АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Задачы савецкай школы

Читайте также:
  1. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны
  2. БИБЛИОГРАФИЯ НАУЧНЫХ РАБОТ БРЯНСКОЙ НАУЧНО-ФИЛОСОФСКОЙ ШКОЛЫ
  3. ВЛИЯНИЕ ШКОЛЫ
  4. Вопрос 13. Первые философские (досократические) школы Древней Греции
  5. Вопрос 3 Школы управления
  6. Вопрос 34. Специальные школы III и IV видов
  7. Вопрос 9. Социально-философские школы Древнего Китая -конфуцианство и легизм
  8. Вопрос.Основные психологические школы.
  9. Врачебные школы
  10. Глава 10. Соперничающие школы. Дэвадатта и Аджатасатту
  11. Глава 16 РАЗРАБОТКИ ХАРЬКОВСКОЙ ШКОЛЫ УПРАВЛЕНИЯ И ПСИХОТЕХНИКА
  12. Для основной школы

Вяліка i пачэсна роля настаўніка i вялікая яго адказнасць перад нашым маладым пакаленнем, перад народам, які даручае настаўніку выхаванне свaix дзяцей, будучых будаўнікоу жыцця, на аснове камуністычных прынцыпаў.

На ўсерасійскім з'ездзе настаўшкаў-інтзрнацыяналістаў 5 чэрвеня 1918 года У.I.Ленін гаварыў: «Настаўнщкая армія павінна паставіць сабе гіанцкія асветныя задачы i перш за ўсё павінна стаць галоўнай арміяй сацыялістычнай асветы. Трэба вызваліць жыццё, веды ад падпарадкавання капіталу, ад iгa буржуазіі. Нельга абмежаваць сябе рам­камі вузкай настаўніцкай дзейнасці. Настаўніцтва павінна зліцца з усёй масай працоўных барацьбітоў. Задача новага педагога – звязаць настаўніцкую дзейнасць з задачай сацыялістычнай арганізацыі грамадства».

Н.К.Крупская, гаворачы аб задачах выхавання нашых савецкіх людзей, зазначае: «Мы павінны выхаваць тaкix дзяцей, якія маглі б радасна жыць, якія ўтой жа час былі б людзьмі з пазнаннямі, удумлівымі, каб умець пасоўваць навуку наперад, i ўмелі б ставіць яе на службу пабудовы камуністычнага грамадства, людзьмі, якія ўмеюць калектыўна жыць, мець асалоду ад жыцця. Каб вырасціць такіх людзей, трэба i caмiм нам расці».

У прыведзеных выказваннях У.I.Леніна i H.К.Крупскай ясна i проста акрэслены задачы i асновы дзейнасці нашай савецкай школы. Гэтыя задачы дваякія: асветныя i выхаваўчыя. Разглядаць ix разрознена, паасобку, вядома, нельга: яны арганічна звязаны паміж са­бой, адны другіх падтрымліваюць, адны другім дапамагаюць. Калі гаварыць аб пытаннях асветы, аб самім навучанні, дык перш за ўсё школа павінна навучыць cвaix вучняў элементарным асновам роднай мовы: граматна i прыгожа пісаць, талкова выкладаць на пісьме свае мыслі, свядома чытаць i разбірацца ў прачытаным, навучыць самастойна чы­таць кнігі, даступныя разуменню вучняў пэўнага ўзросту. Карацей кажучы, вучні павінны стала i цвёрда засвоіць прызначаную праграму навучання. Для гэтага настаўнікі caмi павінны дасканала валодаць матэрыялам выкладання i ўмець падаць яго вучням цікава, жыва, ярка, а для гэтага яны павін­ны добра ведаць i метад выкладання.

У прыведзеным вышэй выказванні У.I.Леніна гаворыцца: «Нельга абмежаваць сябе рамкамі вузкай настаўніцкай дзейнасці». Гэта значыць – дзейнасць настаўніка не павінна замыкацца сценамі школы. Сваю дзейнасць настаўнік павінен перанесці за межы школы. Нельга адрываць школу ад жыцця, ад штодзённай практыкі савецкага будаўніцтва, ад мерапрыемстваў нашай партыі i выхавання новага чалавека сацыялістычнай грамады. Адгэтуль з няўмольнай лагічнай патрабавальнасцю выходзіць, што настаўнік павінен быць чалавекам усебаковай i глыбокай адукацыі. Ён абавязан грунтоўна разбірацца ў законах грамадскага жыцця i ведаць асновы марксісцка-ленінскага светаразумення. Ён павінен добра ўяўляць сабе палітыку нашай Камуністычнай пар­тыі i яе мэты i у адпаведнасці з iмi ажыццяўляць сваю асветна-выхаваўчую дзейнасць. Тады толькі мнагатысячная армія савецкага настаўніцтва будзе вялікаю асветна-выхаваўчаю сілай, якая быстра ўзнімае наш многамільённы савецкі народ на высо­кую ступень культуры i сапраўднага прагрэсу.

Першае, што належыць зрабіць школе у галіне выхавання, гэта – прышчапіць дзецям любасць да працы. А яе комплекс надзвычай абшырны, разнастайны i багаты. Мы павінны любіць, паважаць i высока цаніць i працу калгасніка ў яе разнастайных праяўленнях, i працу шахцёра i фабрычна-заводскага рабочага, i працу інжынера i вучонага, канструктара i вынаходцы, i працу кожнай прафесіі у яе бесканечнай мнагаграннасці. Праца кожнага чалавека, пастаўленая на службу сацыялістычнага будаўніцтва, якая б нi была яна па свайму аб'ёму, характару, значымасці, гэта тыя тропкі, сцежкі i дарожкі, якія ўканечным падрахунку вядуць да магутнасці i дабрабыту народа i выводзяць яго на тую шырокую i светлую дарогу, імя якой – камунізм. Але наву­чыць любіць працу можна толькі шляхам непасрэднага ўдзелу ў ей. Разумны настаўнік, сапраўдны пе­дагог, савецкі чалавек i патрыёт сваей краіны i сын свайго народа, знойдзе многа спосабаў далучыць свaix выхаванцаў да пасільнай для ix работы i пра­цы. Няхай гэта будзе праца ў парадку догляду за чыстатой у сваім класе, у сваей школе. Няхай гэта будзе работа на школьным кавалку зямлі, у невялічкім садзіку, агародзе, на пасадцы дрэў каля школы, каля хат caмix вучняў, уздоўж дарог, што праходзяць непадалёку ад вашага сяла. Здолейце толькі закінуць у сэрца дзяцей icкpy любві да працы ды паклапаціцеся аб тым, каб гэта праца дала свой плен – не для свайго асабістага актыву, а для карысці народа.

Другая выхаваўчая задача – прышчапіць дзе­цям любасць да свае Айчыны, да свайго народа, да савецкай дзяржавы. Сапраўдны педагог яшчэ болей знойдзе тут спосабаў для вырашэння i гэтай вельмі важнай задачы выхавання маладога пакалення. Трэба толькі ўсвядоміць яе, трэба толькі самому быць сапраўдным патрыётам. У інтарэсах асветных i выхаваўчых задач настаўнік мае поўную мажлі васць у добрую пагоду выйсці з вучнямі за парог школы, зрабіць экскурсію ў прыроду. Перад гэтым ён павінен грунтоўна абмеркаваць план i асноўную мэту экскурсіі. Гэта можа быць экскурсія для азнаямлення са сваёю мясцовасцю, з яе характарам, з яе асаблівасцямі. Настаунік можа ў гутарцы з вучнямі зварачаць ix увагу i на гіблыя, закінутыя землі, да якіх не дабіраецца рука працоўнага чалавека, але якія можна прыспасобщь для таго, каб ад ix была карысць людзям, данаму калгасу. Няхай дзеці i caмi задумаюцца, як абярнуць гэтыя гіблыя мясціны ў культурныя землі. У нас многа рэк, рэчак, заліў­ных лугоў, азярын i затокаў, на дне якіх спрадвеку ляжаць глыбокія пласты мулу – сапрапелі, якія з'яўляюцца найлепшым угнаеннем для палёў. Трэба закінуць у свядомасць вучняў думку, як дастаць гэтае дабро i вывезці на поле для павышэння ўраджайнасці нашых калгасных зямель.

Экскурсія можа паставіць сабе задачу вывучэння расліннасці таго ці іншага месца. Яна можа быць звязана з гісторыяй нядаўніх падзей Вялікай Айчыннай вайны, яе героямі, якім так ці іначай давялося тут быць, а часамі i аддаць свае жыццё за Радзіму, за яе чэсць i незалежнасць. На ix гераічных учынках няхай вучацца дзеці стойкасці, адданасці сваей савецкай Радзіме i народу.

Такім чынам, поле дзейнасці настаўніка надзвычай багатае, а чэсна выпаўненая iм роля настаўніка-педагога сапраўды пачэсная. Трэба толькі палюбіць сваю справу, аддаваць ей мыслі i сэрца, з адкрытай душой паставіцца да народа. Такога настаўніка на­род будзе глыбока любіць i шанаваць.

(Печатается по изданию: Колас, Я. Збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том. 12. Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы 1947 – 1956 гг. і «Методыка роднай мовы» / Я.Колас. – Мінск: Маст. Літ., 1976. – с. 39 – 42.)

 

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 67 | 68 | 69 | 70 | 71 | 72 | 73 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)