АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Якуб Колас

Читайте также:
  1. Глава 13 - Николас Фламел
  2. Глава 13 НИКОЛАС ФЛАМЕЛЬ

У другой палове XIX стагоддзя ў Расіі выйшлі з друку кнігі К.Ушынскага «Дзіцячы свет» (1861) і «Роднае слова» (1864), яны сталі выдатнай з'явай у педагогіцы. Неаднаразова пасля гэтага рабілася спроба стварыць новыя падручнікі для народных вучылішчаў. У Беларусі найбольш удалай аказалася праца Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (1909).

У невялікіх апавяданнях яе аўтар расказвае пра з'явы, блізкія і знаёмыя дзецям і адначасова не зусім зразумелыя ім. Дыдактычная задача большасці твораў – уплываць на маральны воблік дзіцяці, фарміраваць у яго эстэтычнае пачуццё. Цікавым ў гэтым сэнсе з'яўляецца апавяданне «Вясна», якім пачынаецца «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». Сама манера апісання цікавейшай з»явы прыроды звяртае на сябе ўвагу. Я. Колас, нібы з роўнымі, вядзе з дзецьмі цёплую, добразычлівую гутарку пра абуджэнне зямлі, вучыць бачыць у гэтым абуджэнні непаўторную прыгажосць. Разам з тым апавяданне вызначаецца пэўным філасофскім зместам. Напрыклад, падрабязна апісваючы пераўтварэнне маленькіх ручайкоў у магутную раку, педагог паказвае дзецям вялікую сілу адзінства, згуртаванасці людзей. Своеасаблівую маральную нагрузку нясуць радкі, дзе аўтар вядзе гаворку пра барацьбу сонца з зімовым холадам: «І так яно працуе цэлы месяц, пакуль не згоніць з зямлі сляды халоднай зімы. І ваюе яно з цьмою і холадам, як ваюе чалавек са злом і несправядлівасцю».

У многіх творах Я. Колас раскрывае значэнне і важнасць такіх маральных якасцей, як таварыская ўзаемавыручка («Разліў Нёмана»), дабрата («Ластаўкі», «Якую карысць прыносяць нам птушкі»), працавітасць («Мурашкі і іх будова»).

Своеасаблівае месца ў кнізе займае алегарычнае апавяданне «Дуб і чароціна». Чытаючы яго, дзеці, на думку Я. Коласа, зразумеюць тую акалічнасць, што чалавек павінен умець пастаяць за сябе, дасягаць сваёй мэты толькі ўласнымі намаганнямі. Пісьменнік вучыць дзяцей не баяцца цяжкасцей, папярэджвае, што нельга жыць падобна чароціне, згінаючыся перад усімі, хто мацнейшы за цябе.

«Другое чытанне для дзяцей беларусаў» – адзін з першых падручнікаў, які эфектыўна выкарыстоўваўся як для навучання, так і для маральна-эстэтычнага выхавання дзяцей.

Важнай вяхой у развіцці метадычнай думкі на Беларусі стала праца Я. Коласа «Методыка роднай мовы» (1926). Калі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» змяшчала багаты пазнавальна-дыдактычны матэрыял, то новая праца пісьменніка-педагога прапаноўвала навукова абгрунтаваныя палажэнні, звязаныя з методыкай навучання чытанню і вывучэннем роднай мовы, у якіх адзначалася неабходнасць спалучэння працэсаў навучання і выхавання. Я. Колас лічыў, што пры вывучэнні мовы трэба абавязкова выкарыстоўваць выхаваўчы матэрыял літаратуры. На яго думку, кожны літаратурны твор, выкарыстаны ў працэсе навучання, павінен выхоўваць духоўна багатую, маральна здаровую асобу, якая была б здольная абараніць высокія грамадзянскія ідэалы. Вось чаму пры адборы тэкстаў мастацкай літаратуры для вывучэння ў школе, падкрэслівае пісьменнік-педагог, неабходна улічваць іх даступнасць, а таксама ўзроставыя, сацыяльныя і індывідуальныя асаблівасці вучняў. Пры гэтым правільнаму і глыбокаму ўспрыняццю і разуменню мастацкага тэксту павінен садзейнічаць яго аналіз.

Я. Колас сцвярджаў, што «яскравыя мастацкія вобразы, моцна адбіваючыся ў дзіцячай псіхіцы, могуць стаць для іх жывымі прыкладамі ўсяго прыгожа-адмысловага і добрага» [2, с. 396–397]. Абараняючы сваю пазіцыю, ён прапагандаваў некаторыя прыёмы і метады маральна-эстэтычнага выхавання з выкарыстаннем тэкстаў мастацкай літаратуры. Адным з самых дзейсных прыёмаў, на яго думку, з'яўляецца літаратурна-мастацкае чытанне твораў, якое дапамагае больш поўна зразумець тэкст, выхоўвае эстэтычны густ. «Чытанне служыць і эстэтычнаму выхаванню дзяцей. Яно ўзбагачае фантазію новымі вобразамі, даючы дзецям новыя разнастайныя перажыванні, выхоўвае ў іх густ да прыгожага, да паэзіі і мастацтва» [2, с. 396]. Асабліва эфектыўны гэты прыём пры чытанні на памяць, бо «тое, што вывучана на памяць, складае самы сталы здабытак вучня»[2, с. 417 – 418]. Я. Колас настойліва раіў выкарыстоўваць пры аналізе літаратурных твораў элементы драматызацыі, рабіць інсцэніроўкі па мастацкіх творах, падкрэсліваў важнасць такога прыёму, як ілюстраванне прачытанага ў выглядзе малюнка або ручной працы. Будучы таленавітым педагогам і псіхолагам, ён адначасова перасцерагаў настаўніка ад празмернага захаплення рознымі прыёмамі, бо ўсякая празмернасць можа прынесці не карысць, а шкоду працэсу выхавання і навучання. У «Методыцы роднай мовы» вядзецца палеміка з прыхільнікамі так званага «выхаваўчага чытання», якія адмаўлялі вывучэнне твораў класічнай літаратуры ў школе. Беларускі метадыст сцвярджаў, што класічную літаратуру здольны зразумець кожны чалавек, незалежна ад яго ўзросту, хаця глыбіня ўспрыняцця і разумення твора ў кожнага свая. Задача настаўніка – зацікавіць вучняў гэтым творам, што дасягаецца праз яго чытанне.

У той час, калі Я. Колас працаваў над «Методыкай роднай мовы», у Беларусі было шмат узораў высокамастацкай літаратуры, яны былі найбольш даступнымі для беларускіх дзяцей, якія жылі ў асноўным на вёсцы, куды руская мова пранікала не так інтэнсіўна, як ў горад. Ужо значна пазней, звяртаючыся да дзяцей школьнага ўзросту, ён заклікаў іх берагчы і любіць родную мову: «Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму вам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры. І перш за ўсё трэба ведаць свой народ, яго гісторыю, яго багатую вусную творчасць»[2, с. 26]. Народны паэт справядліва гаварыў, што фальклор з'яўляецца каштоўным дарам, які трэба берагчы, шанаваць, як гэта рабілі лепшыя майстры мастацкага слова А. Пушкін, І. Крылоў, Л. Талстой, Т. Шаўчэнка, Я. Купала. Іменна таму, што яны выкарыстоўвалі ўсё лепшае, створанае народам, іх творчасць зачароўвае людзей ўсіх пакаленняў «сваім хараством, паўнакроўнасцю вобразаў і мастацкага слова» [2, с. 26].

Актыўна працуючы на ніве асветы і ў галіне мастацкай літаратуры, Я. Колас вёў нястомную барацьбу за культуру і чысціню мовы, у чым бачыў адзін з паказчыкаў выхаванасці чалавека. Асабліва яго абуралі моўныя хібы мастакоў слова. Ён лічыў, што «слова для пісьменніка –– гэта асноўная канва, на якой будуе ён сваю мастацкую творчасць»[1, с. 152]. У час працы над мастацкім творам Я. Колас шліфаваў яго мову, імкнуўся, каб словы станавіліся «крылатымі», браў прыклад з класікаў рускай літаратуры. Беларускі пісьменнік разумеў, што ўсякае трапнае слова ў літаратурным творы становіцца неад'емным набыткам народа, яно ўспрымаецца як народнае багацце, таму што здольнае аказваць маральнае ўздзеянне на чытача, выклікаць у яго эстэтычнае захапленне. Я. Колас заклікаў пісьменнікаў асаблівую ўвагу звяртаць на школу, бо ў школах Беларусі доўгі час адсутнічала мастацкае выхаванне. Сведчаннем гэтаму – адсутнасць падручнікаў па літаратуры, матэрыял жа для школьнага вывучэння, як зазначаў Я. Колас, падбіралі людзі, нярэдка зусім некампетэнтныя ў такой справе.

Я. Колас, каштоўнасць твора мастацкай літаратуры бачыў і ў тым, як ён успрымаецца народам, наколькі ён можа выклікаць станоўчую рэакцыю чытача, якую выхаваўчую функцыю здольны выканаць. Называючы пісьменнікаў выхавацелямі, Я. Колас лічыў галоўнай прычынай творчых няўдач літаратараў іх адарванасць ад народа, ад жыцця. Чытач становіцца з кожным годам ўсё больш адукаваным і патрабавальным, гаварыў ён, і таму адхіляе ўсё надуманае, нерэальнае. Абавязак мастака слова – увесь час папаўняць свой інтэлектуальны багаж, свае веды, вучыцца ў народа, адлюстроўваць яго жыццё. Ён падкрэсліваў, што першачарговай задачай кожнага пісьменніка з’яўляецца ўдасканальванне сваёй асобы, выхаванне ў сабе лепшых якасцей нашага народа. Каб паказаць сучасніка ва ўсіх яго праявах, пісьменнік павінен быць сам духоўна багатым, бездакорным у маральных адносінах.

Педагагічная, метадычная і літаратурна-мастацкая спадчына Я. Коласа пацвярджае выказаную думку пра арганічную сувязь маральнага і эстэтычнага выхавання. Як мастак слова і педагог ён раіў выкарыстоўваць у выхаваўчых мэтах лепшыя ўзоры мастацкай літаратуры і таму неаднойчы ставіў перад пісьменнікамі задачу – ствараць высокаідэйныя творы, якія б маглі праўдзіва расказваць пра нашу рэчаіснасць, аказваць уплыў на маральнае аблічча чытача, на фарміраванне ў яго эстэтычнага густу.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.)