараджае крытыку і разачараванне шырокіх мас людзей. Другі тып палітычных дзеянняў складаюць рэформы. Яны прыводзяць да грамадскіх перамен, пры чым не разбураючы асноў існуючага ладу і ўлады існуючага класа (групы). Рэфармісцкая стратэгія не імкнецца рэфармаваць грамадства ў цэлым на падставе агульнага плану, яна толькі прыбірае перашкоды, якія замінаюць яго нармальнаму функцыяніраванню. Рэфармізм накіраваны на вырашэнне канкрэтных праблем, ён характарызуецца прагматызмам. Да трэцяга тыпу адносяцца палітычныя перавароты: дзяржаўны пераварот, путч, палацавы пераварот, ваенная змова. Яны вядуць да пераменаў у сферы ўлады, у першую чаргу персанальных, шляхам выкарыстоўвання фізічнага прымусу. Дзяржаўныя перавароты – гэта, звычайна, справа рук прадстаўнікоў апарата ўлады ці саміх правячых груп, тады як путч – справа палітычных аутсайдараў. Існуюць спецыфічныя палітычныя дзеянні: мітынгі, дэманстрацыі, страйкі, сходы, пікеціраванне, шэсці і г.д. Асобныя віды палітычных дзеянняў: выбары і правядзенне выбарчых кампаній, рэферэндумы, афіцыйныя візіты дзяржаўных, партыйных дэлегацый у іншыя краіны, дыпламатычныя перамовы. Спецыфічным тыпам палітычных дзеянняў з'яўляецца папулізм – дзейнасць, якая мае мэту забяспечыць папулярнасць сярод людзей за кошт неабгрунтаваных абяцанак, дэмагагічных лозунгаў, апеляцый да зразумеласці прапаноўваемых мераў. Папуліст у сучаснай палітыцы – гэта дзеяч, які падладжваецца да масаў. У сучасных умовах альтэрнатывы рэформам няма. Неабхода ўсім палітычным сілам імкнуцца да згоды, ствараючы атмасферу даверу, фарміруючы механізм яднання людзей ад вышэйшага ўзроўню да шэраговых грамадзян. Альтэрнатыва грамадзянскай згоды – варожасць, гвалт нараджаюць толькі гвалт у адказ і варожасць. Таму з усіх відаў і тыпаў палітычных дзеянняў неабходна выкарыстоўваць толькі тыя, якія выклікаюць грамадзянскі мір і росквіт дзяржавы. У той жа час такія, якія належным чынам будуць уплываць на ўладу (ці змяненне яе), якая перашкаджае дэмакратычнаму развіццю грамадства.
3.Фазы (стадыі) палітычнага працэсу Доктар палітычных навук, пафесар С.Рашэтнікаў вылучае наступныя стадыі альбо фазы палітычнага працэсу: 1) фарміраванне палітычных прыярытэтаў; 2) высоўванне палітычных прыярытэтаў на авансцэну (павестку дня) палітычнага працэса; 3) фарміраванне палітычных праблем і прыняцце палітычнага рашэння; 4) прывядзенне ў дзеянне механізма рэалізацыі прынятых рашэнняў; 5) ацэнка вынікаў палітычных рашэнняў. Рэалізуюцца рашэнні шляхам палітычнай дзейнасці. Стадыя фарміравання палітычных прыярытэтаў адыгрывае значную ролю, таму што менавіта адсюль пачынаецца палітычны аналіз. Палітычны аналіз дапамагае вызначыць памер і аб'ём праблемы, накірункі дзеянняў урада для рэалізацыі мэтаў. Для мэтаў палітыкі сутнасць праблемы можна вызначыць як умовы і сітуацыю, у якой бачны незадаволеныя запатрабаванні часткі грамадства, якія патрабуюць накіраваных намаганняў для змянення сітуацыі. Толькі тыя праблемы, якія вядуць да руху, пабуджаюць людзей да дзеянняў, з'яўляюцца палітычнымі праблемамі (ахопліваюць розныя сферы жыцця людзей, маюць значны рэзананс, наступствы). Праблемы, якія маюць нязначны эфект і радыусам свайго