|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Уводзіны
Асноўная мэтавывучэння курса "Паліталогія" – палітычная адукацыя і выхаванне творчай, нацыянальна-свядомай, сацыяльна-актыўнай асобы; фарміраванне ў студэнтаў дэмакратычнай актывісцкай палітычнай культуры, адэкватнай сучасным запатрабаванням асобы, грамадства і дзяржавы. Падчас вывучэння курса студэнты атрымаюць веды аб асноўных паняццях паліталогіі; навучацца характарызаваць палітыку і палітычную ўладу з пазіцыяў шматмернасці, палітычныя адносіны і палітычныя працэсы праз прызму антрапакультуралагічнага падыходу, палітычную культуру, паводзіны і свядомасць людзей, сацыяльных супольнасцей у кантэксце шматвобразнасці іх інтарэсаў і плюралізму думак, светапоглядную аснову ідэалогіі беларускай дзяржавы, традыцыі, ідэалы і каштоўнасці беларускага грамадства. Студэнты будуць аналізаваць, інтэрпрэціраваць і паказваць месца і ролю палітыкі ў асабістым жыцці чалавека і грамадскім жыцці Беларусі на сучасным этапе, стан палітычнай улады ў краінах СНД, Беларусі, дзяржаўны лад і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Набудуць навыкі палітычнага дыялогу, палемікі, талерантнасці і кансэнсуса. Паліталогія – гэта навуковыя веды, якія ўвесь час абнаўляюцца і развіваюцца, яны патрабуюць крытычна-творчага засваення тэарэтычных палажэнняў і высноў, інтарэсаў, уладных адносін і маціваў паводзін суб'ектаў палітыкі. Прычым неабходна адлюстраваць шырокі спектр (плюралізм) думак аб палітыцы. Таму існуе вялікая колькасць падручнікаў і дапаможнікаў па паліталогіі, якія прапаноўваюцца ўвазе студэнтаў. Па кожнай з тэм, акрамя асноўнай, напрыканцы курса лекцый указваецца дадатковая літаратура па разглядаемай праблеме. Складальнікі гэтага вучэбнага дапаможніка не прэтэндуюць на ўсеабдымнасць і стварэнне нейкай новай канцэпцыі курса паліталогіі. Дапаможнік уяўляе з сябе курс лекцый у выглядзе спалучэння аўтарскіх матэрыялаў з канспектам існуючых падручнікаў і манаграфій па паліталогіі і іх адаптацыю да патрабаванняў існуючай рабочай праграмы і спецыфіцы універсітэта. Напрыканцы дапаможніка прыведзены спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, які пры гэтым не з’яўляецца ўсёахопліваючым і абавязковым. Студэнт мае права выбіраць для падрыхтоўкі і іншыя крыніцы, выказваць уласную пазіцыю і пункт гледжання, пагаджацца ці не пагаджацца з трактоўкай таго ці іншага матэрыялу ў дадзеным дапаможніку. Наша мэта – даць студэнту тэарэтычныя асновы ведаў па прадмету, а высновы павінен ён, у першую чаргу, зрабіць асабіста. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |