АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Па часе правядзення

Читайте также:
  1. Урокі пазакласнага чытання, іх змест і методыка правядзення.

1. Пастаянная — кіраўніцтва пазакласным чытаннем.

2. Эпізадычная:

а) правядзенне літаратурных свят, прадметнага тыдня, вечароў, ранішнікаў, экскурсій, канферэнцый, дыспутаў, віктарын, конкурсаў, міні-алімпіяд і інш.;

б) выданне альманахаў, часопісаў, газет; напісанне дакладаў, рэфератаў, сачыненняў, водзываў, рэцэнзій, нарысаў, заметак.

3. Цыклічная — праца гурткоў, музеяў, клубаў.

Усе віды пазакласнай працы па часе правядзення можна падзяліць на дзве групы: пастаянную і эпізадычную.

Да першай групы адносіцца кіраўніцтва пазакласным чытаннем, факультатыўныя заняткі, гурткі, дадатковыя (стымулюючыя) заняткі па літаратуры.

Да эпізадычных відаў пазакласнай працы варта аднесці тэматычныя канферэнцыі, вечарыны і ранішнікі, літаратурныя святы, дыспуты, віктарыны, экскурсіі.

Віды пазакласнай працы: пазакласнае чытанне, літаратурныя вечары, канферэнцыі, дыспуты, літаратурнае краязнаўства, літаратурныя гурткі, клубы, музеі, выставы. Літаратурная вечарына (або ранішнік). Выбар формы правядзення гэтых пазакласных мерапрыемстваў залежыць ад узроставых асаблівасцей школьнікаў. У 5 – 8 класах – гэта ранішнікі, 9 – 12 – больш грунтоўная і аб'ёмная праца – вечарыны.

Нельга забывацца, што літаратурныя вечарыны і ранішнікі – гэта масавыя мерапрыемствы, якім ўласціва святочная атмасфера.

Формы і віды літаратурных вечарын і ранішнікаў могуць быць самымі разнастайнымі:

Форма правядзення Прыкладная тэматыка літаратурных вечарын і ранішнікаў
Прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка. “Колас расказвае пра сябе” (літаратурны вечар-успамін), “Пра час і пра сябе” (па старонках жыцця і творчасці пісьменніка).
Прысвечаныя пэўнаму перыяду ў творчасці пісьменніка. “Вер у кахання вечныя агні” (паэзія кахання М. Багдановіча), “Давераснёўская лірыка М. Танка”.
Прысвечаныя пэўнаму жанру ў творчасці пісьменніка. “Фальклор у творчасці пісьменніка” (па творах У. Дубоўкі, А. Александровіча, Я. Маўра, А. Якімовіча, Я Брыля, В. Віткі, М. Лужаніна і інш.), “Па старонках сучаснай паэзіі”.
Прысвечаныя некалькім пісьменнікам з агульным (падобным) літаратурным або жыццёвым лёсам. “За права “Людзьмі звацца” (грамадзянскія матывы ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа), “Межы творчай узаемасувязі” (лірыка Я.Коласа і А.С. Пушкіна).
Прысвечаныя пэўнай тэме ў літаратуры. “Літаратурная Гродзеншчына”, “Літаратурная Уздзеншчына”; “Навагрудчына ў баладах Адама Міцкевіча”, “Люблю цябе, куток мой родны”.
Прысвечаныя пэўнаму літаратурнаму жанру, напрамку. “Літаратурныя мініяцюры: роздум пра сябе, пра свет і пра людзей” (па творах Я. Брыля, М. Багдановіча, З. Бядулі, Ф. Янкоўскага, А. Карпюка, Б. Сачанкі, Л. Галубовіча і інш.), “Ф. Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры”.
Прысвечаныя сувязям літаратуры з іншымі відамі мастацтва. “Беларусь у музычных творах”, “У памяці ўдзячных нашчадкаў” (вобраз Ф. Скарыны ў розных відах мастацтва).

Аднастайнасці і шаблоннасці пры правядзенні вечарын і ранішнікаў настаўнік можа пазбегнуць пры ўмелым спалучэнні розных формаў працы: выразнае чытанне, інсцэніроўкі, прэзентацыі ўласных вучнёўскіх творчых работ, літаратурныя гульні, віктарыны, турніры, спаборніцтвы, пытанні і адказы, выпуск насценных газет, арганізацыя розных выставак і інш. У праграму літаратурных вечарын і ранішнікаў варта ўключаць нумары мастацкай самадзейнасці: песні, танцы, ігру на музычных інструментах, – гэта заўсёды аказвае эмацыянальнае ўздзеянне на аўдыторыю, надае мерапрыемству большую ўрачыстасць і прыўзнятасць.

Прыкладны алгарытм падрыхтоўкі літаратурнай вечарыны (ранішніка):

1. Выбраць тэму. Вызначыць вучэбна-выхаваўчыя задачы мерапрыемства. Пажадана, каб у гэты прымалі непасрэдны ўдзел і самі вучні.

2. Стварыць творчую групу па падрыхтоўцы да літаратурнай вечарыны (ранішніка):

§ рыхтуюць аб'яву;

§ прадумваюць кампазіцыю;

§ распрацоўваюць сцэнарый;

§ наладжваюць выставы;

§ афармляюць стэнды, газеты, літаратурныя часопісы;

§ рыхтуюць залу для правядзення мерапрыемства.

3. Вызначыць тэрмін папярэдняй падрыхтоўкі (да першай рэпетыцыі).

4. Наладзіць кансультацыі. Настаўнік, як кіраўнік і арганізатар вечара, рэкамендуе адпаведную літаратуру, дапамагае ў выбары пытанняў і заданняў для віктарын і спаборніцтваў, дае парады чытальнікам і вядучым.

5. Правесці некалькі рэпетыцый. Пажадана, каб на іх наведвалі і іншыя настаўнікі, прысутнасць і заўвагі якіх дапамогуць зрабіць выступленні вучняў больш рашучымі, яркімі, выразнымі.

Зразумела, што такім мерапрыемствам папярэднічае вялікая падрыхтоўчая праца як настаўніка, так і вучняў. Поспех залежыць ад ініцыятыўнасці і стараннасці школьнікаў, ад іх адказнасці і актыўнасці, і, канешне ад зацікаўленасці настаўніка ў выніках сваёй працы.

Літаратурны дыспут і літаратурная дыскусія. Эфектыўным сродкам, які выпрацоўвае ўменне ацэньваць прачытанае, арыентавацца ў мастацкай вартасці твора ў аспекце яго ідэйна-эстэтычных адносін да сучаснасці, з’яўляецца стварэнне дыскусійных сітуацый, якія “развіваюць здольнасць самастойна мысліць, дакладна і пераканаўча выказваць свае думкі, весці спрэчку”. Асабліва пашырана гэта форма працы ў старшых класах.

Прынцыповая розніца літаратурнага дыспуту і дыскусіі ў колькасці ўдзельнікаў спрэчкі: падчас літаратурнай дыскусіі адбываецца калектыўнае абмеркаванне пытанняў; у дыспуце свае погляды на спрэчныя пытанні выказваюць два-тры вучні.

Літаратурны дыспут, дыскусія маюць на мэце “дапамагчы вучням самастойна разабрацца ў пастаўленых аўтарам твора праблемах, у матывах паводзін герояў, суаднесці літаратурны твор з жыццём, зразумець асаблівасці мастацкага бачання свету пэўным пісьменнікам”. Адначасова яны актывізуе вучняў, уключаюць ў працэс пазнання, добра развіваюць мысленне, выклікаюць цікавасць да прапанаванага пытання, развіваюць вусную мову (як маналагічную, так і дыялагічную), вучаць культуры зносін.

У іх аснове ляжыць спрэчка (дыспут – ад лацінскага “дзеяслоў” – публічная спрэчка). Уменню спрачацца таксама неабходна вучыцца. У працэсе літаратурнага дыспуту школьнікі авалодваюць уменнямі выслухоўваць меркаванні аднакласнікаў, паважаць іх думкі, лагічна, паслядоўна і аргументавана выбудоўваць уласныя выказванні.

У аснову літаратурнага дыспуту уключаюцца спрэчныя пытанні, звычайна на маральна-этычныя тэмы, бо яны вымагаюць вырашальнасці.

Надзвычай адказная роля належыць тут настаўніку, які ажыццяўляе кіраўніцтва працай. Перад настаўнікам паўстае шэраг задач: прадумаць дыскусійны момант, заахвоціць школьнікаў прыняць удзел у спрэчцы, чуйна рэагаваць на настрой аўдыторыі, умець скіраваць вучняў ад памылковай думкі да ісціны.

Выбіраючы такі від дзейнасці, настаўнік павінен памятаць асноўныя ўмовы плённага правядзення дыспуту,дыскусіі:

Ø дакладнае вызначэнне тэмы і аб'ёму абмяркоўваемага матэрыялу;

Ø дакладная фармулёўка праблемных пытанняў;

Ø уменне ўсталяваць спрыяльныя ўзаемаадносіны, добразычлівую атмасферу;

Ø уменне актывізаваць або прыглушаць ход дыскусіі.

Пры захаванні гэтых умоў вучань уключаецца ў актыўную пазнавальную дзейнасць, атрымлівае вычарпальную інфармацыю па абмяркоўваемых пытаннях, мае магчымасць убачыць пралікі, плюсы і мінусы ва ўласных поглядах і меркаваннях. Акрамя таго, выпрацоўваюцца камунікатыўныя навыкі: дакладнасць фармулявання пытанняў, лагічнае выражэнне думак, ўменне абараніць свой пункт гледжання, ўменне выслухаць чужыя меркаванні. Не менш важна і тое, што пры пабудове аналізу твора на аснове дыскусійнай сітуацыі, вывучэнне літаратуры адбываецца нестандартна, а, гэта значыць, дазваляе пераадолець аднастайнасць працэсу навучання, што ў сваю чаргу спрацоўвае як псіхалагічная ўстаноўка на доўгачасовую памяць. Вучэбны матэрыял засвойваецца больш лёгка і нязмушана.

Гурткі і клубы. Пастаянныя формы пазакласнай працы па літаратуры – розныя творчыя аб'яднанні школьнікаў па інтарэсах і схільнасцях. Найбольш распаўсюджаныя сярод іх – гурткі (звычайна для вучняў сярэдніх класаў) і клубы (для старшакласнікаў). Гурток звычайна аб'ядноўвае невялікую групу школьнікаў аднаго ўзросту. Аднак сустракаюцца гурткі рознаўзроставыя, шматпрофільныя, якія па характару сваёй дзейнасці набліжаюцца да клубаў.

Тэматыка работы гурткоў даволі розная. Кіраўнік літаратурнага гуртка стварае праграму працы, улічваючы назапашаны вопыт, пажаданні вучняў, асабістыя цікавасці і магчымасці. Праграма літаратурнага гуртка звычайна шырокая: чытанне твораў, знаёмства з успамінамі пісьменніка, з яго эпісталярнай спадчынай, з ілюстрацыямі да яго твораў; наведванне памятных мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменніка, наладжванне сувязі з музеямі, выкананне іх даручэнняў; арганізацыя літаратурных вечарын, свят, падрыхтоўка выставак, стварэнне школьных музеяў.

Існуюць гурткі чытачоў, бібліяграфічныя, літаратурна-творчыя (юных перакладчыкаў, даследчыкаў, журналістаў, паэтаў і празаікаў, крытыкаў і інш.), мастацкага слова, драматычныя, фальклорныя, гісторыка-літаратурныя, літаратурна-краязнаўчыя і інш.

Кожны гурток ажыццяўляе сваю працу на падставе ініцыятывы і самадзейнасці школьнікаў, з мэтай развіцця творчых здольнасцей і задавальненняў інтарэсаў гурткоўцаў. Склад школьнага гуртка звычайна налічвае 10 –20 вучняў.

Клуб – больш складаная арганізацыя, чым гурток. Удзельнікамі літаратурнага клуба могуць быць вучні розных класаў (ад 150 да 200 чалавек). Вольная атмасфера заняткаў у клубе ўзаемаўзбагачае яе ўдзельнікаў. Тут наладжваюцца сустрэчы з пісьменнікамі, вядзецца абмеркаванне прагледжаных кінафільмаў, тут можна набыць вопыт даследчыка і крытыка, сцэнарыста і рэжысёра.

Школьнікі звычайна самі прыдумваюць назву клубу, выпрацоўваюць яго ўстаў. Звычайна кожны клуб у сваім складзе мае некалькі секцый (лектараў, даследчыкаў, арганізатараў выставак і інш.). У кожнай секцыі школьнікі працуюць па сваёй праграме, але формы справаздач выбіраюць найбольш цікавыя і даступныя ўсім: вечар школьных паэтаў, прэзентацыя клубнага летапісу, сустрэча з мастакамі і інш.

Адна з найбольш цікавых форм працы клуба – школьны тэатр. Кіраўнікі такіх тэатраў – настаўнікі, аматары сцэнічнага мастацтва, якім звычайна прыходзіцца авалодваць асновамі рэжысёрскай працы. У кіраўніцтве школьнага тэатра асабліва важна ўяўляць сабе яго спецыфіку і не імкнуцца прыпадабняцца да прафесійных тэатраў. Бясспрэчна, і аматарам неабходна падрыхтоўка, аднак яна не можа адпавядаць узроўню сапраўднага прафесіяналізму. Варта імкнуцца, каб школьныя тэатры працавалі як студыі, дзе даюць пэўныя веды па асновах сцэнічнага мастацтва: мове, руху, рытміцы. Спецыфіка аматарскага мастацтва – жывое, непасрэднае ўспрыняцце мастацкага твора і імкненне падзяліцца сваімі ўражаннямі. Школьныя акцёры здольны па-свойму адметна і цікава сыграць самыя цяжкія ролі – у гэтай працы і праяўляецца любоў да мастацтва, імкненне да творчасці, жаданне далучыцца да свету прыгажосці.

Літаратурная канферэнцыя. Адной з найбольш эфектыўных сярод іншых форм навучання ў старшых класах з’яўляецца навуковая канферэнцыя, якая “спрыяе выпрацоўцы ў вучняў навыкаў навуковага даследавання, творчага асэнсавання матэрыялу”. Такую літаратурна-краязнаўчую канферэнцыю настаўніку пажадана запланаваць да пэўнай юбілейнай даты або як творчую справаздачу пасля экскурсій па родных мясцінах.

Віды: рэкамендацыйныя, выніковыя, тэматычныя канферэнцыі і канферэнцыі па асобным творы ці зборніку мастацкай літаратуры. Рэкамендацыйныя канферэнцыі праводзяцца рэдка, традыцыйна адзін раз у год, вясною, дапамагаюць вучням у выбары кніг для самастойнага чытання. На такіх канферэнцыях выступаюць, як правіла, лепшыя чытачы, якія дзеляцца ўражаннем пра кнігі, што рэкамендуюцца для чытання. Выставы, бюлетэні, чытанне ўголас цікавых урыўкаў, дэманстрацыя ілюстрацый, кінакадраў на рэкамендацыйных канферэнцыях падпарадкаваны прапагандзе кніг. Пра тое, як вучні чыталі мастацкую і навукова-папулярную літаратуру на працягу года, ідзе гаворка на выніковай канферэнцыі, якая праводзіцца ў пачатку навучальнага года пасля летніх канікул. Размежаваць рэкамендацыйную і выніковую канферэнцыі даволі складана, часцей у школе праводзяцца канферэнцыі па адным творы і тэматычныя, на якіх абмяркоўваюцца класічныя творы, а таксама сучасныя кнігі.

Канферэнцыя ладзіцца пры непасрэдным удзеле старшакласнікаў, якія выступаюць у ролі даследчыкаў-краязнаўцаў, настаўнік таксама ўваходзіць у лік яе арганізатараў. Сутнасць правядзення такіх заняткаў у выбары тэмы, якая зацікавіць школьнікаў, выкліча жаданне самастойна вывучыць яе так, каб даваць адказы на пастаўленыя пытанні. Даследча-пошукавая дзейнасць з’яўляецца важным сродкам навучання, паколькі ўзбагачае веды вучняў, паглыбляе здольнасць самастойна мысліць, развівае творчую думку, фарміруе аналітычна-сінтэтычныя ўменні.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.006 сек.)