|
|||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Іван Іванавіч Замоцін
Нарадзіўся Іван Іванавіч Замоцін 1 лістапада 1873 года ў вёсцы Крывуліна Бежацкага раёна Калінінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Спачатку вучыўся недалёка ад дому, у вёсцы Балдзеева, затым – у Громаўскім прытулку ў Пецярбургу. Іван Замоцін ужо ў юнацкія гады выявіў не звычайныя здольнасці да навукі, таму і быў залічаны ў Пскоўскую гімназію “за дзённы кошт”, куды звычайна сялянскіх дзяцей не прымалі. У 1897 годзе паспяхова скончыў Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут па спецыяльнасці “гісторык літаратуры”. У 1904 годзе абараніў дысертацыю на атрыманне навуковай ступені магістра рускай славеснасці, а яшчэ праз чатыры гады стаў доктарам навук. Сваю педагагічную дзейнасць пачаў настаўнікам гімназіі Варшавы і Пецярбурга. З 1904 года працаваў прыват-дацэнтам Варшаўскага, потым Пецярбургскага універсітэта. З 1908 па 1916 год – прафесар Варшаўскага, а з 1917 па 1922 год – Данскога універсітэтаў. У 1921 быў адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт. Педагагічных кадраў не хапала, таму па просьбе рэктара БДУ У.І. Пічэты Іван Замоцін у 1922 годзе пераехаў у Мінск, дзе быў абраны прафесарам кафедры гісторыі рускай літаратуры універсітэта, а з 1931 года – Мінскага педагагічнага інстытута. Адначасова Іван Замоцін працаваў у Інстытуце беларускай культуры. Вучоны добра ведаў восем замежных моў: нямецкую, англійскую, французскую, польскую, чэшскую, сербскую, лацінскую і грэчаскую. За сорак гадоў Іван Замоцін надрукаваў больш за сорак прац. Пераехаўшы ў Мінск, І. Замоцін плённа працаваў у галіне беларускага літаратуразнаўства. Ён першы паставіў імя Якуба Коласа побач з імёнамі вядомых пісьменнікаў свету, першы напісаў рэцэнзію на паэму “Новая зямля”. Іван Замоцін стаў ля самых вытокаў беларускай літаратуразнаўчай навукі, калі, за выключэннем “Нарысаў па гісторыі беларускай літаратуры”, фактычна не было не толькі манаграфічных даследаванняў, але і самі творы не былі як след сабраны і сістэматызаваны. Ён быў перакананы, што беларуская літаратура заслугоўвае таго, каб яе збіранне і вывучэнне было пастаўлена на новую аснову і стала дзяржаўнай справай, настойліва дамагаўся вывучэння гісторыі літаратуры, лічыў яе такой самай навукай, як іншыя гістарычныя дысцыпліны. “Гісторыю літаратуры, — пісаў вучоны, — трэба ці ўсю адкінуць, ці ўсю прызнаць – чагосьці кампраміснага тут быць не можа, таму што без цвёрдай базы нельга прыйсці ні да якіх станоўчых навуковых вынікаў”[1]. Па яго ініцыятыве і з яго прадмовай быў выдадзены ў двух тамах збор твораў М. Багдановіча, а пасля выйшлі творы Цёткі і П. Труса. Пяру Івана Замоціна належаць працы па гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя: “Пуціны беларускай літаратуры (Якуб Колас – “Новая зямля”)”, “Паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка” як аўтахарактарыстыка”, “Беларуская драматургія, Ч. І – Драматычныя творы Янкі Купалы”, “М.Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс”. Працуючы выкладчыкам ВНУ, І.Замоцін распрацаваў і пытанні методыкі вывучэння беларускай літаратуры ў тагачаснай школе. Сярод настаўнікаў-філолагаў асабліва папулярнымі былі два выпускі яго метадычных нарысаў “Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні”, у аснову якіх былі пакладзены лекцыі, прачытаныя ў 1923-1927 гадах студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Па сутнасці, гэта была першая навуковая праца па методыцы выкладання беларускай літаратуры. Найбольш грунтоўныя погляды на гэтыя пытанні ён падае ў двух выпусках нарысаў “Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні” і ў кнізе “Метадычныя пытанні выкладання мовы і літаратуры ў ІІ — ІІІ канцэнтрах. Пра вывучэнне старажытнай літаратуры ён лічыў мэтазгодным аналізаваць не дзелавыя дакументы, а тыя, што маюць пэўную мастацкую вартасць. Прагрэсіўным было меркаванне, у адпаведнасці з якім школа, нягледзячы на непасрэдную сувязь літаратуры з грамадствам, павінна даць вучням добрую літаратурную асвету і весці гэты курс у храналагічным парадку, каб бачылася яго цэласнасць і гістарычная перспектыва. У 1938 годзе плённая праца І. Замоціна абарвалася: ён быў беспадстаўна рэпрэсіраваны і высланы ў Комі АССР. Там памёр у турэмнай бальніцы ў 1942 годзе. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. Метадычныя нарысы “Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні” рыхтаваліся да друку і выдадзены ў той час, калі ў школах краіны захапляліся Дальтан-планам і асабліва прапагандавалася адна з яго форм – брыгадна-лабараторны метад, у адпаведнасці з якім галоўная ўвага надавалася індывідуальнаму навучанню. У гэты ж час у пачатковых школах былі ўведзены комплексныя праграмы, якія пераўтварылі выкладанне літаратуры ў ілюстраванне пэўнай грамадска-палітычнай з’явы. І. Замоцін на пачатку быў прыхільнікам новаўвядзенняў, што знайшло адбітак і ў яго працы, аднак не ішоў за ім слепа. Адзін з раздзелаў працы “Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні” прысвечаны этапам вывучэння мастацкага твора і метадам уключэння дзяцей у актыўную дзейнасць. У ім Іван Замоцін рэкамендуе настаўнікам тыя ж этапы вывучэння мастацкага твора, якія выкарыстоўваюцца і цяпер, за выключэннем арыенціровачных заняткаў. Метадыст рэкамендуе настаўнікам рыхтаваць вучняў да ўспрымання мастацкага твора: выклікаць у іх цікавасць да яго, растлумачыць тое, што можа стаць перашкодаю ў паўнацэнным успрыманні. Метадыст акрэсліваў прыкладны змест уступных заняткаў, раіў знаёміць з біяграфіяй пісьменніка, характарызаваць мастацкую тэхніку той школы, да якой належаў аўтар. Асаблівае значэнне надаваў І. Замоцін настроенасці на вывучэнне твора. Не дагматызаваць уступныя заняткі, а разнастаіць іх – вось у чым бачыў задачу настаўніка вучоны. На шматлікіх прыкладах з беларускай і рускай літаратур ён паказваў мажлівыя варыянты правядзення гэтага этапу. Напрыклад, пры вывучэнні паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” мэтазгодна даць матэрыял біяграфічнага характару (увязка біяграфіі аўтара з падзеямі, якія ён малюе), звяртаць увагу вучняў на сацыяльную тэму, на тэму аб беларускім быце і прыродзе і, урэшце, аб мастацкім стылі паэмы, аб яго ўвязцы з народна-паэтычнай лексікай і фразеалогіяй. Улічваючы патрабаванні новых праграм, а таксама выкарыстоўваючы вопыт рускіх педагогаў, І. Замоцін сфармуляваў чатыры асноўныя задачы навучання літаратуры ў школе: 1. Развіццё вуснай і пісьмовай мовы; 2. Літаратурная начытанасць вучняў; 3. Навуковая інтэрпрэтацыя літаратурнага матэрыялу; 4. Развіццё літаратурна-творчай самадзейнасці вучняў у навуковым і мастацкім напрамках. Метадычныя погляды І. Замоціна многім адпавядаюць патрабаванням сучаснай школы. Адным з найважнейшых прынцыпаў выкладання ён лічыў “навуказдольнасць” (навуковасць). У той час, калі многія метадысты, прыхільнікі вульгарна-сацыялізаванай сістэмы Ф. Пераверзева, не прызнавалі за літаратураю прыярытэту ў ідэйна-палітычным, маральным і эстэтычным выхаванні, І. Замоцін вылучыў другі, не менш важны прынцып – прынцып “педагагічнасці” або выхаваўчага навучання. Прынцып “педагагічнасці” разумеўся як увага да асобы дзіцяці, улік яго індывідуальных асаблівасцей, асабістых мажлівасцей, а таксама як выхаванне і развіццё вучняў. У дачыненні да літаратуры гэтыя задачы ўсведамляліся звужана. І. Замоцін на першы план выводзіў развіццё літаратурнай мовы школьнікаў, якая, на думку вучонага, яскрава характарызуе асобу падлетка, юнака, яго індывідуальнасць, культуру. Мова кожнага пісьменніка вызначаецца самабытнасцю, непаўторнасцю. “Навуковасць”, лічыў І. Замоцін, заключаецца ў веданні вучнямі навуковых асноў мовы, з тым каб на іх будаваць сваё маўленне. Мова школьнікаў павінна быць простай, выразнай, граматычна закончанай, лёгкай. Таму ў школе неабходна даваць хоць мінімум ведаў па мовазнаўстве. Літаратурная начытанасць як адно са складаемых літаратурнай адукацыі ў працоўнай школе забяспечваецца знаёмствам з тымі творамі, што вывучаюцца на ўроках і чытаюцца самастойна. І. Замоцін лічыў, што ў школьныя праграмы неабходна ўключаць творы айчыннай класічнай літаратуры ХІХ—ХХ стст., сучасных пісьменнікаў, а таксама лепшыя творы замежных мастакоў слова мінулых часоў і нашых дзён. Прынцып навуковасці, на думку І. Замоціна, забяспечваецца ў тым выпадку, калі мастацкі твор у школе разглядаецца і з мастацкага, і з сацыяльнага бакоў, калі тут дасягаецца адпаведная гармонія. Каштоўным з’яўляецца і тое, што вучоны крытычна ставіўся да тэматычнага вывучэння літаратуры, выкрываў шкоднасць ацэнкі твора, лічыў неабходным падыходзіць да кожнага твора як да мастацкага цэлага, шматбаковага і больш паглыблена, і працаваць над літаратурным тэкстам як з самастойным матэрыялам, не наклейваючы на яго адных і тых жа ярлыкоў у выглядзе шаблонных вывадаў і ацэнак, улічваючы пры яго аналізе індывідуальныя і ўзроставыя асаблівасці вучняў. Хібы тэматычнага вывучэння ён бачыў у тым, што часам у школу траплялі далёка не лепшыя ў мастацкіх адносінах творы, якія штучна прывязваліся да грамадска-палітычнай тэмы і тым самым не давалі магчымасці па-сапраўднаму рэалізаваць прынцып выхаваўчага навучання. Разам з тым І. Замоцін тэматычнае выкладанне літаратуры ў школе разглядаў як падрыхтоўчы этап да ўспрымання сістэматычнага курса літаратуры на гістарычнай аснове. Вучоны важнае значэнне надаваў літаратурнаму аналізу, а таксама выпрацоўцы ў школьнікаў навыкаў крытычнай ацэнкі прачытанага. Не лічачы патрэбным выкладаць у школе гісторыю эстэтычных тэорый, ён раіў пры вывучэнні літаратуры супастаўляць творы, якія адрозніваюцца сваім мастацкім стылем. Пры аналізе асаблівасцей мовы мастацкай літаратуры Іван Замоцін прапаноўвае знаёміць вучняў з паэтычнай стылістыкай беларускіх пісьменнікаў, навучыць, як арыентавацца ў жанрах і кампазіцыі твораў. Адначасова ён папярэджваў аб небяспецы звядзення гэтай працы да механічнага анатаміравання мастацкай тэхнікі пісьменніка. І. Замоцін бачыў патрэбу і ў сістэматычным выкладанні літаратуры. Сямігодка, якая часова стала асноўным тыпам школы ў дваццатыя гады, пры лабараторным метадзе навучання не магла даць вучням поўнага ўяўлення пра гісторыю літаратары. Аднак нават у такіх умовах вопытны педагог стаяў за разгляд мастацкага твора на фоне агульнага літаратурнага працэсу. У старэйшых класах, пачынаючы з сёмага, ён вылучыў чатыры раздзелы: вусная народная творчасць, старажытная, новая і навейшая літаратуры. У працэсе вывучэння фальклору, на яго думку, школьнік павінен атрымаць веды пра паходжанне народнай слоўнасці, азнаёміцца з яе зместам і мастацкімі формамі. Зусім па-сучаснаму гучыць прапанова І. Замоціна праводзіць параўнальны аналіз беларускага фальклору з эпасам іншых народаў, з такімі ўзорамі, як “Песня пра Нібелунгаў” і інш. Разумеючы, што ў справе літаратурнай адукацыі ў школе нельга абмяжоўвацца толькі класнымі заняткамі, Іван Замоцін распрацоўваў і пытанне пазакласнага чытання, якое па яго перакананні, павінна быць цесна звязана з сістэмаю класнага выкладання літаратуры і дапаўняць яго. Задачай першаступеннай важнасці, на думку вучонага, павінна было стаць складанне праграм пазакласнага чытання, выдання даступных для вучняў зборнікаў з творамі беларускай літаратуры і набыццё іх кожнай школьнай бібліятэкай. Для кіраўніцтва і кантролю за пазакласным чытаннем прапаноўвалася звяртацца да гутарак аб прачытаным і літаратурных дзённікаў, якія раіліся весці вучням. На правядзенне пазакласнага чытання, як і на асноўны курс літаратуры, адводзяцца ўрокі, але яны маюць сваю адметнасць. Па-першае, настаўнік сам вызначае змест урока, яго тэму, арыентуючыся на спіс твораў, прапанаваных праграмай, а таксама на з’яўленне цікавых выданняў і перыёдыку. Па-другое, творы, вынесеныя на абмеркаванне, разглядаюцца без асаблівай дэталізацыі; настаўнік прагназуе, што можа быць складаным для ўспрымання вучняў і як падвесці іх да неабходных вывадаў. Па-трэцяе, па форме правядзення ўрокі пазакласнага чытання павінны быць больш яркія, арыгінальныя, абсталяваныя цікавай пазакласнай нагляднасцю. Аднак пры ўсёй сваёй адметнасці яны не павінны выпадаць з агульнага ланцужка класнага чытання. Слушныя прапановы выказаў І. Замоцін і адносна абмеркавання твораў, прачытаных самастойна. Найбольш прымальным метадам для гэтай справы ён лічыў эўрыстычную гутарку і дыспут. Таленавіты педагог разумеў, што поспех такіх мерапрыемстваў будзе забяспечаны толькі пры ўмове ўзаемапавагі і ўзаемадаверу паміж вучнямі і настаўнікам, калі вучні ўмела могуць выказваць свае думкі, не баючыся быць незаслужана пакаранымі. Настойліва прапагандуючы дыспут як адзін з аптымальных метадаў аналізу твора, вучоны рэзка крытыкаваў так званыя суды над літаратурным героем, у працэсе якіх абмеркаванне ператваралася ў маралізатарства, а “падсудны” ўспрымаўся як сучаснік, без уліку светапогляду аўтара, канкрэтных гістарычных умоў, нарэшце, мастацкага вымыслу. Важную функцыю ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе, на думку вучонага, павінны таксама выконваць літаратурныя гурткі, экскурсіі, вечары, на якіх вучні не толькі папаўняюць свае веды па праграме, але і знаёмяцца з лепшымі ўзорамі зарубежнай і навінкамі роднай літаратуры. І. Замоцін задумваўся над тым, як ажыццявіць цікавасць вучняў да літаратуры, актывізаваць пазнавальную дзейнасць, развіваць іх эстэтычныя густы, і надаваў у гэтым плане вялікае значэнне выразнаму чытанню. Выразнае чытанне разглядаецца як мастацкае чытанне ва ўмовах агульнаадукацыйнай школы, як самастойны від выканальніцкага мастацтва. На ўроку літаратуры выкарыстоўваюцца два віды выразнага чытання: чытанне настаўніка і чытанне вучняў. Выразнае чытанне настаўніка абудзіць у вучняў цікавасць да мастацкага твора і будзе садзейнічаць раскрыццю яго ідэйна-сэнсавай сутнасці толькі ў тым