ўдзеяння ахопліваюць аднаго ці некалькі чалавек, непасрэдна ўключаных у канфлікт, альбо незадаволеных станам сваіх спраў, лічацца прыватнымі праблемамі. Праблемы, якія хвалююць палітыку, могуць быць падзелены на: размеркавальныя, рэгуляціўныя і пераразмеркавальныя. Першымі праблемамі ахоплена адносна невялікае кола асоб, якія рэальна знаходзяцца ў кіраўніцтве размеркавальнымі адносінамі ў залежнасці ад узроўня ўлады. Рэгулятыўныя ўзнікаюць тады, калі адны групы грамадства вылучаюць патрабаванні па абмежаванню дзейнасці іншых груп. Пераразмеркавальныя праблемы ўзнікаюць у тых выпадках, калі вялікія групы людзей выступаюць за перагляд склаўшыхся адносін у сацыяльнай і палітычнай структуры грамадства. У Беларусі пераразмерквальныя праблемы ўзнікаюць у выніку недастатковасці дэмакратычных механізмаў улады. Гэта – с лабая партыйная сістэма, адсутнасць сістэмы стрымак і супрацьвагаў падзелу ўладаў. Перманентная эскалацыя пераразмеркавальных праблем можа прывесці да класавага канфлікта ў грамадстве, да спроб вырашэння праблем з дапамогаю сілы ці іншых падобных метадаў. Другая фаза палітычнага працэсу выклікана тым, што ў штодзённым жыцці людзі, групы альбо арганізацыі сутыкаюцца з праблемамі, якія патрабуюць умяшальніцтва службовых асоб, палітыкаў, урада. На авансцэну (павестку дня) вылучаюцца толькі тыя праблемы, якія ўлады прынімаюць у разлік і робяцца канкрэтныя дзеянні па іх вырашэнню. Палітычную павестку ствараюць групы ціску, якія імкнуцца дасягнуць палітычнай раўнавагі ў раскладзе палітычных сіл грамадства. Найбольшыя магчымасці ў гэтай справе, безумоўна, маюць заканадаўцы і ўрад. Асобныя праблемы трапляюць на ўвагу грамадскасці і палітыкаў дзякуючы намаганням сродкаў масавай інфармацыі. Некаторыя публікацыі і рэпартажы здольныя ўскалыхнуць грамадскую думку і прымусіць палітыкаў рэагаваць канкрэтнымі дзеяннямі. Фаза (стадыя) фарміравання палітычных праблем і прыняцця палітычных рашэнняў уключае распрацоўку накірункаў дзеянняў і тактыку іх прымянення для рэалізацыі і вырашэння праблем, якія вылучаны на авансцэну палітыкі. Палітычныя прапановы і праграмы распрацоўваюцца як афіцыйнымі асобамі, так і прызначанымі для гэтых мэтаў асобамі з няўрадавых устаноў. Адміністратыўныя службы і арганізацыі распрацоўваюць адпаведныя ўрадавыя праграмы ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадарцы, аховы здароўя, адукацыі і інш. Палітычныя рашэнні ўключаюць дзеянні тых ці іншых афіцыйных асоб ці ўстаноў, якія альбо падтрымліваюць праграмы, альбо адмаўляюць іх. Безумоўна, прыватныя асобы і арганізацыі таксама ўздзельнічаюць ў прыняцці палітычных рашэнняў, але фармальныя паўнамоцтвы застаюцца за афіцыйнымі суб'ектамі палітыкі – заканадаўцамі, выканаўчай уладаю, адміністрацыяй, суддзямі. Фаза (стадыя) прывядзення ў дзеянне механізма прынятых рашэнняў. У рэальным жыцці цяжка правесці акрэсленую мяжу паміж прыняццем палітычнага рашэння і яго выкананнем. У Беларусі грамадская палітыка праводзіцца ў жыццё (інструменціруецца) шляхам складання сістэмы адміністратыўных службаў. Як адзначае С.Рашэтнікаў, адміністратыўныя службы часцяком аперыруючы мандатамі закона, дапускаюць значную свабоду дзеянняў для сябе ў вызначэнні таго, што яны павінны і што не павінны рабіць. Палітычныя рашэнні вельмі часта маюць абагульненыя палажэнні, і, рухаючыся па адміністратыўным каналам, набываюць больш канкрэтны выгляд. У такіх умовах адміністратыўны працэс з'яўляецца працягам заканадаўчага працэсу і адміністратары аказваюцца ўцягнутымі ў палітыку. Вельмі часта менавіта ад іх залежыць выкананне ці невыкананне прынятага рашэння, што прыводзіць да іх штучнага ўзвышэння і злоўжыванняў (ці спакусы выкарыстання гэтага ў сваіх прыватных мэтах). У працэсе прыняцця рашэнняў службамі адным з цэнтральных момантаў з'яўляецца іерархія. Больш паўнамоцтваў маюць тыя, хто знаходзіцца на вышэйшых узроўнях улады; маюць больш паўнамоцтваў і ўплыву на прыняцце рашэнняў, дзякуючы іх больш высокаму статусу. Прычым асобы меншага рангу мажліва маюць больш інфармацыі аб справах і высокі прафесіяналізм. Адміністратыўныя службы ствараюць своеасаблівы менталітэт кіроўцаў, які аб’ядноўвае прафесіналаў, упэўненых у сваіх магчымасцях і здольнасцях уплываць на палітыку. У сваёй дзейнасці па норматворчасці ведамствы, безумоўна, маюць адносна вялікую свабоду дзеянняў, але яны валодаюць магчымасцямі прымяняць уладу толькі ў межах сваёй кампетэнцыі (напрыклад, міністэрствы). Фінальнай стадыяй палітычнага працэсу з'яўляецца адзнака прынятых рашэнняў, іх эфектыўнасць. Існуюць розныя тыпы адзнакі эфектыўнасці палітычнага працэсу. Адзін з іх злучаны з тым, што палітычныя дзеячы і адміністратары заўжды кіруюцца крытэрыямі карыснасці, выніковасці канкрэтных праграм і праектаў. Часам грунтуюцца на крытэрыях асабістых эмоцый і інтарэсаў; на падставе ідэалагічных і партыйных інтарэсаў. Такім чынам, у выніку можа ўзнікнуць шырокі спектар адзнак адной і той жа праграмы. Другі тып прадугледжвае аналіз з пункту гледжання неабходнасці праграмы, выдаткаў і карысці (выгод). Трэці тып – "сістэматычная адзнака" для вымярэння сацыяльнай значнасці і аб'ектыўнага эфекта праграмы. Адзнакай палітыкі займаюцца як урадавыя, так і няўрадавыя ўстановы. Можа быць сістэматычнай або спарадычнай, інстытуалізаванай або нефармальнай. Урадавая адзнака існуе ў формах: парламенцкі нагляд, дзяржаўны статыстычны ўлік, ведамасны кантроль і інш. Па-за ўрадавая праз: сродкі масавай інфармацыі, аналітычныя незалежныя цэнтры і фонды, групы ціску і г.д. Усе яны займаюцца адзнакаю палітыкі, каб паўплываць на службовых асоб і палітыку ў цэлым. Іх дзейнасць вельмі карысная з пункту гледжання забеспячэння інфармацыяй грамадскасці наконт выканання ці невыканання тых або іншых праграм. Рэакцыя палітычнай сістэмы на патрабаванні і запыты асяроддзя бачна ў форме шматвобразных акцый з боку асоб, якія прынімаюць палітычныя рашэнні, сюды ўваходзяць заканадаўчыя дзеянні для карэкціроўкі палітыкі, перагляд законаў, адміністратыўнае рэагіраванне ў выглядзе забеспячэння аператыўных мерапрыемстваў рэалізацыі палітыкі, пераразмеркавання фондаў падтрымкі палітычных праграм і іншыя. Такім чынам, фінальная стадыя палітычнага працэсу з'яўляецца адначасова пралогам для наступных палітычных рашэнняў і пачаткам новага якаснага абароту працэсаў палітычнай дзейнасці.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.) |