|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Мэты вучэбнага прадметаКарыстаючыся універсальным сродкам уздзеяння на чалавека – словам, літаратура здольная цэласна, сістэмна ўплываць на інтэлект, пачуцці, волю, фарміраваць светабачанне і светаразуменне, агульную культуру кожнага, хто судакранецца з яе багаццямі. З улікам падобных уласцівасцей літаратуры вызначаюцца мэты і задачы літаратурнай адукацыі ўвогуле і на кожным этапе навучання ў прыватнасці. Мэты і задачы літаратурнай адукацыі на сучасным этапе павінны быць скіраваныя на выхаванне чалавека з глыбокім гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, чалавека, чуйнага да сацыяльнага поліфанізму жыцця, патрыёта, адданага агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здольнай успрыманне прыгожага выкарыстаць для выпрацоўкі стымулу маральнага самаўзвышэння, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця. Такая агульная ўстаноўка рэалізуецца ў сістэме канкрэтных патрабаванняў да вынікаў літаратурнага навучання: – дастаткова шырокае знаёмства з нацыянальнай літаратурнай спадчынай, а таксама з асобнымі (класічнымі, узорнымі) творамі сусветнай літаратуры; – начытанасць, устойлівая цікавасць да чытання, рознабаковасць, сістэмнасць, свядомая скіраванасць чытацкіх інтарэсаў; – глыбіня засваення ідэйна-мастацкага зместу праграмных літаратурных твораў, уменне самастойна аналізаваць тэкст і ацэньваць яго ідэйна-эстэтычную каштоўнасць; – валоданне тэарэтыка-літаратурнымі паняццямі і здольнасць прымяняць іх у працэсе аналізу і ацэнкі мастацкіх твораў; – веданне спецыфічных асаблівасцей літаратуры ў параўнанні з асаблівасцямі іншых відаў мастацтва; – знаёмства з асноўнымі эстэтычнымі катэгорыямі (прыгожае, узвышанае, гераічнае, трагічнае, камічнае, агіднае і інш.) і здольнасць ацэньваць з іх дапамогай творы літаратуры і сумежных відаў мастацтва; – зарыентаванасць вучняў у гістарычным развіцці літаратуры і мастацтва: веданне асноўных этапаў (эпох, перыядаў), ідэйных і мастацкіх напрамкаў і інш.; – здольнасць выяўляць у творах літаратуры чалавеказнаўчы змест, пытанні філасофскага, псіхалагічнага, маральна-этычнага, эстэтычнага характару, выказваць уласныя адносіны да адлюстраваных у літаратуры розных грамадскіх з’яў, супярэчнасцей, канфліктаў, да такіх агульначалавечых каштоўнасцей, як любоў да Радзімы, павага да свайго народа і іншых народаў, гонар, сумленне, абавязак і іншыя ідэйныя, маральныя, эстэтычныя арыенціры; – развітасць творчых здольнасцей і ўменняў, неабходных для самавыяўлення і самаўдасканальвання асобы; – валоданне мовай, маўленчымі ўменнямі і навыкамі як умова і сродак самапазнання і самавыяўлення. У залежнасці ад узросту вучняў і ступені навучання гэтыя патрабаванні канкрэтызуюцца, пры гэтым захоўваецца пераемнасць, сістэмнасць, не парушаецца адзінства літаратурнай адукацыі. Усе акрэсленыя прынцыпы функцыянуюць на кожнай ступені адукацыі. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.) |