выпадку, калі стане арганічнай, састаўной часткай урока літаратуры. Месца выразнага чытання на ўроку, лічыў Іван Іванавіч Замоцін, можа быць вызначана толькі самім настаўнікам, бо цалкам залежыць ад навучальных і выхаваўчых задач, якія ставяцца пры вывучэнні канкрэтных тэм. Уся ўвага і намаганні настаўніка павінны быць скіраваны на тое, каб вучыць дзяцей любіць мастацкае слова. Настаўніку літаратуры неабходна перш за ўсё самаму сістэматычна ўдасканальваць навыкі выразнага чытання. У час самападрыхтоўкі ў настаўніка з’явіцца асабістая зацікаўленасць зместам мастацкага твора і валявое жаданне ўздзейнічаць вусным словам на вучняў. Калі ж настаўнік не авалодае ўменнем пераўтвараць слова напісанае ў слова вуснае, яго вучні не адчуюць магутнай сілы мастацкай літаратуры, не атрымаюць эстэтычнага задавальнення ад гучання мастацкага слова, на ўроках яны будуць толькі “праходзіць” літаратуру. Аднак выразнае чытанне настаўніка – толькі адна з састаўных частак урока літаратуры. Найбольшая ўвага павінна звяртацца на вывучэнне самога мастацкага твора і на распрацоўку яго выразнага чытання вучнямі. Вучыць асновам выразнага чытання неабходна паступова, з улікам узроставых асаблівасцей і творчых магчымасцей вучняў. Працэс распрацоўкі выразнага чытання, паводле метадычных прынцыпаў Замоціна, грунтуецца на двух асноўных прынцыпах: · паступовым засваенні зместу твора; · улік развіцця творчай індывідуальнасці вучня. Асаблівая ўвага настаўніка звяртаецца на адзінства лагічнага, вобразнага і эмацыянальнага пры ўспрыманні мастацкага твора ў школе, а таксама і пры яго ўвасабленні ў вуснае жывое слова. Павысіць эфектыўнасць урока літаратуры часта дапамагаюць тэхнічныя сродкі. Выкарыстанне тэхнічных сродкаў рыхтуецца спецыяльна. Напрыклад, слуханне літаратурных твораў з фонахрэстаматыі мэтазгодна даваць пасля аналізу тэксту ў класе і вучнёўскага чытання. Акрамя фонахрэстаматыі, на ўроках літаратуры пажадана звяртацца і да запісаў музычных твораў. Гэта дапаможа настаўніку стварыць неабходную творчую атмасферу падчас яго ўступнай гутаркі, можа служыць эмацыянальным фонам для чытання. Не абышоў увагаю І. Замоцін і праблему развіцця пісьмовай мовы вучняў, разглядаючы пісьмовая працы як адно са звёнаў у іх літаратурным развіцці. Ён аддаваў перавагу сачыненням і пераказам. У працах вучонага акрэслена прыкладная тэматыка творчых прац. Праўда, у адрознення ад сучасных відаў творчых прац (анатацый, водгукаў, рэцэнзій, эсэ) творчыя працы, якія прапаноўваў метадыст, сёння прынята называць сачыненнямі на вольныя тэмы. Такая тэматыка досыць шырокая і разнастайная, у асноўным звязаная з інтарэсамі, заняткамі дзяцей: іх захапленне ў вольны час, узаемаадносіны з равеснікамі, бацькамі, настаўнікамі, свет прыроды ў вучнёўскім успрыманні, сяброўства са свойскімі жывёламі і інш. У навучанні сачыненням метадыст раіў прытрымлівацца дыдактычнага прынцыпу паступовасці. Спачатку, лічыў ён, неабходна навучыць дзяцей складаць тэкст з некалькіх сказаў, напрыклад па малюнку, ці прапанаваць расказаць пра здарэнне, сведкам якога быў. Далей праца можа ісці ў наступнай паслядоўнасці: апісанне ці разважанне пра жывёл, пра збудаванні, пра тое, што зацікавіла, прыцягнула ўвагу, і толькі затым можна пераходзіць да твораў мастацкай літаратуры. Вучоны лічыў, што вучні павінны авалодваць такімі відамі выкладу матэрыялу, як апісанне, разважанне, апавяданне. Такім чынам, І. Замоцін распрацаваў найбольш важныя пытанні методыкі выкладання літаратуры, стварыўшы па сутнасці, першы падручнік па гэтай важнай дысцыпліне для вышэйшых навучальных устаноў, якія рыхтуюць настаўнікаў славеснікаў. Каб не трагічны лёс вучонага, каб яго працы на доўгі час не былі схаваны ад чытачоў, то многія пакаленні беларускіх настаўнікаў літаратуры атрымалі б добрую метадычную падрыхтоўку. Бясспрэчна, што педагагічная спадчына І. Замоціна аказала б плённы ўплыў і на развіццё навукі пра выкладанне мастацкага слова ў школах Беларусі. 3. ВУЧЭБНЫЯ ПРАГРАМЫ І ДАПАМОЖНІКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ, АСАБЛІВАСЦІ ІХ ПАБУДОВЫ. САСТАЎ І СТРУКТУРА ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫХ КОМПЛЕКСАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ. Праграма па беларускай літаратуры – дзяржаўны дакумент, у якім вызначаецца змест і структура школьнага курса літаратуры, які зацвярджаецца МА. Праграмы па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў з 11-гадовым тэрмінам навучання распрацаваны ў адпаведнасці з актуальнымі задачамі ўдасканалення як сістэмы адукацыі ўвогуле, так і літаратурнага навучання ў прыватнасці. Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе арыентавана на дасягненне мэт, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь», і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі Канцэпцыі літаратурнай адукацыі і адукацыйнага стандарту. Змест вучэбных праграм суаднесены са зместам падручнікаў па беларускай літаратуры, якімі сёння карыстаецца агульнаадукацыйная школа. Беларуская літаратура як самастойны прадмет у 11-гадовай школе вывучаецца з V класа. Курс беларускай літаратуры ў 11-гадовай агульнаадукацыйнай школе забяспечвае пераемнасць і бесперапыннасць працэсу літаратурнай адукацыі, прадугледжвае магчымасць пераходу ад адной ступені да другой, характарызуецца сістэмнасцю навучання. Праграмы грунтуюцца на прынцыпах дэмакратызацыі і гуманізацыі навучання, арыентуюць на засваенне духоўных і маральных каштоўнасцей, на эстэтычны і творчы характар засваення прадмета, улічваюць узростава-інтэлектуальныя асаблівасці школьнікаў. Галоўная мэта навучання прадмету — далучэнне школьнікаў да багацця беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне вучнямі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове — выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здатнай успрыманне прыгажосці (эстэтычнае ўспрыманне) ператварыць у стымул маральнага самаўдасканалення, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця. У V—VIII класах асноўным прынцыпам структуравання матэрыялу з’яўляецца жанрава-тэматычны падыход: галоўным аб’ектам вывучэння на ўроку літаратуры з’яўляецца мастацкі твор, увага школьнікаў не засяроджваецца на жыццёва-творчым шляху пісьменнікаў. V клас. Курс V класа ў сістэме літаратурнай адукацыі займае асобае месца як пераходны ад пачатковага этапу навучання (літаратурнае чытанне) да сярэдняга (літаратурнае навучанне). Прапедэўтычны курс літаратуры мае на мэце сфарміраваць у вучняў уяўленне пра літаратуру як чалавеказнаўства і як мастацтва слова, якому ўласцівы адметныя спосабы вобразнага адлюстравання жыцця. Усведамленне вучнямі чалавеказнаўчага аспекту літаратуры — пазнання свету і чалавека праз мастацкае, эстэтычнае іх адлюстраванне і ўспрыманне, праз маральна-эстэтычную ацэнку рэчаіснасці, жыццёвых з’яў і падзей — асноўнае ў курсе літаратуры V класа. Галоўным аб’ектам на ўроку літаратуры з’яўляецца мастацкі