АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Патрабаванні да пазакласнай працы

Читайте также:
  1. Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання
  2. Адукацыя і культура.
  3. Адукацыя і навука.
  4. Адукацыя, навука, культура.
  5. Актавыя матэрыялы
  6. Алгарытм напісання даклада
  7. Алгарытм працы над рэфератам
  8. АНАЛІЗ МАСТАЦКАГА ТВОРА. ПРЫНЦЫПЫ І ШЛЯХІ АНАЛІЗУ МАСТАЦКАГА ТВОРА.
  9. Археалагічная перыядызацыя. 7 страница
  10. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
  11. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
  12. Беларусь у Першай сусветнай вайне.

1. Пазакласная праца праводзіцца для таго, каб замацаваць і паглыбіць той аб'ём ведаў, які вызначаны праграмай, а таксама дапоўніць цікавым, змястоўным матэрыялам, што пашырыць уяўленне пра сумежныя віды мастацтва, гісторыю і культуру.

2. Прадуманае спалучэнне, лагічная звязанасць пазакласных заняткаў з паўрочнай працай. Выключэннем могуць быць пазакласныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілеяў і знамянальных дат.

3. Пазакласная праца — гэта своеасаблівы выхад са стану паўсядзённасці. Рыхтуючыся і прымаючы ўдзел у ёй, вучні заўсёды чакаюць чагосьці незвычайнага, цікавага, яркага, а таму неабходна прадумваць як афармленне, так і сродкі эмацыянальнай выразнасці. Актыўнасць вучняў абуджаецца, калі выкарыстаны цікавы, займальны матэрыял. Нельга забывацца на прынцып даступнасці: ва ўсім павінны быць улічаны ўзроставыя псіхалагічныя асаблівасці і адукацыйны ўзровень школьнікаў.

4. Пазакласная праца, яе шматлікія формы даюць магчымасць кожнаму пабыць навідавоку. Праграма, сцэнар павінны будавацца на запланаванай і ў той жа час свабоднай дзейнасці, якая дае прастор для творчага самавыяўлення кожнага ўдзельніка ў разнастайных ролях і становішчах. Такі падыход дае відавочны выхаваўчы эфект: скіроўвае на сур'ёзнае стаўленне да ведаў, дапамагае адчуць сябе значнай часткай калектыву, згуртоўвае, развівае пачуццё адказнасці, свядомай дысцыпліны.

5. Вельмі важна пры арганізацыі і правядзенні пазакласнай працы захоўваць прынцып добраахвотнасці. Але гэта зусім не значыць, што настаўнік павінен чакаць, калі з'явіцца сам па сабе літаратурны актыў. Зацікавіць, заахвоціць, пераканаць вучня, выклікаць у яго жаданне больш даведацца і паўней выявіць сябе як асобу — непасрэдны абавязак настаўніка. Утрымаць, не знізіць планку зацікаўленасці можна толькі на аснове сатворчасці. Шырокая вучнёўская ініцыятыва павінна падтрымлівацца і праяўляцца ва ўсім: у планаванні, у арганізацыйных асновах, у змесце і формах дзейнасці.

6. Усё, што праводзіцца ў рамках пазакласнай працы, павінна быць добра арганізавана, але не заарганізавана. Залішне строгі рэжым, калі ўся дзейнасць вучняў распісана па хвілінах, педагагічна рэгламентавана, калі ўсё загадзя і шматразова адрэпеціравана, часам ператварае жывую справу ў фармальнасць.

Планаванне пазакласнай працы: на аснове праграм; на аснове календара; знамянальных дат і падзей; на аснове агульнага школьнага плана.

Формы і віды пазакласнай працы наступныя:

Па колькасці ўдзельнікаў

1. Масавая, калі ў падрыхтоўку і само мерапрыемства (найчасцей свята, вечар, прадметны тыдзень) уключаецца шмат вучняў, не аб'яднаных стабільнымі калектывамі, класамі. Гэта могуць быць вучні розных узростаў.

2. Групавая — вялікія творчыя групы для падрыхтоўкі канферэнцый, конкурсаў, віктарын, афармлення і выпуску інфармацыйных плакатаў, насценгазет, вядзення рукапіснага альманаха, часопіса; групы, якія будуць выступаць у якасці каманды або для заняткаў у гуртках.

3. Камерная, калі да падрыхтоўкі і правядзення падключаюцца вучні з розных класаў, але іх няшмат і толькі тыя, хто пасапраўднаму цікавіцца вылучанай тэмай; кола ўдзельнікаў вельмі абмежаванае.

4. Індывідуальная — праца з вучнямі, якія атрымалі індывідуальныя заданні, даручэнні пры падрыхтоўцы да мерапрыемстваў (рэфераты, даклады, інфармацыі, ілюстрацыйны матэрыял), выступаюць у ролі вядучых, або з тымі, хто спрабуе свае сілы ў літаратуры.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)