|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Фольклор как средство сохранения воспитания национального самосознания белорусов. Белорусские сказки, легенды, загадки и присказки, песни. Белорусская батлейка. Народные обрядыАсаблівую навуковую і культурную каштоўнасць мае вусная паэтычная творчасць. Фальклор – гэта мастацкі летапіс народа, захавальнік яго багацейшых духоўных традыцый, быту і гаспадарчага вопыту, абуджальнік творчых здольнасцей беларусаў. Беларускі фальклор уяўляе з сябе вялікую каштоўнасць як адна з крыніц вывучэння гісторыі роднага краю, і як дзейсны сродак выхавання маладога пакалення і абуджэння яго нацыянальнай свядомасці, і як глеба для развіцця айчыннай літаратуры і мастацтва. Вусная паэтычная творчасць надзвычай добра захавалася. У наш час ідзе працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці і гістарычнай памяці беларусаў, адраджэння народных традыцый і святаў. Эпіка ў беларускім фальклоры прадстаўлена пераважна апавядальнымі жанрамі – казкамі, легендамі, паданнямі, анекдотамі, былінамі. Гэтыя творы адлюстроўваюць асаблівасці быту і светапогляду нашых продкаў, іх грамадскія і сямейныя адносіны, а таксама асобныя гістарычныя падзеі. Беларуская фальклорная лірыка прадстаўлена разнастайнымі жанрамі песеннай творчасці – каляндарна-абрадавымі, сямейна-абрадавымі і пазаабрадавымі песнямі; рознымі формамі лялечнага тэатра – батлейкі. У міфах нашы прашчуры імкнуліся растлумачыць і ўпарадкаваць навакольны свет, насяляючы яго багамі, духамі, дэманічнымі істотамі. Элементы міфалагічных уяўленняў зберагліся ў павер'ях, легендах, казках, абрадавым фальклоры, а міфалагічныя матывы паслужылі крыніцай для твораў беларускіх пісьменнікаў. Легенды распавядалі пра розныя падзеі і з'явы, апісвалі амаль неверагодныя здарэнні. Паданні пазбаўлены фантастычнага, чароўнага элемента, яны заўсёды скіраваны ў мінулае, асновай іх сюжэтаў звычайна служылі гістарычныя падзеі. Загадкі. Нашы продкі верылі, што расліны і жывёлы разумеюць чалавечую мову, таму карысталіся ўмоўнымі іншасказальнымі назвамі прадметаў на аснове падабенства паміж утоеным прадметам і тым, які яго замяняе. Так з'явіліся загадкі, якія патрабавалі разгадак. Паступова загадакі сталі проста забавай, трэніроўкай кемлівасці, здагадпівасці, розуму, памяці. Ідэйна-тэматычны змест прыказак і прымавак надзвычай багаты, у іх адлюстраваліся багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогія і светапогляд, маральна-этычныя прынцыпы і эстэтычныя ідэалы. Прыказкі вучаць любіць свой край, шанаваць герояў і ненавідзець здраднікаў. Прыкметы і павер'і былі чалавеку штодзённымі дарадцамі, падказвалі, як паводзіць сябе ў пэўных жыццёвых сітуацыях, засцерагалі ад неабачлівых паводзін, забаранялі некаторыя дзеянні. Анекдоты і жарты. У іх аснове – смешнае здарэнне, выпадак, жыццёвая сітуацыя, асобная рыса чалавечага характару, учынак з неспадзявана камічнай развязкай. Быліца – вуснае мастацкае апавяданне пра жыццё і падзеі не так далёкага мінулага. 3 казкамі іх збліжае тое, што у іх, таксама, як і у казках, шмат выдумкі. 3 прыняццем нашымі продкамі хрысціянскай веры замест замоў узніклі малітвы (ў замове пераважае загад, а ў малітве просьба). Песні бытавыя: калыханкі і дзіцячыя песні, любоўныя песні, песні аб сямейным жыцці, а таксама, гістарычныя, казацкія, жаўнерскія… Прыпеўкі – песні з 4, 6, 8 і болей радкоў. Яны прыпяваюцца ў часе скокаў або пяюцца і так, але зазвычай пад музыку. У іх многа гумару, жартаўлівасці, вясёласці. Змест цяперашніх прыпевак ахоплівае, можна сказаць, усё жыццё. Дзіцячы фальклор уключае — казкі, песні, прыпеўкі, загадкі, калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, скарагаворкі, гульні і іншае, складзеныя самімі дзецьмі або дарослымі для дзяцей. Творы дзіцячага фальклору вельмі простыя па форме і зместу, і ў іх звычайна прысутнічае элемент займальнасці. Скарагаворкі і лічылкі — гэта чыста славесныя гульні. Характэрная рыса: яны цесна звязаны з вытворчай дзейнасцю чалавека і асабліва з яго земляробчай дзейнасцю
