|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Краеведческое изучение геологического строения и полезных ископаемых. Исследование почв краяГеалагічная будова абумоўлена ў першую чаргу тэктанічнай будовай, г. зн. спецыфічнымі формамі залягання горных парод. Тэктанічная структура тэрыторыі фарміруецца ў выніку дзейнасці унутранных (эндагенных) працэсаў Зямлі, якія складаюцца на працягу доўгага геалагічнага часу буйныя ўчасткі сушы – горныя сістэмы, прадгорныя прагіны, крысталічныя шчыты, платформы, якія ўзніклі ў выніку маруднага апускання старажытных тэрыторый і перакрыцця іх морам, марскімі асадачнымі пародамі. Тэрыторыя Беларусі размешчана на захадзе старажытнай Усходне-Еўрапейскай платформы - аднаго з найбольш буйных геалагічна стабільных участкаў зямной кары. Яе верхняя частка падзяляецца на дзве буйныя геаструктурныя адзінкі: крышталічны фундамент і платформавы чахол. Крышталічны фундамент, сучасная паверхня якога вельмі няроўная, у межах Беларусі залягае на глыбіні ад некалькіх дзесяткаў метраў да 5-6 км, а на невялікім участку выходзіць на паверхню зямлі. Складзены ён з разнастайных метамарфічных і магматычных парод архею і ніжняга пратэразою, геалагічны ўзрост якіх ад 3,5 да 1,6 млрд. гадоў. На тэрыторыі Беларусі вылучаюцца наступныя галоўныя тэктанічныя структуры: выдатныя — Беларуская антэкліза і Варонежскай антэклізы; адмоўныя — Прыпяцкі прагіб, Брэсцкая ўпадзіна, Аршанская ўпадзіна, пераходныя — Жлобінская і Брагінска-Лоеўская седлавіны, Латвійская седлавіна, Палеская седлавіна. З утварэннямі платформавага чахла звязана большасць радовішчаў і залежаў карысных выкапняў: каменныя і калійныя солі, нафта, прыродныя будаўнічыя матэрыялы, торф, падземныя прэсныя і мінеральныя воды. Доўгі час нетры Беларусі былі мала даследаваны і лічыліся беднымі, але за апошнія пяцьдзесят гадоў тут было выяўлена і разведана амаль 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў. У цэлым яны прадстаўляюць каля 30 відаў мінеральнай сыравіны. Прамысловыя паклады калійных і каменнай солей прымеркаваны да верхнедэвонскіх адкладаў Прыпяцкага прагіну. На базе толькі аднаго Старобінскага радовішча вытворчым аб'яднаннем " Беларуськалій " вырабляецца амаль трэцяя частка ўсіх калійных угнаенняў у свеце. Таксама ў адкладах Прыпяцкага прагіну ў Гомельскай вобласці выяўлена і разведана 48 радовішчаў і асобных пакладаў пераважна лёгкай маласярністай нафты добрай якасці і спадарожных газаў. Наша краіна мае вялікія запасы торфу. Разам з ім трапляюцца і адначасова здабываюцца прэснаводныя мергелі, сапрапелі і торфавіяніт, якія выкарыстоўваюцца як угнаенне. У Гомельскай і Брэсцкай абласцях у каменнавугальных, юрскіх і кайназойскіх адкладах вядомы шматлікія праяўленні і паклады бурага вугалю (з агульнымі запасамі больш за 1 млрд. т ), а ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкага прагіну — гіганцкія (больш за 11 млрд. т ) паклады гаручых сланцаў. Разведана і распрацоўваецца больш за 100 радовішчаў легкаплаўкіх глін, больш за 100 радовішчаў будаўнічага пяску і каля 150 — пясчана-жвіровага матэрыялу. На поўдні Беларусі амаль на паверхню выходзяць скальныя пароды — граніты, гранадыярыты, мігматыты, прыдатныя для вырабу сценавых блокаў, шчэбеню, бутавага каменю. Цэментная сыравіна выяўлена ў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Даволі багатая Беларусь даламітамі (10 радовішчаў з агульнымі запасамі больш за 1 млрд. т ). У межах Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу, акрамя граніта выяўлены жалезныя руды, рудапраяўленні каляровых і рэдкіх металаў, а ў Прыпяцкім прагіне — значныя праяўленні даўсаніту (сыравіна для атрымання соды). У нетрах Беларусі вялікія запасы падземных прэсных і мінеральных водаў. Разведана больш за 60 радовішчаў (водазабораў) прэсных падземных вод з агульным аб’ёмам больш за 32 м3/с
Территория Беларуси лежит в пределах Восточно-Европейской (Русской) платформы. Формирование ее кристаллического фундамента завершилось в архее – раннем протерозое. Мощность платформенного чехла (осадков) в пределах Беларуси колеблется от нескольких метров (Украинский щит) до 6 км (Полесский прогиб). Платформа – это одна из главных глубинных структур земной коры, характеризующаяся малой интенсивностью тектонических движений и плоским рельефом. Платформа имеет двухъярусное строение: нижний ярус (фундамент платформы) образуют комплексы сильно смятых, метаморфизованных и пронизанных гранитами пород; верхний ярус (платформенный чехол) сложен спокойно залегающими преимущественно осадочными и отчасти вулканогенными толщами. В пределах платформы выделяются щиты, где складчатый фундамент выступает на поверхность, и плиты, в которых фундамент погружен на значительную глубину. Платформы подразделяются на древние с фундаментом докембрийского возраста (например, Восточно-Европейская платформа) и молодые платформы с фундаментом палеозойского или мезозойского возраста (например, Западно-Сибирская платформа). Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |