АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Беларуская тэксталогія

Читайте также:
  1. VIII. Дзіцячы фальклор
  2. Арганізацыя практыкі
  3. Иллюстрации и таблицы
  4. Маёнтак «Рачны»
  5. Политика импортозамещения и особенности ее реализации в Республике Беларусь
  6. Принцип №9. Борьба против войн и других бед, грозящих человечеству
  7. РАБОЧАЯ ПРАГРАМА
  8. Семінарскія заняткі.
  9. Список использованных источников
  10. Список использованных источников
  11. СУЩНОСТЬ МЕЖДУНАРОДНЫХ ПРИНЦИПОВ ПРОФЕССИОНАЛЬНОЙ ЭТИКИ В ЖУРНАЛИСТИКЕ.

Першым тэкстолагам на Беларусі быў Ф. Скарына.

Традыцыі, закладзеныя ім, працягнулі С. Будны, Васіль Цяпінскі, а таксама складальнікі і рэдактары Статутаў Вял. кн. Літоўскага.

Новы этап у развіцці тэксталогіі на Беларусі звязаны з выданнем ананімных паэм Я. Карскім і Е. Раманавым.

Як вядома, супрацоўнікі выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», рыхтавалі падпісную серыю «Беларускія песняры» (творы Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, пераклад «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, усяго 6 тамоў).

Навук. даследаванне бел. летапісаў распачаў I. Даніловіч, помнікі бел. пісьменнасці выдавалі Віленская археаграфічная камісія, Віцебская вучоная архіўная камісія.

Бел. Т. як навука ўзнікла ў сав. час. Ёсць нават канкрэтная дата, ад якой вядзе адлік беларуская тэксталагічная навука – 15 сакавіка 1925 г. (зачытаць цытату з кнігі “Інстытут беларускай культуры”, с. 80-81). Пад кіраўніцтвам і пры ўдзеле вядомых даследчыкаў рус. л-ры I. Замоціна, Я. Барычэўскага, А. Вазнясенскага, якія прыехалі ў БССР для пастаяннай навук.-пед. дзейнасці, бел. літ.-знаўцаў В. Мачульскага, М. Піятуховіча ў 20-я — пач. 30-х г. былі выдадзены навукова-каменціраваныя зборы твораў («Творы» М. Багдановіча, т. 1—2, 1927—28; аднатомнікі твораў Цёткі і П. Труса (1934)).

Навуковае асэнсаванне вынікаў практычнай работы стала пачаткам гісторыі Т. бел. л-ры. Дасягненні рус. акадэмічнай навукі, яе багаты вопыт былі творча выкарыстаны Замоціным. Пры вырашэппі пытання пра тып выдання, структуру каментарыя і г. д. улічваліся ўзровень развіцця бел. літ.-знаўства, яго задачы, індывідуальная свосасаблівасць творчай асобы Багдановіча, Цёткі, Труса, іх месца ў гісторыі л-ры.

«Творы» Багдановіча сталі ўзорам высокакваліфікаванай навук. падрыхтоўкі маст. спадчыны пісьменніка-класіка. Шырыня погляду на мэты і задачы выдання маст. спадчыны, імкненне разглядаць творчасць пісьменніка ў кантэксце эпохі, ва ўзаемасувязі з літ. працэсам прадвызначыла высокую навук. і агульнакульт. каштоўнасць «Твораў» Багдановіча. Літ. камісія на чале з Замоціным правяла вял. падрыхтоўчую работу, быў устаноўлены сапраўды аўтарскі тэкст твораў, які найб. поўна адпавядаў апошняй творчай волі паэта. Выданне характарызуецца паўнатой ахопу твораў (паэзія, проза, пераклады, літ.-крытычныя артыкулы і публіцыстыка) і варыянтаў тэксту, змястоўнасцю бібліягр., тэксталагічнага, рэальнага і гісторыка-літ. каментарыя. Закладзеныя Замоціным традыцыі сталі асновай дзейнасці бел. тэкстолагаў.

Пасля Айч. вайны актыўная праца ў галіпе Т. бел. л-ры разгорнута ў Ін-це л-ры АН БССР, дзе пры сектары дакастр. л-ры была створана тэксталагічная група (узначальвалі В. Барысенка, Ю. Пшыркоў). Асн. памаганні накіроўваліся на выданне спадчыны пісьменнікаў-класікаў — Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, помнікаў стараж. пісьменнасці.

Значнай падзеяй стаў выхад першых навукова-каменціраваных збораў твораў Я. Купалы ў 6 тамах (1952—54; 1961—63) і Я. Коласа ў 12 тамах (1961—64). Былі выдадзены таксама Збор твораў Дуніна-Марцінкевіча (1958), Збор твораў Багдановіча (т. 1—2, 1968), «Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры» (1959, скл. А. Коршунаў), «Александрыя» (1962), «Прадмовы і пасляслоўі» Ф. Скарыны (1969), «Творы» Ф. Багушэвіча (1967). Падрыхтоўка гэтых збораў твораў ішла ў рэчышчы замоцінскіх традыцый, з улікам дасягненняў сав., перш за ўсё рус. тэксталогіі. Кожнае выданне патрабавала канкрэтнага падыходу, ставіла складаныя праблемы, вырашэнне якіх узбагачала агульнатэарэтычныя прынцыпы беларускай і ўсёй тагачаснай сав. Т.

У Зборы твораў Я. Купалы (1961—63) у якасці крыніцы асноўнага тэксту было выбрана не апошняе прыжыццёвае выданне, як звычайна робіцца ў эдыцыйнай практыцы, а першы Збор твораў (1925—32), які рыхтаваў сам аўтар і дзе аўтарская творчая воля выявілася найб. поўна. У шматтомным Зборы твораў Я. Коласа паспяхова вырашана праблема паўнаты выдання. У Зборах твораў Я. Купалы і Я. Коласа выпраўлены многія памылкі і скажэнні тэксту, удакладнена датаванне твораў і крыніца іх першадруку, паўней пададзены варыянты, пашыраны рэальны і гісторыка-літ. каментарыі. Замест традыц. рубрыкі «Асноўныя даты жыцця і творчасці» пададзены больш грунтоўныя «Летапісы жыцця і творчасці», што тлумачьшца адсутнасцю навук. біяграфій Я. Купалы і Я. Коласа, імкненнем тэкстолагаў стымуляваць пошукі новых матэрыялаў. Зборы твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча набліжаюцца да акадэмічных выданняў.

Пошук архіўных матэрыялаў і гісторыка-літ. звестак, удасканаленне методыкі тэксталагічнага аналізу і каменціравання тэксту твораў спрыяльна адбіліся на падрыхтоўцы больш поўных Збораў твораў: Я. Кулалы ў 7 т. (1972—76) і Я. Коласа ў 14 т. (1972—78). Пашырылася і кола пісьменнікаў, чыя творчая спадчына стала прадметам увагі тэкстолагаў: выйшлі першы навук.-каменціраваны Збор твораў К. Чорнага ў 8 т. (1972—75), «Выбраныя творы» М. Гарэцкага ў 2 т. (1973), «Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці» (1975), аднатомныя «Творы» Цёткі (1976), «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976), «Творы» К. Каганца (1979).

Зборы твораў Я. Купалы і Я. Коласа дапоўнены новымі тэкстамі: творамі эпісталярнага жанру, літ.-крытычнымі артыкуламі, публіцыстыкай. Багацей падаваліся рукапісныя і друкаваныя варыянты і розначытанні ў новым Зборы твораў Я. Купалы, упершыню быў дадзены поўны звод варыянтаў тых твораў, якія ўключаны ў выданне. У Зборы твораў Я. Коласа па-новаму вырашана праблема выбару крыніцы асн. тэксту трылогіі «На ростанях». Упершыню ў практыцы бел. тэкстолагаў у Зборы твораў Я. Коласа змешчавы поўны тэкст пачатковай рэдакцыі паэмы «Сымон-музыка».

У сувязі з неабходнасцю далейшай актывізацыі тэксталагічнай работы ў 1979 на аснове тэксталагічнай групы Ін-та л-ры імя Я. Купалы АН БССР створаны сектар выданняў і тэксталогіі, які ўзначаліў М.І. Мушынскі. У 1980-я гг. дзякуючы намаганням супрацоўнікаў гэтага сектара былі выдадзены першыя навук.-каменціраваныя Зборы твораў I. Мележа ў 10 т. (1979—85), М. Лынькова ў 8 т. (1981—85), М. Гарэцкага ў 4 т. (1984—86), П. Пестрака ў 5 т. (1984—86), 3.Бядулі (у 5 т., з 1985), П. Броўкі (у 9 т., з 1987), аднатомнікі Г. Леўчыка (1980), Я. Дылы (1981), В. Каратынскага (1981), У. Галубка (1983), Дуніна-Марцінкевіча (1984), С. Палуяна (1986), «Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст.» (1983) і інш.

Працавалі беларускія тэкстолагі ў гэты час і, так бы мовіць, на небеларускага чытача (Зборы твораў Я. Купалы (т. 1—3, 1982—83) і Я. Коласа (т. 1—4, 1982—83) у перакладзе на рус. мову), а таксама ў складзе агульнасаюзных калектываў (32-ы (1975) і 35-ы (1980) тамы Поўнага збору рускіх летапісаў).

Выданне Збору твораў Мележа істотна ўзбагаціла і пашырыла ранейшыя ўяўленні пра творчасць пісьменніка, заканамернасці яго станаўлення як мастака. 3 прычыны шматлікасці варыянтаў першапачатковага тэксту складальнікі некаторых тамоў далі аналітычны звод розначытанняў, сціслую гісторыю тэксту, а ў асобных выпадках — творчую гісторыю рамана, аповесці і г. д. Важнае значэнне для бел. тэксталогіі набыло змяшчэнне ў кожным томе, побач з тэксталагічным і рэальным, гісторыка-літ. каментарыя, напісанага на высокім прафес. узроўні, Гэты кампанент каментарыя замацаваўся ў наступных Зборах твораў як выданнях навук.-масавага тыпу.

Шмат зроблена беларускімі тэкстолагамі, і найперш у Акадэаіі навук, на рубяжы ХХ-ХХІ стст.: падрыхтаваны да выдання кнігі шэрагу “вернутых” пісьменнікаў (Л. Калюгі, С. Баранавых, В. Маракова, А. Гаруна, Я. Пушчы, В. Ластоўскага, Ф. Аляхновіча і мн. інш.), новы Збор твораў М. Гарэцкага, Збор твораў М. Зарэцкага, а таксама новыя Зборы твораў Я. Купалы і М. Танка. Вядзецца праца па падрыхтоўцы да выдання іншых аўтараў (І. Шамякіна, І. Навуменкі і інш.). Выдаюцца таксама серыі, тыпу “Скарбы сусветнай літаратуры”, “Беларускі кнігазбор” і інш. Сказаць і пра сябе.

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)