Фальклор – арганічная частка традыцыйнай народнай культуры. Фальклорныя творы шырока ўваходзіць у абрадавыя фальклорна-этнаграфічныя комплексы як іх неад’емная частка, асобныя вусна-паэтычныя творы прымеркаваны да пэўных каляндарных свят, да іх звяртаюцца беларусы і ў штодзённым жыцці. Эпіка ў беларускім фальклоры прадстаўлена пераважна апавядальнымі жанрамі – казкамі, легендамі, паданнямі. У апавядальных жанрах выразна праглядваюцца старажытныя пласты, што дазваляе высветліць генезіс і семантыку многіх мастацкіх вобразаў. Гэтыя творы адлюстроўваюць асаблівасці быту і светапогляду нашых продкаў, іх грамадскія і сямейныя адносіны, а таксама асобныя гістарычныя падзеі. Беларуская фальклорная лірыка прадстаўлена разнастайнымі жанрамі песеннай творчасці – каляндарна-абрадавымі, сямейна-абрадавымі і пазаабрадавымі песнямі; драматычны род – народнымі гульнямі, народнай драмай, рознымі формамі лялечнага тэатра – батлейкі. Беларускія народныя казкі традыцыйна падзяляюцца на казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя. Сістэма вобразаў у казках будуецца на cупрацьпастаўленні. У станоўчых вобразах заўсёды ўвасабляліся народныя ідэалы: казачныя героі надзвычай дужыя, смелыя, разумныя. Вобразы асілкаў, волатаў заўжды з’яўляліся сімвалам непераможнасці народнага духу, жывілі веру чалавека ў лепшае будучае. Легенды і паданні лічацца захавальнікамі гістарычнай памяці народа. Легенды распавядалі пра розныя падзеі і з’явы, часам апісвалі амаль неверагодныя здарэнні, паказвалі незвычайных герояў і іх дзівосныя ўчынкі і прыгоды і разам з тым акрэслівалі пэўныя маральна-этычныя нормы і сацыяльныя ідэалы.Асноўным крытэрыем чалавечай годнасці ў беларускіх прыказках і прымаўках з’яўляецца стаўленне чалавека да працы. У іх ухваляюцца гаспадарлівасць, умельства, кемлівасць, дасціпнасць, гасціннасць і іншыя станоўчыя чалавечыя якасці, высмейваюцца гультайства, дармаедства, ашуканства, хцівасць і іншыя заганныя рысы. Прыказкі вучаць любіць свой край, шанаваць герояў і ненавідзець здраднікаў. Прыказкі і прымаўкі вызначаюцца надзвычайнай дасканаласцю мастацкай формы. Прыказкі і прымаўкі адрозніваюцца багатым асацыятыўным зместам, маюць прамы і пераносны сэнс, дзякуючы чаму адны і тыя ж творы шырока выкарыстоўваюцца ў розных жыццёвых сітуацыях. Прыкметы і павер’і па форме набліжаюцца да загадак, прыказак і прымавак. У іх абагульнены багаты працоўны вопыт народа. Прыкметы, прадказваючы характар надвор’я, асаблівасці ўраджаю, самаадчуванне чалавека або жывёлы, дапамагалі людзям рацыянальна весці гаспадарку. Анекдоты і жарты ўзніклі амаль адначасова з сацыяльна-бытавымі казкамі, развіваліся ў цеснай сувязі з імі, актыўна бытуюць і зараз. У іх аснове – смешнае здарэнне, выпадак, жыццёвая сітуацыя, асобная рыса чалавечага характару, учынак з неспадзявана камічнай развязкай. Сямейная абраднасць ахоплівае найбольш важныя вехі ў жыцці чалавека — нараджэнне, вяселле, провады ў войска, перасяленне ў новую хату, пахаванне і памінанне нябожчыка — якраз усе тыя моманты, якія былі найбольш значнымі і адказнымі, пэўнай мяжой на жыццёвым шляху. У беларусаў з нараджэннем дзіцяці звязаны два абрады — адведкі (адведзіны), калі сваякі і знаёмыя прыходзілі да бацькоў немаўляткі, каб павіншаваць іх і раздзяліць іх радасць, падтрымаць маладых бацькоў слушным словам, практычным павучаннем альбо матэрыяльнай дапамогай, і радзіны (хрэсьбіны) — абрад хрышчэння дзіцяці ў царкве або касцёле. Жаданне здароўя маці і дзіцяці, шчаслівага будучага лёсу нованароджанаму ўласціва многім рытуальным дзеянням, звычаям і павер’ям, што суправаджаюць радзінную абраднасць. Бабка пры купанні давала імя, а святар як правіла пагаджаўся. Светару неслі падарунак, каб ён назваў дзіця. Звычайна святар даваў імя дзіця па каляндару. Пасля нараджэння дзіця ўсе жанчыны павіны былі наведаць роджаніцу, акрамя цяжарных, а тая што ішла ў адведку абавязкова павінна былі паляжаць у ложку. Хрэсбіны імкнуліся адсвяткаваць ў дзень царкоўнага хрышчэння. Без запрашення на гэтую ўрачыстасць ніхто не прыходзіў. Хрэсбіны ўключалі ў сябе агульнае частаванне. Усе жанчыны, што ішлі на хрэсбіны неслі з сабой прадукты. Спецыяльнай абрадавай стравай на хрэсбінах з'яўлялася бабіна каша, якую гатавала павітуха, або хросная бабка. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.) |