|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Узнікненне, сутнасць дзяржавы. Прыкметы, структура і функцыі дзяржавыДзяржава гэта асноўны інстытут палітычнай сістэмы, які арганізуе, накіроўвае і кантралюе сумесную дзейнасць і адносіны людзей, грамадскіх груп, класаў і асацыяцый. Дзяржава ўяўляе з сябе цэнтральны інтстытут улады ў грамадстве і зканцэнтраванае ўвасабленне палітыкі гэтай уладаю. Дзяржава ўзнікла як заканамерны, аб'ектыўны вынік натуральнага развіцця грамадства на пэўнай ступені яго саспеласці. Вылучаюць шэраг прычын і фактараў узнікнення дзяржавы: а) паглыбленае грамадскае падзяленне працы, вылучэнне кіравання ў мэтах павышэння яго эфектыўнасці ў спецыяльную галіну грамадскай дзейнасці; б) узнікненне падчас развіцця грамадскай вытворчасці прыватнай уласнасці, класаў і эксплуатацыі; в) дэмаграфічныя фактары – узрастанне колькасці і шчыльнасці насельніцтва, пераход да аседлага вобраза жыцця, забарона крывазмяшчальніцтва і ўладкаванне шлюбных адносінаў, гэта выклікала запатрабаванні грамадства ў рэгуліраванні ўзаемасувязей паміж людзьмі на пэўнай тэрыторыі; г) антрапалагічныя фактары – дзяржаўная форма арганізацыі ўкаранена ў самой грамадскай прыродзе чалавека; дзяржава, як і сям'я, паселішча, ёсць натуральная, арганічна ўласцівая чалавецтву на пэўнай ступені развіцця найвышэйшая форма супольнасці; д) псіхалагічныя, рацыянальныя і эмацыянальныя фактары, у гэтым выпадку дзяржава разглядаецца як плод чалавечага разума, які саспеў пад уплывам пэўных запатрабаванняў і эмоцый чалавека; е) заваёвы адных народаў іншымі – дзяржава ўзнікае ў выніку знешніх заваёў і палітычнага гвалту, што паглыбляе сацыяльную няроўнасць, прыводзіць да ўтварэння класаў і эксплуатацый. Вылучаюцца і некаторыя іншыя фактары, якія ўплываюць на ўтварэнне дзяржавы: геаграфічныя, этнічныя і г.д. Такім чынам, узнікненне дзяржаўнасці абумоўлена шматлікімі прычынамі, сярод якіх цяжка вылучыць адну ў якасці галоўнай. Дзяржава ўзнікае, існуе і развіваецца як вынік ускладнення эканамічнага і сацыяльнага жыцця, як форма задавальнення запатрабаванняў у ўладкаванні, рэгуліраванні і кіраванні грамадскімі справамі.
Разуменне прыроды і сутнасці дзяржавы ўяўляе з сябе цяжкую задачу палітычнай навукі ў сувязі са шматбаковасцю і складанасцю данага сацыяльнага ўтварэння. Тым больш, што ўвесь час адбываецца эвалюцыя ролі дзяржавы. Французскія палітолагі вылучаюць тры разуменні ролі і сутнасці дзяржавы: а) паліцэйская дзяржава – яна выконвае абмежаваныя функцыі, якія зводзяцца галоўным чынам да падтрымання парадку, абароны, уладкавання фінансаў, – гэта традыцыйныя функцыі; б) дзяржава ахоўніца – акрамя выконвання традыцыйных функцый дзяржава ўмешваецца ва ўсё большую і большую колькасць сфераў жыцця, бярэ адказнасць за ўсё большую частку дзейнасці людзей; в) дзяржава салідарнасці – яна прадугледжвае замену хібаў сацыялізацыі, дэцэнтралізацыі і аўтанамізацыі адзінай логікай дзяржаўнасці (узмацненне салідарнасці на розных ўзроўнях). Палітолаг Т. Салавей вылучае тры розных падыхода да даследавання дзяржавы: а) палітыка-філасофскі, калі дзяржава разглядаецца як універсальная арганізацыя, якая павінна забяспечыць адзінства, цэласнасць грамадства, рашэнне "агульных спраў", рэгуліраванне ўзаемаадносін улады і народа; б) класавы, згодна якому дзяржава народжана падзелам грамадства на класы і яна зброя класавай барацьбы; в) прававы і арганізацыйна-структурны падыход, які даследуе "юрыдычную дзяржаву" як крыніцу права і закона, арганізуючую жыццё грамадства і дзейнасць самой дзяржавы і яе струтктур у сістэме палітычных адносін. Гэтыя падыходы не выключаюць адзін аднаго і ў сваёй сукупнасці дапамагаюць раскрыць сутнасць і спецыфіку дзяржавы як палітычнага інстытута. У сучаснай палітычнай навуцы найбольш шырока распаўсюджаны два значэнні паняцця дзяржава. Дзяржава – гэта супольнасць людзей, якія жывуць на пэўнай тэрыторыі і арганізаваны органамі дзяржаўнай улады. Дзяржава – гэта сістэма арганізацый, устаноў і інстытутаў, якія валодаюць вярхоўнай уладаю на дадзенай тэрыторыі.
