|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Влияние готики на культовую архитектуру Беларуси XIV– XVI ввПранікненне готыкі ў айчынную храмавую архітэктуру пачалося яшчэ у XII ст., калі яна разам з раманскім стылем аказала пэўны уплыў на Полацкую i Гродзенскую школы дойлідства. Аднак паскорылася яе распаўсюджанне толькі ў наступныя стагоддзі, што было выклікана пашырэннем каталіцызму i частко-вым заняпадам візантыйскіх трэдыцый. Адной з першых праяў новага кірунку ў царкоўным будаўніцтве стала ўзвядзенне на мяжы XIII—XIV стст. Гро дзенскай Верхняй царквы. Яна знаходзілася на тэрыторыі дзядзінца на рэштках ужо разгледжанай Ніжняй царквы. Гэта быў невялікі квадратны храм (памерамі 8,9x8,9 м) з паўкруглай апсідай. Ён меў высокі гатычны дах i нервюрныя скляпеніі. Фасады царквы упрыгожвалі плоскія нішы i шліфаваныя камяні. Пры рэканструкцыі замка ў канцы XVI ст. яе знішчылі i зараз ад храма захаваліся толькі падмуркі. Не ацалеў да нашых дзён i іншы тутэйшы гатычны храм — Гродзенскі Марыінскі касцёл, больш вядомы як “Фара Вітаўта". Ён быў узведзены у 1380-я гг. на Рынкавай плошчы i уяўляў сабой трохнефавую базіліку буйных памераў (58,6x23 м) з вялікай чатырох'яруснай вежай-званіцай на галоуным фасадзе. Некалькі разоў перабудаваны, храм быў узарваны у 1961 г. пры рэканструкцьі цэнтра горада. Два гатычных храма меў i Навагрудак. Па-першае, у пачатку XIV ст. на тэрыторыі замка з'явілася невялікая Міхайлаўская царква (12,2x13 м) з даволі тоўстымі сценамі (да 1,2 м), адной aпciдай і нервюрнымі скляпеннямі. У XVII—XVIII стст. тут адбываліся пасяджэнні Літоўскага Трыбунала, а ў 1850 г. яе разаб-ралі на цэглу. Па-другое, у XVI—XVII стст. пад уплывам готык i была перабудавана ужо згаданая Барысаглебская царква. Яе памеры істотна павялічыліся, а на галоўным фасадзе з'явіліся дзве вежы. Сцены храма былі умацаваны контрфорсамі i аздоблены складанай сістэмай стрэльчатых арак. Зараз гэты храм адрэстаўраваны i належыць праваслаўнай канфесіі. Сярод іншых ацалелых да нашых дзён гатычных храмаў трэба адзначыць касцёл у в. 1шкальдзъ Баранавічскага раёна, які быў узведзены ў 1470 гг. Па сваей кампазіцыі гэта быў бязвежавы, трохнефавы храм (памерамі 26,4x13,5 м). Яго цэнтральны неф i алтарная частка былі перакрыты зорчатымі нервюрнымі скляпеннямі, а вузкія бакавыя нефы больш нагадвалі абыходную галерэю. Галоўны фасад храма завяршаўся завостраным шчытом з з плоскімі нішамі. Сцены храма былі умацаваны контрфорсамі, якія на бакавых фасадах чаргаваліся з стрэльчатымі вокнамі. У сярэдзіне XVI ст. па загаду Радзівілаў ён быў пераабсталяваны пад кальвініскі збор, а пазней належыў як праваслауным, так i католікам. Быў пабудаваны гатычны касцёл у першай палове XV ст. i у в. Усялюб пад Навагрудкам. У далейшым гэты храм быў значна перабудаваны i да пачатковага амаль квадратнага у плане малітоўнага зала былі дабаўлены гранёная апсіда з двума бакавымі сакрысціямі (мяжа XVI—XVII стст.) i трох'ярусная вежа-званіца (пачатак XX ст.). Разам з тым усе яго кампаненты гарманічна звязаны паміж сабой i вырашаны у адзіным стылявым напрамку. Прыгожы гатычны касцёл быў узведзены у пачатку XVI ст. у в. Гнезна Ваўкавыскага раёна. У цэнтры яго галоўнага фасада знаходзілася васьмігранная чатырох'ярусная вежа вышынёй 31 м. Памеры храма былі адносна невялікімі (21,5x13,7 м), а таўшчыня сцен