твор, яго жыццёва-пазнавальныя, мастацка-эстэтычныя, каштоўнасна-ацэначныя якасці. Асноўная задача настаўніка на ўроках літаратуры ў V класе заключаецца ў тым, каб зацікавіць вучняў чытаннем, скіраваць іх увагу на пазнанне мастацкай прыроды фальклорных і літаратурных твораў, навучыць успрымаць літаратуру як мастацтва слова. Напрамак вывучэння літаратуры ў V класе і прынцыпы структуравання зместу вызначаны ў адпаведнасці з логікай чытацкага ўспрымання мастацкага твора, калі асваенне жыццёвага матэрыялу (зместу) у яго вобразным увасабленні натуральна спалучаецца з пазнаннем і ўсведамленнем галоўных асаблівасцей літаратуры як мастацтва. Матэрыял пададзены сістэмна, згрупаваны ў адпаведныя тэматычныя блокі, для таго каб вучні авалодвалі параўнальным падыходам у працэсе аналізу мастацкіх твораў і іх кампанентаў. У выніку такога структуравання зместу кожны асобны твор выступае як адметная мастацкая з’ява, а ўсе тэксты разам узятыя дазваляюць убачыць ідэйна-тэматычную разнастайнасць літаратуры, яе эстэтычнае багацце. Пры гэтым настаўнік у працэсе асэнсавання твора дапамагае вучням назапашваць неабходныя літаратурныя веды на аснове засваення сутнасці канкрэтных тэарэтычных паняццяў. Па тэорыі літаратуры адабраны асобныя, даступныя ўзросту вучняў паняцці, звязаныя з мастацкім творам і яго кампанентамі (тэма, сюжэт, літаратурны герой у мастацкім творы; моўныя вобразныя сродкі — эпітэт, параўнанне), а таксама звесткі пра фальклор і некаторыя яго жанры. У адпаведнасці з узроставымі і псіхалагічнымі асаблівасцямі пяцікласнікаў, іх жыццёвым і чытацкім вопытам быў вызначаны змест курса літаратуры — фальклорныя і літаратурныя творы, больш складаныя (у параўнанні з IV класам) і разнастайныя па тэматыцы і жанрах, мастацкіх асаблівасцях, якія даюць магчымасць шырокага «агляду» жыцця. Паколькі ў падлеткавым узросце фарміруецца сістэма каштоўнасных адносін да жыцця, адбываецца працэс самаўсведамлення асобы, яе духоўнага станаўлення, вялікая ўвага надаецца творам гераічнага, рамантычнага зместу, якія выяўляюць найважнейшыя грамадзянскія, маральна-этычныя якасці ў характары і паводзінах чалавека, яго адносінах да Радзімы, яе мінулага і сучаснага, да сваёй культуры і мовы, да захавання прыроды і г.д. Такім чынам, у курсе літаратуры V класа дамінуе жанрава-тэматычны падыход, а ў цэнтры знаходзіцца мастацкі твор і яго будова. VI клас. Навучанне беларускай літаратуры ў VI класе з’яўляецца працягам прапедэўтычнага курса, які будуецца ў цеснай пераемнасці з папярэднімі этапамі навучання і паступова, мэтанакіравана падводзіць школьнікаў да ўспрымання літаратуры на больш высокім узроўні ў наступных класах. Праграма прапануе творы больш складаныя па змесце і разнастайныя па сваіх мастацкіх асаблівасцях, працягвае знаёмства вучняў з жанрамі і тэматыкай фальклорных і літаратурных твораў, найважнейшымі прыёмамі і сродкамі вобразнага адлюстравання свету. Пры вывучэнні твораў асабліва важным застаецца паўнавартаснае ўспрыманне вучнямі зместу і сэнсу прачытанага, пашырэнне іх чалавеказнаўчых, жыццёвых і эмацыянальна-вобразных уяўленняў. Па-ранейшаму вядучай застаецца ўстаноўка на ўсведамленне глыбіні і непаўторнасці мастацкага слова. Вывучэнне літаратурных твораў адбываецца ў адпаведнасці з логікай спасціжэння мастацтва слова: першаснае ўспрыманне—аналіз—абагульненне. У аснове зместу праграмы ляжыць ідэя Радзімы, родных вытокаў, а таксама агульны прынцып уладкавання Сусвету: я — мой род — народ — родная зямля — чалавецтва. Падабраны тэкставы матэрыял заключае ў сабе вялікі пазнавальны змест, мае несумненнае грамадска-выхаваўчае значэнне, дае вучням уяўленні пра літаратуру як чалавеказнаўства і мастацтва слова, асноўныя тэмы і вобразы літаратурнай творчасці, садзейнічае абуджэнню фантазіі, інтэлектуальнаму развіццю і эстэтычнаму ўзбагачэнню асобы. Уводзіны ў свет міфатворчасці даюць першапачатковыя звесткі пра ўзнікненне вобразнага, мастацкага слова, закліканы абудзіць у малодшых падлеткаў цікавасць да прыгожых і таямнічых поглядаў на свет нашых продкаў, даць уяўленне пра выкарыстанне міфалагічных вобразаў у літаратурных тэкстах, Знаёмства з Бібліяй і літаратурнымі творамі з біблейскімі матывамі падорыць вучням цудоўную магчымасць адчуць мудрасць адвечных маральных запаветаў, убачыць «вечную кнігу» як крыніцу вобразнасці беларускай літаратуры і яе сапраўднай духоўнасці. Духоўнаму сталенню асобы, больш глыбокаму ўспрыманню нацыянальных каштоўнасцей і традыцый беларускага народа паспрыяе разгляд жанраў вусна-паэтычнай творчасці і літаратурнай песні, бо песня з’яўляецца багаццем душы чалавека і яднае народ. Вывучэнне лірычных твораў мае на мэце паглыбіць эстэтычны падыход да ўспрымання паэтычнага слова, адчування яго мілагучнасці, вобразнай яркасці і маляўнічасці на прыкладзе аналізу мастацкіх тропаў. Празаічныя творы, асабліва вялікія па аб’ёме, вымагаюць папярэдняга самастойнага прачытання. Аднак перад гэтым пажадана звярнуць увагу вучняў на асноўныя моманты зместу і ключавыя пытанні, якія будуць разглядацца ў працэсе аналізу мастацкага тэксту. Вывучэнне аб’ёмных твораў прозы будзе эфектыўным толькі пры ўмове паўторнага чытання іх фрагментаў у класе, аналізу тэксту з удзелам настаўніка, які ставіць пытанні, прапануе заданні і робіць каментарыі. Празаічныя тэксты даюць магчымасць для больш шырокага ахопу жыццёвых з’яў і маральных праблем, далучаюць юных чытачоў да разумення характараў герояў і матываў іх учынкаў, адносін да іншых людзей, мінулага і сучаснага, прыроды і Радзімы. Вучні спасцігаюць пазіцыю і канцэпцыю аўтара-апавядальніка, яго ацэнкі і погляды на чалавека і свет. На матэрыяле прозы паглыбляюцца навыкі аналізу мастацкага тэксту, вуснага і пісьмовага пераказу, выразнага чытання. Школьнікі назапашваюць першапачатковыя веды пра асаблівасці эпічнага роду і асобных празаічных жанраў. З улікам падлеткавых чытацкіх прыхільнасцей і ў адпаведнасці з узроставымі і псіхалагічнымі асаблівасцямі шасцікласнікаў у асобны раздзел вылучаны творы фантастычнага зместу, якія развіваюць эмацыянальна-творчыя ўяўленні дзяцей, дапамагаюць фарміраванню гуманістычных ідэалаў і маральных перакананняў. Вывучэнне чалавеказнаўчага зместу мастацкай літаратуры і яе аналіз як мастацтва слова павінны быць падпарадкаваны галоўнай задачы — абуджэнню цікавасці да чытання, да беларускай кнігі і роднага слова. VII клас. Праграма па беларускай літаратуры ў VII класе скіравана на фарміраванне асобы ва ўсёй яе шматграннасці. Мэта вывучэння літаратуры на гэтай ступені адукацыі — выхаванне ўдумлівага, дасведчанага чытача, які разбіраецца ў асноўных вартасцях мастацкіх твораў, умее ацэньваць іх змест, інакш кажучы, мае добрае адчуванне і разуменне спецыфікі літаратуры, багаты чытацкі вопыт, уласны эстэтычны густ. Вучні, якія пазнаёміліся ўжо з разнастайнасцю жанраў і тэматыкі літаратурных твораў, вобразаў, асноўнымі тропамі, працягваюць спасцігаць сутнасць слоўнага мастацтва, спецыфічныя законы яго функцыянавання. У VII класе ўвядзенне ў свет мастацкай літаратуры працягваецца праз параўнальны разгляд двух асноўных відаў (тыпаў) мастацкай творчасці — паэзіі і прозы, а таксама шляхам супастаўлення мастацкіх твораў з творамі публіцыстычнай, навуковай (гістарычнай) літаратуры. Гэта, аднак, не жанравы падыход. Родава-жанраваму аспекту будзе прысвечана вывучэнне літаратуры ў VIII класе. У VII класе галоўнае — даць уяўленне пра літаратуру як мастацкую з’яву ў сістэме яе сувязей з іншымі відамі мастацтва, праз увагу да майстэрства пісьменніка, яго мастацкага таленту, з боку яе ўнутранай мастацка-эстэтычнай дыферэнцыяцыі (паэзія—проза); нарэшце, праз суадносіны з такімі не мастацкімі, але блізкімі да літаратуры па сваіх чалавеказнаўчых функцыях з’явамі, як публіцыстыка, гуманітарныя навукі (гісторыя). Праца ў такім кірунку будзе працягвацца і ў наступных класах. Але ўжо ў VII класе ў вучняў павінна быць сфарміравана ўяўленне пра тое, што паэзія — гэта не толькі рытмічная мова, але і мастацкая творчасць, якая абуджае моцныя перажыванні, пачуцці, выклікае асаблівую настроенасць душы пры ўспрыманні з’яў навакольнай рэчаіснасці. Проза ж — гэта слоўна-мастацкая творчасць, якой уласцівы шырокі агляд жыцця, аналіз жыццёвых з’яў у іх канкрэтным і вельмі разнастайным праяўленні, гэты від літаратуры пабуджае да разважанняў, пошуку ўласных адказаў на складаныя пытанні і праблемы. Літаратурны матэрыял у VII класе падаецца асобнымі цыкламі-блокамі, якія аб’ядноўваюць творы, падобныя па сваіх ідэйна-тэматычных і мастацкіх якасцях, выяўляюць пэўныя спецыфічныя асаблівасці літаратуры. Такі падыход да структуравання матэрыялу ў працэсе навучання дае вучню магчымасць паглыбіцца ў мастацка-эстэтычную атмасферу, атрымаць сістэмнае ўяўленне пра суадносіны жанраў, тэм і г. д. VIII клас. Вывучэнне беларускай літаратуры ў VIII класе завяршае прапедэўтычны курс, які пабудаваны ў цеснай сувязі і пераемнасці з папярэднімі этапамі навучання. Увага вучняў засяроджваецца на розных спосабах паказу рэчаіснасці і чалавека ў літаратуры, г. зн. на літаратурных родах і адпаведных ім жанрах, жанравых формах з уласцівымі ім вобразна-выяўленчымі асаблівасцямі і сродкамі. У праграме відавочна павышаюцца патрабаванні да авалодання паэтыкай мастацкага твора. Дзякуючы сістэмнай арганізацыі літаратурнага матэрыялу, мэтанакіраванай падачы яго адпаведнымі блокамі ствараюцца такія дыдактычныя ўмовы і сітуацыі, калі вучань на працягу некалькіх урокаў «пагружаецца» ў пэўную родава-жанравую сістэму і натуральна спасцігае асаблівасці гэтага віду твораў і тыя літаратуразнаўчыя паняцці, якія з імі звязаны. Такі спосаб структуравання зместу забяспечвае дастатковую гатоўнасць вучняў да аналізу мастацкага твора і падводзіць да засваення прадмета ў гісторыка-храналагічным аспекце ў наступных класах. Праграма ўлічвае індывідуальныя творчыя магчымасці васьмікласнікаў, іх жыццёвы і чытацкі вопыт, агульнае і літаратурнае развіццё. Яна прапануе больш складаныя (у параўнанні з папярэднімі класамі) па змесце і форме творы, замацоўвае і паглыбляе звесткі па тэорыі літаратуры, знаёміць са спецыфікай адлюстравання рэчаіснасці і чалавека ў лірыцы, эпасе і драме, развівае ўвагу да мастацкага слова, выпрацоўвае адпаведную моўную культуру, фарміруе чытацкія інтарэсы і прыярытэты. Праграмай прадугледжана вывучэнне літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва: музыкай, жывапісам, тэатрам, кіно, тэлебачаннем; гэта спрыяе ўспрыманню літаратуры як мастацтва, фарміраванню каштоўнасных арыентацый вучня. Чалавеказнаўчы аспект прадмета — пазнанне свету і чалавека праз іх мастацкае адлюстраванне і ўспрыманне, праз маральна-эстэтычную каштоўнасную ацэнку рэчаіснасці — забяспечваецца падборам твораў, якія даюць магчымасць шырокага агляду жыцця, пранікнення ў самыя разнастайныя яго сферы. Параўнальны спосаб прэзентацыі матэрыялу, які прадугледжвае супастаўленне блізкіх або кантрастных па змесце і форме твораў, садзейнічае спасціжэнню галоўных асаблівасцей літаратуры і іншых відаў мастацтва, узмацняе развіццёвую скіраванасць курса. У васьмікласнікаў мэтанакіравана фарміруюцца эстэтычны падыход да мастацкага твора, свядомыя адносіны да яго ўспрымання і ацэнкі. Эфектыўнасць літаратурнага навучання дасягаецца ў працэсе аналізу зместу і формы, спасціжэння аўтарскай канцэпцыі свету і чалавека, асэнсавання канфлікту, характараў герояў, матываў іх паводзін і ўчынкаў. Выхаваўчае ўздзеянне твора на чытачоў ажыццяўляецца ўсёй яго цэласнай мастацкай прыродай. Этычнае і эстэтычнае разглядаюцца ў гарманічным адзінстве. Па тэорыі літаратуры вылучаны тэрміны і паняцці, звязаныя з літаратурнымі родамі і жанрамі. Праграма мае пяць раздзелаў, у кожнага з іх — свае пазнавальныя, дыдактычныя, выхаваўчыя задачы. Параўнальны аналіз твораў, прадстаўленых у першым раздзеле, тэматычна блізкіх, але розных у мастацкіх адносінах (верш, апавяданне, драма), дасць вучням эмпірычнае ўяўленне пра спосабы адлюстравання рэчаіснасці ў лірыцы, эпасе, ліра-эпасе, драме. Наступныя раздзелы дапамогуць усвядоміць асаблівасці кожнага літаратурнага роду, яго фальклорныя вытокі, удасканаліць навыкі аналізу твораў розных жанраў з улікам іх родавай спецыфікі. Вывучэнне лірычных твораў спрыяе паглыбленню эстэтычнага ўспрымання вучняў, абвастрае адчуванне паэтычнага слова, яго яркасці, вобразнасці, мілагучнасці. Эпічныя, ліра-эпічныя і драматычныя творы дапамагаюць спасцігнуць жыццёвыя рэаліі і маральныя праблемы, зразумець характары герояў, матывы іх паводзін і ўчынкаў, усвядоміць аўтарскую пазіцыю пісьменніка, даведацца пра мінулае і сучаснае. Асноўная мэта навучання беларускай літаратуры ў ІХ—ХІ класах — сфарміраваць у вучняў цэласнае ўяўленне пра беларускую літаратуру ад старажытнасці да сучаснасці, дапамагчы асэнсаваць ідэйна-мастацкі змест лепшых твораў беларускага мастацкага слова і паасобных твораў замежных аўтараў у перакладзе на родную мову. На гэтым этапе навучання ў вучняў інтэнсіўна фарміруецца сістэма каштоўнасных арыентацый, ідэалаў і перакананняў, інтарэсаў і схільнасцей. Таму ў праграму ўключаны творы маральна-этычнай праблематыкі, дзе выяўляюцца канфлікты характараў, ідэй, поглядаў. Мастацкія тэксты размешчаны ў паслядоўнасці, адпаведнай асноўным этапам развіцця літаратуры. Гісторыка-храналагічны прынцып канструявання зместу літаратурнай адукацыі ў IX—XІ класах паспрыяе фарміраванню гістарычнага падыходу да літаратурных з’яў, першапачатковаму разуменню ўзаемасувязей і ўзаемаўплыву ў творчасці розных пісьменнікаў, успрыманню літаратуры як працэсу. Значным кампанентам зместу літаратурнай адукацыі з’яўляецца сістэма тэарэтыка- і гісторыка-літаратурных паняццяў, звязаных з фарміраваннем уяўленняў аб развіцці і станаўленні мастацтва слова. У працэсе навучання ў IX—X класах паглыбляюцца веды школьнікаў пра структуру мастацкага твора, літаратурныя роды і жанры ў гістарычным аспекце, даецца ўяўленне пра асаблівасці творчай манеры, стылю пісьменніка. Асэнсаванне тэарэтычных пытанняў паспрыяе больш глыбокаму ўспрыманню літаратуры як мастацтва. У працэсе вывучэння манаграфічных тэм прадугледжана атрыманне школьнікамі крытыка-біяграфічных ведаў пра жыццё і творчасць пісьменнікаў. На вывучэнне літаратуры ў V, VI класах адведзена па 70 гадзін. З іх адпаведна 62 гадзіны — на вывучэнне твораў, 4 гадзіны — на творчыя работы, 4 – на ўрокі пазакласнага чытання. На вывучэнне літаратуры ў VII, VIIІ класах адведзена 53 гадзіны. З іх адпаведна 45 гадзін — на вывучэнне твораў, 4 гадзіны — на творчыя работы, 4 – на ўрокі пазакласнага чытання.. Са спісу твораў, прапанаваных для самастойнага ці пазакласнага чытання, настаўнік выбірае тыя, выкарыстанне якіх ён лічыць больш дарэчным на пэўным уроку, улічваючы індывідуальныя магчымасці вучняў і наяўнасць тэкстаў у бібліятэчным фондзе. З мэтай пашырэння чытацкага вопыту, абуджэння цікавасці і любві да мастацкай кнігі ў праграмах V-VIII класаў прапанаваны чатыры спісы літаратурных твораў: 1) для чытання і вывучэння; 2) для чытання і абмеркавання; 3) прыкладны спіс твораў для самастойнага чытання; 4) рэкамендацыйны спіс твораў для завучвання на памяць. У першы спіс уключаны абявазковы мінімум твораў, вывучэнне якіх праходзіць усе тры этапы (першаснае ўспрыманне, аналіз, абагульненне) і суправаджаецца вуснымі і пісьмовымі заданнямі для вучняў, творчымі работамі, фарміраваннем чытацкіх і маўленчых уменняў. Творы, прапанаваныя ў другім спісе, падрабязна не разглядаюцца, а абмяркоўваюцца падчас гутаркі, дыспуту. Прадметам гаворкі можа быць праблема, герой, адметнасці кампазіцыі ці сюжэту. Дарэчы супастаўленне тэксту з экранізацыяй, тэатральнай ці тэлепастаноўкай, музычнай інтэрпрэтацыяй і г.д. Гэтыя творы падключаюцца да аналізу твораў, прызначаных для тэкстуальнага разгляду (у плане супастаўлення). Трэці спіс прапаноўвае творы для самастойнага чытання, індывідуальнай работы з вучнямі, пазакласных мерапрыемстваў (конкурсы чытальнікаў, літаратурныя віктарыны, канферэнцыі і да т.п.). Творы з другога і трэцяга спісаў узаемазамяняльныя, сюды могуць далучацца і іншыя тэксты на выбар настаўніка або вучняў. На вывучэнне літаратуры ў IX – XІ класах адведзена па 53 гадзіне, 49 гадзін — на вывучэнне і абмеркаванне твораў, 4 гадзіны — на творчыя работы. Гадзіны, адведзеныя на творчыя работы, настаўнік размяркоўвае ў адпаведнасці з уласным каляндарным планам. Праграмай не прадугледжаны гадзіны на ўрокі пазакласнага чытання, але настаўнік рэгулярна цікавіцца самастойным чытаннем вучняў і можа, па-свойму пераразмеркаваўшы вучэбную нагрузку, правесці на працягу навучальнага года некалькі ўрокаў пазакласнага чытання па абраных творах. Літаратурныя творы ў праграмах для ІХ – ХІ класах прадстаўлены ў чатырох спісах: для абавязковага чытання і наступнага аналізу на ўроку; для самастойнага чытання ў сувязі з вывучэннем пэўнай манаграфічнай ці аглядавай тэмы; для самастойга чытання і для завучвання на памяць. Творы першай групы вывучаюцца тэкстуальна, аналізуюцца падрабязна, у адзінстве зместу і формы. Творы, прапанаваныя для самастойнага чытання, пашыраюць ўяўленні вучняў пра набыткі пісьменніка або дасягненні пэўнага літаратурнага перыяду. Іх вывучэнне дазваляе ўбачыць розныя мастацкія сістэмы, параўнаць своеасаблівыя творчыя індывідуальнасці, выявіць пераемнасць у мастацтве, пераход традыцыйнага ў наватарскае. Спіс твораў для самастойнага чытання даецца як арыенціровачны. Мастацкія тэксты прапануюцца на выбар настаўніка, які залежыць ад яго схільнасцей, эрудыцыі і ад канкрэтных умоў (падрыхтаванасці класа, наяўнасці азначаных твораў у бібліятэках, з’яўлення ў друку літаратурных навінак), а таксама ад інтарэсаў вучняў. У праграмах для кожнага класа прэзентавана рубрыка Мастацтва, у якую ўключаны творы сумежных відаў мастацтва, выкарыстанне якіх дапаможа арганізаваць больш плённую працу на ўроку літаратуры ў сувязі з вывучэннем той або іншай тэмы. праграме ІХ – ХІ класаў ёсць спіс літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка школьных падручнікаў па беларускай літаратуры. Параўнальны аспект (на прыкладзе 1 – 2 паралеляў). У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння вучэбныя выданні падзяляюцца на падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, практыкумы, хрэстаматыі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі. Падручнік – вучэбнае выданне, у якім выкладаюцца сістэматызаваныя асновы навуковых ведаў па літаратуры ў адпаведнасці з мэтамі навучання, праграмай і патрабаваннямі дыдактыкі. Падручнік – асноўная крыніца ведаў і сродак арганізацыі самастойнай працы вучняў, які выконвае наступныя функцыі: кансультацыйна-рэгламентуючая, даведачна-інфармацыйная, арыенціровачна-ілюстрацыйная, інфармацыйна-дадатковая, кантралююча-ацэньваючая. Вучэбны дапаможнік – вучэбнае выданне, якое дапаўняе ці часткова (або цалкам) замяняе падручнік. Патрабаванні да падручнікаў: адпаведнасць асноўным прынцыпам і патрабаванням дыдактыкі (навуковасць – веды павінны адпавядаць навуцы, даступнасць – адпаведнасць узроставым асаблівасцям вучняў, наяўнасць дадатковых і паясняльных тэкстаў, сістэмы дыферэнцыраваных заданняў, улік рэальных магчымасцей вучняў засвойваць толькі 12 (5 – 8 класы), і 20 (9 – 11 класы) інфармацыйна-сэнсавых элементаў тэксту, нагляднасць – наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу, узаемасувязь падручніка з нагляднымі дапаможнікамі, сістэматычнасць – паслядоўны выклад матэрыялу (ад простага да складанага), падзел падручніка на тэмы і раздзелы, сувязь тэорыі з практыкай – наяўнасць пытанняў і заданняў), мэтам навучання, зместу навучання, агульным прынцыпам навучання, улічваць адзінства змястоўнай і працэсуальнай сфер. Падручнік павінен адпавядаць праграме па структуры (у ім павінны выдзяляцца раздзелы, тэмы, параграфы у адпаведнасці з праграмай курса, аб’ёму ведаў (ступень паўнаты адлюстравання фактаў, раскрыцця зместу паняццяў), характару фарміравання ў вучняў агульнанавуковых і спецыяльных уменняў і навыкаў (павінна быць сістэма заданняў), характару раскрыцця паняццяў, законаў, тэорый, асобных пытанняў і тэм праграмы (адпаведнасць прынятай канцэпцыі адукацыі па прадмеце, патрабаванням методыкі выкладання прадмета). Форма выкладання матэрыялу – навуковая, лагічная, сістэматычная і паслядоўная, дакладная, сціслая, напоўненая змястоўным абагульняльным і канкрэтным матэрыялам, адпаведнасць нормам сучаснай літаратурнай мовы. 5 – 9 клас – падручнікі-хрэстаматыі (тэксты для вывучэння ў класе, для самастойнага чытання, уступныя артыкулы да курса літаратуры, біяграфічныя даведкі, звесткі па тэорыі літаратуры, слоўнікі літаратуразнаўчых тэрмінаў, метадычны апарат (эпіграфы для тэм і твораў, пытанні і заданні, тлумачэнні, спасылкі, ілюстрацыі), 10 – 11 – падручнікі на гісторыка-літаратурнай аснове (матэрыял да вывучэння аглядавых і манаграфічных тэм, метадычны апарат (пытанні і заданні, тэмы сачыненняў, рэфератаў і паведамленняў, спіс літаратуры, слоўнікі літаратуразнаўчых тэрмінаў) і хрэстаматыі. Вучэбна-метадычны комплекс: нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі; вучэбная праграма; тэматычны план; падручнік ці падручнік-хрэстаматыя; хрэстаматыя для пазакласная чытання; творчыя заданні (тэматыка сачыненняў, эсэ, рэфератаў, дакладаў); тэставыя заданні; план-канспект урокаў настаўніка; метадычныя распрацоўкі ўрокаў; вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў; рабочы сшытак для вучняў; дапаможнікі для вучняў; кнігі розных жанраў, тэматычнай і жанравай прыналежнасці, выдадзеныя ў серыі «Школьная бібліятэка»; слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі; метадычныя і літаратурна-мастацкія часопісы; мультымедыйныя сродкі (электронны дапаможнік, электронны даведнік, электронны практыкум, тэстуючая камп’ютэрная праграма і інш.); альбомы-выстаўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў; партрэты пісьменнікаў; альбомы ілюстрацый; відэафільмы і дыяфільмы; відэазапісы літаратурных сустрэч, літаратурных свят, тэатральных пастановак і інш.; аўдыёзапісы музычных твораў; кінафільмы па праграмных творах; тэхнічныя сродкі навучання. 4. ПАДРЫХТОЎКА ВУЧНЯЎ ДА ПЕРШАГА ЗНАЁМСТВА З МАСТАЦКІМ ТВОРАМ (ЗМЕСТ І МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ЎСТУПНЫХ ЗАНЯТКАЎ). ЧЫТАННЕ МАСТАЦКАГА ТВОРА І ВЫВУЧЭННЕ ЧЫТАЦКАГА ЎСПРЫМАННЯ ТВОРА ВУЧНЯМІ. Падрыхтоўка вучняў да першага знаёмства з мастацкім творам (змест і методыка правядзення ўступных заняткаў). Чытанне мастацкага твора. Поспех вывучэння літаратурнага твора ў школе шмат у чым залежыць ад падрыхтаванасці вучняў да яго ўспрымання. Мэты правядзення ўступных заняткаў 1) Стварыць інтэлектуальную настроенасць – падрыхтаваць вучняў да ўспрымання твора, канкрэтызаваць мэты, задачы, змест працы. 2) Забяспечыць узаемасувязь вывучаемага твора з раней вядомым – фарміруецца цэласнае ўяўленне пра літаратурны працэс, пісьменніка, твор і яго месца ў нацыянальнай літаратуры. 3) Стварыць пазнавальную настроенасць – забяспечыць правільнае ўспрыманне мастацкага твора, узбудзіць цікавасць да яго. 4) Стварыць эмацыянальную настроенасць – наблізіць настрой вучняў да таго мастацкага матэрыялу, які раскрываецца ў творы. Методыка правядзення ўступных заняткаў. Экскурсія – спрыяе актывізацыі асабістых уражанняў школьнікаў, аналагічных тым, якія выяўляюцца ў творы (пейзажныя творы). Уступнае слова, лекцыя – інфармацыя невядомая вучням, матэрыял аб’ёмны. Выразнае чытанне – выкарыстоўваюца ўступныя артыкулы, змешчаныя ў падручніках. Гутарка – матэрыял знаёмы з ранейшых урокаў па беларускай літаратуры, або з іншых крыніц інфармацыі). Ілюстрацыйны метад – прагляд кінафільмаў або дыяфільмаў, нагляднасць і ТСН. Самастойная праца – прыём працы з падручнікамі і дадатковай літаратурай могуць быць самыя разнастайныя: рэферат, даклад, разгорнутае певедамленне, мантаж, даклад. Працягласць уступных заняткаў залежыць ад памеру твора і часу, адведзенага на яго вывучэнне: ад 3–20 хвілін да цэлага ўрока ў старэйшых класах. Віды правядзення ўступных заняткаў залежаць ад іх зместавага напаўнення. Гэта можа быць: гістарычны экскурс (дапамагае нацэліць вучняў на ўспрыманне твораў), вызначальная падзея (паведамленне пра тое, што пабудзіла пісьменніка да напісання твора); біяграфічная даведка, дзённікавыя матэрыялы, мемуары, успаміны, гісторыя напісання твора, літаратуразнаўчыя звесткі, лексічны каментарый, зварот да сумежных відаў мастацтва, камбінаваны (спалучэнне вышэйназваных). Чытанне – надзвычай складаны творчы працэс, які патрабуе вялікага інтэлектуальнага і эмацыянальнага напружання, актыўнай дзейнасці ўяўлення. Віды чытання: першае, паўторнае; вольнае, мэтанакіраванае, класнае, дамашняе, настаўніка, вучня, майстра слова. Першапачатковае ўспрыманне і агульнае азнаямленне з творам пачынаецца з чытання. Першае чытанне мае асаблівае значэнне ў далейшым асэнсаванні твора. Вельмі важна, каб яно ўсхвалявала вучняў, выклікала эстэтычную асалоду, нарадзіла жаданне абмеркаваць прачытанае. Пры першым чытанні ці слуханні мастацкага твора чытач ці слухач трапляе пад яго паэтычнае абаянне. Адметнасць першага чытання і заключаецца ў тым, што яно характарызуецца эмацыянальнасцю. У школе мастацкі твор не проста чытаецца, а вывучаецца. Таму тут неабходна паўторнае чытанне. Пасля першага чытання ўспрымаецца агульны змест твора і развіццё сюжэта (калі гэта эпічнае ці драматычнае палатно), таму паўторна трэба чытаць не спяшаючыся, затрымлівацца на дэталях, абдумваць прачытанае, вяртацца пры неабходнасці да пэўных радкоў ці эпізодаў. Чытанне можа быць вольнае і мэтанакіраванае. Пры вольным чытанні вучань цалкам аддаецца яму, жыве ў свеце, створаным мастаком, згаджаецца з ім або аспрэчвае яго. Асабліва актыўна працуюць пры гэтым пачуцці. Мэтанакіраванае чытанне арганізуе настаўнік. Ён ставіць класу задачу, дае заданні, на якія, перачытваючы твор, вучні павінны знайсці адказ. Пры вольным і мэтанакіраваным чытанні на пярэднім плане знаходзяцца розныя віды дзейнасці вучняў: пры першым – эмоцыі і ўяўленне, пры другім – розум, інтэлект. Мастацкія творы вучні чытаюць у класе і дома, таму ў метадычнай літаратуры вылучаюць класнае і дамашняе чытанне. У класе звычайна творы чытаюцца ўголас. Пры такім чытанні паўней і глыбей выяўляецца спецыфіка літаратуры як слоўнага віду мастацтва, для якога важна не толькі семантычнае значэнне, але і гучанне слоў. Пры класным чытанні ўзнікае калектыўнае суперажыванне. На ўроках беларускай літаратуры вывучаюцца творы вялікай і малой формаў. У класе можна цалкам прачытаць толькі творы малой формы: вершы, байкі, казкі, апавяданні. Улічваючы своеасаблівасць уздзеяння класнага чытання на вучняў, настаўнік павінен паклапаціцца пра тое, каб на ўроку гучалі ўрыўкі і з вялікіх твораў, якія вучні чытаюць дома, прычым у добрым выкананні. Нельга недаацэньваць і дамашняе чытанне, яно мае свае асаблівасці і дадатныя якасці, не менш істотныя, чым класнае. Чытанне настаўніка з’яўляецца ўзорам для вучняў, настаўнік павінен бездакорна валодаць тэхнікай чытання. Не менш важнае значэнне на ўроках літаратуры мае чытанне вучняў, якое з’яўляецца паказчыкам іх літаратурнага развіцця, неабходным уменнем і спосабам вывучэння літаратуры. ТСН даюць магчымасць прымяняць праслухоўванне чытання майстроў слова і аўтара, што дапамагае зрабіць выкладанне літаратуры больш цікавым. Па месцы правядзення чытанне бывае класным і дамашнім. Пры класным чытанні ўзнікае калектыўнае суперажыванне, калі вучні трапляюць пад уздзеянне эмацыйнасці мастацкага слова, а дамашняе чытанне вызначаецца інтымнасцю перажыванняў і індывідуальным успрыманнем зместу твораў. Пры аналізе мастацкага твора прымяняецца выбарачнае чытанне сцэны, эпізоду, страфы, для падмацавання сваёй думкі, свайго адказу цытатай. Каменціраванае чытанне – чытанне часткі (страфа, эпізод, акт)або цэлага невялікага лірычнага твора і тлумачэнне тэматыкі, праблематыкі, ідэйнага зместу, мастацкай адметнасці, гістарычны каментарый (час напісання або час, адлюстраваны ў творы), каментарый незразумелых слоў, выразаў, слоў у пераносным значэнні. Чытанне і завучванне на памяць спрыяе павышэнню агульнага інтэлектуальнага развіцця школьніка, культуры маўлення. Завучваць твор на памяць можна пачынаць толькі тады, калі ён добра асэнсаваны і выпрацавана ўменне выразна чытаць яго. Пры вывучэнні драматычных твораў, а таксама баек настаўнік звяртаецца да чытання па ролях, якое дазваляе ўлічваць жанравую спецыфіку п’есы (прызначана для пастаноўкі, складаецца з рэплік герояў). Да чытання па ролях настаўнік загадзя рыхтуе школьнікаў: размяркоўвае ролі, праводзіць (па магчымасці) рэпетыцыю. Настаўнік павінен вельмі ўважліва ставіцца да размеркавання роляў, каб не пакрыўдзіць вучняў. Вывучэнне чытацкага ўспрымання твора вучнямі. Успрыманне мастацкага тэксту – працэс аналітыка-сінтэтычны, які ўключае эмацыянальную ўражлівасць, рэакцыю на прачытаны твор, зацікаўленыя адносіны да герояў твора, здольнасць чытача пераносіць матывы, псіхалагічныя прадумовы таго ці іншага дзеяння, учынка літаратурнага героя на сябе, свой рэальны жыццёвы вопыт, разуменне падтэксту, пафасу твора аўтарскай пазіцыі, эстэтычнага ідэалу пісьменніка, здольнасць атрымаць асалоду ад чытання твора. Паўнацэннае ўспрыманне магчыма пры ўмове супадзення вопыту чытача і пісьменніка. Усё гэта сведчыць ад неабходнасці вывучэння настаўнікам першаснага чытацкага ўспрымання. У працэсе такога вывучэння настаўнік павінен вызначыць, як вучні ставяцца да твора, што іх усхвалявала, зацікавіла, у якой меры яны лічаць яго надзённым. Не менш важна даведацца, як школьнікі запомнілі твор. Настаўнік часцей за ўсё карыстаецца для гэтага так званымі арыентацыйнымі заняткамі, якія могуць займаць ад двух мінут да цэлага ўрока ці нават некалькіх. Мэта іх – дапамагчы вучням запомніць змест твора, абмяняцца ўражаннямі пра твор, высветліць узровень, глыбіню, дакладнасць успрымання твора і пошукі праблемы аналізу. Выяўленне чытацкага ўспрымання, незалежна ад таго, якім чынам яно будзе рэалізоўвацца, павінна забяспечваць наступныя мэты: 1) выяўляць сілу эмацыйнай рэакцыі, 2) раскрываць якасць засваення зместу і сэнсу твора, 3) паказваць ступень увагі да мастацкай формы, 4) выяўляць актыўнасць працы ўяўлення. Высветліць уражанне вучняў ад прачытанага твора можна рознымі шляхамі. Пры пісьмовай форме правядзення арыентацыйных заняткаў вучні могуць адказаць на пытанні анкеты, напісаць невялічкія сачыненні тыпу «Мае любімыя старонкі рамана», «Мой любімы герой апавядання». Настаўнік можа даведацца пра ўражанні вучняў ад прачытанага твора, задаўшы такія пытанні: «Спадабаўся твор ці не? Чым спадабаўся?», «Хто з герояў запомніўся і чым?», «Якія старонкі аповесці чыталі з асаблівым хваляваннем?». Глыбіню ўспрымання прачытанага твора можна выявіць і творчымі заданнямі. На сённяшні дзень існуе некалькі асноўных аспектаў вывучэння ўспрымання вучнем прачытанага: Ø высвятленне папярэдніх уражанняў ад прачытанага; Ø супастаўленне першапачатковых ўражанняў з тымі, што фарміруюцца ў працэсе аналізу і на выніковых занятках; Ø дамашняе заданне апераджальнага характару; Ø эксперыментальныя зрэзы; Ø сістэматычнае назіранне на працягу навучальнага года ці некалькіх гадоў. Высвятленне папярэдніх уражанняў. Кожны мастацкі твор вучням ўспрымаецца абсалютна арыгінальна, але часам не зусім правільна. Але менавіта ад таго, як ўспрыняў вучань мастацкі твор на этапе чытання, будзе залежаць і ягоная праца над аналізам твора. Супастаўленне першапачатковых ўражанняў з тымі, што фарміруюцца ў працэсе аналізу і на выніковых занятках. Не заўсёды ўспрыманне твора будзе аднолькавым на першасным этапе працы з творам і пасля працы над аналізам твора. Думкі, уражанні, меркаванні школьніка часта могуць мяняцца пад уздзеяннем меркаванняў настаўніка ці іншых вучняў. Калі школьнік не зусім правільна зразумеў сутнасць твора, яго асноўны сэнс, не змог у поўнай меры ацаніць мастацкую вартасць, перад настаўнікам стаіць задача давесці да свядомасці навучэнца той асноўны змест і сэнс, што закладзены ў творы самім аўтарам. Але нельга забываць і аб тым, што ўспрыманне любога мастацкага твора (літаратура, мужыка, жывапіс, кіно, тэатр і г.д.) – справа абсалютна суб’ектыўная. Таму нельга “дыктаваць” правільныя адказы на тыя ці іншыя пытанні, якія ставіць перад чытачом аўтар. Праз разнастайныя прыёмы працы на ўроку настаўнік павінен дапамагчы вучню зразумець, што яго першасныя ўяўленні былі не зусім дасканалымі, правільнымі. Толькі праз свядомае ўспрыняцце тэматыкі і праблематыкі будзе свядомае засваення праграмнага матэрыялу. Дамашняе заданне апераджальнага характару. Далёка не кожны мастацкі твор можна прачытаць на ўроку. І калі лірыку, невялічкія апавяданні варта чытаць на ўроку, то з творамі вялікай формы вучням неабходна пазнаёміцца загадзя. У такім выпадку на пачатку працы над гэтымі мастацкімі творамі настаўніку неабходна высветліць, па-першае, узровень і якасць прачытання твора вучнямі, па-другое, асаблівасці ўспрымання твора на першасным этапе працы над ім. Ад гэтага будзе залежаць спецыфіка працы на ўроку. Калі, напрыклад, твор не прачытаны ці прачытаны не ўсімі вучнямі або не да канца, то і спецыфіка ўрочнай працы будзе зусім іншай. Праводзячы ўступныя заняткі па вывучэнні твора, настаўніку неабходна будзе ў большай ступені звяртацца да зместу твора. А ад таго, як ўспрынялі твор вучні, будзе залежаць падача матэрыялу настаўнікам, расстаноўка пэўных акцэнтаў. Для праверкі хатняга чытання апераджальнага характару сучасная метадычная думка прапаноўвае наступныя формы:
Эксперыментальныя зрэзы. Эксперыментальныя даследаванні метадам “зрэзаў” выкарыстоўваюцца тады, калі ад тэмы да тэмы высвятляюцца зрухі ў літаратурным развіцці вучняў, у характары іх непасрэднага чытацкага ўспрымання, у разуменні імі разнастайных твораў, у адносінах да розных кампанентаў твора, на ўзроўнях іх абагульненняў, эмацыянальных і эстэтычных ацэнак; Сістэматычнае назіранне на працягу навучальнага года ці некалькіх гадоў. Першаснае ўспрыманне твора вучням праходзіць пэўную эвалюцыю на працягу літаратурнага навучання. Залежыць гэта ад узроставых асаблівасцей вучняў і ад практыкі чытання мастацкага твора. Успрыманне твора вучнямі 5 – 8 класаў будзе значна адрознівацца ад старшакласнікаў. Ды і ўзровень чытацкіх магчымасцей вучня можа значна адрознівацца на працягу навучальнага года: павышаецца тэмп, сам працэс чытання становіцца больш удумлівым, з элементамі разважанняў і перажыванняў, паколькі успрыманне не з’яўляецца простым фатаграфаваннем, спрошчаным прыёмам інфармацыі, гэта – актыўная дзейнасць, у якой агромністую ролю адыгрывае станоўчая матывацыя, неабходнасць і цікавасць. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.038 сек.) |