Дзяржавы ўсіх часоў і тыпаў характарызуюцца шэрагам устойлівых агульнагістарычных прыкмет: а) наяўнасць сістэмы суверэннай палітычнай улады: заканадаўчай, выканаўчай, судовай (суверэнная ўлада – самастойна распараджацца натуральным багаццем і рэсурсамі, рэалізацыя міжнародных сувязей, суб'ект міжнароднага права); б) тэрыторыя (права на абарону) – прастора, на якую распаўсюджана юрысдыкцыя пэўнай дзяржавы; в) усеагульнасць (суверэнітэт) – незалежная і неабмежаваная ўлада на тэрыторыі ўсёй дзяржавы; г) манаполія на легальнае прымяненне сілы і фізічнага прымусу; д) уласная фінансавая сістэма (права збіраць падаткі і зборы); е) дзяржаўная мова (унітарная дзяржава мае адну дзяржаўную мову); ж) насельніцтва – сукупнасць людзей, якія жывуць на тэрыторыі дзяржавы; з) манапольнае права на выданне законаў, абавязковых для ўсяго насельніцтва. Месца і роля дзяржавы ў палітычнай сістэме грамадства шмат у чым абумоўлена яе функцыямі, якія адлюстроўваюць асноўныя накірункі дзейнасці дзяржавы. Функцыі дзяржавы: 1) унутраныя: эканамічныя ці гаспадарчыя, сацыяльныя, падтрымка законнасці і правапарадку, культурна-выхаваўчыя; 2) знешнія: забеспячэнне бяспекі дзяржавы, развіццё адносін супрацоўніцтва, інавацыйная, міратворчая. Для рэалізацыі функцый дзяржава фарміруе комплекс спецыяльных органаў і ўстаноў, якія складаюць у сукупнасці арганізацыйную структуру або дзяржаўны механізм. Структура дзяржавы уключае: - прадстаўнічыя органы дзяржаўнай улады (выбіраюцца) – падзяляюцца на вышэйшыя (парламент), якія валодаюць заканадаўчай уладаю, і мясцовыя органы ўлады і самакіравання, якія ўтвараюцца згодна адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу краіны; - выканаўча-кіруючыя, ці органы дзяржаўнага кіравання, яны прызначаны для непасрэднага кіравання дзяржаўнымі справамі (выканаўчая дзейнасць); падзяляюцца на вышэйшыя (міністэрствы і ведамствы) і мясцовыя выканаўчыя органы; - судовыя – яны ўвасабляюць правасуддзе, вырашэнне канфліктаў і спрэчак, аднаўленне парушаных праў, пакаранне парушальнікаў закона; - органы пракуратуры – нагляд за дакладным і адзінавобразным выкананнем законаў органамі дзяржавы, грамадскімі аб'яднаннямі, службовымі асобамі і грамадзянамі; - органы дзяржаўнага кантроля; - органы аховы грамадскага парадку (міліцыя, паліцыя); - органы дзяржаўнай бяспекі; - узброеныя сілы (войска) Ніводная сучасная дзяржава не можа існаваць без прадстаўнічых устаноў, адміністрацый і судовай сістэмы. У той жа час – пракуратура, органы аховы грамадскага парадку, наглядна-кантраліруючыя, у пэўных выпадках уваходзяць у сістэму выканаўчай улады. Некаторыя элементы дзяржаўнага апарата наогул могуць адсутнічаць у той ці іншай канкрэтнай дзяржаўнай структуры (напрыклад, войска).
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.) |