складала менш чым 1 м. Позняя готыка праявілася ў наяўнасці контрфорсаў, стрэльчатых завяршэннях ваконных праёмаў i прысутнасцю акна-ружы над галоўным уваходам. Сінтэз готыкі з візантыйскімі традыцыямі прывёў да з'яулення у Беларусі унікальнага для еўрапейскага дойлідства тыпу цэркваў-крэпасцяў. Чатыры вуглавыя абарончыя вежы i цэнтральны вежападобны купал набыў пасля рэканструкцыі ў 1494—1505 гг. Полацкі Сафійскі сабор. На жаль, у такім выглядзе ён вядомы зараз толькі па тагачасных гравюрах, бо у пачатку XVIII ст. яго узарвалі рускія войскі. У Зэлъвенскгм раёне да нашага часу ў амаль нязменным выглядзе захавалася царква-крэпасцъ каля в. Сынкавічы, якая за раз уключана у каталог помнікаў сусветнай архітэктуры. Узведзены з цэглы у пачатку XVI ст. храм адзначаецца манументальнасцю i адносіцца да тыпу трохнефавых базілік з трыма апсідамі, над якімі для прыдання канструкцыі цэльнасці быў створаны агульны дах (памеры царквы — 17,5x13 м, пры таушчыні сцен у 1,5 м). Яна мела высока размешчаныя стрэльчатыя вокны i нервюрныя скляпенні. Па вуглах былі узведзены чатыры абарончыя вежы, якія з'яўляліся самастойнымі збудаваннямі, далучанымі да асноўнага аб'ёму. Умацаваныя контрфорсамі вежы на парадным фасадзе мелі гранёную форму, а з боку апсід — круглую. Фасады храма упрыгожвалі разнастайныя нішы i аркатурны фрыз. Байніцы бліжняга i дальняга бою знаходзіліся ў вежах i на паддашку, дзе мелася баявая галерэя. Яшчэ адна, вельмі падобная на папярэдні храм па сваей канструкцьі i размяшчэнню байніц, царква-крэпасцъ была пабудавана ў 1516—1542 гг. каля в. Мураванка Шчучынскага раёна. Яе памеры складалі 21,7x14,8 м, а таўшчыня сцен дасягала 2 м. Гэта таксама была трохнефавая базіліка, але усяго з адной буйной апсідай. Пад уплывам рэнесансу тут больш увагі аддавалася знешняму дэкору ў выглядзе нішаў розных форм i памераў, якія упрыгожвалі сцены, вежы i апсіду. У цэнтры галоўнага фасаду мелася гатычнае акно-ру-жа. Удасканаленне канструкцыі скляпенняў дазволіла утварыць з нервюраў дэкаратыўную зоркавую столь. Усе чатыры абарончыя вежы храма мелі цыліндрычную форму i ў адрозненні ад Сынкавічскай царквы з'яуляліся неад'емным элементам кампазіцыі. Храм быў моцна пашкоджаны шведамі ў 1706 г., а ў 1870-я гг. яго часткова перабудавалі — перад уваходам з'явіўся бабінец з невялікімі вежачкамі, а ў вежах на галоўным фасадзе быў надбудаваны яшчэ адзін паверх. У XVI ст. готыка у Беларусі паступова стала саступаць месца рэнесансу, а пазней i барока. Нягледзячы на гэта яе уплыў адчуваўся тут яшчэ доугі час. Так, у 1603—1606 гг. у в. Камаі Пастаўскага раёна быў узведзены абарончы зальны храм з адной буйной апсідай i крыжовымі нервюрнымі скляпеннямі Галоўны фасад касцёла абаранялі дзве 16-метровыя цыліндрычныя вежы дыяметрам 5 м з бай.ніцамі, якія таксама меліся i ў шэрагу плоскіх ніш на парадным франтоне. У 1778 г. да храма з боку была прыбудавана капліца, што парушыла сіметрыю пабудовы, але прыдала ей арыгінальны знешні выгляд. Такім чынам, менавіта распаўсюджанне готыкі садзейнічала ўздыму мураванага будаўніцтва храмаў у Беларусі. Пры гэтым уключэнне асобных цэркваў у склад замкавых комплексаў, а таксама сінтэз гатычнага стылю з рэнесансам i візантыйскімі традыцыямі сталі адметнымі рысамі тагачаснага айчыннвгв культавага дойлідства.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |